Беларуская мова
Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання
тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая
колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную
(эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай
рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб
Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з
1 верасня 2010 г.
Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік
тэрмінаў».
Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і
ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
• сінтаксічным калі сінтаксічныя канструкцыі будуюцца на ўзор рускай мовы (чатыры мільёна, ісці па снегу, зрухі к лепшаму, гаварыць у карысць і пад.).
Узровень інтэрфсрэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад здольнасці свядомага адрознення фактаў розных моў, a таксама ад ступені генетычнай роднаснасці моў, якія знаходзяцца ў кантакце: чым больш генетычна блізкія дзве мовы, тым большая ступень інтэрферэнцыі. Гэта звязана з псіхалагічнымі прычынамі, паколькі пры валоданні роднаснымі мовамі людзі менш усведамляюць іх адметнасці, чым пры валоданні мовамі, аддаленымі генетычна. Небяспека яшчэ і ў тым, што інтэрферэнцыйныя памылкі, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. У выніку можа ўзнікнуць ілюзія нязначнасці праблемы. Насамрэч, праблема інтэрферэнцыі ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму надзвычай актуальная. Ад яе канструктыўнага вырашэння залежыць не толькі правільнасць і чысціня вуснага і пісьмовага маўлення, але і сам факт захавання і існавання беларускай мовы, а ў выніку і беларусаў як этнічнай адзінкі.
1.6. Фанетычна-арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы
Фанетыка (ад грэч. phoneticos ‘гукавы’) раздзел мовазнаўства, піто вывучае гукавыя сродкі мовы. У беларускай мове налічваецца 39 зычных гукаў, кожны з якіх мае адметныя артыкуляцыйныя прыкмсты, і 6 галосных. Беларуская мова належыць да кансанантнага тыпу моў (ад лац. consonans ‘зычны’), у якіх большую функцыянальную ролю выконваюць зычныя гукі.
Для фанетычнай сістэмы беларускай мовы характэрны такія асаблівасці, як:
• аканне супадзенне ў ненаціскным становішчы галосных [о, э] пасля цвёрдых зычных у гуку [а]: грошы грашам, цэны цана. Пасля мяккіх зычных такое супадзенне адбываецца толькі ў першым пераднаціскным складзе: веды вядома, мёд мядовы медавуха',
• наяўнасць поўнагалосных спалучэнняў: галоўны, узнагарода, скарачэнне, старонка (параўн. рус. главный, награда, сокраіуенйе, странйца)-,
• наяўнасць зацвярдзелых гукаў, што не маюць адпаведных парных мяккіх: [ж], [ш], [дж], [ч], [р], [ц] {журнал, шалі, джобер, чэк,рэформа, цана);
• ужыванне ў болыпасці слоў фрыкатыўнага гука [г] (выбухны [г'] вымаўляецца ў невялікай колькасці запазычаных лексем: гузік, ганак, гестка, агрэст, рэзгіны, гонта, мазгі і інш.): гандаль, гільдыя, скарга;
• наяўнасць прыстаўных галосных [a], [i] перадсанорнымі [p], [м], [л], калі пасля санорных ідзе іншы зычны (аржаны, імгла, ільготы), і прыстаўных зычных [в], [г] (возера, вопіс, Ганна). У моўнай плыні, калі папярэдняе слова заканчваецца па галосны, прыстаўны не развіваецца: многа льгот',
• мяккія [дз’], [ц’], што паходзяць з [д], [т] («дзеканне» і «цеканне»). Параўн.: пасада на пасадзе, мэта на мэце, бюджэт у бюджэце;
• наяўнасць зычнага гука [ў], які можа вымаўляцца на месцы этымалагічнага [в] у становішчы пасля галоснага перад зычным ці пасля галоснага ў канцы слова {банкаўскі, галоўны, заўтра, каціроўка), а таксама на месцы этымалагічнага [л] пасля галоснага ў дзеясловах прошлага часу мужчынскага роду адзіночнага ліку (рэкламаваў, маляваў) і ў сярэдзіне некаторых слоў {шоўк, доўг);
• наяўнасць падоўжаных зычных (падаўжаюцца ўсе зычныя, за выключэннем губных і зычнага [р]): асяроддзе, даследаванне, жыццё, планаванне, ноччу, збожжа, ралля.
Спецыфіка гукавога ладу беларускай мовы рэалізуецца ў арфаэпіі.
Арфаэпія (ад грэч. orthos ‘правільны’ і epos ‘вымаўленне, слова’) гэта сукупнасць правілаў (нормаў літаратурнага вымаўлення) і навука аб гэтых правілах.
Прадметам арфаэпіі з’яўляюцца гукі з пункту гледжання іх якасці ў моўнай плыні. Арфаэпія як навука аб правілах літаратурнага вымаўлення непарыўна звязана з фанетыкай. Фанетыка выяўляе і апісвае заканамернасці гукавой сістэмы мовы, а арфаэпія выкарыстоўвае вынікі гэтага апісання для правілаў і нарматыўных рэкамендацый.
1.6.1. Асноўныя правілы вымаўлення галосных гукаў
Вымаўленне націскных і ненаціскных галосных падпарадкоўваецца наступным правілам:
• усе галосныя пад націскам вымаўляюцца выразна, як і асобныя гукі: бізнэс, іпатпэка, рынак, выдаткі, ббнус;
• ненаціскныя [a], [o], [э] пасля цвёрдых зычных вымаўляюцца як гук [а] (цана, дагавбр'). Некаторыя словы з націскнымі складамі рб, лб,рэ не падпарадкоўваюцца аканню (глбтка глытбк, хрэст хрысціць, кроў крыві);
• пасля мяккіх зычных галосныя [a], [o], [э] вымаўляюцца як [a] толькі ў першым складзе перад націскам (яканне на пісьме абазначаецца літарай я): ануляванне, дзяржаўны, звянб, святлб. Вымаўленне [а| на месцы ненаціскнога [э] характэрна для часціцы не і прыназоўніка без, калі яны стаяць перад словам з націскам на першым складзе: ii[aj быў, б[а]з дыму. Ва ўсіх іншых ненаціскных складах пасля мяккіх зычных у спрадвечна беларускіх словах вымаўляецца гук [э] (вбзера, забеспячэнне'). На месцы спрадвечнага (этымалагічнага) [а] і ў ненаціскных складах вымаўляецца гук [a] (сўвязь, лямантавацьУ,
• гук [і] як пад націскам, так і ў ненаціскным становішчы вымаўляецца выразна. У пачатку слова і пасля галосных у сярэдзіне слова пад націскам перад [і] вымаўляецца [j] або [ji]: кра[ў]на (выключэнне складаюць інша.моўныя словы, у якіх перад пачатковым [і] не развіваецца прыстаўны [j]: імпарт, інфляцыя, Індыя). Злучнік і пасля галосных таксама можа вымаўляцца як [j]: сястра [j] брат. Пасля цвёрдых зычных (апрача [r], [к], [х]) на стыку слоў, частак складаных слоў, прыстаўкі і кораня ненаціскны [і] можа замяняцца гукам [ы]: мед[ы]нстытўтп, ад[ы]мённы, сын [ы] брат;
• у большасці запазычанняў не пад націскам пасля цвёрдых зычных захоўваецца [э]: рэкбрд, дэпанёнт. Толькі ў некаторых даўніх запазычаннях [э] замяніўся на [а]: адрас, рамбнтп, сакратпар. У асобных словах адбылася замена [э] на [ы]: канцылярыя, пбчырк, цырымбнія. Болыпасць іншамоўных слоў захавала [э] у першым пераднаціскным складзе і пасля мяккіх зычных (няма якання): інвестыцыі, сезбн, эфектыўны.
1.6.2. Асноўныя правілы вымаулення зычных
і іх спалучэнняў
Зычныя гукі вымаўляюцца паводле ніжэйпрыведзеных правілаў:
• зычныя гукі вымаўляюцца выразна перад галоснымі: манаполія, коміваяжор, капітал’,
• у сучаснай беларускай мове гукі [ж], [ш], [ч], [дж], [ц] (які не паходзіць з этымалагічнага [т]), [р] заўсёды вымаўляюцца цвёрда: інжынірынг, кошык, справаздача, менеджар, апцыён, рамяство\
• афрыкаты [дж] і [дз] вымаўляюцца як адзін непадзельны гук: хеджыраванне, зацвярджэнне, радзіма, удзельнік. Аднак пеабходна адрозніваць выпадкі, калі гукі [д] і [з], [д] і [ж] стаяць на стыку марфем і вымаўляюцца як два самастойныя: падземны, паджылкг,
• звонкія зычныя перад глухімі вымаўляюцца як парныя ім глухія, а глухія перад звонкімі як парныя ім звонкія: про[з’]ба, скі[т]ка. На канцы слоў вымаўляюцца толькі глухія: выра[п], курта[ш], дахо[т J;
• губныя зычныя [6], [п], [м], [ф] перад [)’], мяккімі зычнымі, a таксама ў канцы слоў не змякчаюцца: голуб, насып, п’ю, восем, семдзесят, верф',
• зубныя зычныя [з], [с] перад мяккімі зычнымі, як правіла, вымаўляюцца мякка: [з’м’]ена, пе[с’н’]я, nolc’n’Jex. Ніколі яны не змякчаюцца перад мяккімі заднеязычнымі |г’],Дк’], [х’]: скінуць, згінаць, схільны. Перад губным [ф’] у запазычаных словах дапускаюцца варыянты: [с]фера і [с']фера~,
• свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як парныя ім шыпячыя (бясшумны бя[шш]умны, зжаць [жж]аць); шыпячыя ііерад свісцячымі як парныя ім свісцячыя (на рэчцы на рэ[цц]ы, вучышся вучы[с’с’]я)\
• спалучэнні гукаў [дч] і [тч] вымаўляюцца як [чч]: лётчык лё[чч]ык, даследчык дасле/чч]ык, спадчына спа[чч]ына;
• спалучэнні зск і дск вымаўляюцца адпаведна як [ск] або [цк|: каўказскг каўка[ск’ ]і, грамадскг грама[цк’]і',
• у адпаведнасці з напісаннем (без сярэдняга зычнага) вымаўляюцца этымалагічныя спалучэнні літар здн, лнц, рдн, рдц, стл, стн: позна, сонца, міласэрны, сэрца, заслаць, абласны;
• у большасці слоў іншамоўнага паходжання [д] і [т] перад галоснымі [э], [і] не змякчаюцца: дэвальвацыя, дыскантаванне, дырэктар, асістэнтп, актыў, нарматыўны, індэкс. Выключэнне складаюць словы з суфіксамі -ій-, -ір-, -ёр-, -ік-, -Іей]ск-, -[е]ец: экспарцёр, пакецік, гвардзейскі, індзеец. Іншыя зычныя перад галоснымі [э], |і] у запазычанай лексіцы вымаўляюцца мякка: сезон, вектар. Аднак у некаторых даўніх запазычаннях у гэтай пазіцыі вымаўляюцца цвёрдыя зычныя: вэлюм, вэксаль',
• падоўжаныя зычныя вымаўляюцца як адзін доўгі гук (збо[жж]а, га[л’л’]ё, пыта[н’н’]е, су[чч]а, узвы[шш]а, стаго[дздз’/е, сукве[ц’ц’]е).
Асноўнымі прычынамі адхіленняў ад нормаў літаратурнага вымаўлення з’яўляюцца:
1) уплыў дыялектнай мовы: в[і]сна, кепск[о], [с’]кінуць, збо[ж]а замест в[а]сна, кёпск[а], [с/кінуць, збо[жж]а;
2) уплыў рускай мовы: [г' ]алава, любо[ф’], се[м’], пася[д][ж]энне замест [г]алава, любо[ў], се[м], пася[дж]энне\
3) уплыў арфаграфіі: [б’эз] дому, [с]мех, грама[д]скі, вучы[ш]ся замест [б’аз] дому, [с’]мех, грама[ц]кі, вучы[с’с’/а.
Правільнае літаратурнае вымаўленне важны паказчык не толькі моўнай, але і агульнай культуры чалавека.
1.7. Спецыфіка націску ў беларускіх словах
Націск выдзяленне аднаго са складоў слова з дапамогай гукавых сродкаў. Раздзел мовазнаўства, што вывучае сістэму націску ў мове, месца яго пастаноўкі ў словах і спалучэннях слоў, называецца акцэнталогіяй.
Слова акцэнт (ад лац. accentus ‘націск’) у лінгвістыцы мае два значэнні ‘націск у слове’ і ‘асаблівасці вымаўлення, уласцівыя таму, хто гаворыць на чужой мове’.
У беларускай мове націск разнамесны (свабодны), ён не толькі надае фанетычную акрэсленасць словаформе (глядзёць на вадў, прачытпаны, рўкапіс), але і сам па сабе можа служыць сродкам адрознення сэнсу (фанематычная функцыя): адсыпаць адсыпаць, вараны вараны. Разнамесны націск беларускай мовы можа быць рухомым (двбр на двары, рука рўкі) і нерухомым (лёта лётам лётні лёцейка).
У тых выпадках, калі норма дапускае два націскі, а сэнс слова не мяняецца, узнікаюць акцэнталагічныя дублеты (варыянты): галлё гблле, насланнё насланне, раніцай раніцбй, навбкал навакбл, шаўкбвы шбўкавы. Па-за іх межамі знаходзяцца словы, дзе адзін з варыянтаў з’яўляецца адхіленнем ад літаратурнай нормы: галўб (замест гблуб), прбцэнт (замест працэнтп), знахар (замест знахар), дбгавар (замест дагавбр') і інш. Адной з прычын ненарматыўнай пастаноўкі націску ў беларускіх словах з’яўляецца ўплыў рускай мовы. Параўн.: рус. вёрба, талант, дбчка, одйннадцать бел. вярба, талент, дачка, адзінаццаць.