Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Возможность прнменення клнрмнга вытекает нз встречных требованнй участннков хозяйственно-фннансовых сделок, а также последовательных связей нх друг с другом. Незачтённое сальдо по клнрннговым счетам в пользу того нлм нного участннка расчётов может быть погашено в будуіцем зачётном перноде дополннтельной поставкой товаров млн оказаннем услуг, валютой нлн нным способом по договорённостн. Расчёты могут осуіцествляться по спецнальным открытым клпрннговым счетам, через банкп нлн спецнальные расчётные (клнрннговые) палаты. (Словарь менеджера)
21.	Ад прыведзеных спалучэнняў слоў утпварыуе складаныя словы, вы•значце месца асноўнага і, калі ёсць, пабочнага націску. Растлумачце правапіс літар а, о, э ў першай частцы складаных слоў і е, я, о, а як злучальных галосных.
Добры быт, добрая якасць, утварыць слова, сярэднія вякі, ачысціць зерне, лячыць вадой, здабываць вугаль, просты народ, жоўтае лісце, тушыць агопь, доўгі век, чорная барада, многа значэнняў, сябе любіць, сто і год, зямля і рабіць, тонкае сукно, распрацоўка торфу, сінія вочы.
Тэма 2
БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС:
ТРАДЫЦЫІ, ПЕРАЕМНАСЦЬ I ПЕРСПЕКТЫВЫ
2.1.	Прынцыпы беларускага правапісу
Правапіс, або арфаграфія, гэта сістэма правілаў перадачы вуснай мовы, якія ўстанаўліваюць аднастайнае, абавязковае для ўсіх, унармаванае напісанне слоў і іх значымых частак (марфем). Адпаведнае правілам напісанне, што выбіраецца з шэрага магчымых, называецца арфаграмай: даведка, фонд, бухгалтар-кантралёр, сярэднемесячны аб’ём.
Прынцып арфаграфіі вызначальная заканамернасць, паводле якой будуюцца і аб’ядноўваюцца ў групы канкрэтныя правілы напісання. Сучасны беларускі правапіс грунтуецца на двух прынцыпах фанетычным і марфалагічным (фанематычным).
Згодна з фанетычным прынцыпам гукі перадаюцца на пісьме ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем: студэнцкі, сардэчны, палявы, сыграць, дзеці, білецік, шчаслівы, Полаччына, жыццё і інш. Дзякуючы гэтаму прынцыпу на пісьме адлюстроўваюцца такія спецыфічныя рысы беларускай мовы, як аканне і яканне, дзеканне і цеканне, цвёрдасць шыпячых, [ц] і [р], падаўжэнне зычных, наяўнасць ў нескладовага і інш. На фанетычным прынцыпе заснаваны наступныя правілы: правапіс літар а, о, э; е, ё', я; правапіс прыставак на з(раз-, уз-, без-/бяз-, цераз-) (перад глухімі пішацца літара с); правапіс ы, і, й пасля прыставак; правапіс падоўжаных зычных; напісанне літар дз, ц замест д, т перад е, ё, ю, я, і, а таксама мяккімі [е’], [м’]; правапіс прыстаўных галосных і зычных; правапіс ў нескладовага; правапіс спалучэнняў сл, зн, сн, рн, нц, рц на месцы спрадвечных стл, здн, стн, рдн, лнц, рдц\ правапіс ц на месцы спалучэнняў каранёвых т, ц, ч, к і суфіксальнага с (-ск-); правапіс с на месцы спалучэнняў каранёвых ж, ш, х, г і суфіксальнага с (-ств-); напісанне літары т на месцы спалучэння дт на канцы іншамоўных слоў; правапіс чч на месцы спалучэнняў цк, к і ч і інш.
Паводле марфалагічнага прынцыпу марфемы на пісьме перадаюцца незалежна ад таго, як яны вымаўляюцца: грамадскі [грамацк’і],
носьбіт [ноз’б’іт], заказчык [закашчык] і інш. У беларускай мове на гэты прынцып абапіраецца пераважна правапіс зычных. Асноўны спосаб праверкі напісання падбор такога становішча, якое для гука, што трэба абазначыць на пісьме, будзе моцным (апорпае напісанне). Марфалагічным прынцыпам кіруюцца правілы: правапіс звонкіх зычных на канцы слова, звонкіх перад глухімі і глухіх перад звонкімі, шыпячых перад свісцячымі і свісцячых перад шыпячымі; правапіс прыставак аб-, над-, пад-, перад-; правапіс зычных на стыку кораня і прыстаўкі, кораня і суфікса; правапіс цвёрдых мяккіх зычных; правапіс е ў прыназоўніку без і часціцы не; напісанне ў прыметніках двух н (каранёвага і суфіксальнага).
У беларускай арфаграфіі ёсць традыцыйныя і дыферэнцыраваныя напісанні. Традыцыйныя напісанні перадаюцца па традыцыі: напрыклад, напісанне з вялікай літары кожнага новага вершаванага радка ці правапіс вялікай літары ў дакументах міжнароднага значэння {Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый). Дыферэнцыраваныя напісанні служаць для адрознення слоў. Напрыклад, напісанне малой і вялікай літары ў словах-амонімах агульных і ўласных назоўніках: цётка Цётка (Алаіза Пашкевіч), чорны Чорны (Кузьма Чорны), галіна Галіна.
2.2.	Станаўленне і развіццё арфаграфічнай нормы
Сучасная беларуская арфаграфічная сістэма гэта вынік шматгадовых намаганняў вучоных і грамадскасці, скіраваны на выпрацоўку дасканалых сродкаў і спосабаў перадачы беларускай мовы на пісьме. Арфаграфічныя асаблівасці беларускай мовы у самой гісторыі яе развіцця.
Свой адлік беларускі правапіс вядзе з 30-х гадоў XIX ст. час адраджэння беларускай мовы. Як вядома, у XVI ст. пасля страты ВКЛ дзяржаўнай незалежнасці і аб’яднання яго з Польшчай старабеларуская мова страціла свае грамадскія функцыі. На доўгі час яна стала мовай без пісьменнасці і існавала амаль выключна ў вуснадыялектнай форме. Як заўважаюць даследчыкі, стары (папярэдні) правапіс не мог нічога перадаць у спадчыну новаму, па-першае, з прычыны вялікага часавага адрыву, а па-другое, з-за таго, што старажытныя беларускія пісьмовыя помнікі, якія маглі б служыць узорам пісьма, на пачатку XIX ст. для беларускіх дзеячаў былі невядомымі або недаступнымі [19]. Арыенцірам для стварэння новага правапісу стала жывая гаворка, што вяло да замацавання фанетычнага прынцыпу пісьма і кардынальна адрознівала новы правапіс ад старабеларускага, надавала мове абсалютна новае арфаграфічнае аблічча [281.
Значнай падзеяй у гісторыі новага беларускага правапісу стаў выхад у 1918 г. першага беларускага нарматыўнага даведніка «Беларускай граматыкі для школ» Б. Тарашкевіча, дзе фактычна ўпершыню былі сфармуляваны і сістэматызаваны асноўныя правілы беларускага правапісу. «Граматыка» адыграла выключную ролю ў пашырэнні беларускай пісьмовай мовы ва ўсіх сферах ужытку, a найперш у школьным навучанні. Аднак у ёй заставалася яшчэ шмат спрэчных і нявырашаных пытанняў (напрыклад, аўтар сам звяртаў увагу на недасканаласць напісання слоў іншамоўнага паходжання).
1926 г. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага алфавіта і правапісу, у рабоце якой удзельнічалі вядомыя айчынныя моваведы, пісьменнікі, настаўнікі беларускай мовы, а таксама замежныя лінгвісты. Абмяркоўваліся найбольш вострыя і спрэчныя пытанні: перадача акання/якання ў словах іншамоўнага паходжання; перадача мяккага знака для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці зычных (сьнег, дзьверы, зьвер) і інш.
У кастрычніку 1927 г. была створана Правапісная камісія, па выніках работы якой выдадзены праект беларускага правапісу з 77 правілаў. Аднак шырокага абмеркавання ён не атрымаў, бо на хвалі тагачасных рэпрэсій болыпасць з членаў камісіі былі арыштаваны, a сам праект аб’яўлены нацдэмаўскім і трапіў у спецсховы [19].
1933 г. пастанова СНК БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». Яна ўнесла істотныя карэктывы ў беларускую арфаграфію, адназначнай ацэнкі якіх не існуе да нашага часу (напрыклад, сярод прынятых палажэнняў адмена абазначэння асіміляцыі зычных па мяккасці, штучнае напісанне інтэрнацыянальнарэвалюцыйных слоў, якія не гіадпарадкоўваліся агульнаму прынцыпу акання, знешнелінгвістычныя (пазамоўныя) прычыны: піонер, совет, рэволюцыя, соцыялізм, большэвіцкі і інш.). У выніку рэформы было парушана арфаграфічнае адзінства беларускай мовы, узніклі дзве правапісныя плыні: дарэформенная (абапіралася на прынцыпы і правілы, сфармуляваныя ў «Граматыцы» Б. Тарашкевіча, і дзейнічала ў асноўным за межамі Беларусі, так званы «эмігранцкі» варыянт правапісу, які выкарыстоўваецца і цяпер у большасці выданняў беларускай дыяспары) і паслярэформенная на яе аснове паступова і сфарміраваўся афіцыйны беларускі правапіс. Доўгі час гэтыя дзве разнавіднасці развіваліся адасоблена адна ад адной, але на пачатку 1990-х гадоў (перыяд беларускага нацыянальнага адраджэння) «тарашкевіца» атрымала значнае пашырэнне, што прывяло да арфаграфічнай дваістасці.
1959 г. выдадзены «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», падрыхтаваныя навуковымі супрацоўнікамі Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа (сёння Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі) пад кіраўніцтвам акадэмікаў К.К. Атраховіча (К. Крапівы) і П.Ф. Глебкі. Некалькі гадоў арфаграфічную камісію ўзначальваў Я. Колас.
1993 г. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Дзяржаўнай правапіснай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. 1999 г. выйшлі «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (праект новай рэдакцыі)». Пасля іх абмеркавання з улікам унесеных заўваг і пажаданняў у 2004 г. з’явіўся ячшэ адзін абноўлены варыянт «Правілаў». Абодва гэтыя праекты спроба комплекснага арфаграфічнага ўпарадкавання. He вырашаючы канчаткова ўсіх праблем, яны ўсё ж прыцягнулі ўвагу да пытанняў правапісу і актывізавалі сам працэс правапіснай нармалізацыі.
23 ліпеня 2008 г. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», які зацвярджае новую рэдакцыю «Правілаў» (уступяць у сілу з 1 верасня 2010 г.). Гэта вынік шматгадовай працы вялікага калектыву навукоўцаў.
Правапіс, адлюстроўваючы асаблівасці і заканамернасці развіцця мовы, не можа працяглы час заставацца нязменным. Мова бесперапынна ўдасканальваецца, пра што найперш сведчыць істотнае абнаўленне яе лексічнага складу, а таксама змены фанетычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага характару. Значнае папаўненне за апошнія дзесяцігоддзі слоўнікавага складу беларускай мовы новымі словамі, большасць з якіх запазычанні, выклікала пашырэнне ў пісьмовай традыцыі ненарматыўных арфаграфічных варыянтаў. У сувязі з гэтым надзённым стала неадкладнае ўпарадкаванне беларускага правапісу, прывядзенне яго ў адпаведнасць з сучаснай моўнай практыкай, захаванне адзінства арфаграфічных нормаў.
2.3.	Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (2008)
«Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008) яшчэ адзін крок у бок збліжэння пісьмовай мовы з беларускім вымаўленнем, больш дасканалыя і зручныя ў параўнанні са зводам правілаў, выдадзеных у 1959 г. [28]. Яны накіраваны на карэкціроўку, памяншэнне колькасці выключэнняў, падпарадкаванне большасці напісанняў агульным правілам і заканамернасцям, адпаведным фанетычнаму (гукавому) ладу беларускай літаратурнай мовы.