Беларуская мова
Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання
тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая
колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную
(эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай
рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб
Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з
1 верасня 2010 г.
Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік
тэрмінаў».
Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і
ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
НАГАДАЕМ! Гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн па-беларуску вымаўляюцца і пішуцца як зн, сн, сл, рн: праязны, позна, бразнуць, бязлітасны, колькасны, абласны, посны, ляснуць, трэснуць (але: віскнуць, націскны), карыслівы, жаласлівы, міласэрны.
Спалучэнне зычных дт на канцы слоў іншамоўнага паходжання па традыцыі перадаецца праз т: Шміт, Гумбальт, Кранштат, фарштат і інш.
Спалучэнні ск, cm, с’ц’ на канцы кораня слова чаргуюцца з шч: воск вашчыць, густы гушчар, хрысціць хрышчоны. Аднак калі каранёвае с стаіць побач з суфіксальным к, якое можа чаргавацца з ч, то спалучэнне зычных перадаецца як сч: пясчынка, пясчанік, супясчаны, брусчатка і інш.
• Правапіс мяккага знака: ліквідавана выключэнне адносна напісання ь у прыметніках з суфіксам -ск-, утвораных ад кітайскіх назваў на -нь: чань-чунскі (Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань) замест цяньшаньскі, чаньчуньскі. Параўн. з адпаведнымі словамі: астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), конскі (конь) і пад.
НАГАДАЕМ! Мяккі знак захоўваецца перад суфіксам -ску прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца на мяккі [н'], і назоўніка восень'. студзеньскі, ліпеньскі, снежаньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных уласных назвах (Чэрвеньскіраён, Ліпеньская школа).
4. Правапіс ў нескладовага і у складовага: у іншамоўных словах пашыраецца напісанне ў нескладовага пасля галосных (дзяржаўны ўніверсітэт замест дзяржаўны ушверсітэпт, арфаграфічная ўніфікацыя замест арфаграфіч'ная уніфікацыя, сімфанічная ўверцюра замест сімфанічная уверцюра, для ўніята замест для уніята і інш.).
Новыя «Правілы» выразна акрэсліваюць напісанні ў нескладовага і у складовага ў запазычаннях:
• нескладовае ў пішацца ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдытпорыя, аўдыт, паўза, саўна, клоўн, раўнд, каўчук, маўзер, ноўтпбук і інш. (раней фіксавалася варыянтнае напісанне: напр., фауна і фаўна).
• у канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: ноухау, фрау, ток-шоу, Цеміртау, Ландау і інш.
• пад націскам у складовае не чаргуецца з ў нескладовым: Люблінская ўнія, прыняты ўзусам, поўная ўрна, саксаўл, насілі ўнты, аўл, баўл, аўкаць, чулася ўханне.
• складовае у пішацца ў запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус. прэзідыум, кансіліум, радыус, соус і вытворных ад іх.
ТРЭБА ПАМЯТАЦЬ! Зялікая літара У заўсёды перадаецца без надрадковага зпачка: ва Уруччы, на Украіне, да Уладзіміра і інш. Калі ж запіс ідзе вялікімі літарамі, то ён павінен падлягаць агульным правілам: РЭСПУБЛІКАНСКАЕ ЎНІТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА. He скарачаецца у ў літарных абрэвіятурах: nauinapm выдадзены Першамайскім РУУС, але: Саўмін (Caeem Міністрау).
He скарачаецца у пасля знакаў прыпынку кропкі, коскі, працяжніка, двукроп’я, дужкі, шматкроп’я. Апошнім часам да знакаў прыпынку адносяць і смайлікі, якія шырока выкарыстоўваюцца на форумах, у чатах, sms, электроннай пошце.
He з’яўляюцца знакамі прыпынку квадратныя дужкі, злучок і двукоссе. Напісанне ў нескладовага пасля іх падпарадкоўваецца агульным правілам: ...яна [хмара] ўжо набліжалася, мастакі-ўмельцы, крыкі «ўра».
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ! 7 верасня 2003 г. у Полацку (падчас святкавання Дня пісьменнасці) быў устаноўлены помнік літары ў, зроблены ў выглядзе стэлы, на гранях якой размешчаны рэльефныя выявы адметнай і ўнікальный літары беларускага алфавіта.
5. Правапіс прыстаўных галосных: пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца. замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна. У сучаснай арфаграфіі гэтае правіла не заўсёды вытрымлівалася, слоўнікі дапускалі варыянты ў напісанні прыведзеных слоў з прыстаўной і. У новай рэдакцыі правіл такі разнабой выключаны.
ПАМЯТАЙЦЕ! Чельга блытаць напісанні запазычанняў тыпу імперыя, імправізацыя, імпарт, імпульс, імпічментп, імпрэсарыа са словамі з прыстаўной і. У прыведзеных словах і не з’яўляецца прыстаўной літарай: напр., імпарт паходзіць з лацінскай мовы ітропаге ‘увозіць’.
6. Правапіс графічных скарачэнняў: асноўныя нормы скарачэнняў былі замацаваны «Правіламі» (1959). У новай рэдакцыі з’явілася яшчэ адно прадпісанне: калі імя або імя па бацьку пачынаецца з дыграфа Дз, то ініцыялам выступае толькі літара Д: Дзмітрый Дзмітрыевіч Д.Д. Напісанне літары Д датычыцца таксама і абрэвіятур: СНД Саюз Незалежных Дзяржаў. Па аналогіі рэкамендуецца скарачаць імёны тыпу Джэк, Джон, Джонатан ініцыялам Д:. Д. Лондан, Д. Свіфт.
НАГАДАЕМ! Іельга скарачаць на галосную літару, на ь, на й і на ў; пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай: камен. век; пры збегу дзвюх або некалькіх зычных скарачэнне робіцца на апошнюю зычную: эканамічн. рэформа, падатк. орган. Пры графічных скарачэннях ставіцца кропка і захоўваюцца тыя ж знакі і пачатковыя літары, якія ўласцівы поўнаму напісанню: с.-д. партыя (сацыял-дэмакратычная партыя), чл.-кар. (член-карэспандэнт).
Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных і лічбавых мер пішуцца без кропак: га (гектар), см (сантыметр), кг (кілаграм), км (кіламетр), млн (мільён), млрд (мільярд') і інш.
7. Правапіс некаторых марфем:
• Правапіс прыставак: у спалучэннях прыставак аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з(-с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, субса словамі, што пачынаюцца з і, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы\ зымправізаваць, перадынфарктны, субынспектар, дэзынфармацыя, дэзынфіцыраваць і інш. Параўн.: раней было субінспектар, надіпдывідуальны, перадінфарктны, дэзінфекцыя і пад.
НАГАДАЕМ! Пасля прэфіксоідаў звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр-, гіпері захоўваецца: звышімклівы, міжінстытуцкі, суперінтэлект, контрідэя, трансіндыйскі, гіперінфляцыя і інш.
У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае і другога слова захоўваецца: педінстытут, цяжгндустрыя, спецінструктпаж, гарінспекцыя і інш.
Прэфіксоід экспішацца праз злучок, і не пераходзіць у ы: эксінжынер, экс-імператар.
Некаторыя словы з коранем -ходмаюць варыянтныя формы: адыходлівы адходлівы, адыходнае адходнае, адыходы адходы, адыходнік адходнік.
ЗВЯРНІЦЕ УВАГУ! <алі апошняя зычная літара прыстаўкі і першая літара кораня супадаюць, то пішуцца абедзве літары: аддача, ссівелы, звышштатны, транссібірскі, Наддзвінне. Словытэрміны іншамоўнага паходжання часткова падпарадкоўваюцца гэтаму правілу: сюррэалізм, аддукцыя (рэалізм, індукцыя) калі такія словы ўспрымаюцца як невытворныя, то літары не падвойваюцца: інавацыя, ірэальны, іміграцыя, акорд, дысідэнт, карэспандэнт і інш. Падваенне датычыць і частак складаных слоў: бэккрос, бургграф, вакуумметрыя, омметр, паккамера, шматтамовы', паліттэхнолаг.
У словах расол, расольнік, расада, расаднік пішацца адна літара с.
НЕЛЬГА БЛЫТАЦЬ! Падваенне з’ява марфалагічная (падвойваюцца літары на стыку марфем), а падаўжэнне фанетычная (адбываецца ў інтэрвакальным становішчы паміж галоснымі). На пісьме падаўжэнне зычных ж, з, дз, л, н, с, ц, ч, ш перадаецца як падвоенае напісанне адпаведных літар (падоўжанае дз трыграфічна як ддз): адкрыццё, двукоссе, замужжа, суддзя, разводдзе, ладдзя, наваколле, карэнне, зацішша і інш., а таксама ўласныя назоўнікі Анісся, Аўдоцця, Наталля, Таццяна, Усціння, Фядосся, Траццякоўка', Краснаполле, Залессе, Закарпацце і інш. Але: Ілья, Емяльян, Касьян, Ульян, Ульяна, Юльян, Юльяна, Традзьякоўскі і вытворныя ад іх. У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворпых ад іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: граматыка, група, калектыў, калекцыя, сума, каса, касір, тэрыторыя, піца, саміт', Ала, Васа, Генадзь, Іна, Нона, Іпаліт, Кірыл, Адэса, Калькута, Марока, Ніца. Але: бонна, донна, манна, мецца-сапрана, панна, ванна, мадонна, саваннсг, Ганна, Жанна, Сюзанна, Мекка (меккскі.) і інш. Напісанне такіх слоў трэба вызначаць па слоўніку.
Правапіс прыставак на з-, с-: унесены дапаўненні, што датычацца напісання прыставак дысі дыз-, а таксама дэз-. У прыстаўцы дызперад галоснымі (у тым ліку ётаванымі) пішацца з. а перад зычнымі с: дызартрыя, дыз’юнкцыя, дысгармонія, дыспрапорцыя,
дыскваліфікаваць і інш. Пыстаўка дэзпішацца нязменна: дэзактывацыя, дэзарыентацыя, дэзынфекцыя, дэзынтэграцыя.
Размежаваны правапіс прыставак саі су-. Прыстаўка супішацца:
- у назоўніках, дзе сувыдзяляецца толькі гістарычна: сусед, сувой, сувязь, супын, супынак, сутаргі, сумятня, супастат, супоня, суткі, сутокі, суцяга, сумёт, сустпаф
- у новых утварэннях, калі ёсць слова і без су-\ суграмадзянін, супалімер, сукрэдытор, сукіраўнік, супастаўшчык, суапякун, супрацоўнік, суродзіч, сунаймальнік, суспадчыннік, суадказчык, сузабудоўшчык, сувыканаўца і інш.;
-у словах, якія без суне ўжываюцца: суквецце, сузорё, суладдзе, сугучча, суглінак, сукравгца, сузіральнік, сумежжа, сухмарак,
- у дзеясловах: суадносіць, супадпарадкоўваць, сумяшчаць, суіснаваць, сустракаць, сутыкацца, супярэчыць, супастаўляць, супадаць;
— у прыметніках: сумежны, сукупны, суладны, сугучны, сучасны, сувымяральны, супольны, сумесны, суцэльньг,
- у прыслоўях: супраць (супроць).
Прыстаўка сапішацца:
- у некаторых назоўніках, дзе прыстаўка выдзяляецца толькі гістарычна: сасуд, савет, сабор, саюз, саслоўе',
- у запазычаннях і кальках (пераважна з рускай мовы): саіскальнік, сакурснік, садружнасць, сатрапезнік, сачыненне, састаў, саслужывец і інш.
ЗВЯРНІЦЕ УВАГУ! Слова саіскалыіік прыйшло з рускаіі мовы, да гэтага яго напісанне падавалася слоўнікамі па-рознаму: і з прыстаўкай са-, і з прыстаўкай су-. У новай рэдакцыі правіл перавага аддаецца першай, аднак русізм усё часцей замяпяецца словам спашукальнік.
• Правапіс суфіксаў: у дзеясловах іншамоўнага паходжання рэкамендавана пашыраць суфікс -ава(-Mea-), а не -ірава(-ырава-): дэградаваць, фальсіфікаваць, прагназаваць, ліквідаваць, тыражаваць, імпартаваць, інспектаваць, правакаваць і інш. Выключэнне складаюць дзеясловы, у якіх без суфікса -ірава(-ырава-) узнікае аманімія (буксіраваць буксаваць, пазіраваць пазаваць, планаваць планіраваць, фарміраваць фармаваць), губляецца фармальная і семантычная акрэсленасць слова (шакіраваць, лабіраваць, курыраваць, фантазіраваць і інш.), а таксама калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне {манціраваць, пасівіраваць, зандзіраваць, юсціраваць).