Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
8.	Правапіс вялікай і малой літар.,
Агульныя правілы напісання вялікай і малой літар не змяняліся. Аднак у новай рэдакцыі з’явіліся параграфы, прысвечаныя напісанню найменняў, звязаных з рэлігіяй, найменняў пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэнняў.
Так, з вялікай літары пішуцца найменні найвышэйшых бостваў у рэлігійных культах, асабовыя імёны заснавальнікаў рэлігійных вучэнняў, імёны легендарных і міфічных асоб, язычніцкіх багоў, біблейскіх асоб (апосталаў, прарокаў, святых і інш.): Бог, Віійну, Госпад (Гасподзь), Усявышні, Уладыка Нябесны, Усемагутпны Бог, Святпая Тройца, Бог Айцец, Бог Сын, Бог Дух Святы, Святы Дух, Прасвятая Тройца, Прачыстая Уладычыца Нябесная, Прасвятая Дзева Марыя, Царыца Нябесная, Месія, Ісус Хрыстос, Буда, Брахмсг, Іаан Хрысціцель, Святы Павел, Антэй, Зеўс, Тытан, Венера, Фурыя, Пярун, Цмок (але: як агульныя назвы пярун (удар грому), іуда (юда) здраднік, цмок змей, фурыя злосная істота); прыметнікі, утвораныя ад слова Бог\ Божы (Боскі) суд, Божы (Боскі) храм, Божая (Боская) міласць. 3 вялікай літары пішуцца і рэлігійныя святы: Ушэсце Гасподняе, Уваскрэсенне Хрыстова, Вялікая субота, Радаўніца, Вялікдзень, Дабравешчанне, Рамадан і інш.
ТРЭБА АДРОЗНІВАЦЬ! 3 малой літары пішацца: слова бог (гасподзь) ва ўстойлівых выразах бог яго ведае, божа (божачка) ты мой, божа збаў, дай божа, крый бог (божа), не давядзі бог (божа, госпадзі), ратуй божа, дзякаваць (дзякуй) богу (табе, госпадзі), бог з табой (з ім, з вамі), алах з ім; слова бог з агульным значэннем боства старажытйы слаеянскі бог Пярун, бог сонца Дажбог; агульныя назвы ўяўных істот: архангел, анёл, херувім, фея, муза, дамавік, лясун, русалка, гном, троль, здань і інш.
ІЗВЯРНІЦЕ УВАГУ! Паводле новых правілаў слова інтэрнэт пішацца ва ўсіх выпадках з малой літары.
|| НАГАДАЕМ! 3 вялікай літары пішуцца:
1)	прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, псеўданімы, мянушкі: Уладзімір Дубоўка, Кірыла Тураўскі, Луі Арагон. Але: донжуан, мецэнат; ампер, фрэнч, браўнінг; абломавы, хлестаковы, гарлахвацкія (такія індывідуальныя назвы набылі агульныя значэнні);
2)	геаграфічныя, астранамічныя, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя і іншыя назвы: Млечны Шлях, плошча Незалежнасці, Рэспубліка Беларусь, Брэсцкая вобласць, Міншчына\
3)	назвы гістарычных падзей, срят, эпох (з вялікай літары пішацца першае або два першыя словы): Вялікая Айчынная вайна, Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна, Парыжская камуна, Адраджэпне, Версальскі мір, Баркалабаўскі летапіс, Міжнародны жаночы дзень. Але: дапятроўская эпоха, пераднапалеонаўскія войны; антычны свет, рэалізм;
4)	назвы вышэйшых урадавых, прадстаўнічых, судовых устаноў: Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытпуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная Дума Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Нацыянальны Кангрэс (у Злучаных Штатах Амерыкі), Усекітайскі Сход Народных Прадстаўнікоў; але: Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь', назвы міністэрстваў, дзяржаўных устаноў, прадпрыемстваў, навуковых, навучальных і культурных устаноў, прамысловых і гандлёвых арганізацый, палітычных партый, прэмій (з вялікай літары пішацца першае слова): Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (Белтэлерадыёкампанія}, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства адукацыі, Еўрапейскі інвестыцыйны банк, Амерыканская асацыяцыя маркетынгу, Аграрная партыя Беларусі, Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (але: партыя сацыялістаў-дэмакратпау). 3 вялікай літары пішуцца ўсе словы, акрамя службовых, у назвах некаторых міжнародных арганізацый: Сусветны Савет Міру, Савет Бяспекі'
5)	словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэмёр-міністр Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходуРэспублікіБеларусь, СтаршыняПалаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Кароль Іярданіі, Каралева Аб’яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Імператар Японіі, Папа Рымскі, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі, Далай-Лама. У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, старшыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля, загад імператара', але: выбары Прэзгдэнта Рэспублікі Беларусь',
6)	словы або спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі асобы па вышэйшых дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь і іншых краін (акрамя слова кавалер)-. Герой Беларусі, Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычпай Працы, кавалер ордэна Ганаровага Легіёна’,
7)	усе словы ў назвах дзяржаўных і нацыянальных, ваенных і культурных рэліквій: Сцяг Перамогі, Крыж Ефрасіннг Полацкай, Курган Славы, Курган Бессмяротнасці, Востраў Слёз, Помнік Перамогў усе словы ў поўных назвах ордэнаў і медалёў (акрамя слоў медаль, ордэн і стпупень)'. медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза, ордэн Айчыны I (II, III) ступені, ордэн Маці, ордэн Пашаны, ордэн Францыска Скарыны, ордэн Ганаровага Легіёна (Францыя), Георгіеўскі Крыж', але: ордэн Дружбы народаў', першае слова ў назвах дзяржаўных сімвалаў, дзяржаўных і міжнародных прэмій, грамат, прызоў і інш.: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міжнародная прэмія Міру, Нобелеўская прэмія, Кубак свету, Кубак федэрацыг, Каралеўскі кубак. 3 вялікай літары пішацца першае слова ў назвах тыпу Ганаровая грамата, Кніга гонару, Дошка гонару;
8)	аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў мастацтва і іншых адзінкавых і ўнікальных прадметаў, твораў, іх зводаў: Дзявятая сімфонія Бетховена, Венера Мілоская. Янтарны пакой, Алмазны фонд, Біблія, Стары Запавет, Каран, Талмуд',
9)	першае слова ў назвах газет, часопісаў, літаратурных твораў: часотс «Роднае слова», газета «Савецкая Беларусь»;
10)	прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў людзей пры дапамозе суфіксаў -оў-/-ов-, -аў-/-ав-, -еў-/-ев-, -ёў-/-ёв-, -ІН-/-ЫН(Купалавы творы, Юраў сшытак. Але: піфагорава тэарэма, ахілесава пята), а таксама прыметнікі, утвораныя ад прозвішчаў пры дапамозе суфіксаў -ск-, -аўск-, -еўск-, калі прыметнік уваходзіць у склад назваў, адпаведных назвам са словамі імя, памяць: Коласаўская стыпендыя, Пушкінскія чытаннг. У астатніх выпадках падобныя прыметнікі пішуцца з малой літары: купалаўскі стыль. эзопаўская мова\
11)	у розных афіцыйных пасланнях, лістах займеннік Вы як форма ветлівага звароту да адной асобы; у высокім стылістычным ужыванні такія агульныя назвы, як Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына, Чалавек, Маці, Настаўшк, Майстар і інш.; словы ў назвах бакоў у пагадненнях, кантрактах і іншых дагаворах: Высокія Дагаворныя Бакі, Аўтар і Выдавецтва, Заказчык і Выканаўца.
Разгледжаныя арфаграфічныя новаўвядзенні павінны садзейнічаць стабілізацыі і ўніфікацыі правапісных нормаў беларускай мовы, што будзе спрыяць павышэнню яе прэстыжу ў грамадстве.
? Пытанні для самакантролю
1.	Што вывучае арфаграфія?
2.	У чым сутнасць фанетычнага прынцыпу? Якія правілы на ім заснаваны?
3.	У чым сутнасць марфалагічнага прынцыпу? Якія правілы беларускай арфаграфіі яму адпавядаюць?
4.	ІІІто вызначыла асаблівасці фарміравання і далейшага развіцця беларускага правапісу?
5.	Якія падзеі адыгралі ключавую ролю ў гісторыі станаўлення арфаграфічнай нормы беларускай літаратурнай мовы?
6.	Чым абумоўлена з’яўленне новай рэдакцыі «Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008)?
7.	На якія змены ў новых «Правілах» не<1бходна звярнуць увагу?
X Практычныя заданні
1.	У адпаведнасці з новымі «Правіламі» (2008) выберыце правільны варыянт напісання слоў і патлумачце яго.
а)	галіфэ галіфе, гарсет гарсэт, драйвер драйвэр, пенснэ пенсне, пікэ піке, экземпляр экзэмпляр, бурымэ бурыме, інтэрнэт інтэрнет, сканер сканэр сканар, кашнэ кашне, азбука Морзе азбука Морзэ;
б)	імпрэсарыо імпрэсарыа, Бакачыо Бакачыа, аўдыёпрадукцыя аўдыяпрадукцыя, мультымёдыа мультымёдыя; капрычыа капрычыо, лідарства лідэрства, блокбастар блокбастэр; стодзённы стадзённы, сторублёвы старублёвы, наркам нарком, райком райкам, селькор селькар;
в)	дзявятка дзевятка, дзесяты дзясяты, васемнаццаты васямнаццаты, пяцьдзесят пяцьдзясят, сямідзясяты сямідзесяты, шасцідзесяты шасцідзясяты;
г)	ёг іог, паранойя параноя, піар-ход піяр-ход, Агайо Агая, НьюЁрк Нью-Йорк, сайоты саёты, Гюйо Гюё;
д)	клаунада клаўнада, праменні ўльтрафіялетавыя праменні ультрафіялетавыя, прыёмка ўтылю прыёмка утылю, ноу-хау ноў-хаў, сауна саўна, Фауст Фаўст, зауральскі заўральскі, саксаул сакс.аўл, клаустрафобія клаўстрафобія;
е)	аванпостны аванпосны, фарпосны фарпостны, аныпаньскі аныпанскі, тайваньскі тайванскі, цзіньчуаньскі цзіньчуанскі, уханьскі уханскі.
2.	Прачытайце словы. Растлумачце напісанне прапушчаных літар.
а)	інж...нер, р...монт, ц...р...монія, інж...нірынг, д...манстрацыя, р...форма, д...л...гат, с...рдэчны, с...кратар, к...нгрэс, канц...лярыя, с...крэт, майст...р;
б)	р...ферат, лід...р, лат...рэя, сер...нада, д...лікатэс, барт...р, сув...р...нітэт, інвест...р, кар...спандэнт, мец...нат, чарт...р.
3.	Устаўце прапушчаныя літары і запііаыце словы, аб’яднаўшы іх у групы згодна з правіламі напісання.
Аб...ліск, б...нзін, выгл...д, г...рой, л...туценне, бізн...с, дз...вяты, м...сяц, кал...ндар, л...генда, м...тровы, ахв...раванне, дз...журны, в...сёлы, кал...ктыў, В...СКОВЫ, дз...сяты, Свіц...зь, по...с, ц...гнік, Н...свіж, с...кунда, с...зон.
4.	Устаўце прапушчаныя літары, растлумачце правапіс прыставак су-, са-: