Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У залежнасці ад канкрэтных уласцівасцей слоў, якія апісваюцца ў слоўніках лексем, апошнія падзяляюцца на частотныя слоўнікі (напрыклад, «Частотны слоўнік беларускай мовы» Н.С. Мажэйкі і А.Я. Супруна, пяць выпускаў якога выдадзены ў Мінску ў 19761992 гг.); арфаграфічныя слоўнікі, дзе падаецца напісанне і акцэнталагічная характарыстыка слоў беларускай мовы; дыялектныя слоўнікі, галоўнай задачай якіх з’яўляецца вызначэнне прыналежнасці апісаных слоў да пэўнай мясцовай гаворкі; гістарычныя слоўнікі, у якіх рэестравыя словы суадносяцца з канкрэтнымі пісьмовымі помнікамі пэўнай гістарычнай эпохі; этымалагічныя слоўнікі, дзе прасочваецца паходжанне слова; перакладныя слоўнікі, у якіх падаюцца іншамоўныя адпаведнікі беларускіх слоў; слоўнікі іншамоўных слоў, у якіх раскрываецца значэнне запазычаных слоў; слоўнікі мовы пісьменніка (напрыклад, «Слоўнік мовы Ф. Скарыпы» У.В. Анічэнкі (Т. 1-3. Мінск, 1977-1995), дзе тлумачацца і ілюструюцца прыкладамі з перакладных і неперакладных выданняў Ф. Скарыны словы старабеларускай мовы).
Асобную групу складаюць так званыя семанімічныя слоўнікі, у якіх уласцівасці слова апісваюцца шляхам вызначэння суадносін з іншымі словамі (сінонімамі, антонімамі, амонімамі, паронімамі, аднакаранёвымі словамі і г.д.). Да гэтай групы належаць «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» М.К. Клыіпкі (Мінск, 2005), «Слоўнік амонімаў беларускай мовы» В.Д. Старычонка (Мінск, 1991), «Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў» (Мінск, 1977), «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» С.М. Грабчыкава (Мінск, 1994).
У залежнасці ад катэгорыі чытачоў, на якую пераважна зарыентаваны слоўнікі, і ад чытацкай аўдыторыі, для якой яны прызначаны, бываюць слоўнікі агульналітаратурнай мовы і спецыяльныя (тэрміналагічныя) слоўнікі. У апошніх найбольш поўна і сістэмна апісваюцца тэрміны і наменклатурныя назвы пэўнай галіны навукі.
У залежнасці ад узроўню моўнай падрыхтоўкі чытача, ступені складанасці і аб’ёму выкладзенага ў слоўніку лексічнага матэрыялу вучэбныя слоўнікі падзяляюцца на слоўнікі для пачатковых кла-
саў, слоўнікі для сярэдняй школы і слоўнікі для дарослых навучэнцаў.
У залежнасці ад формаў назапашвання, захавання і перадачы слоўнікавых матэрыялаў (вуснай, рукапіснай, друкаванай і машыннай), вылучаюць унутраныя лексіконы (існаванне вядомых усім беларускіх слоў, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне вусным шляхам), рукапісныя азбукоўнікі і гласарыі (запісаныя на паперы тлумачэнні і каментарыі да тэкстаў), друкаваныя слоўнікі (якія ўзніклі са з’яўленнем кнігадрукавання) і рознага кшталту слоўнікі, якія могуць быць створаны пры дапамозе ЭВМ (напрыклад, машынны канкарданс (слоўнік цытат) твораў якога-небудзь пісьменніка, інфармацыйна-пошукавы тэзаўрус на машынных носьбітах па якой-небудзь галіне ведаў і г.д.).
Усе слоўнікі ад першых рукапісных гласарыяў да найноўшых машынных канкардансаў раскрываюць нам таямніцы роднага Слова, дзякуючы якому мы пазнаем Сусвет.
3.3.	Слова як асноўная адзінка мовы.
Лексічнае значэнне слова
Слова цэнтральная адзінка мовы, вакол якой упарадкоўваецца і працуе ўвесь моўны механізм: больш дробныя за словы адзінкі (фанемы, склады, марфемы) вылучаюцца менавіта ў складзе слова, а болып буйныя (словазлучэнні, сказы) утвараюцца са слоў. Слова гэта асноўная намінатыўная адзінка мовы, для якой характэрна цэласнасць, выдзяляльнасць і ўзнаўляльнасць у маўленні.
Змест слова складае яго лексічнае значэнне суаднесенасць слова з адпаведным паняццем, з’явай рэчаіснасці. У словах адлюстравана нацыянальная самабытнасць і непаўторнасць мовы. Нацыянальную адметнасць беларускай мовы складаюць найперш словы, што не маюць сваіх аднаслоўных адпаведнікаў у іншых мовах, напрыклад, рускай (безэквівалентная лексіка): дудар музыкант, нграюіднй на дуде; купалле праздніік І4вана Купалы; дзядзькаванне старый обычай белорусскнх панов отдавать свонх сыновей на воспнтанне в крестьянскне семьн; дакопкі завершенне копкн картофеля; кнігарня кннжный магазнн; чыгунка железная дорога і інш. [I. Шкраба]
3.4.	Адназначныя і мнагазначныя словы.
Прамое і пераноснае значэнне слоў
Словы, што маюць адно значэнне, называюцца адназначнымі, напр.: дэвідэнд ‘частка прыбытку акцыянернага таварыства, якая
штогод размяркоўваецца паміж акцыянерамі прапарцыянальна ўкладзенаму імі капіталу’. Аднак значная колькасць слоў мае не адно, a два і больш значэнняў мнагазначныя словы, або полісемічныя (полісеманты), напр.: дэпанент 1) укладчык дэпазіту; 2) асоба, якой належыць грашовая сума, нявыплачаная прадпрыемствам або ўстановай з якіх-небудзь прычын у вызначаны тэрмін; жэст 1) рух рукі, галавы для пацвярджэння сказанага, падача якіх-небудзь знакаў, сігналаў; 2) перан. Учынак, зроблены з якой-небудзь паказной мэтай (напр., жэст ветлівасці').
Розныя значэнні аднаго і таго ж слова з’явіліся не адразу, а ў працэсе развіцця мовы. Новыя значэнні могуць развівацца ў выніку пераносу назвы аднаго прадмета на другі па падабенстве ці сумежнасці. Такія значэнні з’яўляюцца пераноснымі і групуюцца вакол асноўнага, прамога значэння. Пераносныя значэнні слоў рэалізуюцца толькі ў кантэксце.
Ад мнагазначных слоў неабходна адрозніваць аманімічныя, ці словы-амонімы, аднолькавыя па фанетычным афармленні, вымаўленні і напісанні, але зусім розныя па значэнні: кампанія^ 1) група асоб, якія разам праводзяць вольны час; 2) прамысловае або гандлёвае таварыства, якое аб’ядноўвае прадпрыемцаў, і кампанія1) ваенны паход; 2) мерапрыемствы для ажыццяўлення чарговай важнай грамадска-палітычнай або гаспадарчай задачы; банк1 буйная крэдытная ўстанова; банк2 1) у картачнай гулыіі: грошы, што пастаўлены на кон; 2) азартная картачная гульня; банк^ фонд якіх-небудзь даных, што захоўваюцца для інфармацыйных і іншых мэтаў.
Кожнае значэнне слова стала замацавана ў мове і адлюстравана ў адпаведных лексікаграфічных крыніцах.
Аманімічныя словы ёсць у блізкароднасных мовах, напрыклад, беларускай і рускай. Такія словы гучаць аднолькава і ў рускай, і ў беларускай мовах, але маюць у кожнай з іх сваё значэнне. Гэта міжмоўныя амонімы. напр., бел. плотп ‘агароджа’, рус. плотп ‘звязанае бярвенне для сплаву па вадзе’; бел. маніць ‘хлусіць’, рус. манйтпь ‘вабіць’; бел. нядзеля ‘сёмы дзень тыдня’, рус. неделя ‘тыдзень’ і інш. Міжмоўныя амонімы называюць яшчэ «ўяўнымі», «ненадзейнымі», «фальшывымі сябрамі» перакладчыкаў, бо за знаёмай формай яны хаваюць незнаёмы сэнс і патрабуюць ад перакладчыка вялікай дасведчанасці і ўвагі.
3.5.	Сінонімы, паронімы, антонімы
У працэсе развіцця мовы для абазначэння аднаго і таго ж паняцця ўзнікаюць розныя словы гэта сінонімы: арфаграфія правапіс, багацце дастатак, ашчадны эканомны.
Выдзяляюцца яшчэ і словы, блізкія па гучанні, але розныя па значэнні, што маюць, звычайна, адзін корань і належаць да адной часціны мовы, паронімы: эканоміка ‘сукупнасць вытворчых адносін пэўнага грамадскага ладу, якія адпавядаюць развіццю прадукцыйных сіл грамадства’, і эканомія ‘ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго-небудзь’; афіцыйны ‘пасадавы’ і афіцыёзны ‘паслужлівы’. Гукавое і марфалагічнае падабенства паронімаў выклікае іх змешванне ў маўленні, што парушае сэнс усяго выказвання.
Словы адной часціны мовы, што абазначаюць супрацьлеглыя, але суадносныя паняцці, называюцца антонімамі. Паводле структуры антонімы падзяляюцца на аднакаранёвыя (кантрольны бескантрольны, інфляцыя дэфляцыя, баланс дэбаланс, увоз вываз) і рознакаранёвыя (імклівы павольны, дарагі танны, спад уздым). Семантычнае проціпастаўленне можа мець індывідуальны характар, калі антанімічнымі адносінамі звязваюцца словы, якія ў звычайным выкарыстанні не маюць проціпастаўлення па сэнсе. Напрыклад, антанімічную пару ўтвараюць у эканамічнай сферы словы «мядзведзь» і «бык».
3.6.	Слоўнікавы склад мовы
Слоўнікавы склад беларускай мовы неаднародны паводле:
•	паходжання,
•	сферы выкарыстання,
•	актыўнасці выкарыстання.
Паводле паходжання лексіка беларускай мовы падзяляецца на спрадвечную і запазычаную.
У складзе спрадвечнай лексікі вылучаюць наступныя пласты слоў: агульнаславянскія, ці праславянскія (напр., адзін, сэрца, маці, сын, брат, дзед, калена, валасы, бык, ліса, заяц, вулей, жэрдка, бусел, бяроза, ліпа, каваць, ткаць), усходнеславянскія (напр., асець, апраметны, бугор, вулка, вяроўка, жаваранак, сорак, дзевяноста, цёмны, пляменнік, загана) і ўласнабеларускія (напр., брыж ‘востры край’, вочка ‘пятля’, галіна, каліва, камы ‘бульбяная каша’, бруснець ‘чырванець’, серада, прадвесне, відавочны, сейбіт, насельніцтва, раскашаваць, чарніцы, векапомны, спаконвечны, красамоўства).
Запазычаную лексіку складаюць словы, што прыйшлі да нас з той або іншай мовы (русізмы, украінізмы, паланізмы, германізмы, цюркізмы і інш.). Засваенне любой мовай чужых слоў натуральны працэс, вынік эканамічных, палітычных і культурных сувязей з іншымі народамі, сведчанне цесных моўных кантактаў. Запазычванне
новых слоў ідзе двума шляхамі: вусным праз непасрэдны кантакт з носьбітамі другой мовы і пісьмовым праз навуковую, мастацкую літаратуру, афіцыйныя дакументы, перапіску.
Шматлікія запазычаныя словы так даўно і трывала ўвайшлі ў склад лексікі беларускай мовы, што не ўспрымаюцца як чужыя, напрыклад, паланізмы: блакітны, ганьба, кветка, нэндза; германізмы: ланцуг, ліхтар, маляр, пуд, йіафа', галіцызмы (запазычанні з французскай мовы): банкет, гвардыя, парфума, сурвэтка; літуанізмы: дойлід, капшук, клуня, коўш, свіран; цюркізмы: кафтан, кугпас, аршын, буры, кары.
Словы грэчаскага паходжання (грэцызмы) і лацінскага (лацінізмы) здаўна запазычваліся беларускай мовай праз пераклады рэлігійнай і навуковай літаратуры, праз дыпламатычную перапіску, заканадаўчыя акты, школьнае навучанне, кнігадрукаванне. Большасць грэцызмаў і лацінізмаў грамадска-палітычныя і юрыдычныя тэрміны, тэрміны навукі і культуры: акадэмія, геаметрыя, гімназія, космас, матэматыка, храналогія, аўтар, дэпутат, прафесар, дэкан, студэнт, сакратар.
Праз пасрэдніцтва рускай мовы ў беларускую ўвайшлі запазычанні больш позняга часу, якія адлюстроўваюць новыя з’явы ў грамадскіх і вытворчых адносінах, у навуцы, тэхніцы і культуры, напр.: асамблея, боінг, бройлер, ветэран, лазер, плазма, шоу і інш.