Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Кожны стыль маўлення характарызуецца пэўнай сістэмай уласцівых яму лексічных сродкаў. Межы паміж стылямі не з’яўляюцца нерухомымі: словы размоўна-бытавой лексікі могуць уваходзіць у афіцыйны стыль, у публіцыстычны стыль могуць трапляць элементы мастацкага маўлення і г.д. Лексічная своеасаблівасць розных стыляў мовы праяўляецца абсалютна дакладна і з’яўляецца выразнай і відавочнай. Вельмі многія словы замацаваны за пэўным стылем. Усё гэта і дазваляе размяжоўваць лексіку са стылістычнага пункту гледжання і вылучаць у ёй тры пласты:
1)	міжстылёвая (нейтральная),
2)	размоўная (гутарковая),
3)	кніжная.
Аснову лексічнай сістэмы беларускай мовы складаюць стылістычна нейтральныя словы. На фоне гэтых слоў вылучаюцца стылістычна афарбаваныя, сярод якіх асабліва выразна супрацьпастаўлены адны другім кніжныя і гутарковыя. Кніжныя словы і выразы не падыходзяць да непасрэднай гутаркі (напр., на пасадзе, зялёныя насаджэнні, візуальны кантпакт'), а размоўныя не стасуюцца з пісьмовакніжнымі формамі моўнага выказвання (балбатпаць, плесціся).
Пераважная большасць слоў любой мовы ўтварае міжстылёвую, або нейтральную, лексіку гэтай мовы. У яе ўваходзяць словы розных часцін мовы, акрамя выклічнікаў, якія не ўключаюцца ў міжстылёвую лексіку, бо яны прадстаўлены функцыянальна і экспрэсіўна афарбаванымі словамі. Стылістычна нейтральныя словы абазначаюць прадметы побыту, навакольнага асяроддзя, з’явы прыроды, a таксама якасці, уласцівасці прыкмет гэтых прадметаў. Міжстылёвая лексіка з’яўляецца асновай для вуснай і пісьмовай мовы, яна выкарыстоўваецца пераважна ў прамым намінацыйным значэнні, складае аснову ўсіх стыляў, але ў кожным з іх мае заканамерныя асаблівасці ўжывання. Стылістычна нейтральныя словы выконваюць ролю апорных у сінанімічных радах. Нейтральным словам уласціва зразумеласць, натуральнасць, дакладнасць, прастата, гэтым і тлумачыцца, што самыя яскравыя, глыбокія і пранікнёныя думкі і вобразы пісьменнікі ствараюць, шырока выкарыстоўваючы звычайныя словы.
Такім чынам, міжстылёвая лексіка самы багаты лексічны пласт. Яна вызначаецца як шырокай тэматычнай разнастайнасцю, так і семантычным багаццем, зменлівай сінтаксічнай валентнасцю.
Ад міжстылёвай лексікі размоўная адрозніваецца сваёй спецыфічнай экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкай (фамільярнасці, іроніі, знявагі, лаянкавасці, жарту, пяшчоты і г.д.). Размоўныя словы,
называючы што-небудзь, абавязкова даюць ацэнку названай з’яве, прадмету, дзеянню: недарэка, даўжэзны, вятруга, здароўечка, балбатаць, плесціся.
Правесці дакладную мяжу паміж агульнаўжывальнай і размоўнай лексікай складана. Звычайна размоўна-бытавая лексіка ўжываецца ў нязмушанай гутарцы. Ужыванне яе ў пісьмовай мове абмежавана стылямі мастацкай літаратуры і публіцыстычным; выкарыстанне ў іншых стылях назіраецца вельмі рэдка. Прычым кожнае такое ўжыванне размоўнай лексікі ў кніжнай мове надае кантэксту размоўны характар, а размоўна-бытавыя словы ўспрымаюцца ў ім як чужыя, нязвыклыя элементы.
Да кніжнай лексікі належаць словы, якія ўжываюцца ў навуковай літаратуры, афіцыйных і заканадаўчых дакументах, справавых паперах, публіцыстыцы, мастацкай літаратуры і неўласцівыя натуральнай гаворцы, паўсядзённаму бытавому маўленню. Кніжная лексіка развіваецца дзякуючы вучоным, пісьменнікам, палітычным дзеячам. Яна можа ўжывацца і ў вусным маўленні, але пры гэтым не страчвае стылістычнай афарбоўкі кніжнасці: альянс, вета, табу, рэфлексія, рэнегат, адступнік, здраднік, кардынальны.
У пласт кніжнай лексікі ўваходзяць у першую чаргу ўсе навуковыя, грамадска-палітычныя і тэхнічныя тэрміны. Сюды ж адносіцца большасць слоў абстрактнай лексікі, якая выражае розныя агульныя паняцці. Цалкам да кніжнай лексікі належаць устарэлыя словы і стылістычныя неалагізмы.
У кніжную лексіку ўваходзяць таксама экзатызмы, варварызмы і паэтычная лексіка.
Экзатызмы словы іншамоўнага паходжання, якія характарызуюць побыт і спецыфічныя нацыянальныя рысы пэўнага народа, напр.: панна, лаваш, чалма, чадра, хурма і інш. Усе словы, якія належаць экзатычнай лексіцы, з’яўляюцца запазычаннямі, у пэўнай ступені ўжо засвоенымі беларускай мовай: яны выступаюць як словы пэўнага лексіка-граматычнага класа, змяшчаюць у сваім складзе толькі асобныя іншамоўныя рысы, выражаныя сродкамі беларускага алфавіта.
Гэтымі рысамі экзатычная лексіка адрозніваецца ад варварызмаў. Варварызмы іншамоўныя словы, якія захоўваюць усе ўласцівыя ім у мове-крыніцы рысы, нярэдка перадаюцца пры дапамозе алфавіта мовы-крыніцы (Ён крыкнуў «Goodbye!» і пабег). У адрозненне ад экзатызмаў, варварызмы могуць называць паняцці, з’явы, для якіх у беларускай мове існуюць спрадвечнабеларускія словы, параўн.: стрыт і вуліца, швэрарбашпар і чорнарабочы і інш.
Асобнай групай кніжнай лексікі, якая ўжываецца ў вершаваных творах, але сустракаецца і ў мастацкай прозе, з’яўляецца так званая паэтычная лексіка, якая вызначаецца своеасаблівым стылістычным характарам усхваляванасці і лірызму, напр.: ліра, агняцветны, зараначка, муза, веснавей. Паэтычныя словы надаюць паведамленню мяккасць, задушэўнасць. Многія словы паэтычнай лексікі асэнсоўваюцца як архаізмы.
3	.7. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці лексічнага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы
Лексічны склад беларускай мовы канца XX пачатку XXI ст. вызначаецца істотнымі зрухамі ў сваім развіцці, што звязана, найперш, з натуральнымі патрэбамі наймення новых і актуальных з’яў рэчаіснасці. Інтэнсіўнасць гэтых зрухаў, з аднаго боку, абумоўлена пазалінгвістычнымі фактарамі: зменамі ў грамадскім ладзе жыцця, развіццём новых тэхналогій, навуковых напрамкаў і г.д. 3 другога боку, інавацыйныя з’явы ў сучасным беларускім маўленні часта выкліканы імкненнем нарматыўнай пераацэнкі наяўных моўных сродкаў з пазіцый адіптурхоўвання ў першую чаргу ад рускай мовы, якая сёння займае дамінуючае становішча ў камунікатыўнай і інфармацыйнай іірасторы беларусаў [40].
Змены ў слоўнікавым складзе сучаснай беларускай мовы адбываюцца ў межах дзвюх тэндэнцый: да інтэрнацыяналізацыі і нацыяналізацыі. Пры гэтым тэндэнцыя да інтэрнацыяналізацыі мае ўніверсальны, агульны для большасці славянскіх моў характар, a тэндэнцыя да нацыяналізацыі, наадварот, вызначае пурыстычныя (пурызм ад лац. purus (чысты) свядомае абмежаванне запазычанняў, ачышчэнне мовы ад іншамоўнага ўплыву) памкненні, акрэслівае адметнасць і спецыфіку нацыянальнай мовы [40].
У працэсе інтэрнацыяналізацыі слоўнік беларускай мовы папаўняецца за кошт запазычанняў, найперш англа-амерыканізмаў (сайт, інтэрнэт, файл, роўмінг, дылер, брэйк, шоу, шоп і інш.), а таксама вытворных ад іх слоў: дэмпінг дэмпінгавы, хакер хакерскі, бізнэс-цэнтпр і інш.
3	тэндэнцыяй да нацыяналізацыі звязана ўвядзенне ва ўжытак абмежаваных слоў (устарэлых, дыялектных) адсотак, унёсак, улётка, наклад і інш., а таксама папаўненне лексічнага складу такімі адзінкамі, якія падкрэсліваюць яго спецыфіку: аб’ядновец (параўн. з аб’яднальнік), бізнэсмэншчык, бізнэсовец, бізнэсоўца (параўн. з бізнэсмэн).
7 Пытанні для самакантролю
1.	Што абазначаюць паняцці «лексіка», «лексікалогія», «лексікаграфія»?
2.	У чым заключаецца своеасаблівасць лексічнай моўнай сістэмы?
3.	Якія сумежныя з лексікалогіяй дысцыпліны вы ведаеце? Што з’яўляецца аб’ектам іх вывучэння?
4.	У якіх слоўніках фіксуюцца словы і іх значэнні? Якія спецыялізаваныя слоўнікі вы ведаеце?
5.	Чаму слова цэнтральная адзінка мовы?
6.	У якіх словах выразна адлюстроўваецца нацыянальная адметнасць беларускай мовы? Прывядзіце некалькі прыкладаў.
7.	У выніку чаго развіваецца мнагазначнасць лексічных адзінак?
8.	Як вы разумееце паняцці, абазначаныя тэрмінамі «сінонім», «паронім», «антонім»?
9.	Якія групы лексем уваходзяць у слоўнікавы склад беларускай мовы? Акрэсліце крытэрыі іх размежавання.
10.	Ахарактарызуйце лексіку беларускай мовы паводле: а) сферы выкарыстання; б) актыўнасці выкарыстання.
11.	Чым абумоўлена стылістычнае размежаванне лексікі беларускай мовы? Якія стылістычныя пласты можна ў ёй вылучыць?
12.	Якія тэндэнцыі выдзяляюцца ў развіцці лексічнага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы?
X Практычныя заданні
1.	Карыстаючыся слоўнікамі, устанавіце адпаведнасць паміж наступнымі паняццямі і дэфініцыямі:
1. Адзіны
народнагаспадарчы комплекс
1.	Сукупнасць эканамічных сувязей, якія аб’ядноўваюць грамадскі працэс вытворчасці ў адзінае цэлае
2.	Сукупнасць формаў арганізацыі валютных адно-
2. Валютная сістэма
сін у межах краіны і на міжнародным узроўні
3. Грашовая сістэма, усеагульным эквівалентам
3. Вытворчыя адносіны
якой выступаюць заканадаўча зацверджаныя два высакародныя металы золата і срэбра
4.	Абсалютная зямельная рэнта
5.	Закон перамены працы
6.	Біметалізм
7.	Гандлёвы баланс
4.	Частка грамадскага капіталу, занятая ў сферы абарачэння грошай
5.	Эканамічная форма развіцця прадукцыйных сіл таго ці іншага грамадства
6.	Адасобленая форма прыбавачнай вартасці, якую ва ўмовах капіталізму засвойвае ўласнік зямлі, здадзенай на пэўны тэрмін арандатару
8.	Канкурэнцыя
9.	Банкаўскі капітал
10.	Дзяржаўны доўг
7.	Суадносіны паміж увозам і вывазам тавараў пэўнай краіны ў грашовым выражэнні за азначаны перыяд
8.	Сума запазычанасці дзяржавы па непагашаных пазыках і нявыплачаных працэнтах па іх
9.	Выражэнне тэндэнцыі адпаведнасці паміж сродкамі вытворчасці, тэхнікай і занятымі ў вытворчасці людзьмі
10.	Барацьба паміж прыватнымі таваравытворцамі за найбольш выгадныя ўмовы вытворчасці і продаж тавараў
2.	Карыстаючыся энцыклапедычнымі даведнікамі, запішыце паняцці, якія адпавядаюць прыведзеным азначэнням. Падбярыце да іх сінонімы.
1. Спіс літаратуры па якім-небудзь прадмеце, пытанні. 2. Форма гаспадарчых сувязей, заснаваная на перадачы ў арэнду машын, абсталявання і іншых каштоўнасцей. 3. Дакументальна аформленая інфармацыя пра сучасныя тэхналогіі, навукова-тэхнічныя дасягненні, камерцыю, сэрвіс. 4. Даўжнік прадпрыемства, установы, арганізацыі. 5. Сістэма прамой сувязі па камп’ютарнай сетцы. 6. Дазвол на выкананне якой-небудзь дзейнасці.
3.	Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Вызначце ў іх адназначныя і мнагазначныя словы (пры неабходнасці звяртайцеся да слоўнікаў).