Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
горелка
дараваць
даровать
дыван
дпван
запрасіць
запроснть
здавацца
сдаваться
карысны
корыстный
кубак
кубок
маніць
маннть
на чале
на челе
нагадаць
нагадать
нядзеля
неделя
паверх
поверх
павінен
повйнен
пакой
покой
пачатак
початок
плот
плот
поўдзень
полдень
поўнач
полночь
працягвацца
протягнваться
працягваць
протягнвать
прозвішча
прозвшце
пытацца
пытаться
пытаць
пытать
разам
разом
розніца
розннца
рушыць
рушнть
Беларуская мова
Руская мова
рэч свет свойскі
речь свет свойскйй
справа ставіцца
справа ставйться
столь
столь
трус тэрмін удзел уласны час
трус термнн удел властный
час
чуць штучны
чуть штучный
13.	Дакажыце, што прыведзеныя беларускія і рускія словы з’яўляюцца амонімамі.
Дзіўны днвный, люты лютый, балонка болонка, блюда блюдо, верны верный, бяседа беседа, бяспечны беспечный, прыклад прнклад, засланіць заслонмть.
14.	У прыведзеных словазлучэннях замяніце прыметнікі антанімічнымі.
Марныя захады, каларытная мова, глухі голас, фальшывае спачуванне, выпадковая сустрэча, горкі лёс, каржакаватае дрэва, цікаўныя вучні, людная вуліца, карысныя птушкі, малады горад, прымітыўны механізм, маўклівы чалавек, стромы бераг.
15.	Падбярыце антонімы. Раскрыйце іх значэнне.
Прыватны, павышэнне коштаў, фальсіфікат, дэ-факта, дэбет, адказчык, пасіў, рэімпарт, дапаможны цэх, лізіс, рээкспарт, дэвальвацыя, баланс, знешні гандаль, танны, выдатак.
16.	Раскрыйце значэнне запазычаных слоў шляхам падбору беларускіх адпаведнікаў.
Баталія, антыкварны, гігант, інцыдэнт, індыферэнтны, карэктны, манера, вакантны, карпарацыя, ландшафт, сімптом, канфідэнцыяльны, кампазіцыя, манумент, паўза, утрыраваць, прыярытэт, сэрвіс, сінхронны, сурагат, траўма, аратар, вібрыраваць, фантом, фіяска, гуманны, традыцыя, фіксаваць, контур, шэраг, полісемія, дэфіцыт, сегмент, вербальны, білінгвізм, тэндэнцыя, рэпліка, дэфіс, эліпсіс.
17.	Вызначце, да якой групы лексічных адзінак належаць наступныя прыклады. Свой адказ абгрунтуйце. Патлумачце іх значэнне, падабраўшы агульнаўжывальныя словы.
У з о р: бэздзік дзень нараджэння.
Баксы, комп, сімка, тусоўка, лімон, круты, ценявік, фірмач, драўляныя, кідала.
18.	Выпішыце з «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы»: а) 10 назоўнікаў, што ўжываюцца як у адзіночным, так і ў множным ліку; б) 10 назоўнікаў, што ўжываюцуа толькі ў адзіночным ліку; в) 10 назоўнікаў, што ўжываюцца толькі ў множным ліку. Растлумачце, што абазначаюць назоўнікі апошніх дзвюх груп?
19.	Запішыце значэнні прыведзеных слоў сродкамірускай мовы. Ці заўсёды гэта можна зрабіць з дапамогай аднаслоўных адпаведнікаў? Чаму? Дапоўніце пералік сваімі прыкладамі.
Пакоша, сёлета, аберуч, каліва, прынамсі, крупнік, брукаванка, гарохавінне, выцінанка, краты, покут, падсусед, нішчымніца, прысак, скурат, дратаванка, рум, замчышча, дубэльты, камяніца, цапільня, пярун.
20.	Прачытайце асобныя заўвагі з кнігі П.Сцяцко «Культура мовы». Выкажыце сваё меркаванне адносна парад моваведа.
Абавязанне (забавязанне) а не абаеязацельства. Ад слоў абавязваць і абавязаць натуральныя ўтварэнні ў беларускай мове абавязак і (з)абавязанне. Слова абавязацельства штучная структура, бо беларускай мове неўласцівы суфікс -тельств-о. Параўн.: доказ і рас. доказательство, здзек і йздевательство, лаянка і ругательство. «Беларуска-расійскі слоўнік» М. Байкова і С. Некрашэвіча (с. 7) падае: «Абавязак обязанность, обязательство». В. Ластоўскі рас. обязательство перакладае словам забавязанне. «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» фіксуе слова абавязацельства (у 1 знач.) з той дэфініцыяй, што і слова абавязак.
Найманне, найманы, найміт а не наём, наёмны, наёмнік. Словы з каранёваю часткаю -ёмдля беларускай мовы нехарактэрныя; параўн.: подьём уздым, падыманне, падніманне, падняцце. Гэта ў пэўнай ступені знайшло свой адбітак і ў акадэмічным «Русско-белорусском словаре» 1953 г., дзе на с. 278 чытаем: «Ііаём 1. Найм, наймы\ сдавать в наём здаваць у наймы. 2. Найманне (действне); наём рабочей сйлы найманне рабочай сілы; Наёмнйк найміт, наёмішца наймічка, наймітка; наёміцйк наймальнік; наёмная дача найманая дача». Але ў пазнейшых перавыданнях гэтага слоўніка ўсё больш бачым гэтых «ёмаў». Так у РБС-93 ужо чытаем: «Наём 1. Наём; здаваць у наём; наёмны наёмны» (Т. 2. С. 119).
Тэндэнцыя да вяртання беларускай мове натуральнага аблічча яе словаў паступова знаходзіць свой адбітак і ў даведніках (энцыклапедыях, слоўні-
ках). Напрыклад, у БРС-89 чытаем: «падымальны подьёмный; падыманне подьём; выманне аыемка, выем».
Зарука, заклад а не залог. Слова заклад мае значэнне ‘гарантаванне звароту пазыкі шляхам перадачы крэдытору якой-небудзь каштоўнай рэчы, маёмасці’, а таксама ‘сама рэч, пакінутая таму, хто даў пазыку’. 3 значэннем ‘гарантыя, доказ, сведчанне’ натуральным ёсць слова зарука. Гэта слова актыўна выкарыстоўваў Якуб Колас: «Адно толькі цешыла сэрца: народ не хоча змірыцца з такім ладам. 1 ў гэтым зарука перамогі».
У «Беларуска-расійскім слоўніку» М. Байкова і С. Некрашэвіча слова заклад мае значэнне рас. залог; парй (с. 109). В. Ластоўскі сведчыць: «Залог зарука, заклад. Аддаў у заклад гадзіннік. Узяў у заклад ад яго рэчы. Гэта будзе нам зарука сямейнага шчасця. Зарука лепшай будучыні».
А вось слоўнікі 50-80-х гадоў забыліся на свае словы і «ўзялі на ўзбраенне» ўсесаюзнае залог. У РБС-53 чытаем: «Залог. 1. Залог, заклад; 2. перан. залог; в залог дружбы у залог дружбы» (с. 150). Гэты артыкул паўтараюць і ўсе наступныя яго перавыданні. I калі слова заклад яшчэ падаецца поруч з залог, то зарука ўжо і не прыгадваецца з гэтым значэннем.
Ад заклад і натуральнае слова закладнік, якому ў расійскай мове адпавядае заложнйк.
21.	Карыстаючыся даведачнай літаратурай, знайдзіце адказы на наступныя пытанні:
Чым адрозніваюцца ў беларускай мове значэнні такіх слоў, як патрэба патрэбнасць, абавязак абавязанне?
Як правільна сказаць па-беларуску: кіраўнік, спраўца, кіраўнічы ці ўпраўляючы\ скарбнік ці казначэй?
Свой адказ абгрунтуйце.
22.	Запішыце сучасныя адпаведнікі да ўстарэлых слоў.
Лемантар, каморнік, ловы, бортнік, асадка, імбрык, чало, атрамант, ратай, места.
Для даведак: пчаляр, чарніла, ручка, буквар, паляванне, землямер, чайнік, горад, земляроб, лоб.
23.	Прачытайце выказванні. Што вы думаеце аб ужыванні запазычаных слоў у беларускай мове?
Абагачэнне беларускай мовы запазычаннем слоў з іншых моў гэта працэс натуральны, яго не пазбегнеш. Але натуральны ён толькі тады, калі ў запазычанні ёсць арганічная патрэба, калі ўзнікаюць новыя паняцці, на якія не магло быць адпаведных слоў у роднай мове. А навошта пазычаць тады, калі ёсць роднае, сваё? Браць толькі тое, што блізка ляжыць, не агледзеўшы добра ўласнай лексічнай скарбонкі, недаравальна. Гэта нагадвае неахайнага і неразумнага гаспадара, які гноіць уласнае дабро і ў той жа час жабрачыць па суседзях. (I. Новікаў)
Лексічныя запазычанні іншы раз проста неабходнасць для мовы. Калі ў той ці іншай мове няма слова для абазначэння пэўнага прадмета ці паняцця, то або ўзнікае новае слова (наватвор), або запазычваецца слова з іншай мовы. Але запазычанні абавязкова павінны мець рамкі і межы. Увядзенне ў літаратурную мову запазычанняў пры наяўнасці ўжо гатовага слова (вядомага ці ў народна-дыялектнай, ці ў літаратурнай мове) недаравальная абыякавасць да роднай мовы, свядомае ці несвядомае збядненне і прыніжэнне яе. (Ф. Янкоўскі)
Адраджоная наша мова павінна стацца добрым правадніком культуры, a гэткай яна зможа быць толькі тады, калі ў ёй будзе найменш чужых слоў, калі кожнае паняцце будзе перакладзена згодна псіхіцы нашай мовы; калі формы слоў і будова сказаў будуць адпавядаць законам гармоніі, пераказаных нам ад нашых прапрашчураў. Мова, гэта аблічча душы народа і гэтае аблічча народнай душы нельга брыдзіць прылепкамі і наклейкамі, а наадварот, чым яно будзе чысцейшым, тым прыгажэйшым і здаравейшым. (В. Ластоўскі)
Няма і не можа быць такой мовы, каб яна магла абысціся запасам адных толькі родных слоў... Бяда не ў тым, што літаратурная мова часам пазычае чужыя словы; пазычыць трэба, калі іх няма. Памен паасобнымі словамі адбываецца паміж усімі культурнымі народамі. Але <„.> зусім неразумна браць чужыя словы, калі ёсць сваё, беларускае. (Я. Лёсік)
Тэма 4
СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ЛЕКСІКА. ТЭРМІНАЛОГІЯ
4.1.	Спецыяльная лексіка. Паняцце тэрміна.
Суадносіны тэрмінаў з наменклатурнымі назвамі
і прафесіяналізмамі
Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі, якой карыстаюцца галоўным чынам толькі прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, прафесіі ці роду заняткаў, з’яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы (номены) і прафесіяналізмы.
Тэрмін (ад лац. terminus ‘канец, мяжа’) гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, створанае (прынятае, запазычанае) для дакладнага выражэння спецыяльнага паняцця і абазначэння спецыяльнага прадмета. У тэрмінах заключаецца максімальна дакладнае, канцэнтраванае выражэнне тых агульных і прыватных паняццяў, з якімі спалучана навуковая і тэхнічная дзейнасць чалавека. Тэрміны гэта своеасаблівы штучна створаны набор лексічных адзінак, выкарыстанне якіх абмежавана той ці іншай галіной; тэрмін імя паняцця.
Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі, культуры называецца тэрміналогіяй (напр., біялагічная, медыцынская, лінгвістычная, музычная, палітычная, эканамічйая, філасофская тэрмійалогія і інш.). Тэрміналогіяй (або тэрміналагічнай лексікай) называецца таксама ўся сукупнасць тэрмінаў канкрэтнай мовы {беларуская тэрміналогія).
Тэрміны характарызуюцца шэрагам спецыфічных асаблівасцей:
•	сістэмнасцю (кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы, якая абмежавана адной галіной навукі; толькі ў межах гэтай сістэмы тэрмін выяўляе сваю сутнасць);
•	наяўнасцю дэфініцыі (для болыпасці) (сэнс агульнаўжывальнага слова можа быць растлумачаны, а сутнасць тэрміна павінна быць дакладна вызначана);
•	тэндэнцыяй да адназначнасці ў межах свайго тэрміналагічнага поля (у ідэале кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін);
•	адсутнасцю канатацыі (лексічнае значэнне тэрміна не павінна ўтрымліваць эмацыянальнасць, ацэначнасць, экспрэсію);