• Часопісы
  • Беларуская мова Эканамічная лексіка

    Беларуская мова

    Эканамічная лексіка

    Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
    Памер: 216с.
    Мінск 2010
    60.56 МБ
    У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Прарыў у галіне пластычных і іншых матэрыялаў выклікаў канкурэнцыю паміж гэтымі галінамі і сталеліцейнай прамысловасцю, у выніку якой апошняя стала куды менш важнай часткай сучаснай прамысловасці. Вынаходніцтва мікрахваляў, спадарожнікаў і фібрааптычнай тэхналогіі паскорыла заканчэнне эры манапольнага валодання ўрадамі тэлекамунікацыямі ў краінах свету. (/. Кулік)
    Да слоў вынаходніцтва, манаполія, транспарціроўка (транспартаванне) падбярыце аднакаранёвыя назоўнікі, прыметнікі і дзеясловы. Зрабіце іх словаўтваральны аналіз.
    11.	Вызначце словы, што ў прыведзеных словазлучэннях з’яўляюцца апорнымі (асноўнымі).
    Заканадаўства па абароне інтарэсаў спажыўцоў, кантора вытворцы па збыту, акордная заробная плата, бюджэтныя ўстановы і арганізацыі, Еўрапейскі інвестыцыйны банк, кантрольны пакет акцый, рэзервовы фонд прадпрыемства, асноўная ідэя рэкламнага тэксту, дагаворная вертыкальная маркетынгавая сістэма, сегментацыя ў залежнасці ад паводзін на рынку, дадатковая праграма стымулявання збыту, вартасць маркетынгавых затрат для забеспячэння патрэбнага эканамічнага эфекту, рэкламаванне заслуг арганізацыі для стварэння рэпутацыі.
    12.	Выпішыце з тпэрміналагічнага слоўніка (падручніка па сваёй дысцыпліне) тэрміны-словы розных часцін мовы (назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі) і тэрміны-словазлучэнні рознай будовы. Зрабіце вывады адносна частотнасці розных часцін мовы і колькасці кампанентаў у тэрмінах-словазлучэннях. Якія сінтаксічныя мадэлі прадстаўлены найбольшай колькасцю прыкладаў?
    13.	Вызначце спосаб утварэння наступных тэрмінаў. Выпішыце тыя, што маюць у сваім складзе пераасэнсаваныя значэнні слоў.
    I.	Бацькоўская фірма, стратэгія збору ўраджаю, рэйтынг Нільсана, інжынірынг, супермагазін, паўфабрыкат, фондавы рынак, рэкламіст, банкруцтва, рынак пакупніка, спад, рэкламазнаўства, клірынгавы, ААТ, экспартаваць, размеркаванне па працы, кансалтынг, націск з боку канкурэнтаў, замарожванне цэнаў, уласнасць, гіперінфляцыя, асігнаванні на сродкі рэкламы, попыт, стратэгічная лесвіца, ВНП.
    II.	Найм, сімпліфікацыя, сховішча, таваразнаўства, дагавор куплі-продажу, прадпрымальніцтва, нажніцы (цэнаў), пакупнік, дэманапалізацыя, палатка, нявыплата, еўрадолары, спажывецкі «кошык», міжнародна-прававая арэнда, бюджэтны, СП, рашотка планавання стратэгічных гаспадарчых адзінак, вэксалядаўца, нерэнтабельны, метад «мазгавой атакі», маркетынг-мікс, плошча для руху пакупнікоў, спажывец, цэнавы парасон, метад Дэльфі, БелАЗ.
    III.	Нерухомасць, свабодная эканамічная зона, менеджарызм, антыманапольны, аднаразовы, ф’ючарсная пазіцыя, напуск, ЭВМ, землекарыстанне, шапка ‘загаловак’, перфакарта, Саўінфармбюро, абмер, авіялінія, супрацоўнік, ультрагук, ідэалізацыя, плячо (фінансавага рычага), ліквіднасць інвестыцый, геапалітыка.
    IV.	Канверсія валют, даходнасць, індэкс Доу-Джонса, звышпрыбытак, відэазапіс, надлом, міні-ЭВМ, накаленнік; галава ‘верхняя ці пярэдняя частка інструментаў, дэталяў', акрэдытыўнае пісьмо, намеснік, справаздачнасць, процідзеянне, электрашчыт, накал, афшорная зона, дзяржбанк, ПДВ, антыкрызіс, велічыня рэнты.
    14.	Ад прыведзеных дзеясловаў утварыце адпаведныя аддзеяслоўныя тэрміны-назоўнікі: напр., планаваць планаванне, канверсаваць канверсацыя. Вызначце словаўтваральныя суфіксы апошніх.
    Ацэньваць, вызначаць, выручыць, выплочваць, забяспечваць, заніжаць, інвеставаць, інфармаваць, ліквідаваць, маркіраваць, павышаць, прагназаваць, разлічыць, рэалізаваць, фінансаваць.
    15.	Запішыце назвы розных прафесій (не менш за 15) і прааналізуйце спосабы іх утварэння.
    16.	Вызначце спосаб утварэння тэрмінаў, знайдзіце «чацвёртае лішняе». Адказ абгрунтуйце.
    1)	крэдытор, спонсар, інвестар, спічрайтар;
    2)	ліквіднасць, самаакупнасць, патрэбнасць, рэнтабельнасць;
    3)	дэманапалізацыя, амартызацыя, прыватызацыя, арганізацыя;
    4)	арандатар, дыстрыб’ютар, эксперыментатар, інфарматар;
    5)	мадэляванне, накапленне, патрабаванне, кватаванне;
    6)	найм, продаж, збыт, кошт;
    7)	пазарыначны, венчурны, акцыянерны, эксплуатацыйны;
    8)	банкруцтва, агенцтва, прадпрымальніцтва, вынаходства;
    9)	таваразабеспячэнне, самафінансаванне, тавараабмен, самаабслугоўванне;
    10)	узор-эталон, узорны тавар, тэхнічны стан, умоўны прадукт.
    17.	Прачытайце тэксты. Выпішыце тэрміны, утвораныя сттаксічным спосабам. Знайдзіце ў тэкстах аднакаранёвыя словы-тэрмны, складзіце іх тэрміналагічныя словаўтваральныя рады. Растлумачце значэнне выдзеленых слоў, складзіце з імі словазлучэнні.
    Тэкст 1. Бізнэс-план агульнапрыняты сродак менеджменту, які выкарыстоўваецца прадпрыемствамі любога маштабу для абгрунтавання мэтаў новай справы і прапанавання шляхоў іх дасягнення. Гэта асноўны дакумент для абгрунтавання інвестыцый і прыцягнення інвестараў, выкарыстання разнастайных спосабаў фінансавання. Ён распрацоўваецца, як правіла, на некалькі гадоў і з’яўляецца асновай узаемаразумення паміж інвестарамі і прадпрымальнікамі. Бізнэс-план дазваляе пазбегнуць памылак, паскорыць станаўленне прадпрыемства, павялічыць даходы, вызначыць прыярытэты пры пашырэнні вытворчасці або гандлю. Складаецца бізнэсплан з наступных раздзелаў: 1) рэзюмэ; 2) тавар (паслуга); 3) рынак збыту; 4) канкурэнцыя; 5) стратэгія маркетынгу; 6) план вытворчасці; 7) арганізацыйны план; 8) юрыдычны план; 9) ацэнка рызыкі і страхаванне; 10) фінансавы план.
    Так, напрыклад, рэзюмэ прызначана для таго, каб вельмі сцісла растлумачыць мэты вытворчасці, навізну і адрозненне прапанаванай прадукцыі ад прадукцыі канкурэнтаў, яе прывабнасць для патэнцыяльных пакупнікоў. У гэтым раздзеле бізнэс-плана даюцца таксама звесткі аб чаканых аб’ёмах продажу, выдаткі на вытворчасць і рэалізацыю, валавым прыбытку, рэнтабельнасці, тэрмінах звароту пазык і г.д. А ў раздзеле «Тавар (паслуга)» даецца апісанне спажывецкіх якасцей прадукту (паслугі), прагноз цаны і тых выдаткаў, якія патрэбны для вытворчасці, апісваецца арганізацыя сэрвісу пры вытворчасці і рэалізацыі складаных тэхнічных вырабаў. (А.П. Шаўлюкоў)
    Тэкст 2. Для атрымання прыбытку могуць выкарыстоўвацца стратэгіі на аснове валютных апцыёнаў. На выкарыстанні валютных апцыёнаў заснаваны вертыкальныя спрэды і валацільныя стратэгіі. Вертыкальны спрэд адначасовая купля і продаж апцыёнаў з рознымі тэрмінамі выканання. Вертыкальныя спрэды падраздзяляюцца на спрэд «быка» і спрэд «мядзведзя». Спрэд «быка» апцыённая стратэгія на аснове камбінацыі куплі і продажу апцыёнаў, якая прыносіць прыбытак пры пад’ёме кан’юнктуры. Спрэд «мядзведзя» апцыённая стратэгія, накіраваная на выкарыстанне падзення кан’юнктуры на валютным рынку шляхам набыцця камбінацыі апцыёнаў кол і пут на адзін фінансавы інструмент з рознай цаной выканання або
    куплі апцыёну пут з кароткім і доўгім тэрмінамі. (Паводле А.П. Шаўлюкова )
    18.	Якія асаблівасці беларускай і рускай моў выяўляюцца ў наступных тэрмінах? Запішыце 2-3 уласныя прыклады.
    Валютный колеблюіцнйся курс валютны зменлівы курс;
    скользяшая цена зменная цана;
    корреспонднруюшне счета карэспандавальныя (суадпаведныя) рахункі;
    нзменяюіцаяся процентная ставка зменлівая працэнтная стаўка;
    последуюіцнй контроль наступны кантроль;
    регуллруюшне статьн рэгулявальныя артыкулы;
    предполагаемая прлбыль дапушчальны прыбытак;
    обрабатываюіцая промышленность апрацовачная прамысловасць; оборачлваемость каплтала зваротлівасць капіталу.
    19.	Перакладзіце тэрміны на беларускую мову. Адзначце іх граматычныя асаблівасці (у параўнанні з рускай мовай).
    Безработмца, благосостоянле, пронзводственные сллы, убыток, знак качества, вторлчное сырьё, незавершённое пролзводство, непрерывная рабочая неделя, оптовая торговля, полная себестолмость, пособле, прлбыль, расчётная прлбыль, ремонтное хозяйство, рацлоналлзаторское предложенне, сырьё, дешёвый, затраты, каплталовложенля, налог, учредлтель, торговый зал.
    20.	Да прыведзеных тэрмінаў розных галін навукі падбярыце антанімічныя. Вызначце тыпы антонімаў.
    Аналіз ... .
    Неалагізм ... .
    Навуковы ... .
    Сыры мацунак -... .
    Вірусны ... .
    Заключэнне (пагаднення) ... .
    Рухомасць ... .
    Манціроўка ... .
    Пераменны ток ... .
    Гарачая трэшчына ... .
    Горны рэльеф ... .
    Вадкае паліва ....
    Адкрытая форма ... .
    Экспліцытны ....
    Інтэрпаляцыя ... .
    Пазітыўны ... .
    Палярны дзень ... .
    Буйналістасць ... .
    21.	Карыстаючыся тэрміналагічнымі слоўнікамі, высветліце значэнне наступных тэрмінаў. Знайдзіце прыклады міжнавуковых аманімічных тэрмінаў.
    У эканоміцы: рэнтабельнасць, спекуляцыя, кантракт, афсет, ануітэт, рэнта, авэрдрафт, леверыдж, хеджыраванне\
    у лінгвістыцы: аказіяналізм, арталогія, апелятыў, марфалогія, інтэрферэнцыя;
    у справаводстве: балатаваць, вотум, казус, статўпт,
    у музыцы: бэк-вакал, капрычыа, фортэ, піяна;
    у інфарматыцы: утыліта, драйвер, матрыца;
    у медыцыне: метэапатыя, флюс;
    у біялогіі: гёнезіс, марфалогія, амітоз;
    у хіміі і тэхніцы: абарачальнасць, флюс.
    22.	Прачытайце тэкст. Вызначце спосаб утварэння тэрмінаў заробная плата і заробак. Чаму ў беларускай мове немэтазгодна ўжываць сінанімічныя адпаведнікі заработная плата і заработак?
    Слова заработная (плата) з рас. заработная (плата), якое ўтварылася ад дзеяслова заработать (за-работ-н-ая). У беларускай мове на месцы рас. заработать выкарыстоўваецца зарабіць. Ад гэтага слова і прыметнік заробная, які стаў выкарыстоўвацца ў спалучэнні з плата: заробная плата (паралельна з заробак). Натуральнае словаспалучэнне заробная плата стала шырокакарыстаным у нацыянальным друку. А нашыя акадэмічныя слоўнікі ўсё яшчэ працягваюць старую традыцыю і падаюць словы заработак, заработная плата. Слова ж заробак у «Тлумачальным слоўніку» кваліфікуецца як «размоўнае» (з спасылкаю на «заработак»).
    Часам мяркуюць, што слова заработак сваё прыстаўкава-суфіксавае ўтварэнне ад работа (за-работ-акУ Аднак такога словаўтваральнага тыпу беларуская мова не мае. Утварэнні з прыстаўкаю заі суфіксам -ак складаюць у беларускай мове наступныя два словаўтваральныя тыпы: 1) словы, якія абазначаюць тыя самыя прадметы, што і ўтваральныя лексемы, але з дадатковым значэннем зменшанасці: засенак ‘невялікія сені, кут-закутак’; 2) словы з значэннем месца, прасторы, размешчаных за тым ці на мяжы таго, што названае ўтваральным словам: комін закомінак, застрэшак, запечак.