Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Выкажыце свае адносіны да ўжывання ў беларускай мове слоў плата плацеж, падаткаплатнік падаткаплацельшчык. Які з варыянтаў абралі б вы? Чаму?
Які з тэрмінаў (платнік ці выплатнік), на ваш погляд, з’яўляецца найбольш дакладным адпаведнікам рускамоўнай лексемы плателыцйк?
3 дапамогай кампанента выплатперакладзіце на беларускую мову тэрміны платёжный, платёжеспособность.
30.	Прачытайце ўрывак са старажытнарускага літаратурнага помніка «Руская праўда». Як вы зразумелі яго сэнс? Выпішыце тэрміны. Да якой тэрмінасістэмы (тэрмінасістэм) яны належаць?
Оже прндеть крьвавь муже на дворь. Нлн сннь то вндока ему на нскатн. Нь платші ему продажю 3 грнвны. Нлн не будеть на немь знамення. To прнвестн ему вндокь слово протпву слова. А кто будеть начал’ь тому платн-
th 60 кунь. Аче же крьвавь прндеть. Нлн будеть самь. Почаль. А выступять послусн. To ему за платежь оже н бнлм. Аже ударнть мечемь а не утнеть на смерть. To 3 грнвны. А самому грнвна на рану. Оже л1)чебное. Потьнеть лн на смерть. To внра. Нлн пьхнеть мужь мужа. Любо к собі) любо от себе. Любо по лнцу ударнть. Нлм жердью ударнть. А вндока два выведуть. To 3 грнвны продаже.
Для даведак: вйдокь сведка; вйра грашовы штраф за забойства; куна грашовая адзінка; лўчебное штраф на лячэнне раны; продажа грашовы штраф за злачынства; послухь сведка, відавочнік.
31.	Прачытайце гандлёвае пагадненне «Дагавор Полацка з Рыгай» (каля 1330 г.). Выпішыце тэрміны, вызначце іх месца у слоўнікавым складзе сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Тако хочемь мы горожане с м!)штеремь. Переже како bIjchth восісь на скалвахь. А вамь чнннтн тако жь нь тяжел^н нашего полу пуда. Тоть товар которын вІ)снтн на скалвахь. А языкь пускатм на товарь. А колн товарь на стану станеть отстугш прочь. А рукою не прннман. А в()сц1)вй кресть ц^ловатн какь ему право в|)сйтй. Кэкйй нй товарь будеть. А немц^мь датй в!)счего оть біфковьска заушня. Оть воску. Оть м^дй, оть олова, а соль в!)сйтй у пуднын рГум1)нь, оть б!)рковьска узятн ему долгая. Оть рубля датй ему долгая а в Рнз^ рускому купіфвн оть в!)са датй ему оть б^рковьска поль овря. Оть воску. Оть м^дй. Оть олова. Оть хміуію. А соль в^сйтй пудным р^м^немь. Огь бІ)рковьска датй ему оть в^са люб^цьскьш отт> грнвны серебра люб^цьскйй. A bIjcth чйстын воскь безь подьсады безк Смолы. Безь сала. Какь в^рхь тако й сподь. Ажо прйв!)зеть не чйстый товарь. А нелюбь будеть. Поехатй ему назадь co свонмь товаромь. А свон князь тамо казнйть его. Аже нандуть у нем^ць не чйстый товарт> у рускон землн. Пойтй ему назадь с товаромь у Рйгу. Тамь его свой князь судйть.
Для даведак: б!)рковьскь мера вагі (10 пудоў); м^штерь магістр ордэна; в!)сець той, хто ўзважвае тавар; подьсада прымесь; в^счее пошліна за ўзважванне; р^м!>нь адзінка вагі; долгая дробная манета, скалва шаля вагоў; языкь народ.
32.	Прааналізуйце тэрміны 20-х гадоў XX cm. з пункту гледжання іх арфаграфічнай, лексіка-семантычнай і марфалагічнай спецыфікі (у параўнанні з нормамі сучаснай беларускай мовы). Якія з іх не ўжываюцца ў сучаснай тэрміналагічнай практыцы? Да падкрэсленых тэрмінаў запішыце літаратурныя адпаведнікі.
Зьдзірца (вымогатель), марнатратнік, вобыск, вязень, колёнізацыя, схолястыка, парлямэнт, гатоўка (налйчные деньгн), асыгнаваць, ліцытацыя (аукцнон), гэльда (бнржа), пазыччык, падсумак (йтог), габінэт, скарбец (ларёк), лічбіна (цйфра), рФіга (чйн), высяленьне (эмнграцйя), праўнік (юрнст), абежнік (цйркуляр), недароб (дефнцііт), духоўніца (завеіцанйе), дыплём, дольнік (участннк, пайіднк), пазычальнік (займодавец, кредйтор), пратэктар (заступнйк), апытальнік (обследователь, вопрошатель), дарадца (совет-
ннк), параднік (советшік, советчнк), службовец (служаіцнй), закладчык (учреднтель, основатель).
Ліхвярскі капітал (ростовіцпческнй), акцыйнае (паявбе) таварыства, міравая ўгода (мнровая сделка), гуртавы гандаль, посул і попыт, сяброўская складка (членскнй взнос), выплатны квіток (платёжная распнска), некарысны капітал (мёртвый капнтал), пасрэдны падатак (косвенный налог), гуртавы склад (оптовый склад), паказчык (предьявнтель, указчнк), скарбніца (касснрша; казначейство), укладчык (вкладчмк; составнтель), акцызнік (акцнзный чнновннк), арцелыпчык (артелыцнк), канторшчык (конторіцнк), канцылярыст(ы) (канцелярнст), мытнік (таможенный чпновннк), пасэсар (арендатор; откупіцнк).
Назавіце магчымыя прычыны выхаду з актпыўнага ўжытку асобных слоў.
33.	Прачытайце тэкст. Назавіце словы (выразы), ужытыя ў пераносным значэнні; стылістычна афарбаваныя словы. Вызначце стыль тэксту.
Раскрыйце лексічнае значэнне выдзеленых тэрмінаў, захаваўшы ў іх дэфініцыях моўныя (арфаграфічныя) асаблівасці 20-30-х гадоў.
Знайдзіце запазычаныя тэрміны. Звярніце ўвагу на асаблівасці іх напісання ў беларускай мове 20-30-х гадоў. Сфармулюйце адпаведныя правілы перадачы на пісьме іншамоўных слоў. Параўнайце іх з сучаснымі.
Пасьля сканчэньня орыентоўнага абсьледваньня, наступным момантам зьяўляецца выяўленьне дэфэктаў, якія б’юць у вочы, якія зьяўляюцца настолькі відавочнымі, што можна ўнесьці прапановы аб іх неадкладным зьнішчэньні. Так, напрыклад, калі вы бачыце на прадпрыемстве, што шлях, па якім ідзе дапаможны рабочы, падносчык матэрыялаў, зьяўляецца надзвычайна доўгім, застаўлен усякім барахлом, жалезным ломам, што дапаможнаму рабочаму прыходзіцца замест простай лініі рабіць зігзагі, дык для вас становіцца зусім зразумелым, што ачыстка той дарогі, па якой ён ідзе, можа значна павялічыць яго продукцыйнасьць і можна будзе нават скараціць колькасьць дапаможных рабочых.
Далей перад абсьледвальнікам паўстае пытаньне аб неабходнасьці выявіць найбольш вузкія месцы об’екту, які абсьледуецца. Пытаньне аб вузкім месцы зьяўляецца асноўным пытаньнем пры вывучэньні кожнай установы. Часам, маючы намер правесьці рацыяналізацыю таго ці іншага прадпрыемства ці ўстановы ў бок павялічэньня яго продукцыйнасьці, мы натыкаемся на тое, што пэўная частка ўстановы альбо прадпрыемства, дзякуючы нездавальняючаму абсталяваньню, недастатковасьці кваліфікацыі пэрсоналу ці іншым прычынам, мае надзвычайна нізкую прапускную здольнасьць, гэта часамі тармозіць рацыяналізацыю. Месца, дзе затрымліваецца работа, і называецца вузкім месцам. Зразумела, што нашым лёзунгам не зьяўляецца раўнаньне на гэтае вузкае месца; наша задача зьвярнуць належную ўвагу на гэтае вузкае месца, каб, павялічваючы яго продукцыйнасьць шляхам рацыяналізацыі, мець магчымасць павялічыць продукцыйнасьць усяго прадпрыемства. (Паводле Я. Ракава)
34.	Прачытайце ўрыўкі з артыкулаў К.Усовіча «Некаторыя прынцыповыя пытанні сучаснага фарміравання беларускай тэрміналогіі наогул і эканамічнай у прыватнасці» і «3 вопыту складання руска-беларускага эканамічнага слоўніка», змешчаных у зборніку «Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі».
Назавіце асноўныя ўмовы тэрміналагізацыі лексічных адзінак. 3 якіх катэгорый складаюцца эканамічныя тэрмінаадзінкі?
Прывядзіце прыклады эканамічных тэрмінаў, утварэнне і ўжыванне якіх у беларускай мове выклікае пэўныя цяжкасці. У чым яны заключаюцца?
I	. У дачыненні да эканамічнай тэрміналогіі патрэбна вывучыць становішча спраў у сваім і рускім мовазнаўстве і ўсё лепшае ўзяць на ўзбраенне, каб яшчэ раз не вынаходзіць свой і суседні веласіпеды, а ў гэты час рэзка кінуцца наперад; нам добра было б правесці інвентарызацыю ўсяго, што зроблена, і вызначыць першачарговыя задачы.
Неабходна дамагацца, каб тэрміны адпавядалі наступным асноўным прынцыпам:
•	правільнай арыентацыі (арыентацыя толькі на адно паняцце, якім бы шырокім яно ні было);
•	сістэмнасці (кожны тэрмін павінен мець пэўнае, фіксаванае месца па супарадкаванні з іншымі тэрмінамі ў канкрэтнай тэрміналагічнай сістэме, якое залежыць ад месца адпаведнага паняцця ва ўсёй сістэме паняццяў);
•	дэрыватнасці (тэрмін павінен валодаць магчымасцю ўтвараць на сваёй аснове іншыя тэрміны);
•	кароткасці;
•	мілагучнасці, адсутнасці непажаданых асацыяцый;
•	граматычнай правільнасці (павінен быць аформлены сродкамі беларускай мовы і па яе законах);
•	унікальнасці (арыгінальнасці).
II. Як і тэрміналогія кожнай навукі, эканамічная складаецца з трох асноўных катэгорый: а) агульнанавуковыя тэрміны; б) «памежныя» якія знаходзяцца на мяжы эканомікі і суадносных з ёю навук (тэрміны сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, міжнароднага права, сацыяльна-эканамічнай статыстыкі, інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, матэматыкі, сацыялогіі, юрыспрудэнцыі і іншых; в) уласнаэканамічныя тэрміны.
Так, да першай групы належаць тэрміны апломб, аўдыенцыя, афіша, вялікая хуткасць, выпіска, выбар, укладыш, варыянт, дакумент і іншыя. Да другой вылічальны комплекс, імавернасныя мадэлі эканамічнай дынамікі, варыянтны прагноз і іншыя (інфарматыка і вылічальная тэхніка); класіфікацыя шлін вытворчай сферы, перапіс насельніцтва, сістэма эканамічных класіфікацый, аўтаматызацыя прамысловай вытворчасці і іншыя (сацыяльна-эканамічная статыстыка); бюджэт часу, заводскі сацыёлаг, канфлікт сацыяльны, лад жыцця, эканамічная сацыялогія і іншыя (сацыялогія); аўтаматызаваная сістэма кіравання прадпрыемствам і аб’яднаннем, алгарытм кіравання, аналіз попыту і спажывання, глабальнае мадэляванне, дадзеныя,
дынамічныя мадэлі міжгаліновага балансу (тэрміны з эканоміка-матэматычнага слоўніка); абавязацельствы, агульная ўласнасць, адвод зямлі, адказнасць калектыўная, адчужэнне, ахова працы і іншыя (тэрміны з юрыдычнага слоўніка): знешнегандлёвыя аб’яднанні, клаўзула, камерцыйныя правы пры міжнародных палётах, кантрабанда, канцэсійная дамова і іншыя (міжнароднае права); тэрытарыяльнае раздзяленне працы, размяшчэнне прадукцыйных сіл, прасторавыя сацыяльна-эканамічныя сувязі, рэгіяналыіае эканамічнае выраўноўванне і іншыя (сацыяльна-эканамічная геаграфія) і г.д.
Межы эканамічнай тэрміналогіі, як бачым, не могуць быць вызначаны з абсалютнай дакладнасцю. Гэта тлумачыцца, па-першае, «асаблівасцямі арганізацыі сістэмы паняццяў... галіны ведаў, цесна звязанай з паняційнымі сістэмамі іншых галін, па-другое, усё болыв інтэнсіўным узаемадзеяннем тэрміналагічнай лексікі з агульнаўжывальнай», па-трэцяе, сутнасцю мовы, яе спецыфічнымі моўнымі законамі.
Можна прапанаваць альтэрнатыўныя варыянты многім тэрмінам, змешчаным ва ўжо апублікаваных эканамічных слоўніках; унесці неабходныя змены ў той ці іншы тэрмін, пры адстутнасці тэрміна ў беларускамоўных слоўніках выпрацаваць свой: саіскальнік спаборнік, здзелка зробка, бізнес прадпрымальніцтва, бізнесмен прадпрымальнік, вэксаль вексаль, ваўчэр ваўчар, віды вэксалей віды вексаляў, віндзікацыя віндыкацыя, небанкаўскія формы крэдыту нябанкаўскія формы крэдыту, дагавор крэдытны дамова крэдытная, заёмшчык пазычнік, займальнасць насельніцтва занятасць насельніцтва, індэкс каштоўнасці жыцця індэкс кошту жыцця, кваціраванне кватаванне, права рэчавае права рэчнае, прадпрыемлівасць прадпрымальнасць, рызыка выпадковай гібелі (а не пагібелі) маёмасці, звязванне грашовых даходаў (а не прыбыткаў), дзелавы справавы, матэрыялаёмістасць, фондаёмістасць матэрыялаёмкасць, фондаёмкасць, процізатратны гаспадарчы механізм антызатратны механізм, астаткавы прынцып аплаты працы рэштавы прынцып..., канчатковая прадукцыя канечная прадукцыя, пенсіённае пасведчанне пенсійнае пасведчанне, пачасовая форма аплаты пагадзінная форма..., ноў-хаў ноу-хау, таргі куплі, уторговыванйе цены гандляванне цаны.