• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Эканамічная лексіка

    Беларуская мова

    Эканамічная лексіка

    Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
    Памер: 216с.
    Мінск 2010
    60.56 МБ
    У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы
    Разнавіднасці
    Размоўна-бытавы і размоўна-афіцыйны
    Проза, паэзія, драматургія
    Газетна-публіцыстычны, радыётэлежурналісцкі, аратарскі
    Моўныя сродкі
    Агульнаўжывальныя словы, бытавая лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўнаэмацыянальная лексіка; няпоўныя, пытальныя, пытальнаабуджальныя і клічныя сказы
    &
    ►X г ст ff
    3 * Э> ст 5 ►£ t
    <
    лексіка, разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкі
    Агульнаўжывальныя словы, ацэначная лексіка, грамадска-палітычная лексіка, метафарычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова
    Стылёвыя рысы
    Натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці 	
    £
    CT
    5
    5 &
    2
    CT ; (Т
    экспрэсіўнасць, вобразнасць, стылістычная незамкнутасць, індывідуальнасць аўтара
    Даходлівасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць і агульназразумеласць
    Мэта зносін
    Абмен думкамі, інфармацыатл Q А тті і хл і
    знаёмымі людзьмі
    4
    c t a c r
    tz
    ўздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні
    Інфармаваць, уздзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку
    Сфера выкарыстання
    Быт; сямейныя і сяброўскія адносіны
    CT
    C c
    •£ c.
    0 a
    5
    C
    жыцця грамадства
    Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя і іншыя грамадскія зносіны
    Стыль
    Размоўны
    ’S
    CT
    c. c
    5
    
    Публіцыстычны
    Заканчэнне табл.
    'S
    Ct к .3 ‘2
    Ct я <5 Ct
    Он
    Уласна заканадаўчы, дыпламатычны, афіцыйна-канцылярскі
    Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны, навукова-тэхнічны
    ‘2 n o a
    K
    2 K
    o
    3
    Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцылярскія штампы; складаныя сказы
    Агульнаўжывальныя словы, тэрміны; развітыя апавядальныя сказы, злучнікавая падпарадкавальная сувязь
    Стылёвыя рысы
    Паслядоўнасць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці
    Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць і аргументаванасць
    Мэта зносін
    Інфармацыйная, пабуджальная рэгуляцыя афіцыйных зносін
    Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны і пад.
    Сфера выкарыстання
    Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатычная сферы
    Навука і тэхніка, навучальны працэс
    Стыль
    Афіцыйнасправавы
    Навуковы
    5.2.	Агульная характарыстыка навуковага стылю
    Навуковы стыль выкарыстоўваецца ў сферы навукі і тэхнікі, адукацыі, вытворчасці і пад. Гэта стыль навуковай літаратуры, дысертацый, слоўнікаў, энцыклапедый, дапаможнікаў, падручнікаў, дакладаў, манаграфій, рэфератаў, канферэнцый, лекцый, рэцэнзій і г.д.
    Асноўныя функцыі навуковага стылю перадача навуковай інфармацыі і актывізацыя лагічнага мыслення.
    Характэрныя рысы навуковага стылю: абагульненасць і абстрагаванасць, дакладнасць (адназначнасць), аб’ектыўнасць, лагічнасць і строгасць выкладу.
    Моўныя асаблівасці навуковых тэкстаў: шырокае выкарыстанне абстрактнай лексікі (працэс, дзейнасць, велічыня, pyx'), асабліва назоўнікаў ніякага роду з абстрактным значэннем (утварэнне, адлюстраванне, аб’яднаннё), дзеясловаў у форме 3-й асобы цяперашняга часу і формаў дзеясловаў з няпэўна-асабовым значэннем (законы фармулююцца), устойлівых зваротаў з прыметнікамі (знешні гандаль, валютны рахунак, бюджэтнае фінансаванне) і аддзеяслоўнымі назоўнікамі (аказваць уздзеянне, падвяргацца аналізуУ, ужыванне адназначных слоў і тэрмінаў (вельмі рэдка ўжываюцца словы з пераносным значэннем); шырокае ўжыванне канструкцый са злучнікамі (злучальнымі словамі) і адыменнымі прыназоўнікамі (за выключэннем, з прычыны, у выніку, у выпадку, на працягу, у сувязі з тым, што...; калі..., тоу словаспалучэнняў тыпу спачатку адзначым, далей дакажам, зараз спынімся і пад.; спецыфічных сродкаў сувязі паміж сказамі (лексічныя паўторы; прыслоўі і прыслоўныя словы тут, спачатку, пасля, вышэй, тады; указальныя і асабовыя займеннікі 3-й асобы) і часткамі тэксту (розныя сінтаксічныя канструкцыі тыпу неабходна заўважыць, што...; зразумела, што...; як ужо адзначалася...у сказаў з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, апавядальных сказаў, простых сказаў, ускладненых аднароднымі членамі; пабочных слоў (паводле меркавання..., на наш погляд..., аўтар лічыць..., такім чынам, значыць, па-першае); злучнікаў (злучальных слоў) і прыслоўяў (таму, тады, адсюль і пад.); пераважнае выкарыстанне складаназалежных сказаў, сказаў з прамым парадкам слоў; колькасная перавага назоўнікаў над дзеясловамі; пашыранае выкарыстанне рознага тыпу скарачэнняў, абрэвіятур, сімвалічных і формульных абазначэнняў; выкарыстанне пры дзеясловах-выказніках займеннікаў з адцягнена-абагульненым значэннем ён, яна, яно, яны, мы (займеннік я ў навуковых тэкстах не выкарыстоўваецца, ён апускаецца або замяняецца займеннікам мы); абмежаванае выкары-
    станне кніжных фразеалагізмаў, што ў навуковых тэкстах выконваюць намінатыўную функцыю (краевугольны камень, актуальная тэма, пад знакам, уяўляе навуковы іятарэс).
    5.3.	Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту. Навуковыя жанры
    Тэкст гэта вынік маўленча-мысліцельнай дзейнасці чалавека, які фіксуецца ў вуснай ці пісьмовай форме. Звычайна пад тэкстам маюць на ўвазе менавіта пісьмовы прадукт гэтай дзейнасці, таму што ён даволі істотна адрозніваецца ад вуснага маўлення. Так, апошняе мае пераважна форму дыялога, а пісьмовы тэкст выступае ў форме маналога. Пісьмовы тэкст максімальна стандартызаваны і нармаваны. У параўнанні з вусным маўленнем яму ўласцівы багацейшы лексічны склад, шматпланавая семантычная арганізацыя, а таксама болып частае выкарыстанне складаных сказаў.
    Вусны тэкст існуе толькі ў працэсе маўлення, а пісьмовы застаецца на ўвесь час існавання матэрыялаў, на якіх ён напісаны.
    Асноўныя прыкметы тэксту: тэматычнае і кампазіцыйнае адзінства (цэльнасць, закончанасць, звязанасць, разгорнутасць). Сказы і абзацы ў тэксце аб’яднаны агульнай тэмай і асноўнай думкай.
    Кампазіцыя тэксту гэта пабудова, суадносіны і ўзаемнае размеркаванне яго асобных частак, элементаў. Выбар кампазіцыі навуковага тэксту залежыць ад розных фактараў: пастаўленай навуковай задачы, метаду даследавання, навукі, жанру, традыцый, індывідуальнага стылю аўтара і г.д.
    Кампазіцыйна любы навуковы тэкст утрымлівае тры часткі уводную (аглядную), асноўную і заключную. У агляднай частцы адлюстроўваецца ход навуковага даследавання, фармулююцца прадмет і абраны даследчы метад, выкладаецца гісторыя пытання і прагназуецца вынік. Асноўная частка прысвечана падрабязламу разгляду абранай тэмы даследавання, паслядоўнай характарыстыцы кожнага з яго этапаў. У заключнай частцы прыводзяцца канчатковыя фармулёўкі вынікаў работы, складаецца бібліяграфія, спіс аўтарскіх работ.
    Паводле спосабаў выкладання інфармацыі вылучаюць наступныя тыпы (віды) навуковых тэкстаў: апісанне, апавяданне, разважанне, доказ.
    Да асноўных жанраў навуковага стылю можна аднесці анатацыю, рэзюмэ, рэферат, тэзіс, рэцэнзію, водгук, дыпломную работу, дысертпацыю, аўтарэферат, навуковы артыкул і інш. Разгледзім некаторыя з іх.
    Анатацыя кароткае, абагульненае напісанне (характарыстыка) тэксту кнігі, артыкула і пад.
    Як правіла, анатацыя складаецца з дзвюх частак. У першай фармулюецца асноўная тэма выдання (кнігі, артыкула), у другой пералічваюцца асноўныя палажэнні. Суб’ект дзеяння ў анатацыі звычайна не называецца; больш актыўна ўжываюцца пасіўныя канструкцыі (дзеяслоўныя і дзеепрыметнікавыя).
    Перад тэкстам анатацыі ў намінатыўнай форме даюцца выхадныя звесткі (аўтар, назва, месца і час выдання). Гэтыя звесткі можна ўключыць і ў першую частку анатацыі.
    Рэзюмэ сціслы выклад зместу, сутнасці, асноўных палажэнняў, вывадаў артыкула, даклада, прамовы, паведамлення.
    Рэферат кампазіцыйна арганізаваны, абагульнены выклад зместу крыніцы інфармацыі (кнігі, артыкула, даследавання), а таксама даклад з такім выкладам.
    Рэферат павінен з’яўляцца інфарматыўным і аб’ектыўным пераказам зместу першаснага тэксту. Ён можа быць рэпрадуктыўным (узнаўленне зместу першаснага тэксту) і прадуктыўным (крытычнае ці творчае асэнсаванне крыніцы рэферыравання).
    Да рэпрадуктыўных рэфератаў належаць рэферат-канспект і рэферат-рэзюмэ. Періпы ў абагульненым выглядзе ўтрымлівае фактычную інфармацыю, ілюстрацыйны матэрыял, звесткі пра метады даследавання, атрыманыя вынікі і магчымасці іх выкарыстання. Другі прыводзіць толькі асноўныя палажэнні, звязаныя з тэмай тэксту.
    Прадуктыўныя рэфераты прадстаўлены рэфератам-аглядам і рэфератам-дакладам. Рэферат-агляд складаецца з некалькіх першасных тэкстаў і дае параўнанне розных пунктаў гледжашія па пэўным пытанні. Рэферат-даклад мае разгорнуты характар, паколькі разам з аналізам прыведзенай у першакрыніцы інфармацыі дае аб’ектыўную ацэнку стану праблемы.
    Як і любы навуковы тэкст, рэферат мае сваю кампазіцыю'.
    •	уступ (агульная характарыстыка тэксту: выхадныя звесткі тэксту; звесткі пра аўтара прозвішча, імя, імя па бацьку, спецыяльнасць, навуковая ступень; назва работы, фармулёўка тэмы, праблемы даследавання);
    •	апісанне асноўнага зместу (пералік даследаваных пытанняў і праблем, пра якія гаворыцца ў першакрыніцы);
    •	аналіз акрэсленых пытанняў (абгрунтаванне іх актуальнасці, кароткі агляд разважанняў аўтара, выказванне свайго погляду адносна аўтарскай пазіцыі);
    •	вывады (падагульненне значнасці ўсёй тэмы ці праблемы тэксту).
    Тэзіс коратка сфармуляванае асноўнае палажэнне даклада, навуковага артыкула. У залежнасці ад матэрыялу, зместу і стылю выдзяляюць наступныя віды тэзісаў:
    •	першасныя, арыгінальныя (сціслае адлюстраванне ўласнага даклада, артыкула аўтара);
    •	другасныя (ствараюцца на аснове першасных тэкстаў, якія належаць іншаму аўтару (аўтарам); падобныя да анатацыі, рэферата, канспекта);
    •	дзеяслоўнага складу (у такіх тэзісах выкарыстоўваюцца дзеяслоўныя выказнікі). Яны маюць шырокае распаўсюджанне і ўяўляюць сабой больш сціслае, чым канспект, навуковае апісанне;
    •	намінашыўнага складу (без дзеяслоўных выказнікаў). Сустракаюцца надзвычай рэдка, хаця гэта выключна лаканічны спосаб фіксацыі навуковай інфармацыі.
    Тэзісы могуць пачынацца такімі моўнымі выразамі, як вядома, што...; неабходна адзначыць, што...; аднак...; пры гэтым істотна, што...; думаецца, што...; спецыялісты ставяць сваёй задачай... .