Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка

Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Значна ўзмацняецца пласт грамадска-палітычнай і юрыдычнай тэрміналогіі за кошт тэрміналагізацыі народна-гутарковых слоў (статкн замест добытькь, йменйе', сотнйкь, вряднйкь, ездок ‘суддзя’, прйгонные людй, позовь (у суд) і інш.). Выкарыстоўваюцца і шматлікія запазычаныя тэрміны: радца, справца, скарга, апеляцыя, акть, дэкрэть, констйтуцйя, вага, гвалть, рахунокь і інш.
Далейшы ўплыў польска-лацінскай кніжнасці на беларускае пісьменства прывёў да выкарыстання ў беларускіх афіцыйных помніках таго часу нематываваных паланізмаў і лацінізмаў (веле замест многа, вшелякйй замест усякі, вшйстко замест усё, кроль (круль) замест кароль, жебы замест каб і інш.). Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускіх землях з канца XVI ст. стварыла неспрыяльныя ўмовы для развіцця афіцыйнага пісьменства на беларускай мове. У 1696 г. польскія ўлады ўвогуле забаранілі яе выкарыстанне ў справаводстве. Гэта прывяло да таго, што ў XVIII ст. афіцыйнае пісьменства на беларускай мове спынілася.
Падчас знаходжання беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі дзяржаўнай мовай была руская. Польская мова пэўны час таксама трымала свае пазіцыі. Выкарыстанне і пашырэнне на Беларусі ў розных сферах, найперш у дзяржаўнай і грамадска-палітычнай, рускай мовы (побач з польскай) стварыла крытычную сітуацыю для развіцця беларускай мовы.
У першыя гады пасля рэвалюцыі 1917 г. з-за адсутнасці спецыяльнай юрыдычнай тэрміналогіі заканадаўчыя акты складаліся на рускай мове. Толькі ў 1920-я гады беларуская мова была вернута ў афіцыйны ўжытак. У 1927 г. была зацверджана новая Канстытуцыя рэспублікі, у якой усім грамадзянам давалася права карыстацца роднай мовай пры звароце ў дзяржаўныя органы, у суд, а таксама ў грамадскім жыцці. У той жа час канстытуцыйна замацоўвалася мэтазгоднасць публікацыі ўсіх заканадаўчых актаў на беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай мовах.
У 1926 г. выйшаў «Дзелавод» С.Серады дапаможнік па справаводстве на беларускай мове, у якім падаваліся ўзоры дакументаў, афіцыйных папер, слоўнік справаводчых слоў і выразаў. Але гэты непрацяглы час рэальнага адраджэння беларускай мовы і поліфункцыянальнага яе развіцця хутка замяніўся дзесяцігоддзямі «напаўжывога» яе існавання ва ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. У канцы 1980-х пачатку 1990-х гадоў ва ўмовах адраджэння нацыянальнай самасвядомасці беларуская мова пачала часцей выкарыстоўвацца ў грамадскім і палітычным жыцці краіны. Падчас сесіі Вярхоўнага Савета БССР у 1989 г. упершыню працавалі перакладчыкі, якія рабілі сінхронны пераклад з беларускай мовы на рускую.
На жаль, праз некаторы час у палітычнай, грамадскай, справаводчай і іншых афіцыйных сферах зноў пачала панаваць руская мова, якая набыла статус дзяржаўнай.
Грамадска-палітычнае жыццё, справаводства з’яўляюцца тымі сферамі, якія могуць узняць прэстыж беларускай мовы, калі яна будзе ў іх выкарыстоўвацца.
5.5.	Дакумент.
Групы афіцыйна-справавой дакументацыі
Дакумент (ад лац. documentum ‘сведчанне, доказ’) справавая папера, якая заканадаўча пацвярджае розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і грамадзян.
Па сваіх функцыянальных прызначэннях афіцыйна-справавыя дакументы можна падзяліць на наступныя групы:
1)	асабістыя (заява, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска і інш.);
2)	распарадчыя (пастанова, загад, указ, дэкрэт, распараджэнне і інш.);
3)	адміністрацыйна-арганізацыйныя (план, справаздача, кантракт, дамова і інш.);
4)	інфармацыйна-даведачныя (даведка, аб’ява, дакладная, службовая і тлумачальная запіскі, акты, тэлеграмы, факсы і інш.);
5)	справавыя лісты гэталісты, накіраваныя адной арганізацыяй (асобай) у другую з мэтай высветліць пэўнае пытанне: лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, лістпрапанова і інш.), і лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст і інш.);
6)	юрыдычныя дакументы (скаргі, хадайніцтвы, пратаколы, вызначэнні, пярэчанні супраць іску і інш.).
Справавыя лісты пішуцца на спецыяльных бланках, якія адпавядаюць стандарту і маюць пэўны гіарадак размяшчэння. Бланкі бываюць двух відаў: агульныя бланкі і бланкі для лістоў, якія маюць рэквізіт «Індэкс прадпрыемства сувязі, паштовы і тэлеграфны адрас, нумар рахунку ў банку», а таксама трафарэтную частку рэквізіту «Спасылка на індэкс і дату ўваходнага дакумента». На агульных бланках замест іх застаецца пустое месца, куды потым друкуюцца рэквізіты «Назва віду дакумента», «Месца складання ці выдання»» [5],
Рэквізіт абавязковы інфармапыйны элемент дакумента, строга замацаваны за пэўным месцам на бланку, лісце. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных у дакуменце, складае яго фармуляр. Розныя віды дакументаў (у залежнасці ад свайго прызначэння) маюць розны набор рэквізітаў. Рэквізіт «тэкст дакумента» можа быць аформлены ў выглядзе лінейнага запісу звязнай мовы (аўтабіяграфія, заява), трафарэта (лінейны запіс з прабеламі: даведкі, кантракты, справавыя лісты), анкеты (асабісты лісток па ўліку кадраў, загады), табліцы (штатны расклад, структура кадраў, графік адпачынкаў) ці камбінавання гэтых формаў (пастановы, рашэнні).
5.6.	Культура прафесійнага маўлення і яе кампаненты
Тэрмін «культура прафесійнага маўлення» азначае сукупнасць такіх якасцей маўлення, што робяць яго дасканалым сродкам камунікатыўных зносін у той ці іншай сферы дзейнасці чалавека; уменне правільна, дакладна, лагічна перадаваць свае думкі сродкамі мовы.
Асноўнымі кампанентамі культуры прафесійнага маўлення, як і культуры маўлення, з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, выразнасць, багацце, чысціня.
5.6.1.	Правільнасць маўлення
Правільнасць адна з найболып важных камунікатыўных якасцей маўлення, якая прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурных нормаў (арфаэпічных, акцэнталагічных, арфаграфічных, лексічных, марфалагічных, словаўтваральных, сінтаксічных, пунктуацыйных, фразеалагічных, стылістычных). Гэта забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж удзельнікамі камунікацыі.
Уяўляецца мэтазгодным разгледзець найбольш і'рунтоўна правільнасць маўлення на лексічным і сінтаксічным узроўнях, паколькі ва ўмовах білінгвізму парушэнне лексічных і сінтаксічных нормаў асабліва небяспечнае і вядзе да скажэння сэнсу, што зніжае дакладнасць і даступнасць тэкстаў розных стыляў.
Правільнасць маўлення: лексічная норма. Абавязковым этапам пры складанні і рэдагаванні тэкстаў з’яўляецца работа з лексікай, таму што слова аснова для разумення тэксту. Яго трэба выкарыстоўваць у строгай адпаведнасці са значэннем, якое фіксуецца ў лексікаграфічных крыніцах. Найбольш аўтарытэтныя з іх акадэмічныя выданні: «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» ў 5 т. (Мінск, 1977-1984), дзе змешчана больш за 100 тыс. слоў і фразеалагізмаў, і «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» (Мінск, 1996, 1999, 2003), які ўтрымлівае больш як 65 тыс. слоў. Работа з тэкстам на лексічным узроўні немагчыма без паглыбленага аналізу словаўжывання на адпаведнасць замацаванаму за словам значэнню.
Асноўныя прычыны лексічных памылак і спосабы іх прадухілення:
1.	Няведанне значэння слоў: Супрацоўнікамі нашага ўпраўлення вынайдзена (трэба выяўлена або знойдзена) і канфіскавана чарговая партыя падробных 100-доларавых банкнотаў. Зменшылася колькасць стратных прадпрыемстваў да 11% ад іх агульнага чысла (трэба ліку або колькасці). Задачай экспедыцыі з’яўляецца даследаванне праблем узаемаадносін плямёнаў каменнага стагоддзя (трэба веку). Неабходна зрабіць вынікі (трэба вывады або высновы) пасля правядзення конкурсу.
2.	Парушэнне лексічнай спалучальнасці: для правільнага выкарыстання слоў неабходна ўлічваць магчымасці іх лексічнай спалучальнасці. Можна сказаць адыгрываць ролю, але нельга адыгрываць значэнне (толькі мець), можна сказаць распаўсюджваць рэкламныя аб’явы, але нельга распаўсюджваць асвету (толькі пашыраць).
3.	Недакладны / няправільны выбар сіноніма: сінонімы адрозніваюцца адценнямі значэнняў, таму пры выбары слова з сінаніміч-
нага раду трэба ўлічваць лексічную спалучальнасць з іншымі словамі: напрыклад, можна сказаць згубіць гадзіннік, але страціць надзею (нягледзячы на тое, іпто згубіць і страціць сінонімы); можна сказаць адкрыць сваю фірму, але адчыніць вокны, разгарнуць часопіс,расплюшчыць вочы (нягледзячы на тое, што адкрыць, адчыніць, разгарнуць, расплюшчыць сінонімы); можна сказаць ажыццявіць перавод грошай, але здзейсніць подзвіг (нягледзячы на тое, што ажыццявіць і здзейсніць сінонімы). Калі ўзнікаюць цяжкасці пры выбары сінонімаў, можна звярнуцца да слоўнікаў: напрыклад, «Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў» М.К. Клышкі (Мінск, 1993).
4.	Няправільнае выкарыстанне мнагазначныхслоў іамонімаў: неабходна ствараць такі кантэкст, які дазволіў бы чытачу зразумець іх значэнне. У адваротным выпадку можа ўзнікнуць недапушчальная шматзначнасць фразы: Прапанаваны вамі тэрмін не можа задаволіць навукоўцаў лабараторыі. Трэба ўдакладніць: тэхнічны тэрмін або час. Да работы ў камісіі будуць прыцягвацца (за руку, угавора.мі ці інакш?) маладыя спецыялісты. Трэба: будуць запрошаны, у рабоце камісіі будуць задзейнічаны або ў склад камісіі будуць уключаны і пад.
5.	Неадрозненне паронімаў: не ведаючы значэння пары слоўпаронімаў, нельга быць упэўненым у дакладнасці выбранага слова. Кожнае слова з пары мае сваё дакладнае значэнне і не можа быць заменена ў кантэксце іншым. Напрыклад, можна сказаць толькі старшыня калгаса і старшына роты; канструктыўная крытыка (прапанова) і канструкцыйныя асаблівасці; планаваць дзейнасць і планіраваць над зямлёй. Размежаваць паронімы дапамогуць слоўнікі: «Слоўнік паронімаў беларускай мовы» С.М. Грабчыкава (Мінск, 1994), «Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы» Б.А. Плотнікава і В.П. Трайкоўскай (Мінск, 2004), «Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы» Г.У. Арашонкавай і В.П. Лемцюговай (Мінск, 2005) і іншыя арталагічныя даведнікі.
6.	Плеаназмы і таўталогія.
Плеаназмы словы, значэнне якіх уваходзіць у тлумачэнне іншых слоў і выразаў; лішнія словы. Напрыклад, у выразах свабодная вакансія, прэйскурант цэн, памятны сувенір, паўторныя рэцэдывы выдзеленыя словы з’яўляюцца плеаназмамі, бо іх значэнне ўтрымліваюць іншыя словы выразаў (вакансія свабоднае месца; прэйскурант пералік цэн на тавары ці паслугі; сувенір падарунак на памяць', рэцэдыў паўторнае праяўленне чаго-небудзь).