Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Асноўная інфармацыя ў тэзісах можа аб’ядноўвацца з дапамогай наступных злучальных лексічных сродкаў: ставіць пытанне...; лічыць...; параўноўвае...; прыводзіць прыклад...; пералічвае...; характарызуе...; падкрэслівае... .
Тэзісы з’яўляюцца адным з найбольш устойлівых з пункту гледжання нарматыўнасці жанраў навуковага стылю. Прыклады тэзісаў:
1.	Мова сродак зносін (камунікацыі) паміж людзьмі.
2.	Вядома, што дэдукцыя гэта спосаб вывядзення высноў ад агульнага да канкрэтнага.
3.	Алгарытм чытання вызначае паслядоўнасць разумовай дзейнасці пры ўспрыманні асноўных фрагментаў тэксту.
5.4.	Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці
Ад іншых функцыянальных стыляў афіцыйна-справавы стыль адрозніваецца адноснай устойлівасцю і замкнёнасцю. Ён абслугоўвае сферу адміністрацыйна-прававой (юрыдычнай) і адміністрацыйнагаспадарчай дзейнасці, судовую вытворчасць. Афіцыйна-справавое маўленне мае пераважна пісьмовы характар. Да вусных формаў належаць даклады на нарадах, выступленні, службовы дыялог і пад.
Функцыі афіцыйна-справавога стылю: інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (волевыяўленне).
Асноўныя рысы тэкстаў гэтага стылю:
1.	Дакладнасць (канкрэтнасць) і доказнасць выкладу дасягаюцца выкарыстаннем тэрміналагічнай лексікі, устойлівых выразаў,
адсутнасцю вобразнасці, абмежаванай спалучальнасцю слоў, увядзеннем удакладненняў, дапаўненняў у выглядзе пабочных слоў і выразаў, дзеепрыметнікавых і дзеепрыслоўных зваротаў і інш.
2.	Лаканічнасць гэта эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў, выключэнне маўленчай збыткоўнасці. Разам з тым лаканічнасць не павінна абмяжоўваць поўнае раскрыццё пытання ці праблемы. Лаканічнасць павінна быць звязана з канкрэтнасцю, а канкрэтнасць своеасаблівая канцэнтраванасць інфармацыі.
3.	Даступнасць (яснасць) вызначаецца найперш правільнасцю кампазіцыйнай структуры, адсутнасцю лагічных памылак, прадуманасцю і трапнасцю фармулёвак.
4.	Стандартызаванасць адна з самых прыкметных рыс афіцыйна-справавога стылю, якая адлюстроўваецца ў шырокім выкарыстанні гатовых, ужо замацаваных моуных стандартаў, ці клішэ (прызначыць на пасаду, дагаворныя бакі, накласці спагнанне і інш.), трафарэтаў (напрыклад, стандартных сінтаксічных мадэлей з адыменнымі прыназоўнікамі ў мэтах, у сувязі, у адпаведнасціу, частым паўтарэнні адных і тых жа слоў, формаў, выразаў. Пашырана і так званая этыкетная лексіка кампліментарныя і ветлівыя звароты: напр., засведчыць пашану, з павагай, Паважаныя калегі! Займеннік вы заўсёды ўжываецца са значэннем пашаны, павышанай увагі: Спадзяюся, што Вы будзеце актыўна садзейнічаць вырашэнню гэтага пытання; мы вельмі зацікаўлены ў Вашай прадукцыі.
5.	Аб’ектыўнасць і нейтральнасць выкладу фактаў суб’ектывізм у тэкстах дакументаў зведзены да мінімуму. Таму з мовы дакументаў выключаюцца словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, з суфіксамі перабольшвання і змяншэння, выклічнікі.
Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю на лексікафразеалагічным узроўні:
1.	Наяўнасць вялікай колькасці стандартных моўных сродкаў, або канцылярызмаў (канцылярскіх штампаў). Канцылярызмы гэта словы, устойлівыя словазлучэнні, граматычныя формы і канструкцыі, выкарыстанне якіх у літаратурнай мове замацавана традыцыяй за афіцыйна-справавым стылем, асабліва за адміністрацыйна-канцылярскім падстылем: напр., належны, аказваць дапамогу, вышэйназваны, ніжэйпадтсаныя, даводзіцца да вашага ведама і г.д. Выкарыстанне канцылярызмаў у афіцыйна-справавым стылі з’ява неабходная і нават абавязковая.
Тэрмін «канцылярызм» стылістычна нейтральны ў дачыненні да спецыфічных, уласцівых толькі афіцыйна-справавому стылю слоў і выразаў. Негатыўнае адценне ён можа набываць тады, калі пад ім маюцца на ўвазе стандартызаваныя сродкі афіцыйна-справавога сты-
лю, ужытыя ў неўласцівых сітуацыях, стылях (напрыклад, мастацкім, размоўным).
2.	Шырокае выкарыстанне тэрміналагічнай лексікі: найменні асоб паводле іх ролі (функцыі) у розных афіцыйных адносінах: сведка, адказчык, усынавіцель, кватэранаймалыіік, укладчык, спажывец і г.д.; назвы дакументаў: пратакол, распараджэнне, загад, даверанасць, даведка, тэлефанаграма. дакладная запіска, паведамленне, інструкцыя, пасведчанне аб нараджэнні, атэстат аб сярэдняй адукацыі; назвы элементаў, частак дакументаў, працэсаў, этапаў іх узгаднення і зацвярджэння: парадак дня, не пярэчу, у загад, прысутнічалі, слухалі, пастанавілі, дадатак.
3.	Спецыялізаванае выкарыстаннне агульнаўжывальнай кніжнай лексікі: асоба (чалавеку рэалізацыя {продаж), бок (асоба, установа, дзяржаваУ устарэлай лексікі, якая выкарыстоўваецца пераважна ў дыпламатычным падстылі: спадар, кароль, Яго Высокасць, маю гонар паведаміць, прыміце запэўненні ў пашане і г.д.; складанаскарочаных слоў назваў арганізацый, устаноў: ЖЭК, НДІ, прафкам, Дзяржплан, Мінтранс, тэхнагляд і г.д.; уніфікаваных графічных скарачэнняў: вобл. (вобласць), р-н (раён), нам. (намеснік), заг. (загадчык), праф. (прафесар), гл. (глядзі), ф-ка (фабрыка), экз. (экзэмпляр) і г.д.
Марфалагічны ўзровень'. пераважаюць нейтральныя моўныя сродкі, таму амаль не выкарыстоўваюцца мадальныя словы, выклічнікі, імёны з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі. Асноўнымі марфалагічнымі асаблівасцямі з’яўляюцца: іменны характар; часцей выкарыстоўваюцца аддзеяслоўныя назоўнікі (захоўвспше, невыканашіе, парушэнне, размеркаванне, утрыманне, узгадненне) і іменныя словазлучэнні (прыняцце рашэнняў, размеркавате абавязкаў, уручэнне ўзнагароду перавага роднага склону назоўнікаў (значэнне ўмацавання рэжыму йераспаўсюджвання ядзернай зброі); назоўнікі назвы асоб па прафесіі, пасадзе выкарыстоўваюцца ў форме мужчынскага роду (бухгалтар, выкладчык, дырэктар, кіраўніку, пераважнае выкарыстанне адносных прыметнікаў; мінімальная колькасць прыслоўяў; выкарыстанне безасабовых і інфінітыўных канструкцый са значэннем імператыўнасці, неабходнасці (палетйыць падрыхтоўку кадраў, рэкамендаваць службовым асобам, змяніць сістэму аплаты, неабходна дазволіць студэнтам), а таксама складаных слоў, утвораных з дзвюх і больш асноў (кватэраііаймальнік, работадаўца, матэрыяльна-тэхнічны, рамоюпна-эксплуатацыйны, вышэйназваны).
Сінтаксічны ўзровень: выкарыстанне мадэлей з адыменнымі прыназоўнікамі (у сувязі, у мэтах, на падставе, на прадмету,
перавага складаназлучаных і складаназалежных сказаў; выкарыстанне інфінітыўных, безасабовых і няпоўных сказаў; выкарыстанне пасіўных канструкцый (адпраўлены за мяжу, абраны дэпутатам, пазбаўлены права займаць пасаду, камісіяй было выяўлена\, прамы парадак слоў, г.зн. тэма (тое, што вядома) папярэднічае рэме (новаму ў паведамленні); пашыранасць ускладненых сказаў (аднароднымі і адасобленымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі і інш.).
Узнікненне помнікаў афіцыйнага пісьменства абумоўлена канкрэтнымі практычнымі патрабаваннямі: яны ствараліся з мэтай замацаваць па працяглы час розныя юрыдычныя акты, прававыя нормы грамадзян, маёмасныя ўзаемаадносіны паміж імі і г.д. Самыя старажытныя помнікі афіцыйнага пісьменства ўсходніх славян датуюцца XI ст. Ыайбольш каштоўнымі помнікамі з’яўляюцца Руская праўда (была складзена пры Яраславе Мудрым у другой палове XI ст., дапаўнялася ў XII ст, захавалася ў копіях XIII-XIV стст.), грамата вялікага князя Мсціслава Валадзіміравіча і яго сына Усевалада (каля 1130 г.), укладная грамата манаха Варлаама Хутынскаму манастыру, напісаная на мяжы ХІІ-ХІІІ ст., дагаворная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам ад 1229 г., дагаворная грамата Аляксандра Яраславіча Неўскага і наўгародцаў з немцамі (1262-1263) і некаторыя іншыя.
Спецыфіка твораў службовага пісьменства вымагала ад складальніка (пісца) звяртацца непасрэдна да народнай гаворкі, карыстацца яе сродкамі, каб дакумент быў даступным і зразумелым для большасці насельніцтва. Hi ў якіх іншых помніках старажытнага ўсходнеславянскага пісьменства не ўжыта ў такой ступені народная гаворка, як у афіцыйных. Добра распрацавана ў помніках і тэрміналогія {судь ‘разбор справы’; послухь ‘сведка’, головьнікь ‘забойца’; добытькь ‘маёмасць’; скоть ‘грошы’; мытнйкь ‘зборшчык пошлін’; ябетнйкь ‘судовая асоба’ і інш.).
У ВКЛ старабеларуская літаратурная мова як дзяржаўная з’яўлялася мовай канцылярыі, справаводства, заканадаўства, на ёй вялася інтэнсіўная афіцыйная перапіска. Да нашага часу дайшло надзвычай многа помнікаў тагачаснага дыпламатычнага і юрыдычнага пісьменства, якія ствараліся не толькі на землях ВКЛ у Вільні, Троках, Менску, Магілёве, Бярэсці, Мсціслаўлі, Слоніме, Новагарадку, але і пры двары польскага караля ў Кракаве, калі дакумент быў адрасаваны ў ВКЛ, на Украіне. Беларускія моўныя рысы адзначаюцца нават у помніках малдаўскага афіцыйнага пісьменства XIV-XVI стст.
Сярод разнастайных помнікаў афіцыйна-справавога пісьменстваграмат, актаў, позваў, запісаў, укладанняў, падараванняў, прывілеяў, дагавораў, уставаў, законаў і г.д. найбольш буйнымі з’яўляюцца
судзебнікі, інакш крымінальныя кодэксы (Судзебнік караля Казіміра Ягайлавіча 1468 г.), статуты, якія змяшчаюць прававыя нормы жыхароў дзяржавы (Вісліцкі статут, перакладзены з лацінскай мовы ў пачатку XV ст., Літоўскі статут (1529, 1566, 1588 гг.). Вядомым помнікам беларускага афіцыйнага пісьменства, што дайшоў да нас амаль у двухстах тамах, з’яўляецца Літоўская метрыка архіў канцылярыі ВКЛ, які ў поўным складзе меў больш за 550 кніг з дакументамі XIV-XVIII стст. Перапіска гарадскіх устаноў і судоў захавалася ў так званых гродскіх кнігах (менскіх, гарадзенскіх, магілёўскіх, полацкіх і інш.). Вядома дыпламатычная перапіска на беларускай мове з маскоўскімі князямі, крымскім ханам.
Афіцыйныя помнікі XV-XVI стст., створаныя на Беларусі, хоць і адлюстроўваюць характэрныя беларускія рысы, па-ранейшаму захоўваюць традыцыі ўсходнеславянскага службовага пісьма (у зачыне маюць зварот а се я (язь), у сярэдзіне звароты тыпу a прй томь былй сведцй, заклінанні ў канцоўках а хто его ослушается..., a хто его будеть і г.д.). Працягвае актыўна выкарыстоўвацца і агульнаўсходнеславянская тэрміналогія {право, мыто (пошліна), оброкь, челядйнь, ремесленйкь).
Паступова ў сістэме моўных сродкаў афіцыйна-справавога пісьменства адбываюцца змены. Слабее ўплыў традыцый усходнеславянскага пісьменства. Новае выпрацоўваецца пераважна на аснове жывой народнай гаворкі, а таксама пад уздзеяннем польска-лацінскага справаводства, якое пашыраецца на Беларусі пасля аб’яднання ВКЛ з Польскім Каралеўствам.