Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Кожны чалавек на планеце мае сваё наканаванне (долю) і яго душа імкнецца знайсці яго ў хаатычным свеце, таму ўвесь час пабуджае да дзейнасці, да стварэння гармоніі. Аднак пераважная большасць зямлянаў творча не спраўджваюцца (не могуць адшукаць сваю долю, усвядоміць яе). Яны ніяк не здолеюць у сваёй сутнасці перамагчы фізічнай дамінаванасці, якая трывала кіруе іх паводзінамі. (М. Шавыркін)
в)	Рызыка верагоднасць узнікнення страт і недаатрымання даходаў у параўнанні з прагнозным варыянтам па прычыне немагчымасці дасягнуць пастаўленай мэты, нявызначанасці прагнознага выніку і яго субёктыўнай ацэнкі.
Рызыка як неад’емны кампанент рынкавай эканомікі суправаджае аперацыйную, фінансавую і інвестыцыйную дзейнасць прадпрыемства. Таму кіраўніцтва прадпрыемства або прадпрымальнік павінны ўмець выбіраць з альтэрнатыўных варыянтаў гаспадарчых аперацый або накірункаў укладання капіталу найболып прымальныя, ацэньваючы іх з пазіцыі апраўданага ўзроўню рызыкі. Паколькі рызыка звязана з усімі відамі дзейнасці прадпрыемства, то яе можна падзяліць на аперацыйную, фінансавую і інвестыцыйную. (Паводле А.П. Шаўлюкова)
г)	He дапускаецца ўстанаўленне падаткаў, збораў (пошлін) і льгот па іх аплаце, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, яе тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай і эканамічнай стабільнасці, у тым ліку якія парушаюць адзіную эканамічную прастору Рэспублікі Беларусь, абмяжоўваюць свабодны рух фізічных асоб, перамяшчэнне тавараў (работ, паслуг) або фінансавых сродкаў у межах тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ці якія ствараюць у парушэнне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і прынятых у адпаведнасці з ёю заканадаўчых актаў іншыя перашкоды для ажыццяўлення прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці арганізацый і фізічных асоб, акрамя забароненай заканадаўчымі актамі. (Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь)
л) ...Насцечка ў адзін момант з’яўляецца на кухонным парозе, гатовая, адзетая.
Я ўжо расчухалася, рагоча яна і бяжыць мыцца.
Ах ты, матыль, смяецца дзед і найчасцей патрымае сваю Насцечку з мінуту на руках.
Ты, можа, будзеш трымаць мяне на руках і тады, калі я стану вялікая? гаворыць Насцечка.
О, каб я дажыў да таго часу, калі ты будзеш вялікая, адказвае дзед. Ну, матыль, садзіся снедаць... А што мы сёння будзем варыць на абед? (К. Чорны)
II.	а) Мама! Маці! Матуля! Мамачка! Слова гэта амаль на ўсіх мовах свету гучыць падобна, бо цэлы сусвет змяшчае, бо своеасаблівым паролем з’яўляецца немаўлятка становіцца чалавекам.
I калі б была воля мая на тое пачаў бы я азбуку менавіта з літары М: як усё на зямлі, усё ў нас пачынаецца з Маці. Усе ад маці, усе з-пад матчынага сэрца. I пакуль б’ецца сэрца гэтае, жыве яно толькі клопатам і страхам за дзяцей: як яны, што з імі, ці добра ім, ці светла ім? I заўсёды самым першым здаецца маці, быццам з дзецьмі без яе нешта здарыцца можа. У гэтым ёсць штосьці ад паганскай хітрасці ашукаць злыя сілы, не даць ім благое зрабіць.
Пакуль жыве маці, датуль мы ў любым узросце сябе дзецьмі адчуваем ёсць каму жаліцца, ёсць перад кім кволіцца.
Свет матулі. Ён бясконцы, ён таямнічы сваёй прадоннай неабдымнасцю, ён з намі да апошняга ўздыху, наша свядомасць, наша радасць і туга, наша спадчына.
Цяпло матчынай адданасці, цяпло матчынай самаахвярнасці. Пакуль грэе яно сэрца дзяцей, датуль чалавек чалавекам будзе! (Паводле Р. Барадуліна)
б)	У сенцах каля дзвярэй пачуўся шоргат. Відаць, ішоў нехта чужы, бо не мог знайсці клямку. Насця адчыніла дзверы, і парог пераступіла суседка.
Добры вечар вам, прывіталася яна. А я ніяк клямку не намацаю.
I не кажыце: я і сама часам паўгадзіны стаю пад дзвярыма, падтакнула гаспадыня.
Што гэта вы, пірагі надумаліся пячы, ці што? звярнулася да Насці суседка.
Ды вось малыя захадзіліся: спячы да спячы. Хачу цеста паставіць.
Яно ж пэўна, паспешліва згадзілася суседка... (А. Васілевіч)
в)	На павароце стагоддзяў, тым больш тысячагоддзяў, з глыбіні гісторыі і часу ўсплывае на паверхню самае істотнае, лёсавызначальнае. Менавіта на павароце часу чалавека ахопліваюць супярэчлівыя пачуцці, атакуюць шматлікія ідэі, архаічныя і найноўшыя, ажывае вялікая туга па ўсім, што застаецца за мяжой лічбы «2000», і адначасова абуджаецца адчуванне велізарнай прасторы для дзеянняў.
У становішчы часавага цэйтноту надзвычай цяжка разабрацца ў рознанакіраваных тэндэнцыях грамадскага развіцця, якое нагадвае звычайны броўнаў рух, дзе страчаны ўсялякія арыенціры, зруйнавана ранейшая іерархія каштоўнасцяў і вось-вось запануе сумнавядомае «ўсё дазволена». У такі перыяд вельмі важна не замітусіцца, наганяючы ўпушчанае і марна спадзеючыся на шчаслівую выпадковасць, а па магчымасці спакойна і дбайна агледзець тое, што ёсць. Жыццё было жыццём і тысячу, і дзве тысячы гадоў таму. Гэта асабліва добра бачна на гістарычным павароце, калі ёсць магчымасць падсумаваць набытае і зазірнуць у будучыню, адчуць сябе паміж мінулым і наступным. (М. Тычына)
г)	Гужавы транспарт від сухапутнага транспарту, дзе ў якасці цягі выкарыстоўвалася рабочая жывёла. На Беларусі асноўнай цяглавай сілай здаўна быў конь, у паўднёва-заходняй частцы вол. Жывёлу запрагалі ў вазы з дапамогай вупражы. Канструкцыя і знешняя форма гужавога транспарту адлюстроўвалі сезонныя ўмовы, функцыянальнае прызначэнне, сацыяльную прыналежнасць і рэгіянальныя асаблівасці вытворчай культуры. У залежнасці ад пары года сродкі гужавога транспарту падзяляліся на кола-
выя, або летнія (калёсы, мажара, фургон, тарантас, роспускі, брычка, KapaTa, бяда і інш.), і палазныя, або зімнія (простыя сані, развалкі, кары, вазок, падсанкі). (Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя)
д)	1. ГІадаткам прызнаецца абавязковы індывідуальна беззваротны плацеж, які спаганяецца з арганізацый і фізічных асоб у форме адчужэння прыналежных ім на праве ўласнасці, гаспадарчага вядзення або аператыўнага кіравання грашовых сродкаў у рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты.
2.	Зборам (пошлінай) прызнаецца абавязковы плацеж у рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты, які спаганяецца з арганізацый і фізічных асоб, як правіла, у выглядзе адной з умоў здзяйснення ў дачыненні да іх дзяржаўнымі органамі, у тым ліку мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі ўпаўнаважанымі арганізацыямі і службовымі асобамі, юрыдычна значных дзеянняў, уключаючы прадастаўленне пэўных правоў ці выдачу спецыяльных дазволаў (ліцэнзій), або ў сувязі з перамяшчэннем тавараў праз мытную граніцу Рэспублікі Беларусь. (Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь)
2.	Да якога стылю належаць наступныя тэксты? Абгрунтуйце ваш адказ. Выпішыце словы, што выступаюць як асноўны стылеўтваральны лексічны сродак.
Падкрэсліце дзеясловы. Якая іх колькасць у параўнанні з назоўнікамі, прыметнікамі? Вызначце формы дзеясловаў і іх ролю.
Тэкст 1. Транснацыянальная карпарацыя гэта буйная карпарацыя, якая мае замежныя актывы, арганізацыйна пабудаваныя на кантролі праз сістэму ўдзелу матчынай арганізацыі над усімі ўваходзячымі структурнымі падраздзяленнямі, якія маюць статус незалежных юрыдычных асоб. Кантроль з дапамогай сістэмы ўдзелу ажыццяўляецца праз набыццё галаўной матчынай арганізацыяй кантрольных пакетаў акцый даччыных арганізацый, якія ў сваю чаргу выступаюць як галаўныя ў дачыненні да новага слоя траюрадных арганізацый. Кансалідаваная справаздачнасць транснацыянальных карпарацый можа распрацоўвацца як у валюце дзяржавы, на тэрыторыі якой размешчана галаўная арганізацыя, так і ў іншай свабоднаканверсоўнай валюце, што патрабуе пераліку справаздачнасці даччыных арганізацый у валюту матчынай арганізацыі. (А.П. Шаўлюкоў)
Тэкст 2. Афіліраванне ў перакладзе з французскай мовы абазначае «злучэнне». Афіліраваная асоба гэта юрыдычная або фізічная асоба, якая па сваім юрыдычным статусе можа аказваць уплыў на дзейнасць іншых арганізацый шляхам прыняцця адпаведных рашэнняў. Афіліраванымі асобамі могуць быць матчыны кампаніі і даччыныя таварыствы, інвестары, якія валодаюць больш чым 20% галасуючых акцый. Афіліраванай асобай юрыдычнай асобы прызнаецца таксама асоба, якая ажыццяўляе функцыі аднаасобнага выканаўчага органа, з’яўляецца членам калегіяльнага выканаўчага органа або савета дырэктароў. Даныя аб аперацыях паміж арганізацыяй, якая падрыхтоўвае фінансавую справаздачнасць, і афіліраванай асобай называюц-
ца інфармацыяй аб афіліраваных асобах у фінансавай справаздачнасці.
(А.П. Шаўлюкоў)
3.	Перакладзіце тэксты на беларускую мову, вызначуе іх стыль, назавіце сферу выкарыстання, мэты зносін, стылёвыя рысы, моўныя сродкі.
Тэкст 1. Что отлнчает хорошего менеджера от плохого? Уменне обходнться с людьмн. Научнться этому важнейшему мастерству непросто. Некорректное отношенне к кому-лнбо может не только подорвать моральный дух человека н сломать его карьеру, но н отрнцателыю повлнять на окружаюіцнх.
Однако вы справнтесь. Теперь у вас есть алгорнтмы решення ключевых задач, с которымн прнходнтся сталкпваться каждому менеджеру. Онн подскажут вам, как выйтн нз сложных снтуацяй, ставяіцмх в тупмк мнопіх.
Волнуетесь перед проведеннем отборочного собеседованля? Что ж, все проходят через это. Победнть волненле поможет уверенность. Уверенность, опнраюіцаяся на точное знанле, что нужно делать п как.
Введенле нового работннка в курс дела еіцё одпн серьёзный вопрос, значенле которого поннмают далеко не все. Нзвестно лл вам, что первые две неделл работы нмеют для новнчка крлтлческое злаченле? Ровно столько требуется ему, чтобы решлть, останется он у вас іілп нет. После стольклх трудов, затраченных на его понск, предусмотрнтельный менеджер должен сделать всё, чтобы тот захотел остаться. (Основы менеджмента)
Тэкст 2. Одлн нз самых верных способов пролзвестл впечатленле опытного л професслонального человека правлльно выстронть структуру своего выступленмя. Нет ннчего хуже оратора, который перескаклвает с одной темы на другую, туда н обратно, пересыпает свою речь замечанлямл тлпа «Ах, да, я забыл упомянуть....» л «Вообіце-то, давно следовало бы сказать...» л т.п.
Когда временл у вас мало, то грамотная структура облегчлт вам жлзяь: проше будет подготовнть выступленне н не потерять хода рассужденлй во время самого доклада. Логлчная стройная композлцля убедлт членов аудлторші, что подготовке выступлення вы уделллл немало временл н отнесллсь к этому ответственно.