Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
1.	Закон тоеснасці сцвярджае, што кожная думка ў працэсе разважання павінна мець адзіны ўстойлівы змест. Гэта значыць, што ў час разважання нельга падмяняць адзін прадмет думкі другім, бо ўзнікне лагічная памылка падмена тэзіса. Закон тоеснасці накіраваны супраць расплывістасці, беспрадметнасці суджэнняў. Так, напрыклад, калі на парадак дня выносіцца пытанне «Аб выкананні плана вязальнага цэха ў IV квартале», лагічнай памылкай з’яўляецца аналіз работы ўсяго прадпрыемства ў папярэдніх кварталах, а таксама падрабязная інфармацыя пра тое, кім былі распрацаваны мадэлг вырабаў, з якіх матэрыялаў яны былі зроблены і г.д.
2.	Закон супярэчнасці даводзіць, што дзве супрацьлеглыя думкі аб адной і той жа рэаліі не могуць быць адначасова праўдзівымі. Веданне гэтага закона садзейнічае паслядоўнасці ў мысленні, у адстойванні свайго меркавання, дазваляе пазбегнуць двухсэнсоўнасці, лагічнай супярэчлівасці. Гэты закон парушаны ў наступным выказ-
ванні: Самай высокай якасцю вызначаецца работпа першай брыгады. He менш якасна працуюць трэцяя і чацвёртая брыгады.
3.	Закон выключэння трэцяга запэўнівае ў тым, што з двух супярэчлівых (супрацьлеглых) выказванняў адно абавязкова сапраўднае, трэцяга быць не можа. Ён накіраваны на захаванне лагічнасці ў пабудове разгорнутых выказванняў. Відавочна, што закон выключэння трэцяга парушаны ў наступным кантэксце: Загадчыкі ўсіх секцый магазіна падтпрымалі прапанову кіраўніцтва. Загадчык секцыі радыётэхнікі прапанову кіраўніцтва не падтрымаў.
4.	Закон дастатковай падставы фармулюецца так: кожная правільная думка павінна баць абгрунтавана іншымі думкамі, праўдзівасць якіх даказана. Гэты закон не дапусжае галаслоўнасці, бяздоказнасці, патрабуе пераканаўчага пацвярджэння праўдзівасці думак, выказванняў.
Існуюць і іншыя ўмовы лагічнасці:
•	Парадак слоў у сказе, які цесна звязаны з граматычным і камунікатыўным (актуалызым) чляненнем сказа. Парадак слоў парушаны ў сказах: У верасні адбыліся для бацькоў дзве лекцыі. 3 2000 г. Сішцкая А.П. працавала ў бібліятэцы загадчыцай аддзела рэдкай кнігі да 2007 г.
Камунікатыўнае (актуальнае) чляненне сказа заключаецца ў вылучэнні ў сказе тэмы (ужо вядомае, зыходны пункт выказвання) і рэмы (камунікатыўны цэнтр, у якім паведамляецца нешта новае, невядомае дагэтуль). Прамы парадак слоў прадугледжвае размяшчэнне тэмы перад рэмай. Гэта патрабаванне парушана ў сказе Без медыцынскай даведкі дзеці ва ўсе сапаторыі не прымаюцца (няўдалы парадак слоў і займеннік усе выклікаюць недакладнасць сэнсавых адценняў, двухсэнсоўнасць зместу; лепш У санаторыі дзеці без медыцынскай даведкі не прымаюцца).
•	Сэнсавая несупярэчлівасць сувязі слоў у сказе парушэнне лагічнай сувязі паміж словамі і часткамі выказвання можа выклікаць памылкі ў сказах, напр.: Доўга працуючы за камп’ютарам, пачынае балець галава (парушана суаднесенасць дзеепрыслоўя з дзейнікам). Загадчыца стаматалагічнага аддзялення жанчына з прыгожай усмешкай і вялікім вопытам (спалучаны як аднародныя несуадносныя паняцці прыемная знепінасць і прафесійны вопыт). Калектыў прадпрыемства змагаецца не толькі за тое, каб выпускаць больш прадукцыі для народнай гаспадаркі краіны, але і высокай якасці (сінтаксічна няправільна аформлены адносіны градацыі паміж паняццямі ‘аб’ём прадукцыі’ і ‘якасць прадукцыі’. Трэба: Калектыў прадпрыемства змагаецца не толькі за тое, каб выпускаць больш
прадукцыі для народнай гаспадаркі краіны, але і за тое, каб выпускаць прадукцыю высокай якасці).
•	Правільная арганізацыя тэксту рэалізуецца ў правільным спалучэнні асобных сказаў. Няправільнае выражэнне сувязі паміж сказамі вядзе да парушэння маўленчай лагічнасці, напр.: На факультэце 5 гурткоў, якія працуюць пры кафедрах. Многія з іх існуюць ужо больш за 20 гадоў (не зразумела, гурткі ці кафедры існуюць больш за 20 гадоў). Камбінат бытавога абслугоўвання прымае заказы на выраб металічных скрыняў. Зараз у продажы ёсць металічныя замкі (адсутнаснь пераходу ад аднаго паведамлення да другога).
Істотным сродкам лагічнай арганізацыі тэксту з’яўляецца яго падзел на абзацы завершаныя часткі цэлага. Правільна арганізаваныя абзацы вельмі дапамагаюць у спасціжэнні логікі думкі.
Важным сродкам для выражэння лагічных адносін паміж часткамі аднаго выказвання, а таксама паміж сказамі ў тэксце з’яўляюцца службовыя словы (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы) і пабочныя словы і словазлучэнні (значыць, па-першае, na-другое, галоўнае, нарэшце, акрамя таго, разам з тым, з аднаго боку, з другога боку, адным словам, як вядома і інш.).
5.6.4.	Дарэчнасць маўлення
Дарэчнасць маўлення ўвасабляе адметны выбар моўных сродкаў у адпаведнасці з мэтай і тэмай выказвання, сітуацыяй, умовамі праяўлення маўленчай дзейнасці і г.д. Дарэчнасць рэгулюе працэс выказвання думак, падпарадкоўваючы яго адпаведным інфармацыйным, выхаваўчым, эстэтычным і іншым задумам. Адрозніваюць дарэчнасць кантэкстуальную, стылёвую, сітуацыйную і асобасііа-псіхалагічную.
Кантэкстуальная дарэчнасць прадугледжвае асэнсаваны, прадуманы выбар моўных адзінак, якія павінны адпавядаць кантэксту. Напрыклад, выкарыстанне ў тэкстах дакументаў словазлучэнняў з аддзеяслоўнымі назоўнікамі праводзіць расследаванне, весці кантроль, прыняць рашэнне замест адпаведных дзеясловаў расследаваць, кантраляваць, вырашыць.
Стылёвая дарэчнасць патрабуе адрозніваць кніжна-літаратурныя і прастамоўна-гутарковыя моўныя сродкі. Наўрад ці адпавядаюць патрабаванню стылістычнай дарэчнасці наступныя фразы: На нашым прадпрыемстве кулыае ўлік выкарыстання тэхналагічнага абсталявання. Здарэнне адбылося таму, што таварняк своечасова не быў разгружаны і накіраваны ў дэпо.
Сітуацыйная дарэчнасць маўлення прадугледжвае такі выбар моўных сродкаў, які падыходзіць толькі для кожнай канкрэтнай сітуацыі. Парушэннем сітуацыйнай дарэчнасці маўлення лічыцца, напрыклад, выкарыстанне абрэвіятур, скарачэнняў ва ўрачыстых прамовах, у тэкстах віншаванняў.
Асобасна-псіхалагічная дарэчнасць маўлення вымагае асцярожнага, абачлівага абыходжання са словам, умення дастасоўваць маўленне да суразмоўцы, бо ў кожнага чалавека свой характар, псіхалогія, свая жыццёвая пазіцыя. Маўленчыя паводзіны павінны быць заснаваны на правілах этыкету, ветлівасці, добразычлівым стаўленні да іншых. Здольнасць знайсці патрэбныя словы, інтанацыю ў кожнай камунікатыўнай сітуацыі гарантыя ўзнікнення «зваротнай сувязі», паспяховасці стасункаў, узаемаразумення суразмоўцаў.
5.6.5.	Выразнасць, чысціня і багацце маўлення
Выразнасцю маўлення называюць такія яго асаблівасці, якія падтрымліваюць увагу і зацікаўленасць слухача і чытача. Выразнасці маўлення спрыяюць арыгіналыіасць, самастойнасць мыслення аўтара тэксту; захапленне, неабыякавасць, цікавасць аўтара да таго, пра што ён гаворыць (піша); добрае валоданне мовай і ўменне карыстацца яе магчымасцямі. Выразнасць маўлення вызначаецца і дасягаецца найперш праз якаснае ўжыванне моўных сродкаў (наяўнасць трапных сінонімаў, параўнанняў, метафар, перыфраз і іншых вобразна-выяўленчых элементаў, што дапамагаюць зацікавіць, прыцягнуць увагу слухачоў, даць ацэнку, павысіць узровень успрымання інфармацыі). Да сродкаў узмацнення выразнасці адносіцца таксама і ўменне правільна карыстацца самымі звычайнымі словамі, сінтаксічна арганізоўваць іх у тэкст.
Сродкі выразнасці неаднолькава выкарыстоўваюцца ў розных сферах зносін. Максімальна яны выяўляюцца ў мастацкім і публіцыстычным стылях, часам у гутарковым маўленні.
Чысціня як кампанент культуры маўлення вызначае мэтазгоднасць увядзення ва ўжытак асобных лексічных адзінак, што маюць абмежаваную (вузкую) сферу семантычнай рэалізацыі (дыялектызмы, жарганізмы, прастамоўныя, лаянкавыя лексемы), або адносяцца да слоў, выкарыстанне якіх у беларускай мове непажадана (напрыклад, русізмы; паразітычныя гукі і словы; плеаназмы і таўталогія; запазычанні тыпу ад’ю, чао, о’кей і пад.). Такім чынам, чысціня маўлення мае непасрэдную сувязь з літаратурнай мовай і маральным аспектам нашай свядомасці.
Багацце маўлення выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моўных сродкаў і ў адсутнасці ці вельмі рэдкім паўтарэнні слоў і выразаў. Частыя паўторы адных і тых жа моўных адзінак сведчаць пра абмежаваныя маўленчыя здольнасці аўтараў тэкстаў. Багацце і беднасць маўлення асобных індывідаў залежыць ад іх адукацыі, жыццёвага вопыту, умення гаварыць і пісаць, іх стаўлення да мовы як сродку зносін.
? Пытанні для самакантролю
1.	У чым, на ваш погляд, праяўляецца ўзаемасувязь паміж стылямі? Назавіце функцыянальныя стылі, сферу іх выкарыстання і моўныя сродкі выразнасці.
2.	Якія асноўныя функцыі і спецыфічныя асаблівасці ўласцівы навуковаму стылю?
3.	Якія моўныя сродкі выкарыстоўваюцца ў навуковых тэкстах? Адзначце асноўныя з іх.
4.	Чым адрозніваюцца паміж сабой навуковыя жанры?
5.	Якія кампазіцыйныя асаблівасці характэрныя для навуковага тэксту?
6.	Што вызначае спецыфіку афіцыйна-справавога стылю?
7.	Якія моўныя асаблівасці яму ўласцівыя?
8.	Што такое «дакумент» і якія тыпы дакументаў вылучаюцца?
9.	Што абазначае тэрмін «культура прафесійнага маўлення»? Назавіце кампаненты, што складаюць сутнасць гэтага паняцця. Раскрыйце іх значэнні.
10.	Чаму правільнасць маўлення з’яўляецца асноўнай якасцю культуры маўлення? У чым яно выражаецца і як дасягаецца?
X Практычныя заданні
1.	Прачытайце тэксты і вызначце, да якога стылю яны належаць. Назавіце выяўленыя ў кожным тэксце прыкметы адпаведнага стылю.
I.	а) Эх, і пагодка ж стаіць на Палессі!
Толькі старыя людзі памятаюць такія прыгожыя дні. Цеплыня, цішыня, яснасць. У сіняй смузе песцяцца далі. Залатая чырвань лістоў нерухліва звісае на купчастых галінах высокіх вязаў. Цёмныя ночы тояць нейкі ўрачысты спакой, і неба ніжэй нахіляецца да зямлі, каб падслухаць яго адвечную скаргу. А квяцістыя зоры, бы дыяменты, усыпаюць усё неба, дрыжаць, пераліваюцца колерамі вясёлкі, аб чымся бязмежна вялікім гамоняць тваёй душы, клічуць шырэй разняць крылле і ляцець у сусвет, каб пабачыць яго веліч і пачуць сваю нязначнасць, рассунуць цесныя граніцы гэтага жыцця клопату на зямлі і пазнаць яшчэ нязведаную радасць.
Эх, пагодка, пагодка! (Я. Колас)
б)	Жыццё зямлянаў губляецца не толькі ў велічным касмічным бязмежжы. Яно раствараецца і ў вірлівай людской плыні.