Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Таўталогія паўтарэнне ў межах сказа аднолькавых або аднакаранёвых слоў. Напр.: Патрабаванні заказчыка патрабуецца выканаць у бліжэйшы час. Аднак у тэкстах афіцыйна-справавога і на-
вуковага стыляў паўтарэнне ў асобных выпадках дапускаецца, бо гэта дапамагае захаваць дакладнасць і адназначнасць фармулёвак.
7.	Выкарыстанне штампаў.
Штамп функцыянальна выпусташаны зварот, выраз, слова. Моўны штамп праяўляецца ў тым, што адны словы «цягнуць» за сабой іншыя: калі крытыка, то абавязкова справядлівая, рэзкая; барацьба упартая, настойлівая; рэзервы нявыкарыстаныя. Штампам можа стаць любая не раз без патрэбы паўтораная моўная адзінка: прыняць меры, засяродзіць увагу, ставіць пытанне, скажам так, у прынцыпе, на самай справе, фактычна, літаральна і інш. Ад штампаў неабходна адрозніваць моўныя стандарты (клішэ), якія выкарыстоўваюцца як гатовыя мадэлі пры капструяванні адпаведнай маўленчай сітуацыі: прызначыць на пасаду, дагаворныя бакі, накласці спагнанне, несці адказнасць і інш.
8.	Неразмежаванне міжмоўных амонімаў-. напрыклад, у сказе Мы запрасілі звесткі яшчэ на мінулым тыдні выдзелены дзеяслоў варта замяніць выразам зрабілі запыт, бо слова запрасіць у беларускай мове мае значэнне ‘папрасіць прыйсці; прапанаваць выканаць якую-небудзь работу, даручэнне’. У сказе Прадпрыемства пытаецца (імкнецца) перавыканаць план прошлага (мінулага') года выдзеленыя словы варта замяніць словамі ў дужках. Неабходнасць такой праўкі выклікана тым, што ў беларускай мове слова пытацца мае значэнне ‘звяртацца да каго-небудзь з пытаннем’ і, вядома, не адпавядае рускаму дзеяслову пытаться ‘пробовать, стремнться’; дзеепрыметнік прошлы ўжываецца толькі ў складзе граматычнага тэрміна прошлы час і не мае значэння ‘які ўжо прайшоў, мінуў’.
9.	Фармальны (нятворчы, непрафесійны) пераклад.
Нярэдка пры перакладзе з рускай мовы на беларускую чужое слова толькі перадаецца сродкамі беларускай графікі. Такі нятворчы, фармальны пераклад называецца калькаваннем. Фармальны падыход меў месца пры перакладзе з рускай мовы выразаў точка зренйя, отвечать требованйям, настояіцее постановленйе, якія зусім не сталі беларускімі, набыўшы выгляд кропка зроку, адказваць патрабаванням, сапраўдная пастанова. Па-беларуску правілыіа пунктп гледжання, адпавядаць патрабаватіям, гэта пастанова.
Правільнасць маўлення: сінтаксічная норма. Даследчыкі мовы трапна заўважылі: душа мовы сінтаксіс; якраз тут выяўляецца адметнасць спосабу і сродкаў перадачы думкі. Глыбока засвоіць мову нельга без спасціжэння яе сінтаксічнага ладу. Пры павярхоўным засваенні найбольшая колькасць памылак сустракаецца менавіта ў сінтаксісе пабудове фразы. Існуюць істотныя разыходжанні ў сін-
таксісе паміж беларускай і рускай мовамі, веданне якіх дапаможа пазбегнуць маўленчых памылак.
Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў.
1.	Дзеясловы жартаваць, смяяцца, рагатаць, насміхацца, кпіць, здзекавацца, цешыцца,глуміцца, дзівіцца ўтвараюцьсловазлучэнні з назоўнікамі ў форме роднага склону з прыназоўнікам з (са): смяяцца з яго, кпіць з суседа, дзівіцца з прапановы, жартаваць са знаёмага. Адпаведныя ж рускія дзеясловы кіруюць творным склонам з прыназоўнікам над: шутпйть над ребёнком, смеяться над сестрой.
2.	Дзеясловы руху ісці, бегчы, ляцець, ехаць, плыць, несціся і інш., а такса.ма дзеясловы волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць, калі яны маюць мэтавае значэнне, кіруюць назоўнікамі вінавальнага склону з прыназоўнікам па. пайсці па ваду, бегчы па дапамогу, ехаць па білеты. Калі названыя дзеясловы спалучаюцца з назоўнікамі назвамі ягад, грыбоў і словамі ягады, грыбы, то гэтыя назоўнікі таксама ўжываюцца ў вінавальным склоне, але з прыназоўнікам у: ісці ў маліны, пойдзем у грыбы. У рускай мове ў абодвух выпадках ужываецца прыназоўнік за: йдтй за водой, послать за сестрой, отправйть за грйбамй. У беларускай мове канструкцыі пайсці за вадой, бегчы за сястрой паказваюць не на мэту дзеяння, a на кірунак (пайсці за вадой пайсці па цячэнні ракі, бегчы за сястрой бегчы ўслед).
3.	Дзеясловы думкі, пачуцця, маўлення (гаварыць, шаптаць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца, маўчаць) утвараюць словазлучэнні з назоўнікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: гаварыць пра ўраджай, клапаціцца пра дзяцей, маўчаць пра здарэнне. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць месным склонам з прыназоўнікам о (об). говоршпь о погоде, думать о весне, беспокойться о родйтелях, пйсать об этом.
4.	Пры дзеясловах ветлівасці дзякаваць (падзякаваць), аддзячыць, выбачаць, прабачыць, дараваць дапаўненне ставіцца ў форме давальнага склону без прыназоўніка: дзякую кіраўніку, даруйце мне, выбачайце нам. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам: благодаршпь сестру, йзвйнйте меня.
5.	3 дзеясловамі ажаніць, ажаніцца дапаўненне выкарыстоўваецца ў фор.ме творнага склону з прыназоўнікам з: ажаніўся з Таняй, ажанілі з нялюбай. У рускай мове гэтым словазлучэнням адпавядаюць словазлучэнні з назоўнікам меснага склону з прыназоўнікам на. женйлся на Тане, женйлй на нелюбймой.
6.	Дзеясловы са значэннем дзеяння і стану (хадзіць, ляцець, сустракацца, бачыцца і падД кіруюць месным склонам з прыназоўнікам па: хадзіць па балотах, бачыцца па вечарах. У рускай мове
адпаведныя дзеясловы патрабуюць ад залежнага слова давальнага склону з прыназоўнікам no. ходйть no вечерам, летпать no ночам, вйдеться no субботам.
7.	Дзеясловы і аддзеяслоўныя назоўнікі са значэннем пачуцця смутку, жалю, тугі ўтвараюць словазлучэнні з назоўнікамі ў форме меснага склону з прыназоўнікам па. сумаваць па вясне.
8.	3 дзеясловамі хварэць, захварэць, прахварэць і прыметпікам хворы дапаўненне ўжываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хварэць на грып, хворы на ангіну. Параўн. у рускай мове: болеть грйппом, больной ангйной.
9.	Лічэбнікі два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры спалучаюцца з назоўнікамі ў форме назоўнага склону множнага ліку: два выдатпыя студэнты, тры цікавыя краіны. Параўн. у рускай мове: два замечателыіых студентпа, трй йнтересных страны.
10.	У параўнальных канструкцыях пры асноўным слове прыметніку ў форме вышэйшай ступені параўнання залежнае слова ўжываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам за: разумнеіпаы за яго, смялейты за ўсіх, прыгажэйшая за іншых, мацнейшы за брата. У рускай мове ў такіх словазлучэннях залежнае слова мае форму роднага склону без прыназоўніка: больше его, старше сестры, быстрее всех.
11.	У ролі выказніка выкарыстоўваюцца поўныя формы прыметнікаў. ён здаровы, разумны, старанны; яна прыгожая, здолыіая, вясёлая.
12.	У беларускай мове значна часцей, чым у рускай, выкарыстоўваюцца дапасаваныя азначэнні, утвораныя ад назваў асоб, жывых істот: бацькаў кажух, сестрына хустка, Андрэева кпгга, сябрава дапамога.
13.	Словазлучэнні з прыназоўнікам праз выражаюць:
1)	прычынныя адносіны: спазніцца праз яго\
2)	часавыя адносіны: вярнуцца праз тыдзень;
3)	лакальныя адносіны: Праз дзіравы дах свяцілася зорнае неба.
Прыназоўнік праз ужываецца ў словаспалучэннях праз слёзы, праз смех, праз сон, праз зубы і пад.
14.	Пры вызначэнні адлегласці ўжываюцца спалучэнні з прыназоўнікам за: за сорак вёрст ад чыгункі.
Прыназоўнік за ўжываецца таксама і пры абазначэнні аб’екта, які з’яўляецца перашкодай: за ветрам нічога не чуваць, за туманам нгчога не відаць.
15.	Да слова дзякуй дапасуюцца прыметнікі ў форме мужчынскага роду: вялікі дзякуй, шчыры дзякуй.
16.	Параўнальныя канструкцыі ўводзяцца ў сказ з дапамогай злучнікаў як, быццам, што. На небе хмары, як палотны, // Паўночны
вецер рассцілае (Я. Колас); Брызентп, быццам ветразь, йадзімаўся і трапятаў на вятры (I. Мележ); Сон навальваецца як сцяна. Спіш штпо мёртвы (I. Мележ).
17.	Пытальныя сказы ўтрымліваюць часціцу ці: Ці падрыхтавалі вы паведамленне?
Акрамя таго, неабходна памятаць, што ў беларускай мове ёсць шмат іншаструктурных (у параўнанні з рускай мовай) адпаведнікаў. Гэта выразна відаць з табл. 3.
Табліца 3
Некаторыя сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай
Беларуская мова
Руская мова
выбраць на свой густ з нагоды свята ісці лесам
на ўсіх напрамках у адпаведнасці з законам на маю думку у выхадныя дні раніцамі
увесну
створаны на ўзор
жыць каля самага мора на святочны стол
заданне дадому два разы на тыдзень на выбар
загадчык чаго выпраўленне памылак стаяць пры мікрафоне чытаць самому сабе у рэшце рэшт абсалютна, зусім даслаць на адрас сапраўды
а 17-й гадзіне
выбрать по своему вкусу по случаю праздннка ндтн по лесу по всем направленням по закону по моему мненпю по выходным дням по утрам по весне
создан по образцу жнть у самого моря к праздннчному столу заданне на дом два раза в неделю по выбору заведуюшнй чем работа над ошнбкамн стоять у мнкрофона чнтать про себя в конце концов ровным счётом отправнть по адресу право же в 17 часов
5.6.2. Дакладнасць маўлення
Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці сэнсавага боку (плана зместу) прадметнай рэчаіснасці. Дакладнасць маўлення
асабліва цесна звязана з лексічнай нормай, што рэгулюе правільнасць выбару слова (слоў) для пэўнага кантэксту. Адрозніваюць два віды дакладнасці прадметную і паняційную.
Прадметная дакладнасць заснавана на сувязі маўлення з рэчаіснасцю і забяспечвае адпаведнасць паміж зместам маўлення і з’явамі рэчаіснасці, якія ў маўленні адлюстраваныя. Чалавек павінен добра ведаць тое, пра што гаворыць (піша).
Паняційная дакладнасць заснавана на сувязі маўлення з мысленнем і існуе як адпаведнасць семантыкі кампанентаў маўлення зместу і аб’ёму паняццяў.
Паколькі лексічныя значэнні адыгрываюць асноўную ролю ў фарміраванні маўленчай семантыкі, відавочна, што дакладнасць маўлення абумоўлена наступнымі лінгвістычнымі фактарамі: веданнем лексічнага значэння слоў; валоданнем сінанімічным багаццем беларускай мовы і здольнасцю выбраць з сінанімічнага рада найбольш дакладнае для пэўнай сітуацыі маўлення слова; уменнем размяжоўваць паронімы; здольнасцю дыферэнцыраваць значэнні слоў-амонімаў і полісемантаў; добрым веданнем слоў вузкай сферы выкарыстання (запазычаных, устарэлых і інш.).
5.6.3.	Лагічнасць маўлення
Лагічнасць маўлення прадугледжвае пабудову несупярэчлівага, паслядоўнага выказвання, у якім асобныя часткі лагічна звязаны паміж сабой. Аснова лагічнасці сувязь мыслення і маўлення. Для таго, каб тэкст быў лагічным, ён павінен быць пабудаваны з улікам асноўных законаў логікі: