Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Хоць слова вэксаль усё часцей выкарыстоўваецца ў навуковай літаратуры і публіцыстыцы, але нельга не выказаць нязгоду з яго такім вымаўленнем і напісаннем. Прынцып мілагучнасці, адсутнасці дрэнных асацыяцый пераконвае, што яно павінна мець наступную форму: вексаль, па аналогіі са словамі верагоднасць, вертыкаль, венчурны, ведамства, веліч і іншымі. У «Слоўніку беларускай мовы» пад рэдакцыяй М.В. Бірылы слоў на веналічваецца больш чым 500, а на вэ(вэдзганне, вэксаль, вэлюм, вэнджанне і інш.) толькі 13 (усяго 2,6%).
На якасць і эканомнасць тэрміналогіі істотна ўплывае выкарыстанне ў тэрмінатворчасці таго ці іншага суфікса. Тут найбольш характэрныя суфіксы -ва-, -аваі -ірава(-ырава-). Першыя найбольш уласцівыя беларускай мове і сінанімічныя трэцяму, які, у сваю чаргу, найболып характэрны для рускай мовы. Прынцыпова важна аддаць перавагу суфіксу -ва-: авансаваць, прывілеяваны, анкетаванне, рэгуляванне, канверсаваны, датаваць, інвеста-
ваць. Але, тым не менш, нельга зусім выключыць суфікс -ірава-. Ёсць тэрміны, якія не могуць ужывацца з суфіксамі -ва-, -ава-: дэпаніраваць, дэпаніраванне, каціраванне, жырыраваць і іншыя. Прычына таго поўнае або частковае супадзенне гэтых слоў з іншымі, супрацьлеглымі або далёкімі па значэнні словамі (з’ява аманіміі, параўнайце: дэпанаваць сувязь з панаваць, катаванне супадзенне са словам катаванне ‘жорсткія фізічныя здзекі’, жыраваць ‘карміцца, гулліва забаўляючыся (пра звяроў, птушак, рыбу)’ і ‘пераводзіць вексаль перадатачным надпісам на іншую асобу’.
35.	Разгледзьце некаторыя найбольш спрэчныя пытанні словаўтваральнага і лексіка-семантычнага аспектаў тэрміналогіі («Пытанні нармалізацыі беларускай навуковай тэрміналогіі»), Ці можна назваць іх актуальнымі ў дачыненні да эканамічнай тэрмінасістэмы? Прывядзіце свае прыклады.
У беларускай тэрмінасістэме ўтварэнні з суфіксамі -цельне маюць пашырэння, бо гэта словаўтваральная мадэль непрадуктыўная ў нашай мове. Ёй адпавядаюць лексемы з суфіксам -нік-.
Неўжывальныя формы дзеепрыметнікаў, што адпавядаюць рускамоўным з суфіксамі -уш,-, -юіц-, -аіц-, -яіц-, -йм-, -ем-, павінны перадавацца тэрмінаўтварэннямі з іншымі суфіксамі (або іншымі спосабамі: замена часціны мовы, увядзенне дадатковай канструкцыі і г.д.).
Шматлікія дзеяслоўныя формы з іншамоўным элементам -іру беларускай мове павінны афармляцца з дапамогай суфікса -ава(-ява-), а не -ірава(-ырава-).
Пры стварэнні тэрміналагічных лексем мэтазгодна выкарыстоўваць гнездавы метад, які, акрамя словаўтваральных працэсаў, дазваляе ўлічыць лексіка-семантычную і функцыянальную насычанасць тэрмінаў (напр., поглоіцательный паглынальны, поглоіцаемый паглынаны, поглоіуённый паглынуты, поглоіцаюіуйй паглынальны).
Сучасныя граматыкі і слоўнікі па-рознаму падаюць формы назоўнікаў множнага ліку роднага склону (напр., цяжкасцей і цяжкасцяу). Каб пазбегнуць блытаніны пры перадачы гэтых граматычных формаў назоўнікаў, канчаткі -оў, -ёў можна выкарыстоўваць пад націскам, а -аў, -яў не пад націскам.
Замест элементаў -ер(-эр-) у запазычаных словах-тэрмінах тыпу прынтар, адаптар не пад націскам выкарыстоўваць -ар-.
He ўжываць словаўтваральны элемент -ар(~яр~) у прыметніках, што суадносяцца з назоўнікамі іншамоўнага паходжання: малекульны (замест малекулярны').
36.	Прачытайце наступныя выказванні даследчыкаў па праблемах функцыянавання ў беларускай мове сінанімічных і іншамоўных тэрмінаў.
У чым заключаецца спецыфіка функцыянавання слоў-сінонімаў? Чаму сінанімія непажаданая ў тэрміналогіі з’ява? Па якіх прынцыпах у тэрміналагічны ўжытак павінны ўводзіцца запазычанні?
I. Погляды на сінанімію ў тэрміналогіі кардынальна розныя. Па традыцыі прынята разглядаць гэтую моўную з’яву як недахоп тэрміналагічнай
сістэмы. Іншы пункт гледжання разглядае тэрміналогію як частку мовы, схільную да ўсіх тых лексіка-семантычных працэсаў, што дзейнічаюць у слоўнікавым складзе агульналітаратурнай мовы, у тым ліку і сінаніміі.
Відавочна, што калі спецыяльная лексіка мовы навукі і тэхнікі з’яўляецца часткай усёй лексікі, то яна павінна падпарадкоўвацца яе законам. Але тэрміналогія з’яўляецца асобай часткай, з асобны.мі лексіка-генетычнымі характарыстыкамі, з асаблівасцямі сістэмнай арганізацыі і г.д., таму агульнамоўныя законы тут дзейнічаюць своеасабліва, і ў залежнасці ад узроўню развіцця тэрміналагічнай сістэмы.
У навуковай тэрміналогіі сінонімы суадносяцца з адным і тым жа паняццем і аб’ектам, у адрозненне ад агульналітаратурнай мовы яны не характарызуюць іх розныя ўласцівасці, не выконваюць стылістычных функцый. У тэрміналагічных сістэмах навукі і тэхнікі рэалізуецца перш за ўсё семантычная разнавіднасць сінаніміі з функцыямі замяшчэння і ўдакладнення.
Лепш будзе не забараняць выкарыстанне тэрмінаў-сінонімаў, а рэкамендаваць да ўжывання найбольш прымальныя сярод іх. Таму магчыма ўвесці ў стандартызаваную тэрміналогію пералік непажаданых тэрмінаў. Да іх неабходна аднесці тыя, што створаны з парушэннем асноўных патрабаванняў тэрмінатворчасці і не адпавядаюць асноўнай тэндэнцыі развіцця беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі, якая заключаецца ва ўзмацненні ўласнабеларускага словаўтваральнага фонду пры выкарыстанні ўсіх магчымых спосабаў і мадэляў тэрмінатворчасці... (Паводле Г.М. Канцавой «Пытанні нармалізацыі беларускай навуковай тэрміналогіі»)
II. Беларуская мова ведае тэрміны рознага паходжання і зместу, якія ўзбагачаюць яе стылістычныя магчымасці на лексічным узроўні. Сярод іх належнае месца займаюць абсалютныя сінонімы без дадатковых значэнняў або іх адценняў у параўнанні з асноўнымі словамі сінанімічнага раду. Так, у транспартнай тэрміналогіі адначасова ўжываюцца аднаслоўныя сінонімы для абазначэння саставу з вагонаў для руху (цягнік поезд састаў эшалон паравоз цеплавоз). Такія сінонімы не ўзбагачаюць тэрміналагічную сістэму нарматыўнай беларускай мовы, а з’яўляюцца залішнімі, непатрэбнымі напластаваннямі. У дадзеным выпадку перавага павінна аддавацца лексемам, што ўваходзяць у склад шэрагу вытворных тэрміналагічных адзінак (цягнік цягнуць цягач цягавіты) і належаць да кароткіх і зручных для карыстання слоў.
...У нашай тэрміналагічнай практыцы не заўсёды паслядоўна ажыццяўляецца надзейны кантроль за адборам тэрмінаў, запазычаных з іншых славянскіх моў. Напрыклад, лексема цырульня, запазычаная з польскай мовы, у якую яна прыйшла з лацінскай мовы. Слова цырульня і ўтворанае ад яго цырульнік успрымаюцца ў нашай мове як нешта непажаданае і непрымальнае, бо ад гэтых лексем не ўтвараюцца дзеяслоўныя формы. У нас не кажуць іду ў цырульню цыравацца або цыраваць валасы (дзеяслоў цыравауь беларуская мова ведае як ‘зашываць дзірку ў тканіне, вырабе; рамантаваць сетку’), а пастрыгацца, пастрыгаць валасы. У беларускіх народных гаворках майстра па галенні, стрыжцы, завіўцы, афарбоўцы валасоў называюць
галяр, пастрыгач, стрыгун, стрыжэц, стрыжні.к\ памяшканне для цырульніка называюць галярня, пастрыгальня, стрыгальня (стрыгульня), стрыжоўка (стрыжэльня). (Паводле У.В. Анічэнкі «Пытанні нармалізацыі беларускай навуковай тэрміналогіі»)
37.	На аснове наступных тэзісных выказванняў складзіце вуснае паведамленне на тэму «Шляхі фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі».
Асноўныя напрамкі: 1) змяненне значэнняў вядомых слоў, пашырэнне іх семантычнага аб’ёму; 2) пабудова словаспалучэнняў, складаных або складанаскарочаных слоў паводле законаў беларускай граматыкі; 3) вывучэнне і асваенне сусветнай тэрмінатворчай практыкі; 4) выкарыстанне запазычанняў.
Дыялектныя слоўнікі і тэрміналагічныя напрацоўкі 20-30-х гадоў адны з асноўных крыніц пошукаў прататыпаў сучаснага тэрміна і супастаўляльнага аналізу яго змястоўнага напаўнення.
Функцыянальны фактар, як неабходная ўмова ўтварэння тэрмінаадзінкі, вызначае гістарычную зменлівасць сэнсавай структуры слова і забяспечвае яго ўстойлівасць у часе.
Роля гнездавога прынцыпу пры выбары найбольш адэкватнай лексікі ў роднай мове.
Асаблівасць сучаснай беларускай навуковай тэрміналогіі актыўнае калькаванне і запазычанне навуковых тэрмінаў з рускай мовы і вялікая колькасць англамоўных тэрмінаў.
Пошук лексічных і семантычных аналагаў поўных або частковых у народна-дыялектнай мове.
Улік вопыту тэрмінатворчасці іншых нацыянальных моў.
У тэрмінатворчасці трэба пазбягаць аднабаковасці і ў кожным канкрэтным выпадку дзейнічаць разумна, каб больш спрыяць развіццю і ўзбагачэнню роднай мовы. (Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі)
Тэма 5
СТЫЛІСТЫКА I КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ
5.1.	Паняцце стылю і стылістыкі маўлення
У мове слова стыль мае наступныя значэнні: 1. Сукупнасць прыкмет, што характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы (стыль барока). 2. Моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў (стыль Багдановіча). 3. Метад, характар якой-небудзь работы, дзейнасці (стыль кіравання). 4. Разм. Манера паводзіць сябе, гаварыць, дзякаваць і пад. {модны стыль адзення).
У мовазнаўстве стыль гэта разнавіднасць маўлення, піто адрозніваецца сістэмай моўных сродкаў пры абслугоўванні пэўнай сферы чалавечай дзейнасці (навуковай, адміністрацыйна-справавой, публіцыстычнай, мастацкай, бытавой і г.д.).
Як было адзначана ў тэме 3 (падтэма 3.6.3) стылістыка маўлення, або функцыянальная стылістыка, адзін з напрамкаў стылістыкі. На выбар моўных сродкаў уплываюць такія камунікатыўна-функцыянальныя фактары, як змест зносін, форма зносін (вусная ці пісьмовая, дыялог ці маналог), мэты і задачы выказвання, сацыяльная сфера зносін (побытавая, навуковая, афіцыйная, публіцыстычная, мастацкая). У залежнасці ад гэтага звычайна выдзяляюць пяць стыляў маўлення: навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі (стыль мастацкай літаратуры) і размоўны (гутарковы, размоўна-бытавы). Некаторыя даследчыкі выдзяляюць яшчэ шосты функцыянальны стыль канфесійны, што звязана з павелічэннем колькасці рэлігійнай літаратуры на беларускай мове, а таксама з тым, што набажэнства ў многіх храмах вядзецца па-беларуску [6], Ва ўсіх стылях беларускай мовы вылучаюцца падстылі (гл. табл. 2), размежаванне якіх заснавана на дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю фактарах.