Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
В. А. Зразікава
A.	В. Губкіна
Беларуская МОВА.
Эканамічная
Нздательство Гревцова
В.	А. Зразікава
A. В. Губкіна
Беларуская МОВА.
Эканамічная ЛЕКСІКА
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па эканамічных спецыяльнасцях
2-	е выданне, дапоўненае і перапрацаванае
Мінск
«Нздательство Гревцова» 2010
УДК 811.161.3'373.46:33(075.8)
ББК 84(4Бен)-Зя73
3-89
Рэцэнзенты:
прафесар кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, доктар філалагічных навук. прафесар В.А. Ляшчынская', дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, кандыдат філалагічных навук В.В. Маршэўская
Зразікава, В. А.
3-89 Беларуская мова. Эканамічная лексіка : вучэб. дапам. / В. А. Зразікава, A. В. Губкіна. 2-е выд., дап. і перапрац. Мінск : йзд-во Гревцова, 2010. 216 с.
ISBN 978-985-6826-91-0.
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г.
Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў».
Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
УДК 811.161.3’373.46:33(075.8)
ББК 84(4Бен)-Зя73
ISBN 978-985-6826-91-0	© Губкіна А. В„ Зразікава В. А., 2009
© Зразікава В. А., Губкіна A. В., 2010, са зменамі
© Афармленне. ТАА «Нздательство Гревцова», 2010
ЗМЕСТ
У в о д з і н ы 	 5
Тэма 1. ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ		8
1.1.	Мова як грамадская з’ява. Функцыі мовы	 8
1.2.	Мова і маўленне. Тыпы маўлення	 10
1.3.	Беларуская мова ў прасторы і часе	 11
1.4.	Формы беларускай нацыянальнай мовы 	 17
1.5.	Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя 	 19
1.6.	Фанетычна-арфаэпічныя асаблівасці беларускай мовы 	 21
1.6.1.	Асноўныя правілы вымаўлення галосных гукаў 	 22
1.6.2.	Асноўныя правілы вымаўлення зычных і іх спалучэнняў	23
1.7.	Спецыфіка націску ў беларускіх словах	 25
Пытанні для самакантролю	 27
Практычныя заданні	 27
Тэма 2. БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ТРАДЫЦЫІ, ПЕРАЕМНАСЦЬ І
ПЕРСПЕКТЫВЫ 	 40
2.1.	Прынцыпы беларускага правапісу 	 40
2.2.	Станаўленне і развіццё арфаграфічнай нормы 	 41
2.3.	Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі	(2008)	 43
Пытанні для самакантролю	 56
Практычныя заданні	 56
Тэма 3. ЛЕКСІЧНЫ СКЛАД БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ	 64
3.1.	Паняцці «лексіка», «лексікалогія» 	 64
3.2.	Лексікаграфія 	 65
3.3.	Слова як асноўная адзінка мовы. Лексічнае значэнне слова ...	67
3.4.	Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнне слоў 	 67
3.5.	Сінонімы, паронімы, антонімы 	 68
3.6.	Слоўнікавы склад мовы	 69
3.6.1.	Дыферэнцыяцыя лексікі паводле сферы выкарыстання ...	71
3.6.2.	Дыферэнцыяцыя лексікі паводле	актыўнасці выкарыстання 72
3.6.3.	Стылістычнае размежаванне	лексікі 	 74
3.7.	Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці лексічнага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы 	 77
Пытанні для самакантролю	 78
Практычныя заданні	 78
Тэма 4. СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ЛЕКСІКА. ТЭРМІНАЛОГІЯ	 88
4.1.	Спецыяльная лексіка. Паняцце тэрміна. Суадносіны тэрмінаў з наменклатурнымі назвамі і прафесіяналізмамі 	 88
4.2.	Тэрміны-сінонімы, тэрміны-антонімы. Міжнавуковыя аманімічныя тэрміны	 92
4.3.	Структура, паходжанне тэрмінаў 	 93
4.4.	Спосабы словаўтварэння тэрмінаў 	 94
4.5.	3 гісторыі беларускай тэрміналогіі	 95
4.6.	Тэрміналагічныя слоўнікі	 97
Пытанні для самакантролю 	 97
Практычныя заданні	 98
Тэма 5. СТЫЛІСТЫКА І КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ 122
5.1.	Паняцце стылю і стылістыкі маўлення	 122
5.2.	Агульная характарыстыка навуковага стылю 	 125
5.3.	Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту. Навуковыя жанры 	 126
5.4.	Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці 	 128
5.5.	Дакумент. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі	 133
5.6.	Культура прафесійнага маўлення і яе кампаненты	 134
5.6.1.	Правільнасць маўлення	 135
5.6.2.	Дакладнасць маўлення 	 140
5.6.3.	Лагічнасць маўлення	 141
5.6.4.	Дарэчнасць маўлення 	 143
5.6.5.	Выразнасць, чысціня і багацце маўлення 	 144
Пытанні для самакантролю 	 145
Практычныя заданні	 145
Тэма 6. ПЕРАКЛАД ЯК ВІД РАБОТЫ 3 ТЭКСТАМ	 166
6.1.	Асноўныя адзінкі перакладу 	 166
6.2.	Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую	 168
6.3.	Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у беларускай мове 	 172
Пытанні для самакантролю 	 173
Практычныя заданні	 173
Дадатак 1. СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ТЭКСТЫ ДЛЯ ПЕРАКЛАДУ		180
Дадатак 2. КАРОТКІ РУСКА-БЕЛАРУСКІ СЛОЎНІК ТЭРМІНАЎ 193
Дадатак 3. КАРОТКІ ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛОЎНІК ТЭРМІНАЎ ...	201
Л ітаратура	 212
УВОДЗІНЫ
Прысвячаецца светлай памяці
Ніны Уладзіміраўны Жукавай
Падрыхтоўка кваліфікаваных спецыялістаў розных галін навукі, тэхнікі, вытворчасці прадугледжвае не толькі забеспячэнне навучэ.нцаў трывалымі прафесійнымі ведамі, уменнямі і навыкамі, але і фарміраванне іх маўленчай кампетэнцыі. Паколькі мова і мысленне чалавека знаходзяцца ў непарыўнай сувязі, то ад узроўшо моўнай адукацыі залежыць і якасць прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў розных сфер дзейнасці. Фарміраванне камунікатыўна развітой асобы, здольнай наладжваць кантакты на нацыянальнай мове, арыентавацца ў тэарэтычных і практычных праблемах функцыянавання беларускай спецыяльнай лексікі, адна з прыярытэтных задач вышэйшай адукацыі ў нашай краіне.
Сучасная моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь характарызуецца дамінаваннем рускай мовы, яе пераважным выкарыстаннем у розных сферах грамадскага жыцця. Уплыў рускай мовы на беларускае маўленне дасягае значных маштабаў. У такой няпростай сітуацыі выключна важнае значэнне надаецца курсу «Беларуская мова: прафесійная лексіка», які прызначаны забяспечыць студэнтаў на першай ступені вышэйшай адукацыі якаснымі ведамі і ўменнямі выкарыстання моўных сродкаў у прафесійнай дзейнасці.
Вучэбны дапаможнік «Беларуская мова. Эканамічная лексіка» прызначаны для практычных заняткаў па курсе «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Ён падрыхтаваны ў адпаведнасці з тыпавой вучэбнай праграмай «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» (Мінск, 2008) для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей: «бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», «бізнес-адміністраванне», «сусветная эканоміка», «фінансы і крэдыт», «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «дзяржаўнае кіраванне», «менеджмент», «менеджмент у сацыяльнай сферы», «фінансавы менеджмент», «рэклама», «статыстыка», «маркетынг» і інш. Прапанаваны ў ім тэарэтычны і практычны матэрыял павінен дапамагчы не толькі паглыбіць веды студэнтаў, але і выпрацаваць адпаведныя ўменні і навыкі самастойнага аналізу разнастайных моўных з’яў.
У дапаможніку прыводзіцца матэрыял для практычных заняткаў па такіх раздзелах беларускага мовазнаўства, як фанетыка, арфаграфія (раздзел распрацаваны з улікам зменаў, унесеных Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»), марфалогія, лексікалогія і інш. Пры гэтым асноўная ўвага надаецца сістэматызацыі ведаў аб спецыяльнай лексіцы (асаблівасцях вымаўлення, напісання, словаўтварэння, ужывання яе адзінак), прыёмах тэрміналагізацыі і тэрмінатворчасці, выпрацоўцы ўменняў адэкватна і мэтазгодна выкарыстоўваць моўныя сродкі ў залежнасці ад камунікатыўнай задачы выказвання, зместу і сітуацыі маўлення. Ва ўмовах білінгвізму значнае месца пры вывучэнні нацыянальнай тэрмінасістэмы адводзіцца пытанню супастаўлення і выяўлення адрозненняў беларускай і рускай моў на розных узроўнях (арфаэпічным, акцэнталагічным, арфаграфічным, марфалагічным, словаўтваральным, лексічным, сінтаксічным).
Асноўная мэта дапаможніка замацаваць і ўдасканаліць веды па беларускай літаратурнай мове ў яе вуснай і пісь.мовай формах праз засваенне тэрміналагічнай лексікі па абранай спецыяльнасці, праз узбагачэнне слоўнікавага запасу будучых спецыялістаў і павышэнне культуры іх прафесійнага маўлення, а таксама выпрацаваць у студэнтаў і ўдасканаліць навыкі і ўменні а) прафесійнага маўлення ў розных сітуацыях зносін; б) эфектыўнага карыстання сродкамі беларускай мовы ў навуковай і практычнай дзейнасці; в) успрымання, узнаўлення і інтэрпрэтацыі навуковых і спецыяльных тэкстаў; г) якаснага і дакладнага перакладу спецыяльных тэкстаў з рускай мовы на беларускую і наадварот. Таму адным з асноўных відаў практычных заданняў з’яўляецца пераклад з засяроджваннем увагі на адметных рысах беларускай мовы на розных узроўнях, а таксама заданні, прызначаныя прадухіліць шматлікія памылкі, магчымыя ва ўмовах білінгвізму. Некаторыя заданні скіраваны на актуалізацыю наяўных ведаў студэнтаў. Матэрыялы шматлікіх практыкаванняў маюць прафесійную накіраванасць: яны абапіраюцца на разнастайныя паводле сваёй стылёвай прыналежнасці тэксты. Акрамя гэтага, у дапаможніку падаюцца заданні творчага характару, арыентаваныя на развіццё вуснага і пісьмовага маўлення навучэнцаў. Адны з іх могуць быць выкананы непасрэдна на практычных занятках, другія падчас пазааўдыторнай работы студэнтаў.
У якасці фактычнага матэрыялу для практычных заданняў побач з сучаснымі тэкстамі па спецыяльнасці на беларускай і рускай мовах прыводзяцца і прыклады твораў болып ранняга перыяду развіцця беларускага пісьменства (літаратурныя помнікі XI, XIV стст.); спецыяльныя тэксты з навуковай спадчыны 20-х гадоў XX ст.; разва-
жанні даследчыкаў па актуальных для беларускамоўнай тэрміналагічнай практыкі праблемах. Пасля кожнай тэмы змешчаны пытанні для самакантролю.
Дапаможнік утрымлівае тры дадаткі. У першым з іх прыводзіцца шэраг спецыяльных рускамоўных тэкстаў для перакладу, у другім «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў», у трэцім «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў».