Беларуская мова
Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання
тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая
колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную
(эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай
рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб
Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з
1 верасня 2010 г.
Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік
тэрмінаў».
Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і
ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
На думку гісторыкаў, славяне выдзеліліся з індаеўрапейскага адзінства прыблізна ў пачатку III тысячагоддзя да н.э. Затым доўгі час яны жылі сумесна на адносна невялікай тэрыторыі. Гэта быў агульны перыяд у гісторыі славян агульнаславянскі. Мову славян гэтага перыяду называюць праславянскай, або агульнаславянскай мовай-асновай. Яна і стала родапачынальніцай усіх славянскіх моў.
Аднак у VI ст. н.э. у выніку далейшага рассялення славян на вялікіх тэрыторыях Усходняй Еўропы і Балканскага паўвострава агульнаславянскае моўнае адзінства распалася. Пачалося выдзяленне з праславянскай мовы асобных дыялектаў (славянскіх груп), з якіх пазней і сфарміраваліся славянскія мовы. Ступень блізкасці гэтых дыялектаў была неаднолькавая, што дазваляе і сёння гаварыць пра мовы больш ці менш блізкія. У залежнасці ад асаблівасцей гістарычнага развіцця, геаграфічнага знаходжання на карце свету вылучаюць тры славянскія моўныя групы:
• усходнеславянская (беларуская, руская і ўкраінская мовы).
Гэта падгрупа самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці насельніцтва, якое на іх гаворыць (звыш 180 млн чалавек). Сучасныя ўсходнеславянскія мовы функцыянуюць у пісьмовай і вуснай формах, паміж імі існуе цесная сувязь. На кожнай з іх ствараецца разнастайная па змесце і характары мастацкая, грамадска-палітычная, навуковая, публіцыстычная літаратура. Беларускую мову лічаць роднай каля 80% карэннага насельніцтва нашай рэспублікі. Акрамя гэтага, ёю таксама карыстаюцца больш за 1 млн беларусаў, якія жывуць у розных краінах свету;
• заходнеславянская (польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая, «мёртвая» палабская мовы);
• паўднёваславянская (балгарская, македонская, славенская, сербская, харвацкая, «мёртвая» стараславянская мовы).
Усе славяне карыстаюцца двума тыпамі пісьма (кірылічным і лацінскім). Найболып распаўсюджаны кірылічны алфавіт (Беларусь, Украіна, Расія, Сербія і Чарнагорыя, Македонія, Балгарыя, часткова
Боснія і Герцагавіна). У іншых славянскіх краінахПольшчы, Чэхіі, Харватыі, Славеніі выкарыстоўваюць лацінскі алфавіт.
Славяне, на думку вучоных, прыйшлі на Беларусь хутчэй за ўсё з захаду (басейн рэк Віслы і Одэра) і, магчыма, з паўднёвага захаду з берагоў сярэдняга і ніжняга Дуная. Вылучаецца некалькі этапаў засялення славянамі беларускіх земляў, якія да гэтага ўжо былі часткова асвоены балцкімі і угра-фінскімі плямёнамі. Археолагі лічаць, што апошняя хваля масавай славянскай міграцыі на Беларусь прыпадае на VI ст. н.э. Тут аселі пераважна плямёны крывічоў, палачан (заснавалі Полацкае, Смаленскае, Пскоўскае княствы), дрыгавічоў (іх палітычным цэнтрам стала Тураўскае княства) і радзімічаў (тэрыторыя каля ракі Сож). 3 VI—VII стст. пачынаецца доўгі шлях кансалідацыі гэтых славянскіх плямёнаў, а таксама балтаў і угра-фінаў, якія жылі тут раней і з цягам часу былі асіміляваныя славянамі.
У канцы X ст. (988 г.) усходнія славяне прынялі хрысціянства, разам з якім на іх землі прыйшло пісьменства (на стараславянскай, ці царкоўнаславянскай, мове). 3 часоў узнікнення пісьменства і першых літаратурна-пісьмовых твораў ва ўсходніх славян і пачынаецца разгляд гісторыі беларускай літаратурнай мовы (як і рускай і ўкраінскай), у развіцці якой можна вылучыць наступныя этапы:
1. Агульнаўсходнеславянская мова (ХІ-ХІІІ стст.)
Значная колькасць пісьмовых помнікаў, створаных на Беларусі ў гэты перыяд, напісана на царкоўнаславянскай (стараславянскай у яе ўсходнім варыянце) мове. Гэта пераважна творы богаслужбовай літаратуры (евангеллі, псалтыры і інш.). 3 арыгінальных рэлігійных твораў старажытнай эпохі дайшлі да нас творы Кірылы Тураўскага (казанні, павучанні, малітвы), пісьменнікаў-асветнікаў Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага. У XII ст. вялікую асветніцкую дзейнасць праводзіла Ефрасіння Полацкая.
3 тых часоў вядомыя таксама і такія помнікі пісьменства, як «Слова пра паход Ігаравы», «Аповесць мінулых гадоў», «Руская праўда» (слова праўда мела значэнне ‘закон’), шматлікія гандлёвыя дагаворы, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы, знойдзеныя ў Віцебску, Смаленску, Мсціславе. Гэтыя помнікі шырока адлюстравалі асаблівасці жывой народнай гаворкі.
2. Старабеларуская мова (XIV-XVIII стст.)
У складзе Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) у XIV-XVI стст. сфарміравалася беларуская народнасць і яе мова, якую вучоныя называюць «старабеларускай» («старажытнай беларускай»). У той час яна мела назву «простая», «руская» і фарміравалася на аснове пісьмовай спадчыны старажытнай усходнеславянскай мовы і жы-
вых гаворак (мясцовых дыялектаў) былых плямёнаў (дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў). Ужо ў XIV ст. старабеларуская мова набыла ўсе асноўныя рысы, характэрныя і для сучаснай беларускай мовы.
У Вялікім Княстве Літоўскім старабеларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнай, ужывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця і была сродкам наддыялектных пісьмовых зносін на ўсёй тэрыторыі. На ёй упершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку XVI ст. з’явіліся друкаваныя кнігі («Псалтыр» Ф. Скарыны 1517 г., «Катэхізіс» С. Буднага 1562 г., «Евангелле» В.Цяпінскага 1580 г.); пісаліся мастацкія творы («Александрыя», «Аповесць пра Трышчана», «Аповесць аб Троі» і іншыя перакладныя свецкія творы), арыгінальная мастацкая літаратура («Ліст да Абуховіча», «Прамова Івана Мялешкі»), летапісы і хронікі (Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г., «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Баркалабаўская хроніка», «Хроніка Быхаўца» і інш.), рэлігійныя тэксты («Пакуты Хрыста», «Жыціе Аляксея, чалавека божага»), вучэбныя кнігі («Граматыка» Л. Зізанія, «Граматыка» М.Сматрыцкага), слоўнікі Л. Зізанія і П. Бярынды; ствараліся дакументы дзяржаўнага значэння. Гэта была мова законаў, суда, канцылярый. Лепшыя моўныя здабыткі канцылярска-юрыдычнага пісьменства адлюстраваны ў Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага («Літоўская метрыка» вялікі архіў дзяржаўных актаў, каля 600 кніг) і Статуце Вялікага Княства Літоўскага, які меў тры рэдакцыі 1529, 1566, 1588 гг.
Шсьменства на Беларусі было на высокім узроўні і яшчэ больш інтэнсіўна пачало развівацца з узнікненнем кнігадрукавання.
У гэты час жылі і працавалі такія вядомыя асветнікі, як Ф. Скарына, С. Будны, В. Цяпінскі, С. Полацкі, М. Сматрыцкі, А. Рымша і інш. Усё гэта дае падставы вучоным называць XV-XVI стст. «залатым векам» у гісторыі беларускай культуры, літаратуры, мовы.
Аднак далейшае развіццё беларускай народнасці і яе мовы адбывалася ў неспрыяльных умовах. Утварэнне федэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай у выніку аб’яднання Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай (Люблінская унія 1569 г.) мела вынікам значны палітычны і культурны ўплыў з боку Полыпчы.
3 канца XVI ст. на Беларусі распаўсюджваецца лацінская мова на той час афіцыйная пісьмовая мова Польскай дзяржавы. Экспансія польскай мовы асабліва пашыраецца на пачатку XVII ст. Паступова беларуская мова выцясняецца з пісьмовага ўжытку. У 1696 г. Варшаўскі сейм прыпяў пастанову, паводле якой пісаць дзелавыя дакументы трэба было толькі па-польску.
У канцы XVIII ст. пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі. Загадам Мікалая I у 1840 г. на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова. Такім чынам, беларуская мова прыходзіць у поўны заняпад. Па сутнасці, амаль усё наступнае стагоддзе яна захоўваецца толькі ў вусным маўленні людзей, г.зн. працягвае развівацца пераважна народная гутарковая мова.
Менавіта ў гэты час нацыянальна-культурнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа.
3. Новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова (ХІХ-ХХІ стст.)
Ля вытокаў беларускай нацыянальнай мовы стаялі Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч (першая палова XIX ст.), К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч (другая палова XIX ст.) і інш. Станаўленне адзінай беларускай літаратурнай мовы асабліва інтэнсіўна ішлоўпачатку ХХст. (дзейнасцьЯ. Купалы.Я. Коласа, М. Багдановіча, Цёткі, А. Гаруна, С. Палуяна, Ц. Гартнага, М. Гарэцкага, 3. Бядулі і інш.).
Асаблівасцю фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы было тое, што яна складвалася на народна-гутарковай аснове, без якой-небудзь сувязі з культурай старога беларускага пісьменства.
Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі фарміравацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку (газеты «Наша доля» і асабліва «Hama ніва»),
20-я гады XX ст. цікавы і шмат у чым вызначальны этап развіцця беларускай мовы. Гэта час, калі яна набыла статус дзяржаўнай і павінна была абслугоўваць усе сферы жыцця народа.
Гістарычныя ўмовы і моўная палітыка папярэдніх стагоддзяў, якая праяўлялася ў забароне афіцыйнага функцыянавання беларускай мовы, адукацыі на ёй, прывялі да таго, што ў пачатку XX ст. наша мова заставалася недастаткова распрацаванай. Такая моўная сітуацыя не задавальняла тагачасных пісьменнікаў і мовазнаўцаў. I таму ў 20-я гады найбольш адукаваная частка беларускай інтэлігенцыі актыўна ўключылася ў працэс удасканальвання літаратурнай мовы. Стварэнне нацыянальнай тэрміналогіі і абстрактнай лексікі, здольнай абслугоўваць разнастайныя сферы жыцця рэспублікі, далейшая распрацоўка сістэмы стыляў, вырашэнне пытанняў культуры маўлення станавіліся гістарычнай неабходнасцю. На беларускай мове пачало весціся навучанне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. Упер-
шыню ў гісторыі на ёй ствараліся падручнікі для школ па ўсіх прадметах, а таксама шматлікія слоўнікі, у першую чаргу перакладнога характару. Адным з першых перакладных слоўнікаў 20-х гадоў стаў «Руска-беларускі слоўнік» братоў Гаўрылы і Максіма Гарэцкіх (Смаленск, 1918 г. першае выданне; Вільня, 1921 г. другое). Варта адзначыць і «Невялікі беларуска-маскоўскі слоўнік» М. Гарэцкага, які быў выдадзены ў Вільні ў 1919 г., а потым двойчы перавыдаваўся у 1921 г. у Вільні і ў 1925 г. у Мінску. У 1924 г. у Коўне вядомы беларускі грамадскі дзеяч і вучоны В. Ластоўскі выдаў «Практычны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» (перавыдадзены ў Мінску ў 1990 г.). Гэты слоўнік вызначаўся сярод іншых пэўнай эксперыментальнасцю: аўтар імкнуўся даць да рускага слова некалькі беларускіх эквівалентаў, сярод якіх нярэдка былі словы, узятыя з народнай мовы, у тым ліку і малавядомыя, і нават утвораныя штучна. Плённа працаваў над удасканаленнем лексічнай сістэмы беларускай мовы і складаннем слоўнікаў М. Байкоў. У сааўтарстве з М. Гарэцкім ён падрыхтаваў «Практычны расійска-беларускі слоўнік», які двойчы выдаваўся ў Мінску у 1924 і 1926 гг. М. Байкоў разам з С. Некрашэвічам выдалі «Беларуска-расійскі слоўнік», які быў падрыхтаваны па заданні Інбелкульта. Пазней (у 1928 г.) гэтымі ж аўтарамі быў выдадзены самы значны на той час «Расійска-беларускі слоўнік», які адыграў выключна важную ролю ва ўдасканаленні лексічнай сістэмы беларускай мовы. Да асобных рускіх слоў тут прыводзілася 5-6 і нават больш беларускіх адпаведнікаў для перадачы разнастайных адценняў значэння. Выходзілі ў той час і менш значныя па аб’ёме лексікаграфічныя працы: «Беларуска-расійскі слоўнік» М. Каспяровіча (Мінск, 1925), «Расійска-беларускі слоўнічак дзеля чыгуначных мясцкомаў» Л. Вашкевіча (Магілёў, 1926), «Каманды пабеларуску» (Браслаў, 1920), беларуска-польскі слоўнік «Podr^czny bialorusko-polski slownik» Б. Друцкага-Падбярэскага (Wilno, 1929), перакладны сямімоўны слоўнік на нямецкай мове, у якім побач з лексікай нямецкай, польскай, рускай, літоўскай, латышскай, яўрэйскай прыводзілася і беларуская (Лейпцыг, 1918).