Беларуская мова
Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання
тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая
колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную
(эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай
рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб
Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з
1 верасня 2010 г.
Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік
тэрмінаў».
Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і
ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Але пачынаючы з 30-х гадоў працэс беларусізацыі згортваецца, сацыяльныя функцыі беларускай мовы паступова абмяжоўваюцца. У 1938 г. выходзіць пастанова «Аб абавязковым вывучэнні ў школах рускай мовы». I з гэтых часоў пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне нацыянальнай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу. He абароненая дзяржавай, беларуская мова паступова пачала выцясняцца з усіх сфер жыцця грамадства.
Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў другой палове XX ст. у значнай ступені абумоўлены яе функцыянаваннем ва
ўмовах канкурэнцыі з рускай мовай. На працягу 50-80-х гадоў сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання.
Пачатак 90-х гадоў адраджэнне беларускай мовы. У адпаведнасці з прынятым у 1990 г. Законам аб мовах беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай. Аднак пасля рэферэндуму 1995 г„ па выніках якога другой дзяржаўнай мовай на Беларусі стала руская, беларуская мова не з’яўляецца рэальным паўнавартасным сродкам зносін нацыі, хаця і мае для гэтага ўсё магчымае: прадстаўлена рознымі функцыянальнымі стылямі; на ёй ствараецца багатая і самабытная мастацкая і публіцыстычная літаратура; выдаюцца галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), навуковая літаратура.
1.4. Формы беларускай нацыянальнай мовы
Нацыянальная мова гэта сродак пісьмовых і вусных зносін нацыі, яе генетычная памяць, духоўная скарбонка. Яна кансалідуе народ у нацыю. Любая нацыянальная мова пазбаўлена аднароднасці і сінкрэтызму. Як катэгорыя гістарычная яна ўбірае ў сябе і ўтрымлівае розныя па значнасці, апрацаванасці, па сферы выкарыстання і іншых крытэрыях формы.
На сучасным этапе назіраецца тэндэнцыя да развіцця і ўскладнення сістэмы нацыянальнай беларускай мовы. Акрамя асноўных яе формаў літаратурнай і дыялектнай мовы у камунікатыўнай і культурнай прасторы грамадства фарміруюцца новыя падсістэмы сацыяльныя дыялекты [40].
Літаратурная мова найвышэйшая апрацаваная, упарадкаваная і нармалізаваная форма нацыянальнай мовы, якая прызначана абслугоўваць разнастайныя сферы грамадскай дзейнасці чалавека.
Сучасная беларуская літаратурная мова пачала складвацца ў пачатку XX ст. Асаблівасцю гэтага працэсу было тое, што новая беларуская мова амаль не мела традыцый пераемнасці з пісьмовай старабеларускай мовай мовай беларускай народнасці і сфарміравалася на народна-гутарковай аснове. Аснову беларускай літаратурнай мовы склалі гаворкі цэнтральнай Беларусі.
Для літаратурнай мовы характэрныя пісьмова замацаваныя нормы. Паняцце нормы цэнтральнае ў вызначэнні літаратурнай мовы; наяўнасць пісьмовай формы забяспечвае ўстойлівасць апошняй.
Моўныя нормы гэта замацаваныя ў маўленчай практыцы правілы вымаўлення, словаўжывання, пабудовы сказаў і тэкстаў. Разнастайныя нормы забяспечваюць стабільнасць і надзейнае функцыянаванне літаратурнай мовы.
Арфаэпічныя нормы рэгулююць вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў.
Акцэнталагічныя нормы вызначаюць месца размяшчэння націску ў словах.
Арфаграфічныя нормы забяспечваюць правільнасць пісьмовай формы праз рэгламентаванае напісанне слоў.
Словаўтваральныя нормы замацоўваюць трывалыя і традыцыйныя словаўтваральныя тыпы.
Марфалагічныя нормы гарантуюць правільнае выкарыстанне форхмаў слоў.
Лексічныя нормы рэгламентуюць выбар слоў і дарэчнасць іх прымянення ў агульназразумелых значэннях.
Сінтаксічныя нормы забяспечваюць правільную і лагічную пабудову словазлучэнняў і сказаў.
Фразеалагічныя нормы рэгулююць традыцыйнае, замацаванае практыкай ужыванне ўстойлівых спалучэнняў слоў.
Стылістычныя нормы захоўваюць стылістычную арганізацыю маўлення ў плане выбару адпаведных трапных адзінак.
Моўныя нормы не застылыя, яны могуць з цягам часу змяняцца, але пры гэтым застаюцца даволі трывалымі і стабільнымі і забяспечваюць адзінства літаратурнай мовы і спраўнае яе функцыянаванне ў пэўны гістарычны перыяд.
Існуе таксама і другі (альтэрнатыўны) варыянт літаратурнай мовы, арыентаваны на пісьмовую традыцыю 20-х гадоў XX ст. і практыку беларускамоўнага замежжа, гэта «тарашкевіца» (адрозніваецца фанетыкай, слоўнікавым складам, марфалагічнымі, словаўтваральнымі і сінтаксічнымі нормамі). Яна сімвалізуе істотны этап гістарычнага развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы і з’яўляецца важным элементам культурнай спадчыны беларусаў.
Дыялектная (народна-дыялектная) мова гэта тэрытарыяльна неаднастайная мова народа, якая мае абмежаванае пашырэнне і вусную форму бытавання. Карыстаюцца ёй пераважна сяляне ў побытавых зносінах. Дыялектная мова існуе ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворкі маюць неаднолькавую ступень падабенства на розных узроўнях. Паводле падабенства ўсе беларускія гаворкі аб’яднаны ў два тэрытарыяльныя адзінствы паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні дыялекты, кожны з якіх мае свае адметнасці. Паміж паўночнаўсходнім і паўднёва-заходнім дыялектнымі масівамі вылучаюцца
пераходныя сярэднебеларускія гаворкі (тэрытарыяльна гэта зона Ашмяны Мінск Барысаў). У апошні час сфера ўжывання народных гаворак звузілася, зменшылася колькасць іх носьбітаў. Аднак гаворкі застаюцца крыніцай узбагачэння літаратурнай мовы.
Сацыяльныя дыялекты разнавіднасці нацыянальнай мовы паводле сацыяльнай дыферэнцыяцыі моўнага калектыву: напрыклад, можна вылучыць стпудэнцкі і маладзёжны слэнг, камп’ютарны жаргон, ідыялект (індывідуальная мова майстроў слова напрыклад, ідыялект У. Караткевіча, В. Быкава), прафесійнае арго, арго дэкласаваных элементау грамадстпва. Да сацыяльных дыялектаў таксама адносяць «трасянку» [40].
Трасянка гэта своеасаблівы моўны гібрыд, разнавіднасць змешанага вуснага маўлення, якое ўзнікае шляхам механічнага «зблытвання» ў розных прапорцыях элементаў рускай і беларускай моў. Гэта анарматыўны моўны варыянт, які спараджаецца і функцыянуе стыхійна (русіфікаваны варыянт беларускай мовы).
1.5. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
Білінгвізм, або двухмоўе (ад лац. Ьі ‘два’ і lingua ‘мова’). гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца некалькі моў, гавораць пра шматмоўе, або полілінгвізм.
Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя.
• індывідуальнае дзвюма мовамі карыстаюцца асобныя члены калектыву;
• групавое двухмоўнымі з’яўляюцца сацыяльныя групы;
• поўнае (суцэльнае) двухмоўе ўласцівае розным групам народа.
Калі двухмоўе пашырана на ўсю нацыю, яно лічыцца нацыянальным. Дзяржаўнае двухмоўе мае месца ў тых краінах, дзе статус дзяржаўнай (афіцыйнай) маюць дзве мовы. Пры гэтым дзяржаўнае двухмоўе можа суправаджацца індывідуальным аднамоўем, калі насельніцтва краіны ўяўляе сабой некалькі аднамоўных калектываў.
Двухмоўе складаная і шматбаковая з’ява. Яго можна разглядаць у трох аспектах: псіхалагічным (звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу асобы, яе разумовымі здольнасцямі, праблемай пераключэння з адной мовы на інпіую і г.д.), педагагічным (закранае розныя праблемы навучання другой мове, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваення другой) і сацыялінгвістычным (звязаны са сферай выкарыстання дзвюх моў, ступенню авалодання імі, размеркаваннем функцый паміж мовамі, кантынгентам ахопленых двухмоўем членаў грамадства і пад.).
Моўная сітуацыя ў нашай краіне характарызуецца суіснаваннем і паралельным выкарыстаннем беларускай і рускай моў. Замацаваны за рускай мовай больш за дзесяць гадоў таму статус дзяржаўнай дае падставы ацаніць сучасную моўную сітуацыю ў нашай краіне як беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе, пры якім мае месца групавое (як беларускае, так і рускае) аднамоўе. Але калі браць пад увагу такі аспект двухмоўя, як пасіўнае валоданне другой мовай, магчымасць і здольнасць успрымаць на ёй інфармацыю, то трэба прызнаць, што ўсё насельніцтва нашай краіны з’яўляецца двухмоўпым.
У наш час беларуская і руская мова выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер жыцця грамадства, аднак распаўсюджанасць рускай мовы ўсё ж значна большая. Такое становішча, безумоўна, нельга лічыць нармальным. Гэта ў пэўнай ступені звязана з экстралінгвістычнымі прычынамі, са стаўленнем грамадства да нацыянальнай мовы. На жаль, у апошні час пад уплывам розных гістарычных, эканамічных і палітычных фактараў назіраецца зніжэнне ўзроўню нацыянальнай самасвядомасці, што адбіваецца на стаўленні да мовы. Для заканадаўчага рэгулявання моўнага жыцця грамадства былі зроблены станоўчыя зрухі 26 студзеня 1990 г. быў прыняты «Закон аб мовах у Беларускай ССР». Закон прадугледжваў аднаўленне беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця, найперш у адукацыі і афіцыйным ўжытку, павышэнне грамадскага прэстыжу беларускай мовы і павелічэнне колькасці яе актыўнах носьбітаў. Аднак гэты канструктыўны працэс быў спынены, калі па выніках агульнарэспубліканскага рэферэндуму 14 мая 1995 г. другой дзяржаўнай мовай была прызнана руская. 3 гэтага часу ідзе фактычнае выцясненне беларускай мовы, мовы тытульнай нацыі нашай краіны, з ужытку.
Двухмоўе непазбежна вядзе да інтэрферэнцыі памылковага зблытвання розных элементаў моў, якія кантактуюць. Беларускаруская і руска-беларуская інтэрферэнцыя можа адбывацца на ўсіх моўных узроўнях:
• фанетычным калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца адметныя фанетычныя рысы беларускай мовы (напрыклад, фрыкатыўны [г], зацвярдзелыя [р], [ч] на месцы рускіх мяккіх [р’], [ч’] і пад.);
• акцэнталагічным калі не ўлічваюцца асаблівасці пастаноўкі націску ў суадносных словах дзвюх моў (крапгва крапйва, брала (3-я ас.) брала)',
• словаўтваральным калі, напрыклад, у беларускае маўленне ўводзяцца неўласцівыя адзінкі, падобныя да адпаведных рускіх (зародыш, замужаства; Юрын, Сашын, прафесіянальны, сумніцельны', дзеепрыметнікі адпавядаючы, праязджаўшы і г.д.);
• лексічным калі рускія словы толькі перадаюцца сродкамі беларускай графікі (напр., абарудаванне, казнь, кролік, март, пасхальны і г.д.) або з-за неадрознення міжмоўных амонімаў (адказаць (у просьбе), вобраз (думак), павінен (грошы) і г.д.);
• марфалагічным калі ігнаруюцца граматычныя асаблівасці беларускіх і рускіх лексем (круглае яблыка, з дзядуляй, забяспечыць крупой і г.д.), асаблівасці ўтварэння формаў ступеняў параўнання (напр., ночы сталі даўжэй і цямней);