Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У шматскладовых складаных і складанаскарочаных словах, акрамя асноўнага, паяўляецца дадатковы, так званы пабочны націск ці націскі. дббраўпарадкаваны, ўльтрафіялётавы, мотавёлагбнкі.
Інтанацыйна-рытмічнае выдзяленне асобных слоў у межах фразы ажыццяўляецца з дапамогай лагічнага націску.
Большасць службовых слоў у беларускай мове не мае націску. Такія словы называюцца клітыкамі. Сярод іх выдзяляюць праклі-
тыкі (ненаціскныя словы, што прымыкаюць спераду да націскных: пад акнбм, на сталё} і энклітыкі (ненаціскныя словы, што стаяць пасля націскных: ён жа, сказаў бы).
Веданне акцэнталагічнай нормы істотны элемент культуры маўлення ў цэлым.
Некаторыя словы ў беларускай мове маюць націск не такі, як іх рускія адпаведнікі (гл. табл. 1).
Табліца 1
Некаторыя акцэнталагічныя асаблівасці беларускай і рускай моў
Беларуская мова
Руская мова
чацвёра
чётверо
пяцёра
пятеро
вбльха
ольха
кшіка
кншка
аўсяны
овсянбй
ббсы
босбй
дасўха
дбсуха
звала, гнала, брала
звала, гнала, брала
рэмень
ремёнь
імённы
нменнбй
нёсці
нестй
па-старбму
по-старому
імя
ймя
цэмент
цемёнт
галавў (В. скл.)
гблову
сшна
сгшна
вятры
вётры
парбўну
пбровну
шаўкбвы
шёлковый
суаднбсіць
соотносйть
звбніць (3-я ас.)
звонгіт
шэсцьдзесят
шестьдесят
старэнькі
старенькнй
аднаразбвы
одноразовый
кбней
конёй
адскбчыць
отскочйть
Заканчэнне табл. 1
Беларуская мова
Руская мова
марынаваны
марннбванный
стаптаны
стбптанный
гліняны
глйняный
кідацца
кндаться
7 Пытанні для самакантролю
1.	Якое месца займае мова ў жыцці грамадства, нацыі, асобнага чалавека? Якія функцыі яна выконвае?
2.	У чым заключаецца спецыфіка паняццяў «мова» і «маўленне»?
3.	Якое месца ў сусветнай моўнай прасторы займае беларуская мова?
4.	Што значыць выраз «мёртвая мова»? ГІрывядзіце прыклады такіх моў.
5.	Якія асноўныя этапы можна адзначыць у гісторыі развіцця беларускай літаратурнай мовы? Ахарактарызуйце іх.
6.	Якія помнікі старабеларускага пісьменства вы ведаеце?
7.	У чым сутнасць наступных паняццяў: «індаеўрапейская мова», «праславянская мова», «усходнеславянскія мовы», «старабеларуская мова», «беларуская нацыянальная мова», «беларуская літаратурная мова»?
8.	У якіх формах існуе беларуская нацыянальная мова? Якая сувязь прасочваецца паміж дыялектнай мовай і літаратурнай?
9.	Што забяспечвае адзінства і сістэмнасць літаратурнай мовы? Назавіце і раскрыйце сутнасць нормаў літаратурнай мовы.
10.	Што абазначае паняцце «білінгвізм»? Назавіце разнавіднасці білінгвізму.
11.	Чым абумоўлена ўзнікненне інтэрферэнцыі? Прывядзіце прыклады інтэрферэнцыі на розных моўных узроўнях (фанетычным, марфалагічным, лексічным і інш.).
12.	Што вызначае адметнасць фанетычнай сістэмы беларускай мовы?
13.	Якімі асноўнымі правіламі вымаўлення галосных, зычных і іх спалучэнняў трэба кіравацца пры ўжыванні спрадвечна беларускіх слоў і запазычанняў?
14.	Чым абумоўлены арфаэпічныя памылкі?
15.	Якімі асаблівасцямі характарызуецца беларускі слоўны націск?
X Практычныя заданні
1.	Пра якія функцыі мовы ўзгадваецца ў тэкстах? Устаўце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі і расстаўце неабходныя знакі прыпынку.
Тэкст 1. Мова захавальніца (у, ў)сёй духоўнай культуры этнас...: папершае (у, ў) вуснай народнай творчасці пада(н, нн)ях, л...гендах, пес...
нях, прыказках, прымаўках, загадках зафіксава(н, нн)ы св...тапогляд народ..., яго эст...тычны густ і маральныя арыен....ры, увогуле інт...л...ктуальны плён і патэнцыял нацыі. Напрыклад беларусы найбольш поўна сабралі і ўпарадкавалі (у, ў)се жанры вуснай народнай творчасці, акад...мічнае выданне якой склала каля 40 тамоў. Беларусы першыя сярод усходніх славян пачалі кнігадрукаванне на роднай мове і першыя атрымалі на ёй Святое Пісанне ў перакладзе Ф. Скарыны. Службоўца Брытанскага біблейскага таварыства Уайзман наведаўшы Беларусь у 1925 г. у сваёй справа...дачы пісаў што беларусы адзін з першых народаў, якія надрукавалі Святое Пісанне на сваёй мове. Гэта было ў 1517 г. за 8 гадоў да першага друкаванага выдання (па)англійску.
Продкі сучасных беларусаў вельмі рана далучыліся да скарбаў сусветнай цывілізацыі не толькі як спажыўцы яе дасягненняў, але і як стваральнікі ўласных ш...дэўраў (агульна)еўрапейскага ўзроўн... . I самае галоўнае што многія ш...дэўры дайшлі да нас, бо мова (вусная і пісьмовая) дазволіла (з, с) берагчы іх. (Паводле М. Гуліцкага)
Тэкст 2. Мова гэта святая ўласнасць душы чалавека якою (не, ня)зменна багата яна ад нараджэння да смерці...
Мова гэта той асяродак, у якім душа чалавечая жыве не менш натуральна чым птушка ў паветр... ці ў вадзе рыба.
Калі чалавек цураецца сваёй мовы то ён нібы трапляе ў (псіха)бі...поле з зусім іншай структурай св...тапоглядна-этычных каштоўнасцей...
Мова гэта яшчэ і нармальны зрок дзякуючы якому чалавек бачыць усё гэта ў натуральных сваіх фарбах.
А без яе ён дальтонік...
Мова падобна таксама і на гул звона, што далёка навокал ачышчае паветра. Яна ўносіць у чалавечую самасвядомасць той бі..рытм і р...ўнавагу, якія не дазваляюць яму ўпасці ў маральную прастрацыю. (3. Дудзюк)
2.	Прачытайце выказванні аб беларускай мове. Якія пачуцці і думкі аўтараў у іх перададзены? Ці знаходзяць яны водгук у вашым сэрцы? Вывучыце адзін з вершаў напамяць.
Для мовы, для гэтай выразіцелькі душы і думак чалавека, не патрэбна ні скіпетраў, ні каронаў, як не патрэбна для сонца якога-небудзь яшчэ пазалочанага абруча, рамак. Сонца само па сабе адна аздобнасць і золата, і брыльянт. (Я. Купала)
Родная мова адзінае, што належыць толькі нам, беларусам. Дык зберажыце мову, беларусы, такую цёплую, трапяткую, родную, жывую; не дайце ёй знікнуць, не дайце стаць забытай; не дазвольце застацца нічыёй. Дайце мове сваёй заблішчаць непаўторнай прыгажосцю, засвяціцца кожным слоўцам, кожнай літарай. Калі знікне мова, знікае і народ, знікае і яго самабытнасць. (Наталля Гамзюк, навучэнка сярэдняй школы)
Можна ведаць мовы суседскія, але найперш трэба ведаць сваю, тую адзіную, якая нас вылучае з асяроддзя іншых людзей. Паэт сказаў, што мова -
«адзежа душы», а мы ўсе хацелі б мець душу чыстую, прыгожую. Дык давайце ж будзем дбаць, каб мова наша захавалася ў вяках, тады будзе вечным і наш народ. (Дзмітрый Жэгздрын, навучэнец сярэдняй школы)
Мова наша выкутая з золата He йржавее, блішчыць, зіхаціць. Гэта мова паэтаў і волатаў, скарб, які нас трымаў пры жыцці. Каб не мова, даўно б мы растаялі, расплыліся імглой між чужых, збеглі ў вырай гусінаю стаяю... Але з мовай і мы будзем жыць.
(Наталля Арсеннева)
Слова! Цуд найвялікшы між цудаў-дзівосаў, Што здзіўляў у вяках і здзіўляе нанова. Трапяткое, жывое, як сонца ў росах, Несмяротнае, роднае матчына слова!
Слова песні крылатай і прыказкі мудрай, Слова клятвы на вернасць, прысягі суровай. Слова гонару, доблесці, святаў і будняў. Міру, дружбы, братэрства набатнае слова!
(Ніл Гілевіч)
He чакайце, што буду хваліцца перад іншымі мовай маёй.
Хіба хваліцца з лесу крыніца, што грымотней яна за прыбой? Той, хто любіць папраўдзе, ён ціха слова роднае ў сэрцы спяліць, беражэ ад пагарднага ліха: калі слову, то й сэрцу баліць...
(Еўдакія Лось)
Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа, Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў, Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы I вішнёвыя хаты глядзяць на шырокі Дняпро...
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі, Там спрадвеку гучыць мая мова булатны клінок. Тая гордая мова, якую й тады не забудзем, Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
(Уладзімір Караткевіч)
Змагарам
Любоў да Радзімы ўсё пераможа. Даволі ўжо здзекаў на роднай зямлі. У светлай нам справе і Бог дапаможа. Хадзем жа наперад! Даволі крыві! Мы самі нікога не прыгняталі, Усіх запрашалі за родны наш стол. А нас аплявалі, разрабавалі, I косці кідалі на родны наш дол. Але мы так проста ўжо не здадзімся, Бо мы праз стагоддзі жыццё праняслі. Мы выстаім! Зморымся, а адрадзімся! Жывуць беларусы на роднай зямлі! Яны ўшануюць і родную мову, Утоляць культуру, як смагу, вадой. Каб нашы нашчадкі заўсёды дадому Ішлі да сябе. Каб ім мір і спакой!
(Аксана Новік, студэнтка БДУ)
3.	Да царкоўнаславянскіх слоў падбярыце сучасныя адпаведнікі.
Кагань, языкь, персть, выя, фарснс, жнвоть, лада, соль, пардусь, лавра, отрокь.
Для даведак: князь (цар), жыццё, слуга, перакладчык, зямля, шыя, пасол, конь, барс (пантэра), манастыр, муж.
4.	Прачытайце тэксты. Падрыхтуйце паведамленне на тэму «Знакамітыя гмёны ў гісторыі Беларусі», уключыўшы ў яго звесткі пра іншых вядомых вам асоб.
Тэкст 1. Гісторыя беларускай культуры ведае нямала выдатных людзей, імёны якіх навечна ўпісаны залатымі літарамі ў яе скрыжалі, людзей, найбольшым клопатам якіх праз усё жыццё было і ёсць узбагачэнне і ўзвелічэнне духоўных набыткаў свайго народа. Сярод гэтых славутых людзей з поўным правам, хораша і ярка, даўно ўжо свеціцца імя Рыгора Раманавіча Шырмы аднаго з верных і таленавітых сыноў беларускай зямлі.
Наўрад ці знойдзецца хоць адзін чалавек у нашым краі нераўнадушны да лёсу роднай песні, хто пры кожнай сустрэчы з гэтым імем не пранікнуўся б найглыбокім і найсардэчным пачуццём удзячнасці і пашаны да яго, хто не быў бы радасна ўсцешаны ад думкі, што з’яўляецца сучаснікам і суайчыннікам гэтага незвычайнага чалавека і ў каго ёсць магчымасць прычасціцца душой і сэрцам да высокага плёну яго шчодрага і самабытнага таленту. (Н. Гілевіч)
Тэкст 2. На золку XX стагоддзя на Беларусі заззяў вясёлкай цудоўны самародак, непаўторна вялікі талент, выразнік запаветных дум і светлых надзей народа Янка Купала.
Здаецца, і ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго кнігу і пачынаеш чытаць, адкрываеш для сябе штосьці новае, незвычайнае.
Творы Янкі Купалы абуджаюць светлае жаданне ўбачыць увачавідкі тыя мясціны, што ўзгадавалі яго, тыя сцежкі і дарогі, па якіх хадзіў вялікі пясняр, выкрасаючы з сэрца асветленыя магутным розумам радкі, што ўвабралі ў сябе гэтак шмат народных дум, людской журбы, радасных спадзяванняў і здзяйсненняў. (У. Юрэвіч)
5.	Вызначце тыпы прыведзеных тэкстаў. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Дапоўніце іх звесткамі, вядомымі вам з іншых крыніц. Падрыхтуйце падрабязны пераказ зместу.