Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
X Практычныя заданні
1.	Прачытайце тэкст. Выдзеліце тэрміны, назавіце іх прыкметы. Выпішыце тэрміны, створаныя па мадэлі «прыметнік + назоўнік». Складзіце з імі сказы. Знайдзіце ў тэксце складаныя тэрміны, утвораныя па іншых мадэлях, дапоўніце іх сваімі прыкладамі.
Для прыняцця абгрунтаваных фінансавых рашэнняў, накіраваных на атрыманне максімальнага прыбытку, неабходна правільна класіфікаваць даходы, выдаткі і страты. Правільная класіфікацыя дае магчымасць вызначыць крыніцы атрымання даходаў справаздачнага перыяду, вылучыць прамыя і ўскосныя, пераменныя і пастаянныя выдаткі. Вельмі важна раздзяліць выдаткі на вытворчыя і невытворчыя, выдзеліўшы з апошніх выдаткі на кіраванне і рэалізацыю, а таксама выдаткі, звязаныя з фінансавай і інвестыцыйнай дзейнасцю.
Крыніцамі атрымання даходу могуць быць асноўная дзейнасць, фінансавыя, інвестыцыйныя і іншыя аперацыі, надзвычайныя даходы. У выпадку, калі прадпрыемства займаецца шматгаліновай дзейнасцю, даходы і выдаткі неабходна паказаць асобна ў кожнай галіне. 3 мэтай далейшай дэталізацыі можна выдзеліць прадукцыю, якая не абкладваецца акцызамі, і падакцызныя вырабы. ГІры неабходнасці аналітычная інфармацыя можа быць пашырана аж да асобных вырабаў. (А.П. Шаўлюкоў)
2.	Прачытайце тэкст, знайдзіце тэрміны, запішыце іх значэнне ў свае тэрміналагічныя слоўнікі. Як вы разумееце сэнс выдзеленых выразаў? Прывядзіце свае прыклады пераноснага ўжывання тэрмінаў у складзе словазлучэнняў. Вызначце спосабы пераносу іх значэнняў.
Адной з найбольш непадатлівых праблем, з якой сутыкаецца грамадства ў пераходны перыяд ад цэнтралізаванай да свабоднай рыначнай эканомікі, з’яўляецца інфляцыя. Што такое інфляцыя? Гэта рост сярэдняга ўзроўню цэн на тавары і паслугі, што вырабляюцца і прапануюцца ў эканоміцы. У рыначнай эканоміцы інфляцыя ўзнікае, як правіла, па дзвюх прычынах: альбо людзі павялічваюць свае расходы хутчэй, чым вытворцы здольны павялічыць забеспячэнне таварамі і паслугамі; альбо назіраецца скарачэнне ў забеспячэнні таварамі і паслугамі спажыўцоў і/ці вытворцаў, што ўзнімае цэны.
Інфляцыя цяжка б'е па эканоміцы пераходнага перыяду, таму што лібералізацыя цэн адыход урада ад кантролю над цэнамі, гэта грунтоўны крок да рыначнай эканомікі. Асноўны вынік лібералізацыі цэн прадказальны хваля росту цэн на тавары, попыт на якія хранічна не задавальняўся. Чаму? Таму што ўрад утрымліваў ненатуральна нізкія цэны, такім чынам, попыт заўжды перавышаў прапанову, альбо з-за іншых эканамічных разбалансаванняў і недзеяздолызасці тых, хто прымаў урадавыя рашэнні. У дадатак, калі ў людзей сабралася вялікая колькасць грошай у пераходны перыяд (паколькі мала чаго каштоўнага можна набыць), націск інфляцыі можа быць яшчэ большы.
Тым не менш, узнагарода за цярплівасць у непазбежнай схватцы з інфляцыяй у пераходны перыяд вельмі значная. Без абмежаванняў урада рыначныя механізмы прапановы і попыту могуць пачаць функцыянаваць. Высокія цэны сігналізуюць аб вялікім попыце, і рынак, хаця спачатку павольна і спатыкаючыся, рэагуе павелічэннем вытворчасці. (/. Кулік)
3.	Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Якія словы (словазлучэнні) належаць да тэрміналагічнай лексікі? Адказ абгрунтуйце.
Тэкст 1. Выставкн, экспозпцпп, торговые ярмаркн н показы являются одной нз форм прямого маркетннга. Большпнство выставок это регулярно устрапваемые меропрнятня, время проведення которых составляет от одного дня до несколькнх недель. Спецмалнзпрованные торгово-промышленные показы часто собпрают вместе под одной крышей болыішнство непосредственных покупателей промышленной продукціш, что позволяет отследнть факторы, оказываюшне влнянне прн покупках. Кроме того, сушествуют постоянные выставкм н ярмаркн, где потенцнальные потребнтелн н агенты по продажам в любое время нмеют возможность ознакомнться с новымн экспознцпямн нлн договорлться о встрече с экспонентом.
Суіцествует несколько тнпов выставок, которые разлнчаются по географнческому охвату, спецнфнке охвата сегментов рынка н по направленностм: на конечных потребнтелей плн деловых покупателей. (Маркетйнг: энцйклопедйя)
Тэкст 2. Суіцествует несколько важных составляюіцнх маркетпнговой стратегпн, которые также нспользуются в планнрованпн рекламы. Первое это ннформацпя о товаре: его содержанне, нсполненне, цена, распространенне, сравненне с конкурентнымн товарамн н т.д.
Второе покупателн м потребнтелм, как уже сушествуюіцне, так н потенцпальные, на которых орнентнрована реклама. Каково нх поведенне, нх поннманне товара н конкурентной продукцлн, нх отношенне, ожлдання? Данные факты н решення в некоторых случаях нспользуются более ннтенснвно прм планнрованнм рекламы, чем прн планпрованнн улучшення продукцнм, длстрнбутнвной полнтнкн н другнх рыночных вопросов. Поскольку реклама нмеет массовый характер н может обладать высокой эффектнвностью, решення в областн рекламы моі*ут ўправлять п другнмн составляюшпмн рыночной стратепін. В конце концов, торговля начннается с определення
того, что потребнтель купнт, а это непосредственно завмснт от того, как вы продаёте. (Маркетйнг: энцйклопедйя)
4.	Падбярыце аднаслоўныя адпаведнікі.
Будынак для размяшчэння экспанатаў выставы -
прыбытак, выгада ад гандлёвай аперацыі -
матэрыял для ўпакоўвання і транспартавання -
дзеючая асоба -
даведнік цэнаў па відах і гатунках тавараў або па відах паслуг той, хто бярэ ў арэнду якую-небудзь маёмасць час адпачынку з суботы да панядзелка уключэнне ў сярэдзіну тэлеперадачы рэкламы аптовы купец, які вядзе гандаль пераважна за межамі сваёй краіны збяднелы неплацежаздольны даўжнік урачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі спецыяліст па стварэнні іміджу ... .
Для даведак: банкрут, вернісаж, субёкт, прэйскурант, павільён, арандатар, іміджмэйкер, негацыянт, уік-энд, шсэрт, барыш, тара.
5.	3 дапамогай «Слоўніка іншамоўных слоў» А.М. Булыкі вызначце паходжанне запазычаных слоў, растлумачце іх значэнне.
I.	Холдынг, аванс, брокер, канверсія, ваўчар, шопінг, бізнэс, датацыя, інфляцыя, арбітражор, бюджэт, купюра, валюта, дэкларацыя, прыватызацыя, буцік, дэбет.
II.	Авіза, ажыятаж, банк, аўтрайт, рыэлтар, аўдытар, афшор, іпатэка, канібалізацыя, фіктыўны вэксаль, талон, тандэт, коміваяжор, дысконт, лобі, ранцье, форс-мажор, аверсолд, інвентар, рэнтабельны.
6.	Устанавіце, з якой мовы прыйшлі ў беларускую мову наступныя тэрміны:
I.	а) акцыя, арбітраж, бензін, баланс, дыскета, маржа, фінансы;
б)	аўтаномія, базіс, гармонія, гіпатэтычны, графа, догма, дэкада, эканоміка;
в)	аверсолд, байт, бізнэс, менеджмент, кантэйнер, дылер, банкноты;
г)	брута, банк, валюта, дылетант, мафія, фірма;
д)	апцыён, біржа, бухгалтар, вэксаль, прэйскурант, рэнтабельны;
е)	арбітральны, аўкцыён, дакумент, датацыя, дывідэнд, інфляцыя, канверсія.
II.	а) аваль, акцыянер, буцік, гарантыя, дэмантаж, купюра, сабатаж;
б)	бартар, брокер, клірынг, супермаркет, трэнінг, чартар, шоп;
в)	аргумент, актуальны, арандатар, аўдытар, дэпазіт, дублікат, індустрыя;
г)	дэвальвацыя, капітал, маклер, прыватызацыя, прасперыты;
д)	гегемонія, генезіс, манаполія, графік, дынаміка, дынастыя, эканомія;
е)	жырабанк, сальда, нета, аварыя, сконта.
7.	Што аб’ядноўвае прыведзеныя тэрміны розных галін навукі ў групы?
I. а) мікрафон, грамафон, патэфон, саксафон, вібрафон;
б)	філолаг, вірусолаг, стаматолаг, арнітолаг, заолаг;
в)	астраномія, астралогія, астранаўт, астраскоп, астрабіялогія;
г)	картаграфія, геаграфія, біяграфія, тамаграфія, фатаграфія;
д)	біялогія, біясфера, біяграфія, біясінтэз, біягенез;
е)	фанаграма, кардыяграма, дыяграма, біяграма;
ё) інтэрмедыя, інтэрнацыянальны, інтэр’ер.
II.	а) анамасіялогія, анестэзіялогія, арніталогія, археалогія, астралогія;
б)	трансакіянскі, транскантынентальны, трансляцыя, трансплантацыя;
в)	аўтамабіль, аўтаномія, аўтапартрэт, аўтабіяграфія, аўтагенез;
г)	мікрафон, мікрамір, мікраклімат, мікрафлора, мікрахвалі;
д)	аэробус, аэрадром, аэролаг, аэрафлот, аэрапорт;
е)	геаграфія, геалогія, геадэзія, геамагнітны, геаметрыя, геапалітыка; ё) гідраавіяцыя, гідраагрэгат, гідрабіёлаг, гідраграфія, гідрастанцыя.
8.	Прачытайце тэкст. Знайдзіце тэрміны іншамоўнага паходжання. 3 дапамогай слоўнікаў высветліце, з якой мовы яны запазычаны, раскрыйце значэнне тэрмінаў.
Арганізацыі, якія ажыццяўляюць разлікі ў замежнай валюце, паказваюць інвестыцыі ў асноўны капітал у беларускіх рублях зыходзячы з афіцыйнага курса, вызначанага Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дату ажыццяўлення аперацыі або выканання работ. Першапачатковая вартасць уведзеных у дзеянне вытворчых аб’ектаў можа змяняцца ў сувязі з уключэннем у канцы справаздачнага года ў вартасць асноўных сродкаў выдаткаў, якія адасоблена ўлічваюцца ў якасці капітальных укладанняў на працягу справаздачнага года пасля ўвядзення ў эксплуатацыю абёктаў асноўных сродкаў. (Паводле А.П. Шаўлюкова)
9.	Знайдзіце сярод прыведзеных тэрмінаў спрадвечна беларускія. Растлумачце іх значэнне.
Скарбнік, аўдытар, выдаткі, даведка, маёмасць, баніфікацыя, завяшчанне, найміт, іпатэка, спадчына, спажывецкая вартасць, квіт, спадчыннік, сертыфікат, растратнік, пазычковец, дапушчальны прыбытак, талака, спонсар, прэзентацыя, сабекошт, попыт, паслуга, рэкрэацыя, прэс-рэліз, цана, паблік рылэйшнз.
10.	Прачытайце тэкст, выпішыце спачатку ўласнабеларускія тэрміны, пасля запазычаныя. Вызначце, якімі спосабамі ўтвораны тэрміны. Да якіх
тэрмінасістэм яны належаць? Ці ёсць у тэксце тэрміны, што складаюцца як з уласных, так і з запазычаных моўных элементаў?
У гісторыі ёсць шмат сітуацый, калі тэхналагічны прарыў ці вынаходніцтва стваралі новую прамысловасць і выклікалі вялікія змены ва ўсіх галінах эканомікі. Вынаходніцтва транзістара, шматслойных інтэгральных схемаў прывяло да рэвалюцыі ў электроніцы. Камп’ютары, што раней былі вялікія, дарагія, неэфектыўныя, з частымі збоямі ў рабоце, сталі маленькімі, таннымі, хуткімі і надзейнымі.
Тэхнічныя змены часта ўспрымаюцца як сродак зрабіць што-небудзь больш хутка і больш эфектыўна. Гэтыя дасягненні з’яўляюцца важным, але далёка не адзіным напрамкам уздзеяння навуковых дасягненняў на эканоміку. Тэхнічныя дасягненні часта здольны разбурыць магутную раней манаполію і такім чынам зрабіць эканоміку болып канкурэнтаздольнай. Чыгункі, напрыклад, з’яўляліся фактычна манапольным сродкам унутранай транспарціроўкі ў канцы XIX ст., аднак вынаходніцтва рухавікоў унутранага згарання прывяло да вялікай канкурэнцыі з боку грузавікоў, баржаў і самалётаў.