Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
•	стылістычнай нейтральнасцю (тэрміны не нясуць у сабе адзнакі пэўнага функцыянальнага стылю).
Пытанне аб узаемадзеянні тэрміналогіі і агульнаўжывальнай лексікі літаратурнай мовы з’яўляецца вельмі складаным. Асобныя даследчыкі лічаць, што тэрміналогія цалкам уваходзіць у склад літаратурнай мовы, другія, наадварот, прапануюць разглядаць тэрміналогію ў якасці аўтаномнага раздзела слоўнікавага складу нацыянальнай мовы, трэція шукаюць кампраміснае ратэнне, сцвярджаючы, што тэрміналогія ўяўляе сабой адносна самастойную частку ў сістэме літаратурнай мовы.
У адрозненне ад агульнаўжывальных слоў тэрміны, як правіла, належаць навуковаму стылю, у той час як агульнаўжывальныя словы маюць міжстылёвы характар. У адрозненне ад агульнаўжывальнай лексікі, дзе шырока прадстаўлены словы розных часцін мовы, сярод тэрмінаў пераважаюць назоўнікі. Значная колькасць тэрмінаў гэта словы іншамоўнага паходжання. Для ўтварэння тэрмінаў болын актыўна выкарыстоўваюцца інтэрнацыянальныя (часцей грэка-лацінскага паходжання) элементы.
У лінгвістыцы існуюць некалькі спосабаў класіфікацыі навуковай лексікі. Традыцыйна тэрміны падзяляюцца на вузкаспецыяльныя і агульназразумелыя. Аднак больш аптымальным і дасканалым з’яўляецца іншы падзел, які прымае болыпасць лінгвістаў. Згодна з ім, навуковая лексіка падзяляецца на:
•	нетэрміналагічную, якая аб’ядноўвае словы з адцягненымі, абагульняючымі значэннямі;
•	агульнанавуковую, склад якой увесь час пашыраецца ў выніку цеснага ўзаемадзеяння навук;
•	уласнатэрміналагічную як сукупнасць спецыяльных назваў з розных галін навукі і тэхнікі, якія функцыянуюць у сферы грамадскіх зносін.
Такая дыферэнцыяцыя навуковай лексікі дае больш дэталізаваную характарыстыку лексічнага складу мовы навукі, паколькі разам з тэрміналогіяй і агульнанавуковай лексікай вылучаецца яшчэ і разрад так званай нетэрміналагічнай лексікі. Да апошняга звычайна належаць агульнаўжывальныя словы, якія выконваюць у навуковых тэкстах самыя разнастайныя функцыі. Гэты падзел лёгка ператварыць у дыхатамічны шляхам аб’яднання нетэрміналагічнай і агульнанавуковай лексікі, паколькі агульнанавуковая лексіка з цягам часу пачынае змешвацца з нетэрміналагічнай. У той жа час уласнатэрмі-
налагічная лексіка захоўвае свой незалежны статус у складзе навуковай лексікі пры любых падзелах і класіфікацыях, паколькі ўжыванне ўласнатэрміналагічнай лексікі ў навуковых тэкстах з’яўляецца камунікатыўна непазбежным у адрозненне ад слоў іншых разрадаў навуковай лексікі.
У слоўніках навуковыя тэрміны пазначаюцца спецыяльнымі паметамі паводле пэўнай навукі: філас. (філасофія), мат. (матэматыка), бат. (батаніка), хім. (хімія), мед. (медыцына) і інш., або даецца ўказанне на тэрміналагічнае значэнне слова ў самім яго апісанні, адзначаецца, з якой мовы тэрмін запазычаны, прыводзіцца яго напісанне ў мове-крыніцы, для біялагічных і медыцынскіх тэрмінаў падаецца лацінскі эквівалент.
Пры спробах выяўлення месца тэрмінаў у складзе спецыяльнай лексікі і ўстанаўлення адносін тэрмінаў да іншых разрадаў спецыяльнай лексікі высвятляецца і больш вузкае разуменне ўласна тэрміналагічнай лексікі. Так, калі параўнаць колькасць адзінак у пералічаных разрадах спецыяльнай лексікі, то высветліцца, што большую частку спецыяльнай лексікі складаюць рознага роду найменні, ці наменклатура. У адрозненне ад тэрмінаў і прафесіяналізмаў наменклатурныя назвы (номены) гэта толькі сукупнасць назваў, якія ўжываюцца ў навуцы, тэхніцы, вытворчасці і г.д. Інакш кажучы, у адрозненне ад тэрмінаў, якія перадаюць сутнасць адпаведных навуковых паняццяў, наменклатурныя назвы толькі абазначаюць (называюць) канкрэтныя аб’екты вывучэння розных навук, а неабсяжнае мноства такіх аб’ектаў нават не паддаецца ўліку.
Напрыклад, да эканамічнага тэрміна можна аднесці слова валюта ‘адзінкі грашовай сістэмы пэўнай краіны’, а да номенаў канкрэтныя назвы розных грашовых адзінак: рубель, грыўна, долар і інш.
Тэрміны і наменклатурныя назвы адрозніваюцца паміж сабой шэрагам паказчыкаў:
•	паняційным зместам (тэрмін абазначае навуковае паняцце, наменклатурная адзінка канкрэтны аб’ект навукі);
•	функцыямі ў навуковым тэксце (тэрмін выконвае функцыю намінацыі і эксплікацыі (тлумачэння) пэўнага паняцця, а наменклатурная назва толькі функцыю намінацыі);
•	спосабам сістэматызацыі (тэрміны ўпарадкаваны пры дапамозе віда-родавых адносін, а наменклатурныя адзінкі шляхам сумеснага адлюстравання паняцця, агульнага для ўсяго наменклатурнага класа);
•	характарам словаўтваральнай намінацыі (наменклатурныя назвы валодаюць большай ступенню матываванасці ў параўнанні з тэрмінамі);
•	наборам словаўтваральных сродкаў (сярод наменклатурных адзінак больш абрэвіятур);
•	адносінамі да штучных моў (тэрміны ўвогуле не маюць дачынення да штучных моў, а наменклатурныя адзінкі часткова ўваходзяць у іх склад);
•	колькаснымі паказчыкамі (у складзе спецыяльнай лексікі наменклатурных назваў значна больш, чым тэрмінаў).
Прафесіяналізмы гэта словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці (дворнік у аўтамашыне; цэйтнот ‘недахоп часу на абдумванне чарговага ходу ў шахматах, шашках’; цыста ‘спецыяльная скрынка для захавання старажытных рукапісаў, папірусаў’; шмуцтытул ‘ліст паперы перад пачаткам кнігі або раздзела, на якім змяшчаецца загаловак, ілюстрацыя’; шпандыр ‘шавецкі рамень’, штаг ‘канат, трос’; кок ‘повар на судне’; эксклюзіўшчыкі ‘асобная катэгорыя рэкламістаў, здольных праводзіць акцыі, розыгрышы, вечарынкі і карпаратыўныя святы’; «мядзведзь» ‘біржавы спекулянт, які гуляе на паніжэнне’; збытавікі ‘гандлёвы персанал’ і інш.).
Дзякуючы сваёй эмацыянальнай выразнасці прафесіяналізмы праз гутарковую мову пранікаюць у літаратурны ўжытак, дзе выступаюць як размоўныя экспрэсіўныя эквіваленты тэрмінаў.
Тэрміны і прафесіяналізмы маюць некаторыя агульныя рысы. Гэта:
•	абмежаванасць ва ўжытку (не належаць агульнанароднай сферы ўжытку);
•	здольнасць называць адны і тыя ж прадметы, працэсы, з’явы;
•	прыналежнасць да пэўнага стылю (у адрозненне ад міжстылёвай лексікі);
•	аналагічныя спосабы ўтварэння.
У той жа час тэрміны і прафесіяналізмы адрозніваюцца паміж сабой цэлым шэрагам прыкмет:
•	часам і шляхам свайго фарміравання (прафесіяналізмы ўтвараюцца значна раней і стыхійна, а ўтварэнне тэрмінаў адбываецца пазней і мае мэтанакіраваны характар. Тэрміны свядома ствараюцца ў працэсе асэнсавання іх неабходнасці, прафесіяналізмы ж узнікаюць пераважна стыхійна);
•	нарматыўным статусам (тэрміны з’яўляюцца афіцыйна ўзаконенай назвай навуковага паняцця, гэта кадыфікаваныя лексічныя адзінкі, з’яўленне якіх абавязкова фіксуецца ў навуковых працах,
слоўніках, спецыяльнай літаратуры; а прафесіяналізмы назвы, што пераважаюць у гутарковай мове сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці);
•	адносінамі да экспрэсіўнасці (прафесіяналізмы экспрэсіўныя, тэрміны нейтральныя);
•	выкарыстаннем у розных тыпах тэкстаў (тэрміны выкарыстоўваюцца ў пісьмовых і вусных тэкстах, прафесіяналізмы пераважна ў вусных);
•	пашыранасцю ў межах агульнанацыянальнай мовы (тэрміны маюць агульнанацыянальны, нават інтэрнацыянальны характар, прафесіяналізмы вузкі, мясцовы характар);
•	функцыянальнай нагрузкай (у шэрагу выпадкаў прафесіяналізмы функцыянальна другасныя сінонімы размоўна-экспрэсіўнага характару ў адносінах да эквівалентных ім па значэнні тэрмінаў).
Сярод прафесіяналізмаў ёсць шэраг слоў, што ўдакладняюць, дэталізуюць назвы прадметаў, якія ў агульнаўжывальнай мове маюць больш агульныя назвы. Так, у цесляроў, акрамя агульнаўжывалыіага рубанак, ёсць шэраг слоў, якія абазначаюць разнавіднасці гэтага інструмента: шархебель, фуганак, шліфцік, шпунтоўнік, адборнік, дваяручнік, фігурнік і інш.
4.2.	Тэрміны-сінонімы, тэрміны-антонімы.
Міжнавуковыя аманімічныя тэрміны
У межах пэўнай тэрмінасістэмы тэрміны могуць уступаць у сінанімічныя адносіны, а таксама мець лексічныя дублеты або варыянты. Наяўнасць сііюнімаў і варыянтаў звязана са стыхійнымі моўнымі кантактамі, узаемадзеяннем слоў уласных з запазычанымі.
У залежнасці ад паходжання тэрмінаў, ілто складаюць сінанімічную пару, а таксама з улікам іх структурных асаблівасцей можна вылучыць наступныя тыпы тэрмінаў-сінонімаў:
1)	два іншамоўныя тэрміны: кантралёр рэвізор, вэксалядаўца трасантп, спонсар фундатар, універсам супермаркет;
2)	іншамоўны і ўласны тэрміны: бартарны тавараабмечны, імпарт увоз, дэфіцыт недахоп, фонд акумуляцыі фонд накаплення, авуары маёмасць, рэпрадукцыя узнаўленне, полісемія мнагазначнасць, дэманстрацыя паказ (тавараў), дысконт скідка, маркетынгавая лагістыка рух тавараў;
3)	поўны тэрмін і скарочаны (аднаслоўны): дзяржаўны стандарт дзяржстандарт, намінальная цапа намінал.
Тэрміны-антонімы падзяляюцца на лексічныя (розныя лексемы з супрацьлеглым значэннем: лізіс крызіс, кантанга бэквардэйшн, пасіў актыў, дарагі танны, асноўны цэх дапаможны цэх, прагрэсіўны рэгрэсіўны) і словаўтваральныя (адрозніваюцца толькі словаўтваральнымі элементамі: рэклама антырэклама, баланс дэбаланс / дысбаланс).
Аманімічныя тэрміны часцей за ўсё ўзнікаюць на аснове распаду полісеміі, калі адно мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па семантыцы два і больш словы-тэрміны (міжнавуковыя амонімы). Напрыклад, тэрмін дыверсіфікацыя (ад лац. diversus ‘розны’ + -фікацыя) выкарыстоўваецца ў эканамічнай тэрмінасістэме ў значэнні ‘адначасовае развіццё многіх, не звязаных паміж сабой відаў вытворчасці, пашырэнне асартыменту вырабаў у маштабе дзяржавы, рэгіёна, прадпрыемства’ і ў лінгвістычнай ‘разнайстайнасць лексічнага складу ў тэксце як паказчык моўнай культуры асобы’. Тэрмін пасіў (ад лац. passivus) у эканамічнай тэрмінасістэме мае значэнне ‘частка бухгалтарскага балансу, дзе ў грашовым выражэнні паказаны крыніцы фарміравання і мэтавае прызначэнне гаспадарчых сродкаў прадпрыемства, яго даўгі і абавязанні’, у лінгвістыцы пасіў ‘залежны стан’.
4.3.	Структура, паходжанне тэрмінаў
Паводле будовы тэрміны суадносяцца са словамі і спалучэннямі слоў, часцей за ўсё са словазлучэннямі. Так, у эканоміцы для абазначэння асоб выкарыстоўваюцца аднаслоўныя тэрміны аваліст, агент, аўдытар, банкір, бізнэсмэн, брокер, дылер, заёмшчык, крэдытор, коміваяжор, маклер, прадпрымальнік, укладчык, эмітэнт і інш. У адзначанай сферы шырока выкарыстоўваюцца і тэрміналагічныя словазлучэнні тыпу біржавыя індэксы, дысконтная палітыка, дэпазітныя аперацыі, закон вартасці, рознічныя франшызы.