Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
20.	Адзначце словы, што пішуцца з вялікай літары:
1)	(М,м)ележаў раман;
2)	(П,п)аўночны полюс;
3)	('М.м)інскія вуліцы;
4)	(А, а)рыядніна нітка;
5)	(Дз,дз)яржаўны стандарт;
6)	(Г,г)енеральны дырэктар;
7)	(М.м)іжнародная асацыяцыя ўніверсітэтаў;
8)	(М.м)іжамерыканскі банк эканамічнага развіцця;
9)	(Э,э)лектронная пошта;
10)	(Э,э)поха рамантызму;
11)	(Тд)раццякоўская галерэя;
12)	(Г.г)андлёвая палата;
13)	(Дздз)ень эканаміста;
14)	(Т.т)рарнскі конь;
15)	(П,п)рацоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь.
21.	Утварыце формы слоў ці падбярыце аднакаранёвыя, каб націскныя о, э сталі без націску.
а)	алегорыя, грэць, чорны, шэрсць, гастролі, корпус, маналог, фронт, артэрыя, бактэрыя;
б)	цэнтр, торф, ацэнка, рэбры, рэдкі, грэбень, карэнне, загарэлы, стол, крэмль, грэбці;
в)	новы, поспех, поўнач, акадэмія, спрэчка, чэрпаць, рамонт, чароўны, рэформа, цэны, жолуд;
г)	колас, абстрэл, колер, моладзь, росквіт, пошта, гонар, карэньчык, вучэнне, кантроль.
22.	Да прыведзеных слоў падбярыце аднакаранёвыя ці ўтварыце новыя словы, каб е, ё апынуліся не пад націскам. Растлумачце правапіс.
а)	лес, светлы, белы, вёска, мёд, вецер, дзень, зерне;
б)	пень, дзед, бераг, вечар, прамень, лён, ветрык, лебедзь;
в)	спевы, неба, давер, снег, наезд, левы, клён, сем;
г)	вёслы, мёртвы, весела, азёры, генетыка, дзесяць, свежы, бедны.
23.	Перакладзіце словы на беларускую мову. Растлумачце правапіс ненаціскных галосных.
а)	желатнн, железо, черёмуха, радно, кровавый, академнческмй, шннцель, цензура, шестёрка, чеснок, желтоватый, экономнческнй, орден;
б)	механнка, семнадцать, сержант, календарь, обелнск, озеро, берёзовый, песок, медведь, лекснка, секунда;
в)	гардеробнцік, соцнологня, лнтература, дровосек, эпіітет, чёрствый, академня, техні-іка, шёлк, ннженер, греметь, іцедрый;
г)	фейерверк, галерея, нмперфект, медовый, феномен, мннерал, фельетон, вннегрет, пельменн, компенсацпя;
д)	пейзаж, медаль, земной, село, пехота, бесстрашный, певец, педаль, памятка, передннй, середнна;
е)	секрет, тележурналнст, черновмк, подпнсь, желатпн, теорема, характернстнка, глотать, канцелярня, почерк, яблоня, какао;
ё) золото, сладкнй, ветеран, цена, телефон, процент, окна, череп, творчество, деспот, концепцня, жестнкуляцня;
ж)	легенда, печать, пенал, селекцня, кефнр, немецкнй, землянка, энергнчный, спектакль, берёзка, связь.
24.	Прачытайце тэкст. Складзіце яго план, перакажыце тэкст паводле плана. Выпішыце спачатку словы, правапіс якіх заснаваны на фанетычным прынцыпе, а затым на фанематычным. Вусна сфармулюйце правілы.
Слова біржа ўзыходзіць да прозвішча знатнага нідэрландскага купца і мянялы ван дэр Бурсэ, на плошчы ля дома якога рэгулярна збіраліся купцы з розных краін. Герб ван дэр Бурсэ складаўся з трох гаманцоў, адкуль і пайшло слова біржа (bursa познелацінскае 'гаманец’). Гэта слова зарэгістравана ва ўсіх заходнееўрапейскіх мовах. У беларускую мову яно прыйшло праз рускую мову з галандскай (beurs) ці нямецкай (Borse ад французскага bourse ‘гаманец’, ‘біржа’).
Слова акцыя прыйшло ў беларускую мову таксама праз рускую мову, у якую ўвайшло ў першай палове XVIII ст. у значэнні ‘каштоўная папера’ праз
галандскае і нямецкае aktie або французскае action ад лацінскага слова actio ‘дзеянне’. Першапачаткова, як сведчыць Словарь русского языка (XVIII ст.), яно азначала ‘пай, доля ў агульным капітале банка, акцыянернай кампаніі; адпаведная гэтаму паю каштоўная папера’. Слоўнікі рускай мовы XIX ст. вызначаюць слова акцыя перш за ўсё як ‘дакумент, што сведчыць пра ўзнос вядомай сумы (паю) у агульны капітал якога-небудзь прамысловага прадпрыемства і дае права карыстацца яго выгадамі, а таксама непасрэдна ўдзельнічаць у кіраванні прадпрыемствам суразмерна ўнесенай суме’.
У паслякастрычніцкі перыяд слова акцыя перайшло ў разрад пасіўнай лексікі. Яно пачало асацыявацца з капіталістычным спосабам вытворчасці. Сёння ва ўмовах фарміравання рынку каштоўных папер слова акцыя зноў вярнулася ў актыўную частку слоўніка прадпрымальнага чалавека і ўжываецца ў значэнні ‘каштоўная папера, што выпускаецца акцыянерным таварыствам і дае яе ўладальніку права на атрыманне пэўнага прыбытку (дэвідэнду) з агульных прыбыткаў акцыянернага таварыства’. (Паводле Н.П. Старавойтавай )
25.	Прачытайце тэкст. Знайдзіце ў ім арфаграмы, дзе могуць быць дапушчаны арфаграфічныя памылкі. Растлумачце, чым у кожным выпадку яны могуць быць абумоўлены. Якому прынцыпу падпарадкоўваюцца напісанні вылучаных вамі арфаграм?
Правілы жыццядзейнасці менеджара ў адукацыі
Адукацыя надзея грамадства. Менеджар, дапамажы надзеі збыцца. Падтрымлівай новыя пачынанні добрым словам, справай.
Памятай, што гуманістычная падтрымка вучня аснова поспеху ўсяго навучальна-выхаваўчага працэсу, імкніся ствараць творчы стыль дзейнасці.
Абапірайся на ініцыятыву сваіх калег, падтрымлівай наватарскую думку, развівай уласны творчы стыль дзейнасці.
Арганізоўвай сваю справу на аснове даверу. Зрабі так, каб людзі ішлі да цябе за парадай. Давер спалучай з асабістай адказнасцю. Звяртай асаблівую ўвагу на культуру зносін, умей рабіць зносіны добразычлівымі і вучы гэтаму іншых.
Заўсёды аналізуй як сваю дзейнасць, так і дзейнасць падначаленых; часцей прымяняй метады дыягностыкі і прагназавання. He бойся эксперыменту. Памятай, што галоўнае ў эксперыменце не нашкодзіць. (Паводле М.І. Міцкевіча)
Звярнйце ўвагу на асаблівасці ўжывання ў тэксце моўных сродкаў, пабудову сінтаксічных канструкцый. Складзіце «Правілы жыццядзейнасці менеджара ў розных сферах чалавечай дзейнасці (ахова здароўя, культура, спорт і турызм)».
Тэма 3
ЛЕКСІЧНЫ СКЛАД БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
3.1.	Паняцці «лексіка», «лексікалогія»
Слова лексіка паходзіць з грэчаскага lexikos ‘які належыць да слова, звязаны са словам’. У шырокім значэнні лексіка гэта сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад; у больш вузкім значэнні гэта асобныя пласты слоўнікавага складу мовы, вылучаныя на падставе той або іншай прыкметы. Як вядома, наша мова з’яўляецца своеасаблівай «сістэмай сістэм» і мае складаную шматузроўневую будову.
У адрозненне ад фаналогіі, марфалогіі і сінтаксісу, якія лічацца закрытымі моўнымі падсістэмамі, лексіка з’яўляецца адкрытым і найболый пранікальным участкам мовы. Менавіта ў лексіцы ў першую чаргу праяўляюцца вынікі моватворчай дзейнасці асобных носьбітаў мовы асабліва пісьменнікаў, журналістаў, вучоных-мовазнаўцаў і ўсіх, хто прафесійна звязаны са словам. Калі, напрыклад, стварэнне якога-небудзь новага гука ці новай граматычнай формы будзе ўспрымацца як недарэчнасць або недастатковае валоданне мовай, то лексічныя наватворы пастаянна ўзнікаюць у нашым маўленні для абазначэння новых з’яў і прадметаў. Прычым частка гэтых наватвораў з цягам часу замацоўваецца ў літаратурнай мове, асабліва калі ёсць пільная грамадская патрэба ў такіх словах і калі яны створаны ўдала.
Яшчэ адным паказчыкам адкрытасці лексікі для ўсяго новага з’яўляецца тое, што менавіта на лексічным узроўні адбываецца пераважная большасць запазычанняў з іншых моў (запазычваюцца словы, а не гукі, марфемы, сказы і г.д.).
Часавая і прасторавая ўсеабдымнасць лексікі, якая дае магчымасць занатаваць у слоўнай форме ўсю разнастайнасць рэчаіснасці ў перспектыве, мае вынікам незлічоную колькасць слоў, якімі ў розныя перыяды свайго развіцця ўзбагацілася наша мова. Па падліках, у межах сучаснай рэчаіснасці вылучаецца больш за чатыры мільёны натуральна і штучна створаных чалавекам прадметаў. Незлічонасць лексічных адзінак у слоўнікавым складзе мовы яшчэ адна ад-
метная асаблівасць лексікі, бо колькасць элементарных моўных адзінак на фаналагічным і марфалагічным моўных узроўнях (г.зн. гукаў і марфем) значна больш абмежаваная.
Складанасць і шматаспектнасць беларускай лексікі з’яўляецца прычынай таго, іпто яна як аб’ект даследавання вывучаецца ў межах самых розных лінгвістычных дысцыплін: лексікалогіі, анамасіялогіі, семасіялогіі, стылістыкі, граматыкі і інш.
Лексікалогія (ал. грэч. lexikos ‘які належыць да слова, звязаны са словам’ і logos ‘вучэнне’) навука аб словах, аб слоўнікавым складзе мовы. Прадмет вывучэння лексікалогіі слова як шматгранная і складаная структурна-семантычная адзінка мовы. Адной з асноўных задач лексікалогіі з’яўляецца разгляд і тэарэтычнае асэнсаванне слоўнікавага складу мовы.
Анамасіялогія раздзел мовазнаўства, які вывучае прынцыпы і заканамернасці намінацыі.
Семасіялогія (ад грэч. semasia ‘значэнне, сэнс’ і logos ‘слова, вучэнне’) раздзел мовазнаўства, які вывучае змест або значэнне моўных адзінак (фанем, марфем, слоў, сказаў, тэксту); сінонім семантыка.
Стылістыка (ад лац. stilos ‘завостраная палачка для пісьма’) раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў, сказаў паводле іх адпаведнасці зместу, мэце выказвання, а таксама сітуацыі.
Граматыка раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца сістэма формаў слова (марфалогія) і правілы іх спалучэння (сінтаксіс).
3.2.	Лексікаграфія
Лексікалогія з яе ўвагай да лексічнага значэння слова цесна звязана і развіваецца паралельна з лексікаграфіяй.
Лексікаграфія (ад грэч. lexicon ‘слоўнік’ і grafo ‘пішу’) раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай укладання слоўнікаў. Сам тэрмін «слоўнік» замяніў больш старажытныя тэрміны «лексікон» (ХПІ ст.), «азбукоўнік» (XVI ст.), «алфавіт» (XVIXVII стст.). Шматлікія і разнастайныя слоўнікі і энцыклапедыі з’яўляюцца на сённяшні дзень адным з найбольш універсальных спосабаў захоўвання назапашаных чалавецтвам ведаў.
У залежнасці ад таго, якія адзінкі мовы апісваюцца ў слоўнікавых артыкулах, можна вылучыць слоўнікі марфем ( да іх належаць, напрыклад, «Марфе.мны слоўнік беларускай мовы» А.М. Бардовіча, Л.М. Шакуна (2-е выд. Мінск, 1989), «Школьны марфемны слоўнік» (Мінск, 2006) і некаторыя іншыя), уласна слоўнікі, ці слоўнікі лексем (яны складаюць пераважную большасць слоўнікаў), слоўнікі
паняццяу (у іх ліку варта адзначыць тэрміналагічныя, энцыклапедычныя і іншыя даведнікі), слоўнікі словазлучэнняў (сярод іх можна назваць слоўнікі эпітэтаў, фразеалагізмаў, скарачэнняў, параўнанняў, перыфраз, асацыяцый і іпш.). Асобную групу складаюць парэміялагічныя слоўнікі, у якіх падаюцца поўныя завершаныя сказы на беларускай мове. Нярэдка яны суправаджаюцца тлумачэннямі і ілюстрацыямі выкарыстання ў творах. Да гэтай групы, у прыватнасці, належаць слоўнікі прыказак, крылатых выразаў, афарызмаў, цытат і г.д.