Беларуская мова
Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання
тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая
колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную
(эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай
рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб
Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з
1 верасня 2010 г.
Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік
тэрмінаў».
Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і
ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Храшітель захавальнік
ц
Целевой мэтавы
Целесообразность мэтазгоднасць
Ценные бумагн каштоўныя паперы
Ценообразованне цэнаўтварэнне
Цепочка подчннення ланцужок падначалення
Цпвнлнзованный цывілізаваны
ч
Частный капптал прыватны капітал
Чек чэк
Чрезвычайное положенне надзвычайнае становішча
э
Экземпляр экзэмпляр
Экономпческнй подьём эканамічны ўздым
Эластнчность спроса на деньгн эластычнасць попыту на грошы
Электронная почта (e-mail) электронная пошта (імэйл)
Эффектнвное снабженпе эфектыўнае забеспячэнне
я
Явка яўка
Ярмарка, базар кірмаш, рынак
Ярмарочный кірмашовы
Дадатак 3
КАРОТКІ ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛОЎНІК ТЭРМІНАЎ
Аваліст асоба, якая дала вэксальнае паручальніцтва. На першым баку вэксаля ці на дадатковым аркушы абавязкова павінен быць подпіс аваліста. Аваль (даручальны подпіс) павялічвае дзейнасць вэксаля і тым самым садзейнічае вэксальнаму абарачэнню,
Авіза 1) паведамленне атрымальніку аб адгрузцы яму прадукцыі, пераводзе грапювых сродкаў ці аб зменах ва ўзаемных разліках паміж контрагентамі; 2) афіцыйнае паведамленне банка кліенту або іншаму банку аб выкананні разліковых аперацый.
Авуары 1) грашовыя сродкі, чэкі, вэксалі, акрэдытывы, якімі праводзяць плацяжы; 2) сродкі банка ў замежнай валюце на яго рахунках у замежных банках; 3) уклады прыватных асоб і арганізацый у банках.
Агент прадстаўнік арганізацыі, установы, які выконвае дзелавыя даручэнні.
Адрозненне канкурэнтнае высокая кампетэнтнасць арганізацыі ў пэўнай галіне, што дае ёй найлепшыя магчымасці набываць і захоўваць кліентаў.
Ай-стопер прадмет, знак, што выкарыстоўваецца ў рэкламе для прыцягнення ўвагі.
Аквізітар транспартны ці страхавы агент па пашырэнні новых сувязей.
Акрэдытыў 1) від банкаўскага рахунку, што дае магчымасць контрагенту атрымаць ва ўмовах, паказаных у акрэдытыўным даручэнні, плату за тавар, работы, паслугі адразу пасля выканання абавязанняў; 2) імянная каштоўная папера, што сведчыць права асобы, на імя якой яна выпісана, атрымаць у крэдытнай установе пазначаную ў акрэдытыве суму.
Анлайн (онлайн, он-лайн) рэжым работы інфармацыйных сістэм, пры якім сувязь падтрымліваецца ў фармаце рэальнага часу (бесперапынна).
Апцыён 1) магчымасць выбару спосабу выканання альтэрнатыўнага абавязання; 2) папярэдняе пагадненне аб заключэнні дагавора ў тэрмін, вызначаны бакамі.
Арганізацыйная структура менеджменту сукупнасць органаў кіравання, што забяспечваюць выкананне неабходных кіраўніцкіх функцый для дасягнення мэтаў фірмы.
Арганізацыя дэцэнтралізаваная арганізацыйная структура, у межах якой права прымаць рашэнні размяркоўваецца аж да ніжэйшых кіраўніцкіх структур.
Асартымент тавару набор тавараў розных відаў і разнавіднасцей, аб’яднаных па пэўнай спажывецкай (гандлёвай) ці вытворчай прыкмеце.
Аўдытар асоба ці фірма, якая правярае стан фінансава-гаспадарчай дзейнасці акцыянерных кампаній на аснове кантрактаў з імі. Аўдытар атрымлівае спецыяльны дазвол (ліцэнзію) ад дзяржаўных органаў на ажыццяўленне Ta-
кой дзейнасці. Аўдытар павінен даць аб’ектыўнае заключэнне аб фінансавым стане фірмы, прадпрыемства і г.д., што падлягаюць праверцы. Многія аўдытарскія фірмы выконваюць не толькі кантрольныя, але і кансультацыйныя функцыі.
Афёрта прапанова адной асобы другой асобе заключыць здзелку (угоду) з дакладным пералікам усіх яе ўмоў.
Афшор цэнтр сумеснага прадпрымальніцтва, што дае льготы для замежных партнёраў і фінансава-крэдытных аперацый у валюце.
Банер 1) у вонкавай рэкламе транспарант ці планшэт трохвугольнай або прамавугольнай формы, што вывешваецца ў месцах продажу; 2) загаловак, змешчаны па ўсёй паласе (у рэкламе друку).
Біенале (б’енале) міжнародная мастацкая выстаўка, кінафестываль, музычны конкурс, што адбываюцца два разы на год.
Бінга-карта спецыяльны раздзел у выданні, пры дапамозе якога чытач можа атрымаць (запытаць) болып падрабязную інфармацыю аб тавары, што рэкламуецца ў гэтым выданні.
Білборд шчытавая рэклама, разнавіднасць вонкавай рэкламы. Другасная рэклама, што можа працягваць рэкламу кампаніі ці завяршаць яе, але ніяк не пачынаць.
Блоўаўт высокі попыт на які-небудзь выраб у рознічным гандлі.
Бонус 1) дадатковая ўзнагарода, прэмія; 2) дадатковая скідка, што робіць прадавец пакупніку ў адпаведнасці з умовамі здзелкі.
Брокер асоба або фірма, якая спецыялізуецца на пасрэдніцкіх біржавых аперацыях за плату ў форме пэўнага працэнта ад сумы здзелкі.
Брыфінг рабочая нарада з удзелам запрошаных журналістаў ва ўрадавых інстанцыях, буйных кампаніях і грамадскіх арганізацыях.
Брэндынг дзейнасць па стварэнні брэнд-іміджу, вобраза і рэпутацыі фірменнасці тавараў і паслуг.
Бул-марк маляўнічая закладка з рэкламнай інфармацыяй, укладзеная ў часопіс ці кнігу.
Бэквардэйшн сітуацыя, пры якой цэны на наяўны тавар болып высокія, чым каціроўка па здзелках на тэрмін, а цэны на тавар з набліжанымі тэрмінамі пастаўкі перавышаюць тыя, што на тавар з аддаленымі тэрмінамі пастаўкі.
Вальвацыя вызначэнне каштоўнасці замежнай валюты ў нацыянальных грашовых адзінках.
Вербальны вусны, славесны.
Вігі члены палітычнай партыі ў Англіі XVII-XIX стст., што выражала інтарэсы гандлёвай і фінансавай буржуазіі і з’явілася папярэдніцай англійскай ліберальнай партыі.
Вэндар-ліз новы від лізінгавага кантракта, пры якім збытавыя філіялы лізінгавай кампаніі, што знаходзяцца за мяжой, закупляюць абсталяванне ва ўласнай фірме і здаюць яго замежным спажыўцам у арэнду ці прадаюць яго ў растэрміноўку. Галаўная лізінгавая кампанія пазбаўляецца ад рызыкі, звязанай са збытам, і ажыццяўляе фінансаванне інвестыцый замежных спажыўцоў.
Гострайтар (= спічрайтар) асоба, якая піша тэкст прамовы, даклада для іншага моўцы (напр., саветнікі, памочнікі пры кіраўніках).
Грант 1) аднаразовае выдзяленне грошай або дарэнне абсталявання, памяшканняў і г.д. (звычайна з асабістых сродкаў) культурным, навуковым і
іншым установам, арганізацыям; 2) датацыя, субсідыя; 3) мэтавыя сродкі, якія бязвыплатна выдзяляюцца замежнымі дабрачыннымі арганізацыямі юрыдычным ці фізічным асобам у грашовай або натуральнай форме на выкананне навуковых і іншых даследаванняў, доследна-канструктарскіх работ, навучанне, лячэнне і іншыя мэты з далейшай справаздачай аб іх выкарыстанні.
Граціс маркетынгавае мерапрыемства для заахвочвання спажыўцоў: бясплатныя ўзоры тавараў, кансультаванне, дэгустацыі і інш.
Джобер аптовы гандляр, удзельнік канала размеркавання, які купляе ці ў вытворцы, ці ў імпарцёра, ці ў іншых аптовых гандляроў тавары малымі партыямі для іх далейшага продажу прадпрыемствам рознічнага гандлю.
Джоберы дылеры Лонданскай фондавай біржы. У адрозненне ад дылераў большасці фірмаў не маюць права выконваць функцыі брокераў і ажыццяўляць аперацыі непасрэдна з кліентамі не членамі біржы.
Доджар рэкламны праспект.
Дрэва мэтаў графічная мадэль прыняцця рашэнняў, у якую ўваходзяць мэты, задачы, мерапрыемствы некалькіх узроўняў структурызацыі, а таксама сувязі паміж імі (уключэння і / ці падпарадкавання).
Дыверсіфікацыя палітыка пашырэння асартыменту новымі паслугаміаналагамі для павышэння інтарэсу патэнцыяльных карыстальнікаў.
Дылер 1) юрыдычная або фізічная асоба, якая з’яўляецца членам фондавай біржы і выконвае аперацыі з каштоўнымі паперамі за свой кошт; 2) супрацоўнік банка, які займаецца аперацыямі з валютай, дэпазітамі, каштоўнымі паперамі; 3) асоба або фірма, якая перапрадае тавары, часцей за ўсё ад свайго імя.
Дырэкт-маркетынг прамы маркетынг, напрамак у вытворча-збытавой дзейнасці і (адначасова) у рэкламе.
Дырэкт-мэйл рэклама тавараў, паслуг шляхам паштовай рассылкі на канкрэтны адрас. Найбольш просты і даходлівы спосаб выхаду на рынак з мінімальнымі затратамі.
Дыскрэтнасць змяненні, што адбываюцца праз вызначаныя прамежкі часу (скачкамі).
Дыстрыб’ютар прадпрымальнік ці фірма, якія ажыццяўляюць збыт тавараў у асноўным замежнай вытворчасці ў межах свайго рэгіёна. Дыстрыб’ютар аказвае комплекс паслуг па ўстаноўцы і наладцы абсталявання і тэхнічных тавараў, навуЧанні і кансультаванні карыстальнікаў, праводзіць гарантыйнае абслугоўванне.
Дэвальвацыя афіцыйнае паніжэнне нацыянальнай грашовай адзінкі краіны або паніжэііне яе курсу ў адносінах да валют ініпых краін.
Дэлегаванне паўнамоцтваў перадача правоў прыняцця рашэнняў на больш нізкі ўзровень кіравання.
Дэмаркетынг маркетынг у сітуацыі, калі попыт на тавары перавышае ўзровень вытворчай магутнасці і таварныя рэсурсы карыстаюцца празмерным попытам.
Дэпартаментацыя групоўка роднасных функцый ці галоўных відаў працы ў арганізацыі (аддзелы) кіравання.
Дэ-факта фактычна, сапраўды.
Дэ-юрэ юрыдычна, на падставе закона, фармальна.
Ёмістасць рынку паказчык, што характарызуе аб’ём тавараў (паслуг), якія пры пэўных умовах (узроўні цэн, даходах, насычанасці рынку і г.д.) могуць быць набытыя (выкарыстаныя) населыііцтвам за пэўны прамежак часу.
Жыццёвы цыкл тавару перыяд эканамічна апраўданага выпуску пэўнага тавару, на працягу якога ён карыстаецца попытам, прадаецца па дапушчальных для пакупнікоў і прадаўцоў цэнах, захоўвае сваю канкурэнтаздольнасць. Традыцыйны від цыклу ўключае наступныя стадыі (этапы): увядзенне тавару на рынак, рост рэалізацыі (продажу), стабілізацыя, насычанасць і пад. Кожнай з іх (стадый) адпавядаюць свае мэты і тактыка маркетынгу, цэнаўтварэння, a працягласць залежыць ад спецыфікі тавару і стану рынку.
Жыро' 1) (= індасамёнт) перадатачны надпіс на адвароце вэксаля, чэка і іншых каштоўных папер, які сведчыць аб пераходзе правоў па гэтых дакументах іншай асобе; 2) від безнаяўных разлікаў у заходніх краінах праз разліковыя чэкі.
Звяно кіравання арганізацыйна адасоблены, самастойны орган кіравання.
Зэпінг імкненне тэлегледачоў пазбегнуць прагляду тэлевізійнай рэкламы шляхам пераключэння каналаў пультам дыстанцыйнага кіравання.
Імідж устойлівае станоўчае ўражанне аб тавары, паслузе, прадпрыемстве, што вырабляе ці рэалізуе тавар; вобраз вядомай асобы або рэчы, што ствараецца найчасцей сродкамі інфармацыі.
Інавацыя новаўвядзенне, вынік творчай дзейнасці, што накіраваны на распрацоўку, стварэнне і размеркаванне новых відаў вырабаў, тэхналогій, укараненне новых арганізацыйных формаў.
Інвестыцыі інтэлектуальныя укладанне сродкаў у перадачу вопыту, падрыхтоўку спецыялістаў на курсах, ліцэнзіі і ноу-хау, сучасныя навуковыя распрацоўкі.