Беларуская мова
Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання
тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая
колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную
(эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай
рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб
Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з
1 верасня 2010 г.
Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік
тэрмінаў».
Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і
ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Індасант асоба, якая робіць на адвароце вэксаля, чэка і іншых каштоўных дакументаў перадатачны надпіс; жырант.
Індасат асоба, на карысць якой пераводзіцца вэксаль, чэк і падобнае на перадатачным надпісе.
Інжынірынг інжынерна-кансультацыйныя паслугі; адасоблены ў самастойную сферу дзейнасці комплекс паслуг камерцыйнага характару па падрыхтоўцы і абслугоўванні будаўніцтва і эксплуатацыі прамысловых, інфраструктурных, сельскагаспадарчых і іншых аб’ектаў.
Інкатэрмс міжнародныя правілы па тлумачэнні гандлёвых тэрмінаў, выдадзеныя Міжнароднай гандлёвай палатай на аснове абагульненай сусветнай камерцыйнай практыкі.
Іпатэка пазыка, што выдаецца пад заклад нерухомай маёмасці (галоўным чынам зямлі, будынкаў), а таксама заклад нерухомай маёмасці пад такую пазь;ку.
Інсэрт уключэнне ў сярэдзіну тэлеперадачы рэкламы.
Кола маркетынгу паняцце з арсенала перадавых кіраўніцкіх тэхналогій, якое азначае, што маркетынг займае ў дзейнасці фірмы прыярытэтныя пазіцыі, каардынуючы і аб’ядноўваючы ўсе іншыя напрамкі, а таксама змяняючы іх па меры неабходнасці.
Камёршале рэкламная частка эфіру на тэлебачанні і радыё; рэкламны ролік (гл. таксама спот').
Камітэнт асоба, якая дае даручэнне другой асобе (камісіянеру) заключыць за ўзнагароджанне пэўную здзелку (куплю, продаж тавараў, вэксаляў, акцый і г.д.)-
Камунікацыя абмен інфармацыяй і яе зместам паміж суб’ектамі.
Канасамент дакумент, што вызначае ўзаемаадносіны перавозчыка і грузаўладальніка ў працэсе транспартавання грузу ў міжнародным судаходстве.
Канкурэнцыя спаборніцтва паміж асобнымі вытворцамі, пастаўшчыкамі тавараў і паслуг за найбольш выгадныя ўмовы вытворчасці і збыту. Канкурэнцыя і манаполія ўтвараюць дыялектычную супольнасць, пастаянна супрацьстаяць адна адной на рынку і з’яўляюцца неад’емнай часткай рынкавых адносін. Імкненне пера.магчы ў канкурэнтнаіі барацьбе вядзе да захопу рынкавай улады, утварэння манаполій.
Канкурэнцыя на рынку выступае ў розных формах і ажыццяўляецца рознымі метадамі, Па форме яна можа быць унутрыгаліновай і міжшліновай, па метадах ажыццяўлення цэнавай і няцэнавай.
Цэнавая канкурэнцыя прадугледжвае продаж тавараў ці прапанову паслуг па больш нізкіх цэнах, чым у канкурэнтаў. Няцэнавая канкурэнцыя заснаваная на прапанове тавараў больш высокай якасці, з больш высокай прадукцыйнасцю і экалагічнасцю, з больш нізкай энергаёмістасцю. Вялікае значэнне ў няцэнавай канкурэнцыі адыгрываюць такія параметры вырабаў, як эстэтычныя якасці, бяспека. Вялікае значэнне маюць таксама рэпутацыя фірмы, таварныя знакі і гандлёвыя маркі (брэнды) фірмы.
Канкурэнцыя эканамічная саперніцтва, барацьба паміж асобнымі таваравытворцамі і прадпрымальнікамі за найбольш выгадныя ўмовы вытворчасці, збыту тавараў і паслуг; за ўмовы, што забяспечваюць атрыманне найбольшага прыбытку. Канкурэнтная барацьба паміж прадпрымальнікамі вядзецца рознымі метадамі, найбольш распаўсюджаны з дапамогай цэнаў, асабліва на пачатковых этапах развіцця рынку. 3 развіццём рынкавых адносін усё болыпае значэнне атрымлівае няцэнавая канкурэнцыя. Асноўнымі метадамі няцэнавай канкурэнцыі з’яўляюцца рэклама. прадстаўленне дадатковых паслуг, ільгот і гарантый спажыўцам, павышэнне якасці тавараў, разнастайнасці іх асартыменту.
Кансігнацыя даручэнне адным бокам (кансігнантам) другому боку (кансігнатару) прадаць ад свайго імя, але за кошт кансігнанта тавары са склада, што знаходзяцца за мяжой. Права ўласнасці на тавар, што паступіў на склад пасрэдніка, застаецца за экспарцёрам да моманту продажу тавару пакупніку.
Кансорцыум часовае аб’яднанне на дагаворнай аснове некалькіх прадпрыемстваў, што ажыццяўляецца з мэтай каардынацыі іх дзейнасці пры вырашэнні канкрэтнай затратаёмістай задачы ці буйной мэтавай праграмы. Пасля выканання пастаўленай перад кансорцыумам задачы ён спыняе сваё існаванне або пераўтвараецца ў іншы від дагаворнага аб’яднання ці гаспадарчага таварыства.
Кантракт двухбаковае абавязанне, заключанае на канкрэтны тэрмін, выкарыстоўваецца ў міжнароднай практыцы як пэўны тып дагавору. У змесце кантракта ўтрымліваюцца наступныя раздзелы: умовы продажу, спецыфічныя тэрміны выканання дагавору, цэны, умовы пастаўкі, здача і прыёмка тавару, якасць тавару, гарантыі, упакоўка і маркіроўка, тэхнічная дакументацыя, расходы, улік, дэманстрацыя, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт, платы, адказнасць бакоў, паведамленне аб адгрузцы, пераадпраўка ці вяртанне тавараў, прэтэнзіі бакоў, арбітраж, тэрмін дзеяння дамоўленасці.
Кантанга суадносіны цэнаў, пры якіх цэны па здзелках на тэрмін перавышаюць цэны на наяўны тавар, а цэны на тавар з аддаленымі тэрмінамі пастаўкі болып высокія, чым на набліжаныя.
Кантролінг улік і кантроль на прадпрыемстве.
Канцэпцыя сістэма поглядаў на тыя або іншыя з’явы, працэсы; агульная задума.
Канцэпцыя маркетынгу філасофія рынкавага кіравання, якая сцвярджае, што зарукай дасягнення мэтаў арганізацый з’яўляецца вызначэнне патрэб мэтавых рынкаў і забеспячэнне жаданай задаволенасці больш эфектыўнымі, чым у канкурэнтаў, спосабамі.
Канцэсія формгі вядзення гаспадаркі, калі для прыцягнення замежнага капіталу фірмам на пэўны тэрмін за плату здаюць у эксплуатацыю прыродныя багацці (зямлю, лясныя ўгоддзі, месцанараджэнне карысных выкапняў), прадпрыемствы і іншыя гаспадарчыя аб’екты, што належаць дзяржаве.
Кан’юнктура рынку сацыяльна-эканамічныя, гандлёва-арганізацыйныя і іншыя ўмовы рэалізацыі тавараў, што складваюцца ў пэўны перыяд часу і ў канкрэтным месцы. Становішча на рынку залежыць ад мноства фактараў. Асноўнымі з іх з’яўляюцца: грашовыя даходы спажыўцоў (пакупнікоў), цэны на тавары, аб’ём і структура таварных рэсурсаў, у тым ліку таварных запасаў. Кан’юнктура рынку паказвае ступень збалансаванасці попыту і прапаноў. У эканамічным сэнсе яна характарызуе рэальную гаспадарчую сітуацыю на рынку пад уздзеяннем наяўных працэсаў і з’яў.
Капірайт аўтарскае права, прававая норма, што рэгулюе ўзаемаадносіны, звязаныя са стварэннем і выкарыстаннем твораў літаратуры, навукі і мастацтва; для абароны выдавецкіх правоў публікацыя суправаджаецца знакам ©.
Капірайтар спецыяліст, адказны за вербалыіую, тэкставую частку ў рэкламе; тэкставік.
Карпарацыя сукупнасць юрыдычных ці фізічных асоб, якія аб’ядноўваюцца для якой-небудзь дзейнасці і ўтвараюць суб’ект права юрыдычную асобу. Яна можа служыць формай прафесіянальнага аб’яднання грамадзян адной прафесіі ці галіны дзейнасці. Асновай карпарацыі з’яўляецца акцыянернае таварыства. Карпарацыі аб’ядноўваюць вытворцаў аднатыпнай прадукцыі, што прыводзіць да манапалізацыі вытворчасці. Адначасова карпарацыі спрыяюць канцэнтрацыі інвестыцыйнага капіталу, забяспечваюць павышэнне тэхнічнага ўзроўню прадукцыі і яе канкурэнтаздольнасці.
Картўш спецыяльны шчыт, пано, планшэт, упрыгожаны графічнымі сімваламі і забяспечаны рэкламным тэкстам.
Картэль форма манаполіі, пры якой яе ўдзельнікі, захоўваючы вытворчую і камерцыйную самастойнасць, дамаўляюцца паміж сабой аб цэнах, падзеле рынку. Мэтай утварэння картэлей з’яўляецца атрыманне манапольнага прыбытку шляхам ухілення і рэгламентацыі канкурэнцыі ўнутры аб’яднання і за яго межамі.
Каштарыс фінансавы дакумент для вызначэння выдаткаў і прыбыткаў.
Квота частка, што прыпадае на кожнага ўдзельніка вытворчасці, збыту, экспарту, імпарту якога-небудзь тавару, паслугі. Устанаўленне квоты мае галоўным чынам абмежавальныя мэты.
Кіраванне 1) працэс, накіраваны на дасягненне мэтаў фірмы; 2) мэтанакіраванае ўздзеянне кіраўніка ці органаў кіравання для ўзгаднення і аб’яднання сумеснай працы людзей.
Кірмашьі буйныя камерцыйныя кампаніі, што арганізуюць добраахвотныя шматбаковыя кантакты аптовых прадаўцоў і пакупнікоў, дзе заключаюцца гандлёвыя здзелкі на аснове свабоднага выбару тавараў і партнёраў.
Класічная школа кіравання падыход да кіравання, складзены на ранніх этапах і заснаваны на выяўленні агульных прынцыпаў для іх рацыянальнага выкарыстання ў арганізацыі.
Коміваяжор прадстаўнік фірмы, які раз’язджае з узорамі тавараў (або іх каталогамі) і збірае заказы, заключае гандлёвыя пагадненні. Коміваяжор атрымлівае ўзнагароджанне ад сваіх кліентаў прапарцыянальна аб’ёмам і эфектыўнасці здзейсненага з яго дапамогай продажу.
Контрагент асоба або ўстанова, якія ўзялі на сябе пэўныя дагаворныя абавязкі.
Крэатбр творчы работнік у рэкламе.
Крэатыўны творчы, стваральны, вынаходлівы.
Куртаж узнагароджанне маклеру або іншым пасрэднікам у камерцыйных здзелках.
Лабіраванне уздзеянне на дзяржаўных чыноўнікаў або заканадаўцаў на карысць таго або іншага рашэння пры прыняцці законаў, размеркаванні дзяржаўных заказаў і г.д.
Лагістыка комплексная сістэма арганізацыі працэсу руху тавару ад вытворцы да пакупніка.
Лайтпбстар рэкламны стэнд, устаноўлены ў павільёнах чакання гарадскога транспарту (сродак вонкавай рэкламы).
Ліз-бэк новая форма міжнароднага лізінгу. Па ўмовах кантракта лізінгавая фірма набывае за безнаяўны разлік у іншай краіне камплект машын, абсталявання ў фірмы-вытворцы, а затым прадае яго гэтай жа фірме ў растэрміноўку.
Магазін-дыскаўнт рознічнае гандлёвае прадпрыемства, што ажыццяўляе продаж тавараў па зніжаных цэнах. Магазін-дыскаўнт распаўсюджаны ў замежнай практыцы гандлю. Часта такія магазіны аб’ядноўваюцца з універмагамі ці іншымі магазінамі, што рэалізуюць тавары масавага попыту.
Мадэратар прафесійны вядучы прэзентацый, прэс-канферэнцый.
Маклер біржавы пасрэднік, які заключае гандлёвыя здзелкі для сябе і за свой кошт.
Маніторынг сістэматычнае супастаўленне сапраўднага становішча паслугі, арганізацыі, дзейнасці яе падраздзяленняў з пажаданым.
Маркетынг комплексная сістэма арганізацыі вытворчасці і збыту прадукцыі, арыентаваная на задавальненне патрэб карыстальнікаў і атрыманне прыбытку.
Маркетынг-мікс комплекс маркетынгавых сродкаў, што прымяняе арганізацыя для ўздзеяння на попыт сваіх тавараў і паслуг.
Маркетынг некамерцыйны маркетынг, што здзяйсняецца арганізацыямі і прыватнымі асобамі, якія дзейнічаюць у грамадскіх інтарэсах або выступаюць за якую-небудзь ідэю і не імкнуцца да атрымання фінансавага прыбытку.
Матывацыя працэс стымулявання сябе і іншых на дасягненне індывідуальных мэтаў і агульных мэтаў арганізацыі.