Беларуская мова Эканамічная лексіка

Беларуская мова

Эканамічная лексіка
Выдавец: Выдавецтва Грыўцова
Памер: 216с.
Мінск 2010
60.56 МБ
У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарэтычны матэрыял па ўсіх раздзелах курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Для засваення і замацавання тэарэтычнага матэрыялу, павышэння культуры маўлення прапануецца вялікая колькасць заданняў і практыкаванняў, якія маюць выразную прафесійную (эканамічную) накіраванасць. Матэрыялы дапаможніка адаптаваны да новай рэдакцыі правілаў, уведзеных у дзеянне Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), якія ўступяць у сілу з 1 верасня 2010 г. Вучэбны дапаможнік утрымлівае шэраг спецыяльных тэкстаў для перакладу, «Кароткі руска-беларускі слоўнік тэрмінаў» і «Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў». Адрасуецца студэнтам эканамічных спецыяльнасцей ВНУ, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай мовы.
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Медыяплан план правядзення рэкламнай кампаніі, у якім сфармуляваны яе мэты, вызначаны напрамкі, сродкі рэкламы і затраты.
Менеджмент сістэма прынцыпаў, метадаў, сродкаў і формаў кіравання, якія распрацоўваюцца і выкарыстоўваюцца для павышэння эфектыўнасці вытворчасці або якой іншай грамадскай дзейнасці і павелічэння прыбытку.
Менеджар кіраўнік, адміністратар, асоба, якая адказвае за выпрацоўку і прыняцце рашэнняў па арганізацыйных пытаннях кіравання.
Метады маркетынгавага даследавання:
апытанне сістэматычны збор першаснай інфармацыі шляхам анкетавання і інтэрв'юіравання якой-небудзь групы людзей;
назіранне збор першаснай інфармацыі шляхам назірання за рэспандэнтам;
параўнальны аналіз параўнанне вынікаў дзейнасці арганізацыі з аналагічнымі вынікамі іншых арганізацый;
экспертныя ацэнкі метад прагназавання, заснаваны на дасягненні згоды групай экспертаў.
Мікрамаркетынг маркетынг на ўзроўні асобнай арганізацыі.
Мота 1) дасціпны выраз; 2) кароткі эпіграф.
Нажніцы цэнаў разрыў паміж цэнамі тавараў, што прадаюцца і купляюцца, звычайна паміж сельскагаспадарчымі і прамысловымі.
Наменклатура прадукцыі і паслуг прыняты ў планаванні і ўліку сістэматызаваны пералік тавараў і паслуг.
Нарачны чалавек, які спецыяльна пасылаецца з якім-небудзь даручэннем.
Паблік рылэйшнз працэс фарміравання станоўчай грамадскай думкі аб арганізацыі, тавары, паслузе і падобным праз сродкі масавай інфармацыі з мэтай павышэння іх папулярнасці, вядомасці.
Паблісіці спрыяльнае паведамленне, прэзентацыя асобы, арганізацыі, тавараў, паслуг, што перадаюцца пры дапамозе сродкаў масавай інфармацыі і не аплачваюцца спонсарам.
Партфель заказаў сукупнасць заказаў, што ёсць у фірмы на пэўны перыяд. Партфель заказаў вызначае вытворчыя магутнасці фірмы, узровень яе тэхнічных магчымасцей, якасць выпушчанай прадукцыі. Выкарыстоўваецца для аналізу кан’юнктуры сусветнага рынку адпаведнага тавару.
Парытэт цана на капітоўную паперу, эквівалентная намінальнай вартасці. Mae вялікае значэнне, калі праводзяцца аперацыі па аблігацыях, бо з’яўляецца паказчыкам рызыкі пагашэнняў.
Паўнамоцтвы права юрыдычнай або фізічнай асобы на здзяйсненне гаспадарчых і іншых аперацый, функцый, зафіксаваных заканадаўча ці натарыяльна.
Планаванне адна з асноўных функцый кіравання, нры дапамозе якой вызначаецца і забяспечваецца мэтанакіраванае, дынамічнае і прапарцыянальнае развіццё аб’екта кіравання.
Прадпрыемствы венчурныя прадпрыемствы, што ажыццяўляюць укараненне новаўвядзенняў і таму падвяргаюць сябе вытворчай і камерцыйнай рызыцы. Яны могуць быць прыватнымі, акцыянернымі і дзяржаўнымі. Венчурныя прадпрыемствы занятыя навуковымі даследаваннямі, інжынернымі распрацоўкамі, стварэннем і ўкараненнем новай тэхнікі.
Прайм-тайм адрэзак часу, калі ля тэлеэкранаў і радыёпрыёмнікаў рэгулярна збіраецца найболыпая колькасць гледачоў ці слухачоў.
Пралангацыя працяг тэрміну дзеяння якой-небудзь дамовы, пагаднення і пад.
Прамоўтар чалавек, які займаецца прамой рэкламай нейкага тавару. У яго абавязкі ўваходзіць праца з наведвальнікамі магазінаў, прахожымі і прапанова ім пэўнага тавару. Можа працаваць як ад агенцтва, так і непасрэдна ад фірмы.
Працэс кіравання дзейнасць, што ажыццяўляюць кіраўніцкія падраздзяленні арганізацыі, прадпрыемства.
Прэзентацьія прадстаўленне нечага новага, што нядаўна з’явілася: арганізацыі, тавару, асобы з мэтай азнаямлення або рэкламы.
Прэс-кіт дадатковы тэкст ці ілюстрацыйны матэрыял (фатаграфіі, графікі і дыяграмы, заключэнні аўтарытэтных экспертаў і г.д.), што дадаецца да прэсрэліза.
Прэс-рэліз гатовая інфармацыя аб тавары або арганізацыі, што распаўсюджваецца для магчымай публікацыі ў друку.
Ранцье той, хто жыве на працэнты з аддадзеных у пазыку капіталаў, з даходаў ад каштоўных папер (акцый, аблігацый і пад.).
Рыэлтар асоба, якая займаецца гандлем нерухомай маёмасці.
Рэбэйт сістэма скідак (зніжак), што залежыць ад сумы пакупак.
Рэбрэндынг змена брэнда, стварэнне новага лагатыпа з мэтай павелічэння атрымання даходу.
Рэзідэнт прадпрыемства, якое размешчана на тэрыторыі зоны эканамічнага спрыяння, плаціць падаткі мясцовай падатковай інспекцыі і садзейнічае развіццю прамысловасці.
Рэінвестыцыя паўторнае, дадатковае ўкладанне сродкаў, атрыманых у выглядзе прыбытку, якія накіроўваюцца звычайна на пашырэнне вытворчасці.
Рэкрэацыя адпачынак, аднаўленне сіл чалавека, у тым ліку і маральных, страчаных у працэсе працы.
Сабекошт прадукцыі сукупныя затраты арганізацыі (прадпрыемства, аб'яднання) на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі ў грашовым выражэнні.
Сегментацыя рынку вылучэнне асобных частак рынку, што адрозніваюцца характарыстыкамі попыту і прапаноў на тавары і паслугі, а таксама рэакцыяй на маркетынгавыя дзеянні.
Сімпліфікацыя скарачэнне тыпаў ці іншых разнавіднасцей вырабу да колькасці неабходных для задавальнення патрэбнасцей як у тэхнічных, так і ў эканамічных адносінах.
Сістэма інфармацыйна-кіраўніцкая (MIS) фармальная сістэма забеспячэння кіраўнікоў інфармацыяй, неабходнай для прыняцця рашэнняў.
Сістэма кіравання 1) сукупнасць узаемазвязаных дзеянняў, што аказваюць уплыў (уздзеянне) кіраўніцкай сістэмы на кіравальную; 2) сукупнасць звёнаў, у якіх згрупаваныя функцыі і паўнамоцтвы кіравання і сувязі паміж звёнамі, неабходныя для ажыццяўлення ўздзеяння.
Скідкі бонусныя цэнавыя скідкі, што даюцца буйным аптовым пакупнікам, як правіла, пастаянным кліентам, не за кожную асобную здзелку, а за абумоўлены аб’ём гадавога абароту. Дасягаюць 7 -8% ад вартасці абароту.
Сола-вэксаль вэксаль, на якім маецца толькі адзін подпіс асобы, абавязанай зрабіць выплату; просты вэксаль.
Спецыялізацыя сканцэнтраванне дзейнасці на якім-небудзь занятку, спецыяльнасці, адна з формаў грамадскага падзелу працы.
Спот кароткае рэкламнае паведамленне, ролік на радыё.
Стагнацыя застой у эканоміцы, вытворчасці, гандлі.
Стратэгія агульны, усебаковы план дасягнення мэтаў.
Стыль кіраўніцтва сукупнасць найбольш характэрных і ўстойлівых метадаў рашэння задач і праблем, што выкарыстоўваюць кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў у сваёй практычнай дзейнасці; характар адносін з падначаленымі ў працэсе выканання службовых абавязкаў. Эфектыўнасць абранага стылю ацэньваецца канечным вынікам работы калектыву, яго
сацыяльна-псіхалагічным кліматам. Адрозніваюць аўтарытарны (аўтакратычны), дэмакратычны, ліберальны стылі кіраўніцтва.
Сэйлз-прамоўшн прасоўванне тавару, стымуляванне збыту; заахвочванне да працы гандлёвых работнікаў пры дапамозе прэмій, падарункаў.
Торы члены палітычнай партыі ў Англіі ў XVII-XIX стст., якая выражала інтарэсы буйных землеўладальнікаў і вышэйшага духавенства і на аснове якой склалася партыя кансерватараў.
Трэйдар работнік брокерскай фірмы, які непасрэдна выконвае заказы кліентаў на куплю-продаж акцый у гандлёвай зале біржы. Для таго, каб мець сваіх трэйдараў на біржы, брокерская фірма павінна быць членам біржы.
Тэмпаральнасць часовая сутнасць з’яў, што выклікана дынамікай іх уласнага руху.
Тэхналогія аб’ём ведаў, што можна выкарыстаць для вытворчасці тавараў ці паслуг з эканамічных рэсурсаў.
Уласнасць інтэлектуальная валоданне вынікамі інтэлектуальнай працы і выключнае права на яе выкарыстанне ў камерцыйных мэтах.
Файндрэйзінг спосаб атрымання дадатковых сродкаў ад добраахвотных ахвяраванняў арганізацый ці прыватных асоб.
Факторынг разнавіднасць крэдытавання кліентаў на вялікую суму.
Фарфейтынг крэдытаванне эксцарту банкам ці фінансавай кампаніяй шляхам закупкі ў экспарцёраў вэксаляў, гарантыйных абавязанняў і іншых даўгавых патрабаванняў па знешнегандлёвых аперацыях.
Фасілітатар адказны за кіраўніцтва працоўнай групы («каманды»), a таксама за тое, каб членам каманды. было добра сумесна працаваць; той, хто дапамагае іншым дасягнуць поспеху.
Фірма эканамічна і юрыдычна самастойны суб’ект гаспадарання.
Форс-мажор надзвычайныя абставіны, што вымушаюць дзейнічаць інакш, чым меркавалася; акалічнасць, якую немагчыма прадухіліць або ліквідаваць.
Франшыза мяжа адхілення колькасці пастаўленага тавару ад адзначанай у дамове.
Фрыз буйны рэкламны надпіс з назвай арганізацыі (звычайна на выстаўцы).
Фундатар той, хто дае грошы на заснаванне чаго-небудзь, фінансуе якоенебудзь мерапрыемства; спонсар.
Ф’ючарс від біржавых аперацый па куплі-продажу з агаворкай аб пастаўках на наступны тэрмін (звычайна ад тыдня да некалькіх гадоў) па курсе на момант заключэння кантракта.
Хедж тэрміновая здзелка, заключаная для страхоўкі ад магчымага змянення цэнаў.
Холдынг прадпрыемства, фірма, акцыянернае таварыства, якія з’яўляюцца ўладальнікамі кантрольных пакетаў акцый іншых прадпрыемстваў, ажыццяўляюць кантроль за іх дзейнасцю і атрымліваюць даходы ў выглядзе дывідэндаў.
Школа паводзінскіх (біхевіярыстычных) навук канцэптуальны падыход да кіравання, што склаўся пасля другой сусветнай вайны. Заснаваны на перадавых канцэпцыях псіхалогіі і сацыялогіі.
Школа чалавечых адносін канцэптуальны падыход, у цэнтры якога знаходзіцца чалавечы фактар, што ўключае і адносіны паміж людзьмі ў працэсе працы.
Шопфітынг навука аб праектаванні прадпрыемстваў рознічнага гандлю, аснашчэнні і размеркаванні гандлёвага абсталявання.
Шоўінг сродак вонкавай рэкламы, заснаваны на зрокавым кантакце, паказе.
Эмітэнт дзяржава, прадпрыемства, установа, арганізацыя, што выпускае ў абарачэнне грашовыя знакі, каштоўныя паперы, платнаразліковыя дакументы (напрыклад, крэдытныя карткі).
ЛІТАРАТУРА
1.	Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, М.М. Круталевіч. Мінск: БДПУ, 2004. 207 с.
2.	Алексеева, Н.С. Введенне в переводоведенне / 14.С. Алексеева. М., 2004. 352 с.
3.	Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыянаванне / Л.А. Антанюк. Мінск: Навука і тэхніка, 1987. 240 с.
4.	Арашонкава, Г.У. Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы: Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне. Словаўжыванне / Г.У. Арашонкава, В.П. Лемцюгова. Мінск: ПУП «РАДЫЁЛА-плюс», 2005. 448 с.
5.	Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапам. / А.М. Асіпчук, В.В. Маршэўская, А.С. Садоўская. Гродна: ГрДУ, 2009. 271 с.