Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
I1.C. Старжымская
БЕЛАРУСКАЯ МОБА Ў ДЗІЦЯЧЫМ САДЗЕ
Н.С. Старжынская
БЕЛАРУСКАЯ МОБА Ў ДЗІЦЯЧЫМ САДЗЕ
Рэкамендавана
Навукова-метадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь
МІНСК "НАРОДНАЯ АСВЕТА” 1995
ББК 74.102
С77
УДК 373.2:808(072)
Старжынская Н. С.
Беларуская мова ў дзіцячым садзе. — Мн.: Нар. асС77 вета, 1995. — 159 с.
ISBN 985-03-0238-0.
У рабоце раскрываюцца псіхолага-педагагічныя асновы, змест і методыка развіцця маўлення і навучання беларускай мове дашкольнікаў у сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя. Аўтар падрабязна спыняецца на прыёмах работы над беларускім вымаўленнем, лексікай, граматыкай, звязным маўленнем.
Адрасуецца выхавальнікам дашкольных устаноў.
3730200000 008
С 16—95
МЗОЗ(ОЗ)—95
ББК74.102
ISBN 985-03-0238-0
© Н. С. Старжынская, 1995
АД АЎТАРА.
Галоўным напрамкам перабудовы дашкольнага выхавання з’яўляецца гуманізацыя ўсёй сістэмы выхавання і навучання дзяцей. Гуманізацыя азначае перш за ўсё засваеннс дашкольнікамі элементаў агульначалавечай культуры на фундаменце культуры свайго народа.
Вялікая роля ў гэтым працэсе належыць роднай мове. Па словах рускага педагога К. Д. Ушынскага, “увесь след свайго духрўнага жыцця народ клапатліва захоўвае ў родным слове , менавіта таму родная мова — гэта вялікі настаўнік для дзіцяці. Тую ж думку праводзіў беларускі народны паэт і педагог Я. Колас. Звяртаючыся да школьнікаў, ён заклікаў іх ‘старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры”, таму што “родная мова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет” .
Такім чынам, агульнай асновай выхавання і навучання ў дзіцячым садзе з’яўляецца авалоданне дашкольнікамі роднай мовай. Развіццё маўлення дзіцяці, авалоданне багаццямі роднай мовы, літаратуры, мастацтва — асноўныя элементы фарміравання асобы, нацыянальнай самасвядомасці дашкольніка, далучэння яго да вытокаў нацыянальнай культуры. Іаму асаблівую ўвагу ў рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту неабходна надаваць развіццю іх беларускага маўлення, умення выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.
Навучанне роднай мове ў Беларусі ажыццяўлясцца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі, якую можна характарызаваць як руска-беларускае блізкароднаснае двухмоўе, дзе беларуская мова толькі пачынае займаць месца, якое належыць ёй па праву.
Для большасці дашкольнікаў першай мовай, якую яны чуюць ад бацькоў, на якой вучацца размаўляць з маленства, з яўляецца руская. I хаця дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы і многія разумеюць яе, сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе ў іх адсутнічае. Беларуская мова, на якой з выхаванцамі размаўляюць у асноўным толькі ў
дзіцячым садзе, выступае для іх як другая. 3 гэтага пункту гледжання і трэба падыходзіць да методыкі навучання дашкольнікаў беларускай мове.
У сувязі з шэрагам псіхалагічных асаблівасцей дзяцей — высокая сензітыўнасць да засваення мовы, актыўная памяць, лёгкасць фарміравання ў дашкольнікаў станоўчай матывацыі маўленчай дзейнасці — дашкольны перыяд лічыцца найбольш спрыяльным для авалодання другой мовай. Аднак для рэалізацыі вялікіх патэнцыяльных магчымасцей дашкольнікаў работу па навучанню іх беларускай мове неабходна будаваць на падставе навукова выверанай метадычнай сістэмы, якая ўлічвае ўзроставыя асаблівасці дзяцей трох— пяці гадоў і псіхалінгвістычныя аспекты праблемы блізкароднаснага двухмоўя.
Важнай задачай навучання выступае фарміраванне ў дашкольнікаў беларускамоўных зносін з дарослымі і равеснікамі. Толькі ў гэтым выпадку нацыянальная мова можа ўвайсці ў штодзённае жыццё дзяцей, стаць сродкам ажыццяўлення розных відаў дзейнасці — гульні, вырашэння практычных задач, успрымання мастацкай літаратуры і інш.
Прызначэнне дадзенага дапаможніка — даць выхавальнікам дашкольных устаноў тэарэтычныя звесткі па праблеме фарміравання маўленчай дзейнасці дашкольнікаў на беларускай мове як другой і прапанаваць метадычныя парады па навучанню рускамоўных дзяцей беларускай мове як сродку зносін.
ПСІХОЛАГА-ПЕДАГАГІЧНЫЯ АСНОВЫ НАВУЧАННЯ ДАШКОЛЬНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ.
Сацыялінгвістычная сітуацыя ў Беларусі.
Развіццё кожнай асобы грамадства немагчыма без такой надзейнай апоры, як родная мова, дзе адлюстроўваюцца ўсе тонкасці ўспрымання чалавекам навакольнага свету. Валоданне нараўне з роднай другой мовай, уменне ў розных сітуацыях зносін лёгка і беспамылкова пераключацца з адной мовы на другую, называецца білінгвізмам, або двухмоўем.
Адным з характэрных знешнелінгвістычных працэсаў савецкай эпохі з’яўлялася распаўсюджванне двухмоўя: укараненне рускай мовы ва ўсе сферы жыцця народа. Наша краіна заўсёды лічылася рэспуёлікай з найбольш развітым двухмоўем. Беларускі лінгвіст М. Г. Булахаў на пачатку 70-х гг. пісаў: “He толькі патэнцыяльна, але і фактычна кожны беларус, які мае пачатковую або сярэднюю адукацыю, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, працуе ў вытворчым калектыве, можа лічыцца білінгвам, паколькі ён v той або іншай ступені гаворыць (піша, чытае) па-руску” . Даследчыкі падкрэслівалі не толькі шырокае распаўсюджванне двухмоўя ў БССР, але і даволі добрае валоданне рускай мовай беларускімі білінгвамі, якія разумеюць любы рускі тэкст і могуць без цяжкасцей перадаць па-руску любую неабходную для яго думку.
Аднак рэзкае звужэнне сфер функцыяніравання беларускай мовы прывяло да катастрафічнага становішча роднай мовы карэннага насельніцтва Беларусі.
Важнейшай асаблівасцю беларускай і рускай моў з’яўляецца тое, што гэта мовы блізкароднасныя. Справа не толькі ў генетычнай роднасці, адзначае вядомы беларускі лінгвіст і педагог А. Я. Супрун, а ў гранічнай блізкасці сістэм беларускай і рускай моў, якая выпрацавалася на базе генетычнай роднасці ў выніку ўзаемных уплываў і паралельнага развіцця некаторых элементаў. Гэта датычыцца ў значнай ступені гукавой і граматычных сістэм. Нават у лексіцы, дзе адрозненні праяўляюцца з найбольшай сілай, можна гаварыць пра тое, што толькі 10—20 % слоў у беларускім тэксце поўнасцю адрозніваюцца ад слоў рускай мовы4.
Блізкароднаснасць беларускай і рускай моў прыводзіцьда шырокай інтэрферэнцыі дзвюх моўных сістэм v маўленні білінгва, г. зн. да змешвання іх, большага або меншага ўпадаблення адна адной. У выніку ў нашай краіне шырока распаўсюджана такая адмоўная з’ява, калі чалавек фактычна не валодае ніводнай мовай. Вялікая частка бсларусаў гаворыць на так званай “трасянцы” — змешанай руска-беларускай гаворцы. Па назіраннях навукоўцаў, людзі, якія гавораць на “трасянцы", не здольныя адэкватна выражаць думкі ні на рускай, ні на бсларускай мовс, якімі яны быццам бы валодаюць.
Як паказваюць назіранні даследчыкаў нашай краіны і замежных вучоных, ад двухмоўя выйграюць пераважна дзеці з высокаінтэлігентных сем’яў, дзе яны засвойваюць чыстую, правільную рускую або бсларускую мову (ці абсдзве мовы). Пакутуюць жа больш за ўсё дзеці з ссм’яў з адносна нізкім агульнаадукацыйным узроўнем, якія складаюць значную частку насельніцтва. Гэтыя дзеці не могуць пачуць дома ні паўнацэннай рускай, ні бсларускай мовы.
Яшчэ Л. С. Выгоцкі папярэджваў, “што ў маўленчым развіцці дзіцяці наступаюць вслізарныя цяжкасці, калі ўмовы выхавання нс гарантуюць утварэння... больш або мснш самастойных сфср прымянення кожнай мовы, калі дзіця аддадзена ва ўладу выпадковай сумесі розных моўных сістэм, калі абсдзве мовы хаатычна змешваюцца. Прасцсй кажучы, калі дзіцячае двухмоўе развівасцца стыхійна, па-за накіроўваючым уздзсяннсм выхавання, яно прыводзіць да адмоўных вынікаў .
У такіх умовах як ніколі ўзрастае роля дашкольных устаноў у выпрацоўцы ў дзяцей навыкаў правільнага беларускага маўлення.
Згодна з канцэпцыяй развіцця дашкольнага выхавання ў рэспубліцы6, выхаванне і навучанне дзяцей у дзіцячых садках павінна весціся на беларускай мовс. Авалоданне багаццямі роднай беларускай мовы складае адзін з асноўных элемснтаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці.
У той жа час прадугледжана авалоданне дзецьмі рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін. Засваснне разам з роднай мовай рускай мовы — гэта авалоданнс багацсйшай крыніцай ведаў, сродак рознабаковага развіцця дзіцяці.
У месцах кампактнага пражывання грамадзян іншай нацыянальнасці па іх жаданню ў дзіцячых установах або асобных групах выхаванне і навучанне вядзецца на іх роднай мове (рускай, польскай, украінскай і інш.). У такім выпадку бсларуская мова абавязкова вывучаецца дзецьмі як другая.
Вырашэнне праблемы беларускамоўнага развіцця дзяцей у дашкольных установах з рознымі моўнымі рэжымамі патрабуе распрацоўкі эфектыўнай методыкі навучання дашкольнікаў беларускай мове, развіцця іх беларускага маўлення.
Псіхолага-лінгвістычная характарыстыка двухмоўя.
Двухмоўе ў дашкольным узросце складваецца па-рознаму ў залежнасці ад той ролі, якую адыгрывае ў жыцці дзіцяці кожная мова.
У псіхалагічным аспекце вылучаюцца рэцэптыўны, рэпрадуктыўны і прадуктыўны тыпы білінгвізму. Рэцэптыўным білінгвізмам называецца такі ўзровень валодання другой мовай, які дае магчымасць чалавеку ўспрымаць і разумець маўленне на гэтай мове. Рэпрадуктыўны білінгвізм — гэта ўменне ўзнаўляць пачутае або прачытанае на другой мове. Абодва тыпы двухмоўя не выкарыстоўваюцца ў актыўных маўленчых зносінах. Толькі прадуктыўны білінгвізм дае магчымасць разумець і размаўляць на другой мове, самастойна будаваць выказванні, якія дазваляюць дасягнуць узаемаразумення (па Я. М. Верашчагіну).
Па спосабу сувязі маўлення з мысленнем білінгвізм можа быць непасрэдкым (калі білінгв думае на другой мове) і апасродкаваным (білінгв думае на роднай мове і перакладае на другую).
Калі дзіця выхоўваецца ў двухмоўнай сям’і або з маленства мае зносіны, гуляе з равеснікамі, якія гавораць на другой мове, фарміраванне прадуктыўнага двухмоўя адбываецца натуральна. Дзве мовы засвойваюцца дзіцем без якіх-неоудзь спецыяльных намаганняў. Калі ж адсутнічае двухмоўнае асяроддзе або ў дзіцяці ёсць магчымасць карыстацца адной мовай нават у сітуацыі двухмоўнага акружэння, спантаннае авалоданне другой мовай адбываецца далёка не так лёгка і хутка, як гэта звычайна лічыцца.