Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

Беларуская мова ў дзіцячым садзе

Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
39.63 МБ
Пры арганізаваным навучанні другой мове, калі апошняя не з’яўляецца сродкам камунікацыі (як пры навучанні замежнай), узнікае штучны білінгвізм — процілегласць натуральнаму. Калі натуральныя і штучныя ўмовы навучання злучаюцца разам, білінгвізм набывае рысы сінтэзаванага. Пры сінтэзаваным тыпе двухмоўя другая мова выкарыстоўваецца з мэтай зносін.
Існуюць дзве мадэлі карыстання дзвюма мовамі: мадэль аўтаномнага стварэння тэксту на кожнай з моў і мадэль сумешчанага стварэння тэксту на дзвюх мовах (JI. В. Шчэрба, А. Я. Супрун, А. П. Кліменка). Накіраванне механізму маўлення на адпаведнай мове дае маўленчая ўстаноўка,
якая актывізуе менавіта тыя сілы чалавека, якія неабходны для стварэння тэксту на гэтай мове (Д. Н. Узнадзе).
Пры аўтаномным стварэнні тэксту гаворачы дакладна адрознівае сістэмы моў, на якіх ён размаўляе, у яго дыферэнцыраваны ўстаноўкі на карыстанне кожнай з моў, механізмы маўлення на іх працуюць практычна нсзалежна. Пераход ад стварэння тэксту на адной мове да стварэння яго на другой адбываецца шляхам пераключэння з механізма адной мовы на другі.
Сумешчанае стварэнне тэкстаў на дзвюх мовах адбываецца, як правіла, калі адлегласць паміж гэтымі мовамі ў свядомасці гаворачага невялікая. Гэта значыць, што ён недакладна супрацьпастаўляе сістэмы абедзвюх моў, у яго не дыферэнцыраваны ўстаноўкі на розныя мовы.
Сумешчаны механізм стварэння тэкстаў на дзвюх мовах — непажаданая з’ява. Неадрозненне гаворачым элементаў дзвюх моўных сістэм стварае глебу для бескантрольнай інтэрферэнцыі — змешвання гэтых сістэм. Інтэрферэнцыя — гэта пранікненне ў рускае маўленне беларусізмаў і ў беларускае — русізмаў. Можна вылучыць наступныя віды інтэрферэнцыі: 1) лексічную — перанос слоў з адной мовы ў другую; 2) семантычную — выкарыстанне ў маўленні на адной мове слоў у значэнні, уласцівым другой мове; 3) фанетычную — ужыванне ў словах адной мовы асобных спецыфічных гукаў другой мовы (так званы акцэнт); 4) арфаэпічную — вымаўленне слоў адной мовы ў гукавым афармленні, уласцівым другой мове (таксама адна з характарыстык акцэнту); 5) граматычную — змяненне або ўтварэнне слоў адной мовы ў адпаведнасці з граматычнымі нормамі другой мовы (марфалагічная інтэрферэнцыя) або выкарыстанне сінтаксічных мадэлей адной мовы для пабудовы сказаў на другой (сінтаксічная інтэрферэнцыя).
Інтэрферэнцыя бывае прамой і ўскоснай. Да прамой адносіцца неасэнсаваны, спантанны перанос элементаў адной мовы ў маўленне на другой. Гэта, напрыклад, ужыванне ў маўленні беларусаў на рускай мове фрыкатыўнага [г], цвёрдага [ч] і інш. памылак інтэрферэнцыйнага характару. Чым бліжэй моўныя сістэмы, тым больш верагодная прамая інтэрферэнцыя.
Ускосная інтэрферэнцыя выклікаецца нетыповасцю, прынцыповымі адрозненнямі моўных з’яў роднай і другой моў. Напрыклад, адсутнасць цвёрдых і мяккіх зычных у роднай мове і іх наяўнасць у другой. Такі від інтэрферэнцыі неўласцівы носьбітам рускай і беларускай моў.
Пры аўтаномным білінгвізме якія-небудзь праяўленні інтэрферэнцыі адсутнічаюць.
Адна (родная) мова можа аказваць і станоўчы ўплыў на другую, калі апора на першую мову аблягчае засваенне дру-
гой. Станоўчы перанос уменняў і навыкаў у маўленне на другой мове называецца транспазіцыяй (Н. М. Шанскі). Роля транспазіцыі ўзрастае ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму. Гэта датычыцца і руска-беларускага двухмоўя. “Блізкасць рускай і беларускай моў, — адзначае А. Я. Супрун, — велізарная карысць для выкладання гэтых моў, што неабходна правільна выкарыстоўваць”7.
Асаблівасці руска-беларускага двухмоўя ў дашкольнікаў.
Генетычная і псіхалагічная (з боку эмацыянальных адносін да абедзвюх моў) блізкасць рускай і беларускай моў стварае спецыфічныя ўмовы для авалодання руска-беларускім двухмоўем.
Авалодаўшы з маленства маўленнем на рускай мове, дашкольнікі ў той жа час далучаюцца да беларускай мовы. Яны чуюць беларускую мову па радыё, тэлебачанні, дома або ў дашкольных ўстановах ад дарослых, калі ім чытаюць беларускія народныя казкі ці іншыя творы на беларускай мове. Адказы дзяцей на пытанні па зместу твораў паказваюць, што яны ў цэлым правільна разумеюць сюжэты. Многія дзеці запамінаюць і ўзнаўляюць невялікія па аб’ёму вершы, пацешкі на беларускай мове. Такім чынам, маўленчае развіццё дашкольнікаў характарызуецца рэцэптыўным двухмоўем, г. зн. успрыманнем і разуменнем беларускага маўлення. У выніку ў дашкалят утвараюцца “жыццёвыя”, па словах Л. С. Выгоцкага, уяўленні аб рускай і беларускай мовах. Сутнасць іх у тым, што, авалодваючы маўленнем практычна, дзіця не ўсведамляе ні тых заканамернасцей, якім падпарадкоўваецца маўленне, ні сваіх аперацый у ім.
Перш за ўсё дашкольнікі ведаюць аб існаванні беларускай мовы, аб тым, што яна адрозніваецца ад рускай. Большасць дзяцей адрозніваюць рускае і беларускае маўленне на слых, г. зн, улоўліваюць агульную мелодыку беларускага маўлення, пазнаюць асобныя беларускія словы ў ім ("Белорусы говорят бацька, жонка").
Многія дзеці дыферэнцыруюць асобныя беларускія і рускія словы, якія маюць агульнае значэнне (цыбуля і лук, бульба і картошка, зачыніць і закрыть і інш.), звяртаюць увагу на іх нязвыклае гучанне: “Знаешь, как по-белорусскн носкн? Такое смешное слово — шкарпэткіі” Асабліва іх цікавяць міжмоўныя амонімы — словы рускай і беларускай моў, падобныя па гучанню, але маючыя розныя значэнні: дыван — дйван, трусікі — трусйкй. Дзеці з задавальненнем тлумачаць адзін аднаму і бацькам розніцу паміж значэннямі такіх слоў.
Вядома, што дзецям дашкольнага ўзросту ўласцівы “памылковыя тлумачэнні слоў”. Іх упершыню 'апісаў К. I. Чукоўскі. “Памылковае тлумачэнне слоў” адбываецца таму, што дзеці арыентуюцца на гукавую форму слова. Напрыклад, у слове отпугйвать, рускамоўнае дзіця бачыць той жа корань, што і ў слове пуговйца, слова граблй збліжае са словам грабйтель, наблюденйем лічыць усё, што ляжыць на блюде.
Значэнне некаторых беларускіх слоў дзеці спрабуюць растлумачыць, зыходзячы з іх гукавога падабенства са словамі рускай мовы. Так, слова ежа яны перакладаюць як ёжйк. На пытанне: што такое кошык? — адказваюць, што гэта кошкйн муж. У час гутаркі па зместу беларускай народнай казкі "Зайкава хатка” выразы з трусцу-пяску і з трусцусняжку дзеці тлумачылі як труслйвый песок і гпруслйвый снежок. Як бачым, тут механізм “памылковага тлумачэння” набывае міжмоўнае распаўсюджванне.
Дашкольнікі любяць выпраўляць недахопы ў маўленні сваіх равеснікаў. Пры гэтым яны не могуць вылучыць і назваць гук, які трэба выправіць, а выпраўляюць усё слова. У гэтых выпадках мае месца ўзровень “невыразнага ўсведамлення” (A. М. Гваздзёў). Са з’явай невыразнага ўсведамлення дзецьмі гукавой формы слова мы зноў сустракаемся, калі малыя спрабуюць адрозніць падобныя па гу'чанню словы рускай і беларускай моў або нават выправіць няправільнае оеларускае вымаўленне іншых дзяцей: “Бабушка говорнт по-белорусскн — гусь (вымаўляе фрыкатыўнае г), ”Не з£лёны, а зялёны (падкрэслівае голасам гук [а]). Вызначыць, у чым канкрэтна розніца ў гучанні гэтых слоў, дзеці, зразумела, не могуць.	'
Прыведзеныя факты сведчаць аб тым, што многія дашкольнікі ўсведамляюць двухмоўную маўленчую рэчаіснасць, праяўляюць вялікую цікавасць да ’яе. Аднак сапраўднай жыццёвай неабходнасці карыстацца беларускай мовай у штодзённым жыцці ў рускамоўных дзяцей няма. Планаваць, арганізоўваць сваю дзейнасць, ажыццяўляць зносіны ім прасцей на рускай мове. Гэта абумоўліваецца адсутнасцю паўнацэннага беларўскамоўнага асяроддзя. Больш таго, калі да дзіцяці звяртаюцца на 'беларускай мове, у яго ёсць магчымасць карыстацца ў адказ рускай, бо дзіця ведае, што яго зразумеюць.
3 другога боку, неарганізаванае засваенне беларускай моВЬІ ў сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя прыводзіць да такой адмоўнай з’явы, як інтэрфсрэнцыя.' Напрыклад, гаворачы па-руску, некаторыя дзеці ўжываюць беларускія словы (сварйла бурак), граматычныя формы, уласцівыя беларускай мове (гуляць с пanам, рассказывать no картйнках), дапускаюць арфаэпічныя і фанетычныя памылкі (ремень, дзевач10
ка). Яшчэ ў большай меры памылкі інтэрферэнцыі ўласцівы беларускаму маўленню рускамоўных дашкольнікаў, асабліва ў гарадской мясцовасці: вожык схаваўся пад зонтйком (замест пад парасонам — лексічная інтэрферэнцыя); адпачываў цэлую нядзелю (замсст цэлы тыдзень — семантычная інтэрферэнцыя); рамонка, падарыла машыну Коле (замест рамонак, падарыла машыну Колю — марфалагічная інтэрферэнцыя); пайшоў £ сябру (замест && сябра — сінтаксічная інтэрферэнцыя); сколькі (замест колькі — арфаэпічная інтэрфсрэнцыя); чйгунка (замест чыгунка — фанетычная інтэрферэнцыя) і да т. п.
Часта дзеці паралельна ўжываюць агульныя па значэнню словы абедзвюх моў без якога-нсбудзь размежавання іх прыналежнасці да розных лінгвістычных сістэм (кукла і лялька, сапожкй і боты, картйнка і малюнак, деревня і вёска, йграть і гуляць і г. д.). Гэта сведчыць аб тым, што некаторыя дашкольнікі адносяць розныя лексемы да адзінага слоўнага фонду.
Такім чынам, пры стыхійным засваенні дзвюх блізкароднасных моў у дзяцей развіваецца сумешчаны механізм стварэння тэкстаў на гэтых мовах. Дашкольнікі не заўважаюць сваіх памылак, у іх не фарміруецца “пачуццё” роднай і другой мовы, пад якім разумссцца ўменне ў дадзенай маўленчай сітуацыі карыстацца пэўнымі маўленчымі сродкамі без прымянення тэарэтычных ведаў аб мове. Памылкі інтэрферэнцыі ў дашкольнікаў, адзначае A. М. Богуш, абумоўліваюцца шэрагам знешніх і ўнутраных прычын. Да знсііініх яна адносіць наяўнасць пастаяннага двухмоўнага асяроддзя, уплыў не заўсёды правільнага маўлення дарослых (пастаянная інтэрферэнцыя), адсутнасць кантролю з боку дарослых за маўленнем дзяцей. Унутранымі прычынамі, на думку аўтара, з’яўляюцца неасэнсаваны характар дзіцячага двухмоўя, несфарміраванасць у дзяцей дыферэнцыраваных установак на карыстанне адной і другой мовамі8. У гэтым выпадку і неабходна тая “накіроўваючая роля выхавання”, пра якую гаварыў Л. С. Выгоцкі.
Такім чынам, у сучаснай сацыялінгвістычнай сітуацыі авалодаць правільным беларускім маўленнем як сродкам зносін рускамоўныя дашкольнікі могуць толькі ў працэсе мэтанакіраванага навучання ў дзіцячым садзе.
Праблема метаду і методыкі навучання беларускай мове.