Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

Беларуская мова ў дзіцячым садзе

Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
39.63 МБ
Паступовае развіццё элементарных, ніжэйшых уласцівасцей маўлення трэба пачынаць з ранняга ўзросту, калі ў асноўным дзейнічае механізм пераймання, імітацыі і толькі пачынае складвацца механізм аналогіі. Гэту работу неабходна працягваць і далей, усё пашыраючы яе. Увядзенне дзіцяці ў моўную рэчаіснасць, г. зн. фарміраванне ў яго элементар-
нага ўсведамлення спосабаў пабудовы выказвання на беларускай мове, неабходна ажыццяўляць у момант найбольш вострага “моўнага пачуцця”, што з’яўляецца эфектыўным сродкам для авалодання гэтай рэчаіснасцю. Па даных даследчыкаў, такім момантам з’яўляецца сярэдні дашкольны ўзрост. Таму і падрыхтоўка да навучання грамаце, якая прадугледжвае элементарны аналіз мовы, таксама пачынаецца ў “сензітыўны” для такога навучання перыяд — чатыры гады. Дарэчы, навучанне дашкольнікаў грамаце па методыцы Д. Б. Эльконіна — Л. Е. Журавай13, якая фарміруе ў іх пэўную сістэму дзеянняў з моўным матэрыялам (аналіз, сінтэз, параўнанне, абагульненне), выхоўвае цікавасць да мовы, яс гукавой формы, стварае спрыяльныя ўмовы для пэўнай ступені асэнсаванага авалодання беларускім маўленнем.
Наступнае пытанне методыкі, якое ўзнікае ў сувязі з блізкароднаснасцю беларускай і рускай моў: ці можна не ўлічваць першай мовы (рускай) пры навучанні другой (беларускай) мове? “Білінгв ва ўмовах блізкароднаснага двухм°ўя, — заўважае А. Я. Супрун, — наўрад ці ў стане, асабліва на пачатковым этапе, пакуль ён яшчэ не стаў поўным білінгвам, зусім ’’адключыцца” ад роднай мовы"'\ Такая з’ява называецца няпоўным двухмоўем. Мы можам выключыць рускую мову з працэсу навучання, але не можам забараніць дзецям праводзіць супастаўленні адной і другой М0Ў, ШТО яны так або інакш робяць у сілу псіхалагічных асаолівасцей засваення маўлення. “Таму лспш узяць дадзены працэс пад кантроль, садзейнічаць узнікненню правільных супастаўленняў і перашкаджаць памылковым”15.
Гэта тым больш важна, што толькі шляхам фарміравання элементарнага ўсведамлення з’яў беларускай і рускай моў і параўнання іх паміж сабой можна пазбегнуць або пераадолець інтэрферэнцыю. “Адзіны шлях, які ў якойсьці ступені можа ўратаваць навучэнцаў... ад небяспекі змешанага двухмоўя... — сцвярджаў акадэмік Л. В. Шчэрба, — вывучацв усякую новую больш цяжкую з’яву другой мовы, параўноўваючы яе з адпаведнай па значэнню з’явай роднай мовы . Супастаўленне дазваляе размежаваць у свядомасці дзіцяці асаблівасці беларускай і рускай моў. ІІры гэтым у дзіцячых садках з рускім маўленчым рэжымам матэрыял па рускан мове павінен апярэджваць адпаведны матэрыял курса беларускай мовы.
Напрыклад, на занятках па беларускай мове дашкольнікі знаемяцца з некаторымі тыповымі спосабамі словаўтварэння: назвамі маладых істот, прадметамі посуду і інш. Беларускія назоўнікі з гэтым значэннем у адных выпадках маюць тыя ж суфіксы, што і адпаведныя рускія, у другіх — іншыя. 1 эта абумоўлівае цяжкасці засваення дзецьмі беларускіх
словаўтваральных мадэлей, “правакуе” памылкі інтэрферэнцыі. Таму неабходна мэтанакіраваная словаўтваральная работа, заснаваная на параўнанні беларубкага і рускага словаўтварэнняў. Так, дзеці параўноўваюць словы лісяня, кацяня — лйсёнок, котёнок і адзначаюць, што дзіцяняты жывёл у 'беларускай і рускай мовах называюцца па-рознаму. Гэта дазволіць дашкольнікам асэнсавана, немеханічна ўжываць беларускія і рускія словаформы, не змешваючы іх у маўленні.
Важную ролю ў засваенні дзецьмі дзвюх моў адыгрывае фарміраванне дыферэнцыраванай маўленчай устаноўкі на выкарыстанне беларускай або рускай мовы ў адпаведных сітуацыях. Маўленчая ўстаноўка дапамагае пазбегнуць змешвання дзвюх моў у маўленчай практыцы, выступае перадумовай для пазбаўлення ад памылак інтэрферэнцыі.
Маўленчая ўстаноўка на беларускую мову ўзнікае пасля ўказання, на якой мове трэба размаўляць у прысутнасці чалавека, які пастаянна размаўляе па-беларуску. Таму ў дзіцячым садзе з беларускай мовай выхавання і навучання павінна гучаць толькі беларуская мова, за выключэннем заняткаў па рускай мове і літаратуры. Тады сам факт знаходжання ў дзіцячым садзе будзе ствараць у дзяцей устаноўку на беларускую мову. Калі навучанне беларускай мове ажыццяўляецца ў дзіцячым садзе з рускім (або іншым) маўленчым рэжымам, акрамя ўказанняў, на якой мове трэба размаўляць на дадзеных занятках або ў пэўны дзень (калі цэлы дзень прысвячаецца беларускай мове), вельмі важна ствараць і чыста знешнія ўмовы для выпрацоўкі дыферэнцыраванай устаноўкі на беларускую мову. Напрыклад, правядзенне заняткаў у спецыяльным памяшканні, якое ўмоўна можна назваць кабінетам беларускай культуры, змяненне знешніх абставін у групавым пакоі ў так званы “беларускі дзень” і да т. п. (Дарэчы, тое ж самае датычыцца і вывучэння рускай мовы ў дзіцячым садзе з беларускім маўленчым рэжымам.)
Такім чынам, курс беларускай мовы для дашкольнікаў у сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя павінен будавацца, папершае, як спантанны, неадвольны, па-другое, як навучальны і ў пэўнай меры сістэматызуючы, абагульняючы, па-трэцяе, як карэктыўны курс, што выклікана неабходнасцю ўнясення выпраўленняў у стыхійна набытыя маўленчыя навыкі дзяцей.
Педагагічнае кіраўніцтва працэсам авалодання дзецьмі беларускай мовай, у якім выкарыстоўваецца супастаўленне падобных і адметных рыс гэтых моў у лексіцы, фанетыцы, граматыцы, фарміруе ў дашкольнікаў здольнасць адвольна кіраваць сваім маўленнем на беларускай мове, кантраляваць яго, пазбягаць пераносу элементаў адной мовы ў другую. У
2.	Зак. 777	17
дзяцей фарміруецца “пачуццё” адной і другой мовы, “міжмоўнае”, або абагульненае, маўленчае пачуццё, дзякуючы якому ўспрымаецца не толькі тое, што характэрна для новай мовы, але і тое, у чым заключаецца адрозненне адной мовы ад другой. Выпрацоўваецца дыферэнцыяльная маўленчая ўстаноўка на карыстанне блізкароднаснымі мовамі. У рэшце рэшт пабудаваны на элементарным усведамленні працэс навучання беларускай мове шляхам параўнання яе з рускай на ўсіх моўных узроўнях садзейнічае агульнаму лінгвістычнаму развіццю дзяцей дашкольнага ўзросту.
Псіхалагічныя асаблівасці маўленчай дзейнасці.
Галоўнай мэтай дашкольнай падрыхтоўкі па роднай мове з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей трывалых навыкаў беларускага маўлення, каб яны маглі выкарыстоўваць яго ў сваёй асноўнай функцыі — як сродак зносін з дарослымі і равеснікамі. Інакш веданне беларускіх слоў і нават уменне будаваць сказы будзе насіць толькі фармальны характар. У сваю чаргу, фарміраванне ў выхаванцаў навыкаў вымаўлення, запамінання слоў, засваення правіл іх змянення і спалучэння, авалоданне ўменнем выбіраць патрэбную форму для выказвання — усе гэтыя задачы могуць вырашацца толькі ў ходзе спецыяльна арганізаванай вучэбна-маўленчай дзейнасці на беларускай мове. Такім чынам, маўленчая дзейнасць на беларускай мове з’яўляецца і канчатковай мэтай, і асноўнай формай навучання. Гэта значыць, што методыка будуецца на камунікатыўнай аснове, навучанне павінна адбывацца праз натуральныя або вучэбныя камунікатыўныя сітуацыі (апошнія мадэліруюць рэальныя сітуацыі зносін).
Каб правільна будаваць маўленчую дзейнасць дзяцей на беларускай мове, неабходна аднавіць у вучэбнай маўленчай сітуацыі асноўныя кампаненты маўленчай дзейнасці17.
Вусная маўленчая дзейнасць падзяляецца на два віды — гаварэнне і слуханне (разуменне). Асноўным зместам маўлення з’яўляецца думка, якую неабходна выразіць ва ўласным маўленні або зразумець пры ўспрыманні маўлення іншага чалавека.
Адзінкай маўлення называюць маўленчае дзеянне, вынікам якога з’яўляецца асобнае выказванне. Вызначэнне такой адзінкі надзвычай важна для навучання беларускай мове як другой, таму што немагчыма навучаць маўленню ўвогуле , безадносна да той ролі, якую яно выконвае ў жыцці дзіцяці. Неабходна ўключаць маўленне ў тую ці іншую дзейнасць, каб дзеці былі вымушаны для вырашэння розных жыццёвых задач — гульнёвых, вучэбных і інш. — 18
будаваць выказванні на беларускай мове, г. зн. выконваць маўленчыя дзеянні.
Кожнае маўленчае дзеянне пачынаецца з намеру, з жадання сказаць нешта іншаму чалавеку, з матыву выказвання. Гэты матыў узнікае на фоне неабходнасці ў зносінах, патрэбы звярнуцца ў дадзены момант да дадзенага субяседніка.
Маўленчае дзеянне заўсёды выконваецца з пэўнай мэтай. Пры планаванні выказвання гаворачы заўсёды чакае некаторага выніку, пэўнай рэакцыі субяседніка — адказу на пытанне, паведамлення або выканання просьбы і да т. п.
Маўленчае дзеянне складаецца з асобных аперацый, перш за ўсё выбару слоў, якія б перадалі пажаданую думку. Словы любой мовы могуць спалучацца ў тысячы камбінацый. Гаворачаму трэба знайсці спосаб, якім гэтыя словы будуць звязаны для перадачы неабходнай думкі, г. зн. знайсці канструкцыю будучага выказвання; выбраць граматычныя элементы (канчаткі, прыстаўкі, суфіксы, прыназоўнікі), неабходныя для пабудовы сказа. Заканчваецца працэс стварэння выказвання знешнім афармленнем думкі ў сказе — вымаўленнем патрэбных слоў, іх спалучэнняў, прагаворваннем выказвання з патрэбнай інтанацыяй.
Даслёдчыкі падкрэсліваюць, што матывы і мэты маўленчай дзейнасці заўсёды ляжаць па-за самім маўленнем: жаданне сказаць нешта, мэта, дзеля якой трэба сказаць, заўсёды ўзнікаюць у сітуацыі зносін у межах нейкай немаўленчай дзейнасці — працы, вучэння, гульні, прадукцыйных відах дзейнасці і да т. п.
Разгледзім працэс стварэння выказвання на канкрэтным прыкладзе. Дапусцім, што дзіця хоча пагуляць з пэўнымі цацкамі (кубікамі), але дацягнуцца да іх не можа. Гэта немаўленчая сітуацыя вызначае матыў выказвання — жаданне атрымаць цацкі. Яго мэта — уздзейнічаць з дапамогай маўлення на дарослага так, каб ён даў жадаемае. Матыў і мэта вызначаюць далей думку выказвання, яго змест: у выказванні павінна быць зазначана, якое дзеянне трэба выканаць даросламу і на які прадмет гэтае дзеянне павінна быць накіравана. Акрамя таго, плануецца і перадача з дапамогай маўлення яго адносін да падзей. У дадзеным выпадку — гэта захаванне норм ветлівасці. Матыў, мэта, думка выказвання кіруюць выбарам слоў, якія дзіця дастае з памяці: даць, кубік, мне, калі ласка. Яно размяшчае гэтыя словы ў пэўным парадку ў адпаведнасці з прынятымі ў беларускай мове законамі і выконвае так званыя “граматычныя абавязацельствы”: дзеяслоў даць, каб выразіць просьбу, ставіць у загадным ладзе — дай; паколькі дзіця хоча атрымаць некалькі кубікаў, яно паказвае гэта пры дапамозе канчатка; дзеяслоў даць патрабуе формы вінавальнага склону назоўніка —