Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

Беларуская мова ў дзіцячым садзе

Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
39.63 МБ
Па пэўных тэмах будуюцца і спецыяльныя заняткі па беларускай мове ў дзіцячым садзе з рускамоўным рэжымам, што дазваляе ўводзіць у слоўнік дзяцей групу слоў, звязаных паміж сабой па сэнсу. Тэмамі заняткаў могуць быць такія: “Гульні і цацкі”, “Сям’я”, “Знешні выгляд чалавека”, “У пакоі”, “Дзіцячы сад”, “Свойскія жывёлы”, “Дзікія жывёлы”, “Адзенне і абутак”, “Садавіна і агародніна”, “Прадукты харчавання”, “Посуд”, “Прафесія і праца”, “Поры года”/ “Наш край” (горад, вёска)", “Абазначэнне часу”, “Лічэнне”, “Геаметрычныя паняцці”, “Хутка ў школу” і інш.
Парадак азнаямлення з групамі слоў абумоўліваецца запатрабаваннямі, інтарэсамі дзіцяці-дашкольніка, што адлю-
строўваецца ў зносінах з дарослым, а таксама лёгкасцю выкарыстання слоў для камунікацыі. Так, вялікай камунікатыўнай сілай валодаюць дзеясловы, якія абазначаюць дзеянні (бегаць, скакаць, гуляць, сядзець і інш.). Яны могуць быць выкарыстаны ў ролі слоў-сказаў, што дазваляе на самых ранніх этапах навучання беларускай мове наладжваць розлыя варыянты зносін: каманды выхавальніка і дзяцей ( Бегайце, скачыце, сядайце..."); адказы на пытанні выхавальніка ("Што ты робіш?" — “Скачу”, “Гуляю”...) і інш. Гэтую групу лексікі мэтазгодна прапанаваць дзецям ужо на першых ступенях навучання.
Асноўная лінія, па якой ідзе работа над тэмамі, — не назапашванне ізаляваных слоў, а паступовае пашырэнне магчымасцей дзіцяці ў самастойным стварэнні выказванняў, магчымасцей выражаць свае думкі на беларускай мове. Таму выбар тэм вызначаецца і тым, наколькі лёгка могуць быць выкарыстаны новыя словы для зносін, і спалучальнасцю іх з вядомымі словамі. Напрыклад, калі дзеці пасля абазначэння дзеянняў пазнаёмяцца з назвамі жывёл, яны змогуць спалучаць гэтыя назоўнікі з ужо вядомымі дзеясловамі: вавёрка скача, вожык паўзе і г. д.
У той жа час спецыфіка руска-беларускага білінгвізму абумоулівае неабходнасць уліку рознасці і падабенства рускіх і беларускіх слоў унутры семантычнай групы, асабліва ў дзіцячым садзе з рускай мовай выхавання і навучання.
Па даных А. Я. Супруна, толькі 10—20 % слоў у беларускім тэксце поўнасцю адрозніваюцца ад слоў рускай мовы . Гэта такія словы, як аловак, столь, працаваць, прыгооы, хутка. Астатнія словы супадаюць па значэнню і вымаўленню (сад, школа, стол) або адрозніваюцца ў вымаўленні толькі асобных гукаў (звярок, дзеці, гусь). Пэўную групу слоў складаюць міжмоўныя амонімы — словы рускай і беларускай моў, супадаючыя або падобныя па вымаўленню, але маючыя рознае лексічнае значэнне (дйван — дыван, качка — качка, неделя — нядзеля, зорька — зорка, речь — ’рэч).
У той ці іншай семантычнай групе ўдзельная вага беларускіх слоу, якія адрозніваюцца ад рускіх, і тых, што з яуляюцца падобнымі або супадаюць з рускімі, розная. Параунаем, напрыклад, групы слоў, якія аб’ядноўваюцца тэмамі Дзікія жывёлы”, “Адзенне і абутак”.
Першая група ўключае словы: ліса, заяц, мядзведзь, воўк, вожык, бабёр, вавёрка, дзік, дзікія жывёлы; лес, дупло, нара, оярлога; лапы, хвост, галава, вусы, поўсць; шэры, рыжая, карычневы, калючы; скача, паўзе, бяжыць, ідзе.
Другая група ўключае такія словы: сукенка, кашуля спаоніца, кішэнь, хустка, шалік, капялюш, паліто, гузікі’ каунер, футравы, шкарпэткі, калготкі, адзенне; боцікі чаравікі, туфлі, абутак; адзявацца, раздзявацца, апранацца, 46
распранацца, прыбірацца, здымаць, надзяваць, вешаць у шафу.
Як бачым, у першай семантычнай групе колькасць беларускіх слоў, непадобных на словы рускай мовы, значна меншая, чым у другой. Думаем, калі беларуская мова вывучаецца толькі на асооных занятках пры апераджальным характары курса рускай мовы, семантычныя групы, падобныя на першую, трэба даваць дзецям раней. У дзіцячым садзе з беларускай мовай выхавання і навучання педагогу неабходна зыходзіць з рэальнай сітуацыі валодання дзецьмі словамі той або іншай семантычнай групы на рускай мове. Чым меншыя дзеці, тым больш падстаў знаёміць іх з той групай слоў, якая ім неабходна для ажыццяўлення зносін на беларускай мове менавіта ў дадзеным узросце, не ўлічваючы разгледжаных суадносін паміж рускімі і беларускімі словамі. Так, з назвамі адзення і абутку трэба знаёміць выхаванцаў першай малодшай групы, а па магчымасці і раней, бо гэта тыя прадметы, з якімі дзеці сутыкаюцца штодзённа і з нагоды якіх вядуць размовы.
Праведзены кароткі аналіз рускай і беларускай лексікі пераконвае, што паралельна са слоўнікавай работай трэба весці мэтанакіраваную арфаэпічную работу, каб папярэдзіць змешванне слоў, падобных у рускай і беларускай мовах. К. Дз. Ушынскі пісаў: “Новае імя, моцна падобнае на тое, якое мы ўжо памятаем, не запамінаецца намі, калі мы не звернем асаблівай увагі на розніцу, якая паміж імі існуе”32. Таму асноўным прыёмам у дадзеным выпадку выступае параўнанне вымаўлення беларускіх і рускіх слоў.
Даследаванні паказваюць, што пры навучанні дашкольнікаў другой мове на адных занятках можа быць уведзена ад 3 да 8—10 новых слоў (Ф. А. Сахін, A. I. Негнявіцкая). Колькасць залежыць ад методыкі арганізацыі запамінання слоў, ад таго, наколькі новыя словы могуць быць аб’яднаны ў адну сэнсавую групу, ці могуць яны займаць адно і тое ж месца ў структуры выказвання. Напрыклад, назвы цацак адносяцца да адной сэнсавай групы і могуць займаць у выказванні адно і тое ж структурнае месца: ‘Туляю з лялькай”, “Гуляю з мячыкам”, “Гуляю з ваўчком”. Арганізаваць запамінанне такой групы слоў метадычна нескладана: усе новыя словы могуць актывізавацца ў ходзе адной гульні. Калі словы не абазначаюць падобных прадметаў або дзеянняў, займаюць розныя месцы ў структуры выказвання, патрабуюць для свайго выкарыстання ў сказах розных правіл спалучэння (віншаваць каго, віншаваць з чым; падарунак каму, падарунак для каго і г. д.), то над кожным словам трэба працаваць асобна, наладжваючы спецыяльныя гульні.
Лепш засвойваюцца дашкольнікамі словы з прадметным значэннем, увядзенне якіх можна звязаць з нагляднасцю.
Словы з абстрактным значэннем (прыгожы, здзіўлены) патрабуюць для свайго засваення большай колькасці гульняў, значыць, такіх слоў у час заняткаў яны запомняць значна менш, чым першых.
Чым больш развітое маўленне дашкольніка, тым лягчэй і больш трывала засвойваецца слоўнік. Гэта тлумачыцца тым, што па меры развіцця форм маўленчых зносін, калі яны ажыццяўляюцца на беларускай мове, у дзіцяці ўзнікае патрэба ў новых беларускіх словах, таму яны лёгка і натуральна ўваходзяць у маўленне, лепш запамінаюцца. Станоўчую ролю для развіцця беларускага слоўніка дзяцей адыгрывае магчымасць набыцця некаторага вопыту зносін на беларускай мове за межамі дзіцячага сада.
Аблягчае дзецям працэс засваення новых слоў тое, што беларуская і руская мовы па сваіх фанетычных сістэмах адрозніваюцца мала. Гэта пазбаўляе малых ад боязі неправільна вымавіць новае слова, што часта сустракаецца пры вывучэнні няроднай мовы.
Увядзенне новых слоў.
У методыцы навучання мове вылучаецца некалькі этапаў работы над новымі словамі: увядзенне новых слоў і тлумачэнне значэння кожнага з іх; замацоўванне і актывізацыя як ізаляваных слоў, так і ў складзе сказа (звязнага маўлення).
Пад увядзеннем маецца на ўвазе прабуджэнне ў дзіцяці цікавасці да вывучэння дадзенай групы слоў, каб падрыхтаваць іх успрыманне, актывізаваць увагу.
Цікавасць да новых слоў можна выклікаць з дапамогай розных сюрпрызных момантаў: напрыклад, сурвэткай накрыць прадметы, якія будуць служыць нагляднай апорай для ўвядзення гэтых слоў або пакласці іх у “цудоўны мяшэчак”, а можна абыграць нечаканы прыход паштальёна, які прынясе пасылку або ліст, і да т. п.
Важна па магчымасці ствараць праблемныя сітуацыі, каб выклікаць у дзяцей асэнсаванае жаданне даведацца, “як гэта называецца па-беларуску”. Напрыклад, у цацачным магазіне працуе лялька Паўлінка, якая прадае цацкі толькі тады, калі іх правільна называюць па-беларуску; прыходзіць Янка-Запытанка, які задае цікавыя пытанні пра знаёмыя і новыя прадметы, жывёл, па прачытаных казках і да т. п., яму трэба адказваць па-беларуску, каб ён прыходзіў яшчэ.
Тлумачэнне значэння новых слоў адбываецца галоўным чынам на падставе нагляднасці (паказ прадмета, цацкі, малюнка, дзеяння). Гэта патрабуе стараннай і своечасовай падрыхтоўкі да кожных заняткаў патрэбных сродкаў нагляднасці. Да нагляднасці прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні: прадмет, малюнак павінны адлюстроўваць перш за ўсё тое,
для тлумачэння чаго яны выкарыстоўваюцца. Так, па тэме “Колеры” нельга адразу паказваць нейкі рознакаляровы прадмет або малюнак (вясёлку), а трэба падабраць аднолькавыя цацкі розных колераў (напрыклад, кубікі ці мячыкі і г. д.). Па тэме “Адзенне і абутак” трэба мець набор лялечнага адзення, а не апранутую ляльку. Тады ўвага дзяцей не будзе рассейвацца, і можна будзе арганізаваць іх дзеянні са словам на нагляднай аснове.
Важным патрабаваннем да нагляднасці з’яўляецца і яе займальнасць, ш.то дасягаецца спалучэннем незвычайных прадметаў, іх якасцей, дзеянняў. Так, калі адбываецца знаёмства з тымі або іншымі дзсясловамі, дзеянні, якія абазначаюцца гэтымі словамі, можна “прыпісаць” нечаканым істотам (успомніце “Блытаніну” К. I. Чукоўскага: “рыбы па полю гуляюць, жабы ў небе лятаюць...”). Тады менавіта дзсянні персанажаў будуць у цэнтры ўвагі дзяцей.
Да заняткаў па тэме “Сям’я” можна прыгатаваць малюнкі, на якіх адлюстраваны рэальная сям’я людзей і казачная сям’я якіх-небудзь звяроў. Пачынаць заняткі лепш з апошняй карціны, паколькі менавіта незвычайнасць падзей, адлюстраваных на ёй, і з’яўляецца для дашкалят матывацыяй весці размову. Потым засвоеныя словы будуць выкарыстоўвацца ў выказваннях па рэальнай карціне.
Паколькі актывізацыя слоў часта патрабуе выкарыстання раздатачнага матэрыялу, трэба падрыхтаваць да заняткаў па некалькі прадметаў аднаго наймення або малюнкаў. Яны могуць адрознівацца па памеры, колеру і г. д. — гэта будзе садзейнічаць засваенню дзецьмі відавых паняццяў.
Кожнае новае слова выхавальнік вымаўляе павольна і выразна, адначасова паказваючы адпаведны прадмет або малюнак, затым прапаноўвае дзецям паўтарыць слова. Калі беларускае слова адрозніваецца ад адпаведнага рускага, няма патрэбы параўноўваць іх, выхавальнік проста называе яго. ("Гэта лялька". “Гэта кветка называецца бэз”.) У тым выпадку, калі рускія і беларускія словы падобныя па гучанню, часта неабходна іх параўнаць: “Гэта лямпа. А ты сказаў парускулампа. Па-беларуску трэба казаць лямпа, гук [л' ] вымаўляць мякка. Паўтары, Тарасік, як гэта называецца пабеларуску”. Такое параўнанне садзейнічае свядомаму размежаванню дзецьмі рускай і беларускай лексікі. Нарэшце, калі словы рускай і беларускай моў супадаюць, выхавальнік можа сказаць: “Як і ў рускай мове, гэтая цацка называецца і вымаўляецца па-беларуску кубік”.