Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

Беларуская мова ў дзіцячым садзе

Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
39.63 МБ
Далей ужываюцца гульні на ўзнаўленне слоў з нагляднай падказкай. Іх сутнасць складаецца з таго, што выхавальнік называе некалькі прадметаў (дзеянняў, якасцей і г. д.) і прапаноўвае дзецям паўтарыць адно са слоў. Але трэба, каб дзеці не механічна паўтаралі, а матывавана выбіралі, як у рэальнай жыццёвай сітуацыі. Таму папярэдне выхавальнік прапаноўвае ім гульнёвую сітуацыю выбару і матыву. Напрыклад, размяркоўвае ролі звяроў, казачных персанажаў і да т. п., а затым прапануе ўдзельнікам гульні выбраць страву, транспарт, колер і г. д. Тут дзейнічае і індывідуальны матыў для дзіцяці, які выбірае з пункту гледжання свайго персанажа, і калектыўны матыў, бо ўсім цікава, што выбера той ці іншы персанаж.
Наладжваюцца гульні “На чым паедзеш у госці?”, “Твой любімы колер”, “Чым пачастуем гасцей?”, “Што падорым ляльцы?” і інш. У ходзе гульняў выхаванцы адказваюць на пытанні тыпу “У мяне ёсць яблык, агрэст і парэчкі. Што ты будзеш есці?”; “На чым ты спіш, на ложку ці на канапе?”; “Які колер табе падабаецца: чырвоны, блакітны ці зялёны?” і да т. п. Кожны раз выхавальнік адначасова з пытаннем паказвае адпаведныя малюнкі (цацкі, прадметы).
Больш складанымі з’яўляюцца гульні, у якіх дашкольнікам прыходзіцца ўзнаўляць словы без нагляднай падказкі. Адпаведны прадмет паказваецца пасля таго, як дзіця скажа яго назву. Напрыклад, гульня “Якая фарба ў мяне ў руцэ?”. Выхавальнік хавае ў руцэ “фарбу” (кавалак кардону пэўнага колеру") і прапануе дзецям адгадаць, якая яна: сіняя, чорная або жоўтая. Дзеці адгадваюць, затым педагог паказвае “фарбу”. Аналагічна будуецца гульнёвая сітуацыя тыпу “Цудоўны мяшэчак”.
Дадзены этап слоўнікавай работы вельмі важны, паколькі тут слова ў свядомасці дзіцяці пачынае як бы аддзяляцца ад прадмета, які яно абазначае, дзіця вучыцца даставаць словы з памяці.
Без малюнкаў, ва ўяўнай сітуацыі праводзяцца такія ж гульні, калі вывучаецца непрадметная лексіка. Напрыклад, 54
звяртаючыся да “звяроў”, выхавальнік пытаецца: “Калі вы выходзіце на паляванне, ноччу ці ўдзень?”
Далей дашкольнікам прапануюцца заданні, выконваючы якія яны самастойна без папярэдняй падказкі выхавальніка, успамінаюць словы той або іншай семантычнай групы. Да гэтых гульняў адносяцца такія, як “Што надзенем ляльцы на прагулку?”, “Хто назаве, той атрымае малюнак”, “Чым пакормім звяроў?”, “Якая агародніна расце ў агародзе?”, “Каму што?” і інш. Напрыклад вядучы гаворыць: “Хлопчыкушкольніку падарылі...” Дзеці па чарзе дадаюць патрэбныя словы: аловак, ранец, падручнікі, сшыткі і г. д. — “Швачцы падарылі...” — ніткі, гузікі, іголкі, напарстак і г. д.
У ходзе названых гульняў дзеці спачатку называюць прадмет, а потым знаходзяць яго або пазнаюць. Можна правесці гульню і без нагляднасці. Напрыклад, прапанаваць “сабраць” у скрынку “зімовыя” словы. Дзеці называюць: зіма, снег, сняжынка, мароз, завіруха і г. д. — складваючы ў скрынку фішкі або толькі імітуючы гэтае дзеянне.
Сутнасць падобных гульняў у тым, што дзеці маюць магчымасць выбару: кожны называе тое слова, якое ён помніць. Гэта аблягчае дзеянні дашкалят са словамі. Калі адзін з выхаванцаў вымаўляе чарговае слова, астатнія перабіраюць у памяці іншыя словы з гэтай групы, каб назваць свае. Таму такія гульні з’яўляюцца вельмі эфектыўным метадычным прыёмам замацавання новай лексікі.
На апошнім этапе работы над замацаваннем слоўніка дашкольнікам прапануюцца такія заданні, якія не даюць магчымасці выбіраць любое слова з шэрага семантычна звязаных, а пдтрабуюць называння пэўнага прадмета (малюнка, дзеяння, якасці і г. д.). Напрыклад, выхавальнік хутка паказвае прадмет або малюнак і адразу хавае яго. Той, хто першы правільна назаве, што было паказана, атрымлівае гэты прадмет (гульня “Хуткія вочы”).
Для замацавання асобных слоў можна выкарыстоўваць загадкі, у якіх апошняе слова дагаворваюць дзеці. Загадкідабаўлялкі прывучаюць іх уважліва слухаць верш, падбіраць падобныя па гучанню і прыдатныя па сэнсу словы. Змест верша і рыфма падказваюць дзецям слова. У выпадку неабходнасці педагог паказвае малюнак. Напрыклад:
Назбірала арэхаў
Пяць мяхоў і паўмеха, Насушыла грыбоў Сто дванаццаць карабоў. Нацягала шышак горку Працавітая... (вавёрка), В. Зуёнак.
Замест вершаў, якія не заўсёды можна падабраць, выхавальнік можа скласці чыстагаворкі. Так, па тэме “У пакоі” можна прапанаваць выхаванцам дагаворваць такія радкі:
Ога-ога-ога — чыстая... (падлога), оль-оль-оль — высокая... (столь), еры-еры-еры — белыя... (дзверы), на-на-на — блакітная... (сцяна), но-но-но — чыстае... (акно).
Прагаворваючы чыстагаворку, выхавальнік паказвае рукой на адпаведныя дэталі пакоя.
Праводзяцца гульні і без нагляднасці. У гэтым выпадку дзецям трэба назваць нешта ў адпаведнасці з роллю (ежу, месца жыхарства, посуд, мэблю і г. д.). Напрыклад, гульня “Які твой голас?’\ Дзеці ў адпаведнасці з роллю вымаўляюць гукаперайманні (мяў, цяў, у-у-у, кар-кар і г. д.) і кожны раз зазначаюць: “Я мяўкаю, я цяўкаю, я выю, я каркаю” і г. д.
Праз вучэбна-маўленчыя практыкаванні трэба “правесці кожную семантычную групу слоў. (Але, калі словы дашкалятам у асноўным знаёмыя, напрыклад свойскія жывёлы, можна прапусціць ступені пасіўнага і актыўнага распазнавання). Гэта дазволіць дзіцяці даволі хутка і трывала авалодаць словам як сродкам ажыццяўлення маўленчага дзеяння.
Замацоўванню асобных слоў садзейнічае завучванне невялікіх вершыкаў, якія змяшчаюць новыя словы і могуць служыць займальным матэрыялам да заняткаў. Напрыклад, па тэме Знешні выгляд чалавека” можна прапанаваць завучыць на памяць урывак з верша А. Александровіч:
3 мылам мы пад кранам мые.м Рукі, вушы, твар і шыю.
Чытаючы верш, дзеці імітуюць адпаведныя рухі.
Завучванне вершыкаў са словамі-амонімамі дазваляе дашкольнікам лепш асэнсаваць іх значэнне. Так, дзяцей вельмі забаўляе беларускае слова трусікі. Тут карысна завучыць скорагаворку “У маленькіх трусікаў маленькія вусікі”.
Калі дашкольнікі ўжо авалодаюць пэўным пачатковым слоўным запасам^ далейшае ўзбагачэнне беларускага слоўніка ідзе хутчэй, актыўней. Гульні паступова ўскладняюцца. дзеці падбіраюць азначэнні да назоўнікаў, назоўнікі да дзеясловаў і да т. п. Напрыклад, гульня' “Назаві колер”: выхавальнік кідае мячык аднаму з дзяцей і называе садавіну або агародніну (агурок, яблык, бурак, сліва і г. д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (зялёны, чырвоны або жоуты, чырвоны, сіні і г. д.) і кідае мячык назад. У падобных гульнях дашкольнікі вучацца спалучаць розныя часткі мовы^ рыхтуюцца да ўжывання новых слоў у звязным маўленні.
„ Заканчваецца працэс авалодання словам уключэннем яго у звязнае маўленне, што, акрамя ўмення хутка і беспамылкова знаходзіць неабходнае слова, даставаць яго з памяці 56
пры стварэнні выказвання, прадугледжвае валоданне граматычнымі сродкамі мовы. Гэтая задача будзе разгледжана ў асобным раздзеле.	.
Работа над сэнсавым бокам слова.
Пашырэнне і замацаванне слоўніка — важная задача маўленчага развіцця і разумовага выхавання дзіцяці. Аднак гэта не адзіны накірунак слоўнікавай работы. •
У практыцы маўленчых зносін дзеці сутыкаюцца з рознымі па значэнню словамі, рознымі значэннямі аднаго слова (носік, каса), з сінонімамі і антонімамі. Але разуменне і выкарыстанне гэтых слоў у маўленні падпарадкавана канкрэтным умовам камунікацыі, і адпаведныя словы выступаюць для дзіцяці як малазвязаныя паміж сабой семантычныя адзінкі мовы. Дашкаляты, напрыклад, асобна ўспрымаюць такія словы і выразы, як храбры, смелы, мужны; баязлівы, нясмелы, пужлівы; грабяней, пеўніка і грабянец для расчэсвання валасоў, — не заўважаючы паміж імі ўласна моўных сувязей.
Каб узбагаціць як маўленчае, так і разумовае развіццё дзяцей, трэба праводзіць спецыяльна арганізаваную мэтанакіраваную работу над словам як структурнай адзінкай мовы, вызначаючай уласцівасцю якой з’яўляецца семантычны змест, значэнне34.
Выхаванцы сярэдняй групы знаёмяцца з тэрмінам “слова”, з яго функцыяй абазначэння прадметаў, з’яў, іх якасцей, уласцівасцей, дзеянняў і г. д., з гукавым бокам слова. Гэта дапамагае ім “развесці” слова і прадмет, які гэтым словам абазначаецца. У дзіцячым садзе з рускай мовай выхавання гэтая работа праводзіцца на занятках па развіццю як рускага, так і беларускага маўлення. Ужо тое, што прадмет у беларускай мове мае іншую назву, чым у рускай, замацоўвае ўяўленні дзяцей аб слове як назве, а не ўласцівасці гэтага прадмета.
Значэнне моўнага паняцця “слова” паказваецца дзецям на розных прыкладах у працэсе гутарак, а замацоўваецца ў час выканання практыкаванняў і правядзення дыдактычных гульняў ("Падбяры слова", “Падкажы слова” і інш.).
Садзейнічаюць замацаванню слоўніка і азнаямленню дзяцей з тэрмінам “слова” загадкі, у якіх трэба дадаць апошнія словы ў радках, напрыклад, у гульні “Хто ведае, якога слова не хапае?”. Для гульні падбіраюцца новыя або знаёмыя вершы, загадкі, у якіх наўмысна не дагаворваецца адно слова — апошняе ў радку:
Мне купілі чаравічкі, як чырвоныя... (сунічкі)! Заўтра рана-ўранку
стану я на... (ганку), Па баках пагляджу, а чаму — ... (не скажу)! Г. Іванова.
3 мэтай фарміравання элементарнага асэнсавання слова выкарыстоўваюцца вершы, якія знаёмяць дашкольнікаў са словам, паказваюць практычную значнасць слова, раскрываюць слова як сэнсавую адзінку. Так, дзеці па заданню выхавальніка ўспамінаюць розныя словы: “найдаражэйшыя” словы, словы ветлівасці і да т. п. Педагог замацоўвае адказы выхаванцаў чытаннем такіх вершаў, як “Дарагое імя” М. Хведаровіча, “Ветлівыя словы” Т. Кляшторнай і да т. п.
Пазней, як на беларускіх, так і на рускіх занятках, у слоўнік старэйшых дашкольнікаў уваходзяць спецыяльныя тэрміны “значэнне”, “сэнс слова”, “азначае”, “значыць”. Дзеці ўсведамляюць, што кожнае слова мае сваё значэнне, вучацца адказваць на пытанні: “Што азначае слова?” Напрыклад, выхавальнік пытаецца: “Што азначае слова лялька?" (Лялька — гэта цацка. Ляльку можна апранаць, гуляць з ёю, карміць). Малайцы, вы правільна разумееце значэнне слова “ляльксі'.
Падабаюцца пяцігодкам гульні, у якіх адзін з іх загадвае значэнне якога-небудзь слова, а астатнія адгадваюць гэтае слова: “Прадмет, якім мы ядзім суп?” (Лыжка.) “Свойская жывёла, якая ловіць мышэй?” (Кот.) і да т. п.