Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
выклікаюць у дашкалят жывы інтарэс і ўяўляюць для іх цікавейшую тэму для гутаркі. Дашкольнікаў старэйшага ўзросту мэтазгодна пазнаёміць са спосабамі ўтварэння назваў прафесій і людзей па роду іх дзейнасці і схільнасцей (будаўнік, настаўнік; мастак, спявак; чытач, слухач).
Паўнацэнныя зносіны на беларускай мове патрабуюць ад дзяцей валодання і яе сінтаксічнымі асаблівасцямі, спосабамі пабудовы апавядальных, пытальных сказаў, ведання спецыфічных беларускіх зваротаў.
Такім чынам, работа па фарміраванню граматычнага ладу беларускага маўлення ахоплівае вырашэнне задач у галіне марфалогіі (словазмяненне і словаўтварэнне) і сінтаксісу.
Паслядоўнасць азнаямлення дашкольнікаў з асаблівасцямі беларускай граматыкі.
Граматычныя з’явы трэба вывучаць у той паслядоўнасці, якая дыктуецца патрабаваннямі зносін на беларускай мове, а таксама лёгкасцю ці цяжкасцю іх засваення. (Пры гэтым у дзіцячым садзе з рускай мовай выхавання і навучання захоўваецца прынцып апярэджвання курса рускай граматыкі ў параўнанні з беларускай.)
Як ужо адзначалася, вялікай камунікатыўнай сілай валодаюць дзеясловы, паколькі яны могуць нават выступаць у ролі слоў-сказаў. Таму з першых заняткаў мэтазгодна ўводзіць дзеясловы загаднага ладу (скачы, бегай, уставайце, спіце і г. д.). Спосабы ўтварэння загаднага ладу дзеясловаў у рускай і беларускай мовах супадаюць, таму засваенне гэтай формы не складае асаблівых цяжкасцей для рускамоўных дзяцей, Гэтае супадзенне трэба падкрэсліць, сказаўшы, напрыклад, што па-беларуску камандуюць так, як і па-руску. Аднак у беларускай мове існуюць і такія формы загаднага ладу дзеясловаў, якія адрозніваюцца ад рускіх і з’яўляюцца больш цяжкімі для засваення (пі, налі і інш.). Такія формы варта даваць дашкольнікам пазней, калі яны добра засвояць формы загаднага ладу, супадаючыя ў рускім і беларускім маўленні.
Назвы прадметаў дзеці засвойваюць у назоўным склоне, адзіночным ліку. Адначасова ідзе і засваенне дапасавання прыметнікаў да назоўнікаў у родзе (чырвоны кубак, чырвоная машына). Пазней засвойваюцца і формы ўжывання назоўнікаў у множным ліку, а затым спосабы дапасавання прыметнікаў да назоўнікаў (смачныя грыбы, высокія дамы).
Мала адрозніваюцца ў рускай і беларускай мовах спосабы ўтварэння памяншальнай формы назоўніка. Паколькі гэта форма назоўніка ў дзіцячым маўленні ўжываецца часта,
таму яна засвойваецца дашкольнікамі таксама ў першую чаргу.
Як мы адзначалі вышэй, кожнае слова ўводзіцца і замацоўваецца ў камунікатыўных сітуацыях, таму ўзнікае неабходнасць адразу практыкаваць дзяцей у правільным выкарыстанні трэцяй асобы адзіночнага і множн'ага ліку дзеясловаў цяперашняга часу (Скача шэры заяц. Паўзе калючы вожык. Бяжыць рыжая ліса. Ідзе вялікі мядзведзь. Звяры спяшаюцца на лясное свята).
Займеннікі амаль не адрозніваюцца ў беларускай і рускай мовах, таму гэтую часціну мовы мэтазгодна ўводзіць паралельна з назоўнікамі і адразу вучыць дзяцей спалучаць займеннікі з дзеясловамі.
Паступова дашкольнікі знаёмяцца са склонавымі формамі назоўнікаў, спачатку без прыназоўнікаў (у вінавальным, родным, давальным склонах: бачу коціка, няма крэсла, прынесла (каму?) лісіцы) або з прыназоўнікамі, якія супадаюць у абедзвюх мовах (едзе па дарозе), а потым з прыназоўнікамі, што ўжываюцца толькі ў беларускай мове (ідзе ў школу, пайшоў да сябра, гуляе з татам і г. д.). Пры гэтым спачатку дзецям прапануюцца для засваення тыя ўскосныя склоны назоўнікаў, формы якіх супадаюць з эквівалентнымі рускімі, а потым адметныя ад іх (напрыклад, творны склон: спачатку замацаваць уменне ўжываць словаформы тыпу з мядзведзем, з братам, а потым фарміраваць уменне ўжываць словаформы тыпу з Ванем, з дзядулем).
Паралельна з засваеннем множнага ліку назоўнікаў засвойваюцца і спосабы дапасавання лічэбнікаў да назоўнікаў: спачатку ад аднаго да чатырох (адзін ваўчок, два ваўчкі), затым, адначасова з засваеннем роднага склону назоўнікаў, ад пяці і далей (пяць кубачкаў, сем хлопчыкаў).
Спосабы абазначэння часу дзеясловаў у беларускай мове супадаюць з рускай (летел — ляцеў, буду лететь — будуляцець, полечу — палячу), таму час іх увядзення ў маўленне дзяцей залежыць ад сітуацыі зносін, якая мадэліруецца на тых або іншых занятках.
Прапанаваная паслядоўнасць увядзення граматычных форм беларускай мовы, на наш погляд, узгадняецца і з паслядоўнасцю спантаннага засваення граматычных форм роднай мовы (зарэгістравана A. М. Гваздзёвым): лік назоўнікаў, памяншальная форма назоўнікаў, катэгорыя загаднасці, склоны (якія дапамагаюць дзіцяці выражаць веды аб арыентаванасці прадметаў у прасторы), катэгорыя часу, асоба дзеяслова.
Камунікатыўны прынцып развіцця беларускай мовы патрабуе з першых заняткаў пачынаць работу над сказам — камунікатыўнай адзінкай мовы, прызначанай непасрэдна
для перадачы і ўспрымання паведамлення, для зносін паміж людзьмі.
У псіхалінгвістыцы — тэорыі маўленчай дзейнасці — пад сказам разумеецца агульная сінтаксічная мадэль, схема пабудовы выказвання, якая існуе ў абстрагаванні ад канкрэтных слоў і марфалагічных прымет. Менавіта сказ як мадэль захоўваецца ў нашай памяці ў якасці гатовага ўзору, шаблону, з дапамогай якога можа быць перададзена неабмежаваная колькасць маўленчых паведамленняў — трэба толькі запоўніць яго лексемамі, граматычна і сінтаксічна аформіць37.
Структурныя схемы беларускай і рускай моў у асноўным супадаюць, што вельмі аблягчае працэс засваення беларускай мовы. Дзеці могуць карыстацца ўжо засвоенымі сінтаксічнымі канструкцыямі. Спачатку яны авалодваюць простымі сказамі тыпу Гэта лялька. Лялька спіць. Мая лялька. Вось лялька і г. д. Паступова ў сказ уводзяцца азначэнні, a таксама прамое і ўскоснае дапаўненне ў форме вінавальнага, роднага, давальнага, творнага склонаў без прыназоўнікаў, a затым з прыназоўнікамі.
Паралельна з фарміраваннем у дзяцей развітога сказа з даданымі членамі фарміруецца і просты сказ з аднароднымі членамі, а таксама вядзецца работа па яго граматычнаму афармленню (дапасаванне прыметніка да назоўніка, займенніка да дзеяслова, назоўніка да дзеяслова і г. д.).
Такім чынам, дзеці засвойваюць агульныя для рускай і беларускай моў тыповыя сінтаксічныя канструкцыі, такія, як: Скача вясёлы заяц. Мядзведзь смокча лапу. На стале няма ліхтарыкаў. Я пакажу цацку Віцю. Белая гусь махае крыламі. Мама гуляе з Ванем і Дзімам. Кацякя села каля кошкі і да т. п.
Адначасова з работай над структурай сказа вядзецца фарміраванне ў малых правільнай інтанацыі апавядальнага, пытальнага і клічнага сказаў. Такім жа чынам дзяцей неабходна вучыць будаваць пытанні з дапамогай часціцы ці (Ці любіш ты слухаць казкі?).
У той жа час у беларускім маўленні існуе шэраг марфолага-сінтаксічных адрозненняў, якія складаюць нацыянальны дух беларускай мовы. Гэта такія звароты, як: хвіліны са тры (мйнуты трй), паліць у печы (топйть печь), іншым разам (в другой раз) і інш. Засваенне такіх зваротаў нёпасрэдна не падпарадкоўваецца логіцы работы над звязным маўленнем. Знаёмства з імі залежыць ад тэмы заняткаў, на якіх у камунікатыўных гульнёвых сітуацыях замацоўваецца тая ці іншая група лексікі.
He ўплываюць непасрэдна на ўменне ажыццяўляць камунікатыўна-сінтаксічныя сувязі паміж словамі сказа ўменні дзяцей утвараць матываваныя словы (кошка — кацяня, хлеб — хлебніца і да т. п.). Фарміраванне ў дашкольнікаў
5. Зак. 777
65
элементарнага ўсведамлення спосабаў словаўтварэння — гэта развіццё моватворчасці дзіцяці, што з’яўляецца неабходнай умовай авалодання багатым слоўнікам, паколькі вядома, што толькі каля 2 % слоў рускай і беларускай моў з’яўляюцца нематываванымі, усе астатнія ўтвараюцца адно ад аднаго. Сэнс гэтых слоў не будзе да канца зразумелым, калі не ўстанавіць іх роднасныя і структурныя сувязі з іншымі словамі.
Паслядоўнасць увядзення новых ведаў па беларускай граматыцы ў дзіцячым садзе з рускай мовай выхавання і навучання залежыць ад часу засваення дзецьмі тых або іншых граматычных заканамернасцей рускай мовы. Работа па развіццю рускага маўлення, нагадваем, носіць апераджальны характар. Так, згодна з праграмай, у другой малодшай групе дашкалятам даецца магчымасць у ходзе гульняў інтуітыўна заўважыць словаўтваральныя сувязі паміж назвамі жывёл і іх дзіцянят на рускай мове (мама котёнка — кошка, мама лйсёнка — лйса). У сярэдняй групе дашкольнікі вучацца самастойна ўтвараць назвы дзіцянят жывёл па аналогіі з вядомымі (у кошкй — котёнок, у козы — козлёнок. A кто у айста? Оленя?). Знаёміць дзяцей са спосабам утварэння назваў дзіцянят жывёл у беларускай мове лепш з другой паловы сярэдняй групы.
Фарміраванне граматычных навыкаў.
Дзецям дашкольнага ўзросту не даецца сістэматычны курс граматыкі беларускай мовы. Яны засвойваюць граматычныя правілы практычна ў ходзе спецыяльна арганізаваных гульняў і практыкаванняў. Пры гэтым методыка навучання павінна будавацца так, каб дзеці маглі пераносіць пэўны граматычны навык на іншыя словы і словазлучэнні. Каб стварыць умовы для пераносу маўленчых граматычных навыкаў, пры распрацоўцы методыкі неабходна ўлічваць агульныя заканамернасці авалодання граматычным ладам маўлення ў дашкольным узросце.
Авалоданне дзецьмі граматычнымі элементамі маўлення адбываецца на аснове фарміравання наглядных уяўленняў. Напрыклад, дзіця засвойвае назвы асобных жывёл, затым, заўважыўшы, што жывёлы адрозніваюцца па памеру, пачынае шукаць у мове спосабы адлюстравання гэтых адрозненняу. Гэта складаны шлях, на якім можна вылучыць тры этапы . Спачатку адбываецца арыенціроўка дзіцяці на гукавую форму слова (коцік, зайчык, вожык, мядзведзік). На другім этапе заўважаецца неўсвядомленае ўстанаўленне дзіцем агульнай гукавой формы, аднолькавай у розных словах (~ік, -ык), злучэнне гэтай формы з нейкім элементам, з явай рэчаіснасці (маленькая істота). Нарэшце, на
апошнім этапе адбываецца ўстанаўленнс “жорсткай сувязі” гукакомплексу з дадзенай з’явай і як вынік гэтага — перанос дадзенага гукакомплексу на ўсе словы для абазначэння дадзенай з’явы (маленькі бегемот — бегемоцік, маленькі слон — слонік). Узнікае сувязь “мадэль — тып”.
Падобна таму як дзіця робіць абагульненні адносна марфалагічнай сістэмы, вылучаючы спосабы словазмянення і словаўтварэння, так яно, засвойваючы сінтаксіс, паступова “выяўляе” сінтаксічныя структуры, якія перадаюць пэўныя адносіны (устанаўлівае месцазнаходжанне слова ў сказе, задае пытанні, адказвае, параўноўвае і г. д.).