Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
Пазнаёміўшы выхаванцаў з усёй групай новых слоў, педагог перастаўляе прадметы, перамешвае малюнкі і зноў прагаворвае словы, але ў іншым парадку. Гэта дапамагае замацаваць у свядомасці дзіцяці сувязь паміж зрокавым вобразам і словам, яго гукавой формай і значэннем.
4. Зак. 777
Новыя словы, як правіла, уводзяцца ў складзе сказа, у якім астатнія словы зразумелыя дзецям. Напрыклад, перад дзецьмі завадная курыца. Выхавальнік называе дзеянне: “Курыца дзяўбе. Паглядзіце, як яна дзяўбе. Курыца дзяўбе зярняткі. Што курыца робіць?” Увядзенне слова ў звязным маўленні адразу паказвае выхаванцам магчымасць яго выкарыстання з мэтай зносін.
Прыводзім прыклад фрагмента заняткаў, праграмны змест якіх уключае знаёмства са словамі цукар, цукерка, пячэнне, абаранак, пернік, смачны, салодкі. Для заняткаў падрыхтавана абсгаляванне для гульні “Гастраном”.
Выхавальнік пачынае з чытання ўрыўка з верша М. Чарняўскага “Гастраном”:
Запрашае шчыра дом, Дом пад назвай “Гастраном”. Шакалад, пячэнне, сушкі, Абаранкі і ватрушкі, Сыр, цукеркі, хлеб духмяны, Кошык яблыкаў, бананы — Бы расквечана вітрына Велікана-магазіна.
Чытаючы ўрывак, выхавальнік паказвае на адпаведныя “тавары” ў “магазіне”. Пытаецца: “Як называецца магазін, у якім прадаюць прадукты харчавання? Хто з вас ходзіць з мамай у гастраном? Што вы там купляеце? У вершы, які вы праслухалі, гаворыцца, што ў гастраноме прадаюцца абаранкі і цукеркі. Хто мне іх пакажа? Гэта што? А гэта? Абаранкі вельмі смачныя, усе дзеці іх любяць. Якія абаранкі? (Смачныя.) Як сказаць пра цукеркі? Яны салодкія. Якія цукеркі? (Дзеці паўтараюць: ’’Салодкія”.) Што яшчэ вельмі смачнае, салодкае прадаецца ў гастраноме? (Выхавальнік паказвае цукар і пернікі, называе іх, прапануе паўтарыць гэтыя словы: цукар салодкі, пернікі смачныя. Падкрэслівае гукавое падабенства слоў цукеркі і цукар.) Чаму называецца цукерка? Яна зроблена з цукру. Пра што яшчэ можна сказаць смачнае? (Пячэнне.) Падкрэсліваецца вымаўленне слова пячэнне (выразны націскны [а ], падоўжаныя зычныя).
Улічваючы блізкасць беларускай і рускай моў, што абумоўлівае разуменне дзецьмі выказванняў на беларускай мове, можна, абапіраючыся на пэўны слоўнікавы запас дашкалят, уводзіць новыя словы з дапамогай тлумачэння без паказу адпаведнага прадмета або малюнка. Дзеці, зразумеўшы тлумачэнне, самі знаходзяць прадмет (малюнак) сярод іншых. Напрыклад, на занятках уводзіцца група слоў па тэме “Адзенне”. Наглядным матэрыялам служыць абсталяванне для адпаведнага магазіна або атэлье. Выхавальнік выконвае ролю прадаўца або прыёмшчыка. Ён, напрыклад, гаворыць: “У нашым атэлье шыюць капелюшы. Капялюш
надзяваюць на галаву. Яго носяць і жанчыны, і мужчыны. Летам капялюш носяць, каб сонца не напякл© ў галаву, a ўвосень ці ўвесну — каб было цяплей. Хто закажа капялюш? Пакажы яго. Так, гэта капялюш. Што ты закажаш?”
Для тлумачэння значэння слова могуць быць выкарыстаны вершы, загадкі. Напрыклад, па тэме “Чайны посуд” дзеці знаёмяцца са словамі кубак, сподак, лыжачка, цукарніца, імбрык. Калі з першымі чатырма словамі дзеці знаёміліся і ў штодзённым жыцці, то апошняга яны не ведаюць. Выхавальнік ставіць на стале прадметы і прапануе паслухаць верш пра адзін з іх: “Здагадайцеся, пра які прадмет ідзе размова ў вершы”. Чытае вершык С. Сокалава-Воюша з “Забаўнайазбукі”:
Імбрык булькае, гудзе,
Вар блішчыць на барадзе.
Іскры падаюць на дол.
Свішча пара навакол.
Пытаецца, дзе тут імбрык, які булькае, гудзе, з яго свішча пара? Як яшчэ называецца імбрык? (Чайнік.)
Лепшаму засваенню новых слоў садзейнічае ўстанаўленне словаўтваральных сувязей: дзік — гэта дзікі кабан, кухар — працуе на кухні, ручніком — выціраюць рукі, сшытак — сшыты з аркушаў паперы, агародніна — расце ў агародзе, а садавіна — расце ў садзе і г. д.
У сучаснай беларускай мове сустракаюцца некаторыя словы, якія адносяцца да агульнаславянскіх або ўсходнеславянскіх і ў сучаснай рускай мове амаль не ўжываюцца. Дзеці іх знаходзяць у рускіх народных казках (прйгожая, клйчет). Падобныя словы тлумачацца дзецям пры чытанні казак (прйгожая — красйвая, клйчет — зовёт), тады, пачуўшы якое-небудзь з гэтых слоў у беларускім маўленні, дзеці ўспамінаюць іх значэнні. Гэта асабліва датычыцца дзяцей, якія наведваюць дзіцячы сад з рускай мовай выхавання і навучання.
У выключных выпадках, калі значэнне слова пазбаўлена прадметнасці і яго цяжка растлумачыць дзецям на беларускай мове, выкарыстоўваецца пераклад з беларускай мовы на рускую: “He ў камандзіроўку я кірунак маю! Проста — у вандроўку. Па роднаму краю!” (Г. Іванова.) У вандроўку — значыць “в путешествне”. Яшчэ можна сказаць “у падарожжа”.
Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на размежаванне ў свядомасці дашкольнікаў лексічнага значэння міжмоўных амонімаў, каб папярэдзіць памылкі ў іх ужыванні. Асноўным прыёмам тут выступае параўнанне значэнняў гэтых слоў.
Параўнанне можна праводзіць пры дапамозе тлумачэння значэння новага слова. Так, пры чытанні беларускай народ-
най казкі “Першае яечка” дзеці сустракаюцца з выразам баба лае дзеда. Выхавальнік звяртае ўвагу на гэтыя словы, пытаецца, што значыць “баба лае”, і тлумачыць значэнне беларускага слова лае: “Калі людзі не дружныя, не сябруюць, а злуюцца адзін на аднаго, яны лаюцца. А як сказаць па-руску? (’’Ругаются. Баба ругала деда".)
Для замацоўвання значэнняў слоў-амонімаў можна прапанаваць дзецям выканаць пэўныя заданні на рускай і беларускай мовах: “'Послушай заданне по-русскн: ’’посадн куклу на днван". А зараз паслухай па-беларуску: “пасадзі ляльку на дыван”. Карысна параўноўваць значэнні такіх слоў у сказах, дзе яны ўжываюцца правільна і няправільна: “Послушайте предложенне на русском языке: Вйтя ловйл рыбу на зорьке. Что значнт на зорьке? (Рано утром.) А цяпер паслухайце сказ на беларускай мове: Віця лавіў рыбу на зорцы. Ці можна так сказаць? Чаму не? А як трэба сказаць?” ("Раніцай, на світанку".)
Значэнне слоў-амонімаў у рускай і беларускай мовах можна параўнаць шляхам падбору сінанімічных радоў і антанімічных пар да кожнага з іх, падбору да іх азначэнняў, складання сказаў з гэтымі словамі на рускай і беларускай мовах. (Гэтыя прыёмы выкарыстоўваюцца ў старэйшай групе, дзе прадугледжана навучанне рускай мове — у дзіцячым садзе з беларускай мовай выхавання і навучання.)
Напрыклад, міжмоўнымі амонімамі з’яўляюцца рускае слова манйт і беларускае маніць. 3 рускім словам дашкольнікі знаёмяцца ў кантэксце сказа Лес манйт прохладой, з дапамогай выхавальніка падбіраюць да яго сітуацыйныя сінонімы: зовёт, прйвлекает; антонім — отталкйвает. Выконваюць практыкаванне “Дапоўні сказ”: Летом лес манйт... (ягодамн, грнбамн), а осенью... (грнбамн, орехамн) ІГ. д.
3 беларускім словам маніць малыя сустракаюцца пры абмеркаванні казкі “Каза-манюка”: “Казу назвалі манюкай таму, што яна маніла дзеду”. Да слова маніць падбіраюць сінонімы: хлусіць, ашуквае, кажа няпраўду; антонім — кажа праўду; складаюць сказы пра лісу са словам маніць: Ліса маніць ваўку. Ліса маніць пеўніку і г. д.
Такім чынам, супастаўляючы значэнні слоў — міжмоўных амонімаў, авалодваючы моўнымі сістэмнымі аб вднаннямі: семантычнымі групамі слоў, сінанімічнымі радамі і антанімічнымі парамі, — дзеці засвойваюць значэнне гэтых слоў у абедзвюх мовах і асэнсавана размяжоўваюць іх.
Замацаванне слоўніка.
Пасля азнаямлення дзяцей з новай лексікай наладжваецца замацаванне слоў у пэўнай паслядоўнасці: пасіўнае рас-
пазнаванне слова, актыўнае распазнаванне, узнаўленне слова з нагляднай падказкай, узнаўленне без нагляднай падказкі, самастойнае называнне слова спачатку з выбарам, a потым без выбару . Педагог стварае спецыяльныя гульнёвыя сітуацыі, у якіх дзеянні дашкалят са словам падобныя на тыя, што адбываюцца ў рэальнасці. У выніку дзіця не проста механічна запамінае тое ці іншае слова, а вучыцца карыстацца ім як прыладай маўленчай дзейнасці.
Сутнасць пасіўнага распазнавання слова ў тым, што ад дзіцяці пакуль што не патрабуецца вымаўляць гэтае слова, a толькі пазнаць яго ў маўленні дарослага. Выхавальнік паказвае прадмет (малюнак) і адначасова вымаўляе некалькі слоў з новай семантычнай групы, сярод якіх і назва паказанага прадмета. Адказы дзяцей простыя: трэба пасля кожнага слова, сказанага педагогам, пацвердзіць або адхіліць яго ("Так" або “He”). Гэтая сітуацыя наблізіцца да рэальнай, толькі калі дзеці бачаць прадмет, а выхавальнік не бачыць і спрабуе адгадаць, што гэта.
Такія сітуацыі ствараюцца ў гульнях “Ці правільна я назвала малюнак?”, “Так ці не?”, “Што я дастала з мяшэчка?”, “Што знікла” і інш. Напрыклад, гульня “Што я дастала з кошыка?” па тэме “Садавіна і агародніна”. Дзяцей пазнаёмілі з назвамі агародніны: бульба, морква, цыбуля, бурак, агурок, часнок, капуста, памідор. У педагога кошык з агароднінай. Ен гаворыць: “Гаспадыня прынесла з базару розную агародніну. Паспрабую адгадаць, што яна купіла. Калі я назаву правільна, вы ўсе разам скажыце: “Так”, калі няправільна, скажыце: “He”. Выхавальнік завязвае сабе вочы, затым выцягвае па аднаму прадмету, паказвае дзецям і, спрабуючы адгадаць, што гэта, дае некалькі назваў: “Бульба?” — “He”. — “Бурак?” — “He”. — “Цыбуля?” — “Так”.
Шмат гульняў гэтага тыпу пабудаваны такім чынам, каб гульнёвыя дзеянні выконваліся дзецьмі. Вядучы прымае, хавае цацкі, паказвае іх так, каб бачылі ўсе дзеці, але не бачыў выхавальнік. Педагог увесь час адгадвае. Напрыклад, дашкольнікі па чарзе выконваюць ролю мышкі, якая прыбягае на кухню ноччу і што-небудзь з’ядае (тэма “Прадукты харчавання”). Выхавальнік адгадвае, што з’ела мышка.
Пасіўнае распазнаванне слоў адбываецца і пры дагаворванні дзецьмі чыстагаворак, якія змяшчаюць новыя словы. Прагаворванне суправаджаецца паказам нагляднасці (прадметаў, малюнкаў, дзеянняў). Напрыклад, чыстагаворкі на тэму “Мэбля” пра Янку:
Іў-іў-іў — канапу... (купіў), аў-аў-аў — уложку... (спаў), еў-еў-еў — на крэсле... (сядзеў), іў-іў-іў — шафу... (адчыніў).
Актыўнае распазнаванне новых слоў адбываецца ў сітуацыі, калі выхавальнік называе слова, а дзеці знаходзяць патрэбны прадмет сярод шэрага іншых. Гэта такія гульні: “Прынясі малюнак”, “Магазін цацак”, “Гастраном”, “Хто першы пазнае?” і інш. 3 іх ліку і гульня “Пачастуем ляляк чаем” (тэма “Посуд”). Выхавальнік звяртаецца да дзяцей: “Лялькі Воля і Алеся збіраюцца піць чай. Давайце дапаможам ім паставіць посуд на стол. Віця расставіць сподачкі. Люся паставіць на сподачкі кубкі. Каця пакладзе лыжачкі. Пеця прынясе цукарніцу” і г. д. Дзеці па аднаму выконваюць зададзеныя дзеянні, знаходзячы названыя прадметы сярод іншых прадметаў посуду, напрыклад у буфеце.