Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
Дзеці падводзяцца да разумення таго, што слова трэба ўжываць дакладна па сэнсу, інакш атрымаецца незразумела, нават смешна (выказванні тыпу: “Я выпіў чай бягом”’ “Мамачка, патушы сонца”, “Тата, ідзі шэптам” і да т. п.). Дашкаляты адказваюць на пытанні ("Ці можна так сказаць? Як правільна сказаць?").
У якасці займальнага матэрыялу выкарыстоўваюцца розныя небыліцы. Напрыклад, верш Р. Барадуліна “Ты чуў? Ты чула?”:
Ты чуў?
Вырас у кошкі чуб.
Ніяк не зачэша яго Да канца, Просіць у пеўня яна Грабянца...
Прачытаўшы верш, выхавальнік пытаецца, ці заўважыў хто ў вершы недарэчнасць, тое, чаго не бывае. Просіць не толькі назваць недарэчнасць, але і растлумачыць яе.
Далей дашкольнікі падводзяцца да разумення таго, што слова можа мець не адно, а некалькі значэнняў. 3 гэтай мэтай дзецям прапануюцца заданні на падбор сінонімаў да такіх словазлучэнняў, як, напрыклад: свежы хлеб, свежы вецер, свежая кашуля. Педагог прапануе выхаванцам замяніць слова свежы, г. зн. падабраць слова, блізкае па сэнсу. Так, да
словазлучэння свежы хлеб дзеці падбіраюць словы: цёплы, мяккі, смачны, — тлумачаць, што замест свежы вецер можна сказаць халодны вецер, а свежая кашуля значыць чыстая.
Затым дзецям прапаноўваюцца сітуацыі, у якіх яны будуць падбіраць сінонімы і антонімы. Напрыклад, у працэсе гўтаркі па зместу беларускай народнай казкі “Зайчыкі (апрацоўка Я. Коласа) выхавальнік задае такія пытанні: калі зайчыкі ішлі тапіцца, які ў іх быў настрой? (Сумны.) Як сказаць інакш? Падбярыце словы, блізкія па сэнсу. (Невяселы, дрэнны, нярадасны...) Значыць, яны не проста inuii, a... (Пляліся, цягнуліся, валачыліся...) А калі зайчыкі ўбачылі, што іх баіцца жаба, які ў іх стаў настрой? (Добры, вяселы, радасны, шчаслівы...) Яны не проста пабеглі ў лес, а... (Паімчаліся, паляцелі, паскакалі...)
Такія маўленчыя сітуацыі забяспечваюць вялікую эфектыўнасць практыкаванняў у правільным ужыванні слоў, словазлучэнняў, у выбары слоў, найбольш адэкватных дадзенан сітуацыі. .
Адначасова дзецям прапануюцца заданні на складанне сказаў са словамі-сінонімамі, антонімамі, мнагазначнымі словамі. Напрыклад, з кожным словам сінанімічнага рада смелы, мужны, храбры, адважны і з антанімічнымі парамі цяжкі і лёгкі, складаны і просты скласці сказы з заменай адных слоў іншымі (цяжкая задача і лёгкая задача, складаная задача і простая задача, цяжкі чамадан і лёгкі чамадан, §ле нельга сказаць складаны або просты чамадан). Такія заданні фарміруюць у дзяцей уменне дакладна па сэнсу злучаць словы, дыферэнцыраваць значэнні сінонімаў і мнагазначных слоў.
Карысна чытаць дзецям займальныя вершы са словамі, аднолькавымі па гучанню, але рознымі па сэнсу, мнагазначнымі словамі, звяртаць увагу на сінонімы і антонімы у мастацкіх творах. Гэта, напрыклад, такі верш:
Скача зайка па сцяне.
He даецца ў рукі мне. ІНто прыдумаць, што зрабіць, Як мне зайчыка алавіць? А. Пятровіч.
Выхавальнік пытаецца, ці можа сапраўдны зайка скакаць па сцяне? Пра якога зайку ідзе гаворка ў вершы. Чаму ен так называецца? Прапануе прыдумаць сказы са словамі зайка і сонечны зайка.
Або ўрывак з верша В. Жуковіча:
Добрым настроем, Усмешкай сустрэнь Ясны, бязвоёлачны Сонечны дзень.
Дзеці па заданню выхавальніка знаходзяць словы, падобныя па сэнсу: ясны, бязвоблачны, сонечны (дзень).
Пералічаныя заданні, якія дзеці выконваюць на занятках па развіццю беларускага і рускага маўлення мэтанакіравана„ УвОДзяць дашкольнікаў у маўленчую рэчаіснасць, выхоуваюць чуласць да сэнсавых адценняў рускага і беларускага слова, (у прыватнасці, міжмоўных амонімаў), "а*азваюць агУльнасць моўных заканамернасцей у абедзвюх мовзх.
Работа над сэнсавым бокам слова садзейнічае ўдасканаленяю звязнага маўлення дзяцей, дзякуючы 'развіццю } менняу адбіраць словы дакладна ў адпаведнасці са зместам сваен думкі.
Фарміраванне граматычнага ладу маўлення.
Задачы вывучэння беларускай граматыкі.
Маўленчыя зносіны на кожнай мове немагчымыя без валодання граматыкан, пад якой разумеецца “сукупнасць ведау, якая патрэбна чалавеку, каб стварыць выказванні самому і разумець выказванні іншых”55. Для разумення і вХТ™51 ПР0СТаЙ ДУМКІ’ наме₽у неабходРнане толькі вем? ?б ma™” ЗЭПаСаМ але * наб°Рам неасэнсаваных ведау ао мове, правіл дзеяння з матэрыялам мовы, г зн сказы^ БплЛп^ 071081,1 * злучаюцца ў тыповыя
сказы. Ьольш таго, для авалодання мовай дзіця павінна навучыцца творча выкарыстоўваць вядомыя яму моўныя камунікатыуныя сродкі ў розных канкрэтных умовах зносін ГЛ™™ ствараць розныя выказванні са знаёмых слоў, карыстаючыся правіламі словазмянення і словазлучэння '
чынам’ залачамі навучання дашкольнікаў беларувыказваннГ=Я“ яуляюцРа^ ВУЧЫІ№ разумець маўленчыя ма™ч= а • гРаматычнен стРУктуры, знаёміць з граматычнымі з явамі беларускан мовы ў адпаведным аб’ёме развіваць умснне правільна выкарыстоўваць іх для выпаГпІсГннГсГт™ к?мУнікатыЎных задач '(просьба, камавда, с1тУаЦыі. тлумачэнне, планаванне і інш.), выхоуваць у дзяцен чуласць да граматычнай правільнасці свайго маулення і маўлення сваіх таварышаў ь1ьнасш сван сітуайы'і’бль™ гРаматычных навыкаў дашкольнікаў у сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя мае сваю спецысЬіку У граматычных сродкау роднан мовы, у маўленні дзяцей шміт граматычных памылак. Даследчыкамі вызначаны шэраг гоаматычных форм рускай мовы, якія ўяўляюць цяжка₽сці для
рускамоўных дзяцей. Некаторыя памылковыя формы ў рускім маўленні дашкольнікаў з’яўляюцца нормай для беларускай мовы (напрыклад, ужыванне ў родным склоне множнага ліку назоўнікаў канчатка -ов: много ножов, нет мячов, несколько разов: ужыванне канчатка -ы ў множным ліку назоўнікаў: домы, креслы: пастаноўка націску ў знамянальным слове замест службовага: на ногй, йз лесу і інш.). На жаль, даследаванні аб засваенні дашкольнікамі беларускай граматыкі не праводзіліся.
У двухмоўным асяроддзі, калі дзеці чуюць узоры не толькі рускай, але і беларускай моў (або нават змешанай мовы), памылкі такога роду сустракаюцца часцей і з’яўляюцца болып трывалымі.
Блізкасць граматык рускай і беларускай моў, падобнасць утварэння форм скланення і спражэння, але не тоеснасць іх, прыводзіць да таго, што дзеці часта засвойваюць якую-небудзь адну, рускую ці беларускую, канструкцыю і ўжываюць яе ў сваім маўленні. У выніку ў беларускім маўленні дзяцей, якія толькі пачынаюць авалодваць некаторымі нормамі беларускай мовы, сустракаюцца шматлікія русізмы (ісці к сябру, дапамагчы Аленке і да т. п.).
Пазбегнуць ці пераадолець інтэрферэнцыю можна толькі шляхам фарміравання ў дашкольнікаў элементарнага ўсведамлення граматычных асаблівасцей рускай і беларускай граматык. Пры гэтым трэба звяртаць увагу дзяцей не толькі на факты адрознення ў граматыках абедзвюх моў, але і супадзення. Асэнсаванне гэтых фактаў дае магчымасць ажыццяўляць станоўчы перанос граматычных навыкаў рускага маўлення ў беларускае, пераадолець або прадухіліць ужыванне граматычных форм адной мовы ў другой.
Крытэрыі адбору граматычных з’яў.
Каб распрацаваць курс граматыкі беларускай мовы для рускамоўных дзяцей, трэба вызначыць тыя граматычныя з’явы, якія неабходны для элементарных маўленчых зносін.
Адзінкай звязнага маўлення з’яўляецца сказ. У сказе адлюстроўваецца нейкая падзея, сітуацыя, г. зн. сувязі, аб’ектыўныя адносіны паміж прадметамі і з’явамі рэальнага свету. Аб’ектыўныя адносіны аформлены ў мове ўласна моўнымі адносінамі. Апошнія ўяўляюць сабой адносіны паміж словаформамі як кампанентамі сказа і выражаюцца ў сінтаксічнай сувязі, якая фіксуецца з дапамогай граматычных прымет: канчаткамі слоў, прыназоўнікамі, а таксама парадкам слоў у сказе. У сукупнасці два віды з’яў — аб’ектыўныя і моўныя адносіны — уяўляюць сабой сінтаксічныя адносіны.
Найбольш важнымі з’яўляюцца першыя два сродкі сінтаксічнай сувязі — канчаткі слоў і службовыя словы. Напрыклад, у сказе Кот сядзеў пад сталом нулявы канчатак слова кот азначае мужчынскі род і адзіночны лік назоўніка, паказвае на суб’ект дзеяння; канчатак дзеяслова сядзеў спалучаецца ў родзе і ліку з назоўнікам (суб’ектам дзеяння), a таксама азначае прошлы час выканання дзеяння ў адносінах да моманту гутаркі аб ім; нарэшце прыназоўнік падуказвае на месца дзеяння (не над сталом і не за сталом), а канчатак -ом назоўніка сталом служыць для сувязі дзеяслова сядзеў з дадзеным назоўнікам (параўнайце: сеў пад стол). Апошні сродак — парадак слоў у сказе — практычна не ўплывае на змест выказвання (Пад сталом сядзеў кот. Сядзеў кот пад сталом); з яго дапамогай выражаюцца розныя адценні сэнсу.
У склад самых простых сказаў, характэрных для сітуацыйна-дзелавой формы зносін, уваходзяць перш за ўсё назоўнікі і дзеясловы са значэннем канкрэтных дзеянняў. Затым да іх далучаюцца прыметнікі, якія азначаюць атрыбутыўныя ўласцівасці прадметаў і з’яў: колер, памеры, форма і да т. п. Тое структурнае месца ў сказе, што і назоўнікі, займаюць займеннікі. Ужыванне іх у маўленні робіць апошняе болып багатым у лексічных адносінах, дазваляе дашкалятам карыстацца займеннай сувяззю ў звязным выказванні (Матылёк ляціць. Ён прыгожы). Таму займеннікі трэба ўводзіць у слоўнік дашкольнікаў на першых ступенях навучання. Пэўнае месца ў сітуацыйна-дзелавых зносінах займае абазначэнне колькасці прадметаў і лічэнне. Гэта азначае неабходнасць увядзення і некаторых лічэбнікаў (у адпаведнасці з праграмай па фарміраванню элементарных матэматычных уяўленняў). Такім чынам, для ажыццяўлення элементарных зносін на беларускай .мове, трэба засвоіць наступныя граматычныя з’явы: множны лік і род назоўнікаў; дапасаванне да назоўнікаў прыметнікаў у родзе і ліку, а таксама лічэбнікаў; змяненне дзеясловаў па асобах і ліках, абазначэнне часу дзеяслова, утварэнне яго загаднага ладу; элементы склонавай сістэмы назоўнікаў, прыметнікаў, займеннікаў; прыназоўнікі.
Улічваючы блізкасць беларускай і рускай моў, няма неабходнасці абмяжоўвацца элементарнымі зносінамі. Іх рамкі можна значна рассунуць, пазнаёміўшы дашкольнікаў з больш шырокім колам беларускіх граматычных форм. Да іх адносяцца спосабы ўтварэння некаторых прыслоўяў (уранку, узімку), параўнальнай і найвышэйшай форм прыметнікаў, прыналежных прыметнікаў.
Пры навучанні дашкольнікаў беларускай мове неабходна пазнаёміць іх і са спосабамі ўтварэння назваў дзіцянят жывёл (казляня, кацяня), паколькі жывёлы і іх дзіцяняты