Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
Да складаных граматычных правіл можна аднесці ўтварэнне формы давальнага склону назоўнікаў першага, другога і трэцяга скланенняў. Разгледзім методыку фарміравання ў дзяцей умення ўтвараць давальны склон назоўнікаў першага скланення, да якіх у большасці сваёй адносяцца дзіцячыя імёны, уменне гэта з’яўляецца неабходным для паўнацэнных зносін паміж выхаванцамі.
У давальным склоне адзіночнага ліку назоўнікі жаночага роду з цвёрдай асновай у беларускай мове, як і ў рускай, маюць канчатак -е: Але, Адзе, Алене. Назоўнікі жаночага роду з мяккай асновай у давальным склоне ў беларускай мове маюць канчатак -і: Юлі., Соні. Назоўнікі з зацвярдзелай асновай у гэтым склоне ўжываюцца з канчаткам: -ы: Наташы, Аленцы.
Назоўнікі першага скланення мужчынскага роду з асновай на к незалежна ад месца націску ў слове і з асновай на іншыя зычныя, калі націск падае на аснову, у давальным склоне адзіночнага ліку ўжываюцца з канчаткам другога скланення -у: Андрушку, Мішу, Дзіму, а ў астатніх выпадках — з канчаткамі першага скланення:,Фале, Іллі.
Фарміраваць у дзяцей уменне ўтвараць названую склонавую форму назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду трэба паасобку. Найбольш выразна ў рускай і беларускай мовах
адрозніваюцца формы давальнага склону назоўнікаў мужчынскага роду. 3 іх і трэба пачынаць гэтую работу.
„ Першы этап — фарміраванне арыенціроўкі ў дзеянні ўтварэння давальнага склону назоўнікаў мужчынскага роду. 3 гэтай мэтай трэба прыцягнуць увагу дзяцей да гукавога афармлення імёнаў хлопчыкаў, калі яны (імёны) ужываюцца ў адказ на пытанне “каму?”.
Напрыклад, педагог наладжвае гульню “Каму даць зна-’ чок.”. Выхавальнік кажа, што сёння дарыць значкі мы будзем толькі хлопчыкам. Каму ж дадзім першы значок? Мішу дадзім. Вось, Міша, твой значок. Яшчэ каму? Сашу дадзім значок. Далей каму? Дзіму трэба даць значбк. Яшчэ дадзім значок Алёшу і Валеру. Спачатку дадзім... каму? (Працягвае значок аднаму з дзяцей.) Так, Алёшу. А зараз каму? (Валеру.) і г. д.
Такім чынам, выхавальнік дае шэраг прыкладаў назоўнікаў мужчынскага роду ў давальным склоне. Паўтарэнне перад кожным імем пытання “каму?” дапамагае дзецям заўважыць сувязь гукавой формы слова з адпаведнай з’явай рэчаіснасці дзеяннем “давання”. Падмацоўванню арыенціроўкі на гукавую форму назоўніка мужчынскага роду ў давальным склоне садзейнічае прыцягванне дзяцей да неадвольнага паўтарэння за выхавальнікам асобных імёнаў хлопчыкаў у патрэбнай форме.
Другі этап тут трэба даць магчымасць выхаванцам утвараць патрэбную склонавую форму па аналогіі з узорам педагога. Напрыклад, праводзіцца жартоўная гульня “Частаваннс . Выхавальнік запрашае дзяцей разгледзець малюнкі. На малюнках — відарысы жывёл з характэрнымі для іх пачастункамі: зайка з моркаўкай, вавёрка з арэшкамі, сабака з косткай, карова з сенам і да т. п. Выхавальнік кажа:
Звяры хочуць пачаставаць нашых хлопчыкаў. Толькі не ведаюць, каму што даць. Паспрабуем ім дапамагчы”. — I складвае малюнкі ў стосік. Побач кладзе стосік з фотаздымкамі хлопчыкаў групы. Дзеці па чарзе падыходзяць да стала, кожны з іх выцягвае з аднаго стосіка малюнак з выдарысам жывелы і пачынае сказ: “Коцік дае рыбку... каму?” Выцягвае з другога стосіка фотаздымак і працягвае: “Сярожу”. (Замест фотаздымкаў можна выкарыстаць гульнёвую сітуацыю, напрыклад фанты.) Спачатку выхавальнік дапамагае дзецям, даючы ўзор утварэння неабходнай склонавай формы, затым яны спраўляюцца самастойна. Пры неабходнасці педагог выпраўляе памылку.
Пасля гэтай гульні або ў другі раз выхавальнік арганізуе параунанне формы роднага склону ў беларускай і рускай мовах. Па-беларуску кажам: "Заяц дае моркаўку Вову', а як скажам па-руску?” ("Заяц даёт морковку Вовё'.)
У падобных гульнях ажыццяўляецца азнаямленне дзяцей з формамі давальнага склону назоўнікаў жаночага роду з цвёрдай, мяккай і зацвярдзелай асновамі. Напрыклад, на першым этапе можна правесці гульню “Каму даць банцік?”, а на другім — “Каму якія рэчы?” або “Каму якая кветка?” з ужываннем малюнкаў з відарысам кухонных прылад ці кветак, а таксама фотаздымкаў дзяўчынак групы.
Трэці этап — практыкаванне дзяцей у правільным ужыванні форм давальнага склону назоўнікаў першага скланення. 3 гэтай мэтай праводзіцца, напрыклад, гульня “Чорны кот”. Адзін з дзяцей — “чорны кот”. Ён стаіць у сярэдзіне круга з хустачкай у руцэ. Дзеці водзяць карагод, прыгаворваючы:
Сталі дзеці ў карагод.
Прыйшоў да іх чорны кот.
К о т: Каму даць, каму даць, Каму хустачку аддаць? Аддам Янку.
Янка становіцца “чорным катом”. Гульня працягваецца.
Практыкаванне “Дзяжурства”. Выхавальнік размяркоўвае паміж дзецьмі абавязкі, потым пытаецца: “Каму падмятаць падлогу?” (Волі.) Каму паліваць кветкі? (Колю.) Каму збіраць кубікі? (Машы.) Каму прыбраць лялек? (Тані.)
Заданне яшчэ раз удакладняецца. Педагог пытаецца ў дзяцей: “Што рабіць Волі?” (Волі падмятаць падлогу.) Выхавальнік дамагаецца поўных адказаў.
Далей у гульнях і практыкаваннях ужываюцца не толькі ўласныя імёны, але і іншыя назоўнікі, форму давальнага склону якіх дзеці ўтвараюць па аналогіі з імёнамі. Напрыклад, практыкаванне з малюнкамі “Каму патрэбны гэтыя рэчы?”. (Акуляры — бабулі, газета — тату, апалоўнік — кухару і г. д.)
Практыкаванне “Каму што трэба?” без апорных малюнкаў: трава — карове, моркаўка — зайку, костка — сабаку.
Практыкаванне “Закончы сказ”. Дзеці адказваюць на пытанні па малюнках, потым паўтараюць сказ цалкам: Мама шые ... што? ... каму? Тата чытае ... што? ... каму? Бабуля вяжа... што?... каму? Лена дае... што?... каму? і г. д.
Для засваення спецыфічных граматычных форм беларускай мовы карысна завучваць на памяць, разыгрываць тэксты, якія змяшчаюць словы ў патрэбных формах. Напрыклад:
Карова му-му!
Малака каму?
Алесі і Валі, Грышу і Галі. Наварым кашы Вову і Наташы.
Скорагаворкі:
Мама шыла шапку Сашу. Шапку Сашу шыла мама. Даў Грыша Груні грушу, Груня Грышу шакалад. Сашу далі кашы, а Машы сыраквашы.
Апошні этап фарміравання любога разумовага дзеяння — гэта этап аўтаматызацыі, калі дзеці карыстаюцца сваім уменнем не задумваючыся. Гэта адбываецца пры расказванні, пераказванні мастацкіх твораў, у гульнях. Выхавальнік далікатна папраўляе памылкі ў маўленні дзяцей. Калі размова з дзіцем або яго расказванне ярка эмацыянальна афарбавана, памылкі не заўсёды трэба папраўляць. Тут, магчыма, лепш выправіць памылку пасля апавядання: “Калі. ты расказваў, як гуляў з цацкамі, ты няправільна змяніў слова мішка. Трэба гаварыць: ” Даў яблык мішку, гэтак жа, як “ваўку, зайку, вожыку".
Важна, каб дашкольнікі вучыліся чуць і самастойна выпраўляць граматычныя памылкі ў сваім маўленні. Для гэтага неабходна прыцягваць увагу дзяцей да памылак у іх маўленні, прапанаваць ім самастойна паспрабаваць выпраўляць памылкі: “Ты сказаў няправільна, зрабіў памылку. Здагадайся сам, што ты сказаў не так”. Калі дзіця з гэтай задачай не спраўляецца, падказаць: “Ты няправільна змяніў слова Маша. Падумай, як правільна сказаць: ”Даў цукерку ... каМУ?” Тут жа ў якасці ўзору можна нагадаць шэрагслоў, якія маюць тое ж змяненне: “Наташы, маленькай Сашы”.
Навучанне словаўтварэнню.
Пры фарміраванні ў дашкольнікаў спосабаў словаўтварэння важнейшай задачай з’яўляецца выхаванне цікавасці да слова, чуласці да яго семантыкі і формы, стварэнне шырокай арыенціроўкі ў фармальна-семантычных адносінах паміж аднаструктурнымі і аднакарэннымі найменнямі, вопыту творчага прымянення ведаў і ўменняў. Без гэтай асновы, лічаць даследчыкі дзіцячага маўлення, немагчыма сфарміраваць граматычна правільныя спосабы словаўтварэння .
Спецыяльныя маўленчыя гульні і практыкаванні з граматычным зместам прынясуць карысць толькі ў тым выпадку, калі будуць абапірацца на вопыт дзяцей, іх веды і ўяўленні аб наваколлі. Штодзённыя сітуацыі часта ставяць перад дзецьмі розныя маўленчыя задачы — як называецца чалавек, які рамантуе гадзіннікі, хто дзіцяня вавёркі, чаму зайку называюць пабягайкай і да т. п. Са зносін з дарослымі, з мастацкай літаратуры дзеці чэрпаюць веды, якія складаюць падмурак маўленчага развіцця.
У сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя, калі дзеці паралельна ўспрымаюць і рускія, і бсларускія прыклады словаўтварэння, ім вельмі цяжка зрабіць правільнае абагульненне. Да тыповых словаўтваральных памылак адносяцца такія, якія з’яўляюцца агульнымі для беларускіх і рускіх дзяцей, напрыклад: плавекіны, плавуны, плаўшчыкі, плаванікі замест плаўцы. Да гэтых памылак дадаюцца памылкі, звязаныя з граматычнай інтэрфсрэнцыяй: цыпляня замест кураня, слухацель замест слухач — у беларускім маўленні, веселун замест весельчак — у рускім маўленні.
Таму вельмі важна слова, яго сэнсавыя і фармальныя сувязі зрабіць прадметам разглядвання на спецыяльных маўленчых занятках. Пры гэтым засваенне словаўтваральных мадэлей патрабуе даволі працяглага часу, асабліва тых, што адрозніваюцца ад рускіх. Да іх адносіцца, у першую чаргу, спосаб утварэння назваў дзіцянят жывёл.
У малодшых групах на маўленчых занятках наладжваюцца гульні, у ходзе якіх дзеці знаёмяцца з назвамі дзіцянят жывёл, атрымліваюць магчымасць інтуітыўна заўважаць сувязі паміж імі і назвамі дарослых жывёл. Напрыклад, дзецям прапануецца малых жывёл, якія заблудзіліся, адвесці да іх мам: “Паглядзіце, заблудзілася маленькае кацяня. Хто яго мама? (Кошка.) А вось плача без мамы качаня. Хто яго мама? (Качка.) А тут за елачкай сядзіць лісяня. He ведае, як знайсці маму. Хто яго мама? (Ліса.)” і да т. п. У гульні “Пазнай па голасе” выхавальнік вымаўляе гукапераймальныя словы з рознай інтанацыяй, а дзеці адгадваюць, хто гэта — жабянятка або яго мама жаба, ваўчаня або ваўчыха, гусяня або гусь. Гэта, па сутнасці, рэалізацыя першага этапу фарміравання ўмення ўтвараць назвы дзіцянят жывёл.
У сярэдняй групе веды і ўменні, набытыя ў малодшым узросцс, замацоўваюцца. Для гэтага наладжваюцца тыя ж гульні, але з новым маўленчым матэрыялам у адпаведнасці з вопытам і магчымасцямі дзяцей, якія паётупова пашыраюцца.
Затым уводзяцца гульні, у якіх выхаванцам прыходзіцца самастойна ўтвараць назвы дзіцянят жывёл па аналбгіі з узорамі. Гэта другі этап фарміравання разглядваемага ўмення. У гульні ўключаюцца персанажы-жывёлы, назвы якіх рэдка сустракаюцца ў маўленні дзяцей. Напрыклад, па ходу гульні дзеці запрашаюць на прагулку кошку і кацяня, качку і качаня і іншых знаёмых жывёл. Затым выхавальнік паказвае новыя пары жывёл: “А вось ласіха і яе ...” Калі дзеці самастойна не ўтвораць слова ласяня, выхавальнік зноў дае ўзор, падкрэсліваючы голасам суфікс -ня. Затым паказвае новых персанажаў гульні: “Вось бусліха і яе ...” У рэшце рэшт дзеці ўлоўліваюць сутнасць дзеяння і самастойна ўтвараюць назвы дзіцянят жывёл.