Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
Аналагічна знаёмяцца дзеці са спецыфічна беларускімі марфолага-сінтаксічнымі зваротамі, такімі, як: баліць каму, хварэць на што, хадзіць у грыбы, у ягады, дзякаваць каму, дараваць каму, большы (меншы, даўжэйшы) за што, сварыцца на каго, смяяцца з каго, выбраць за каго і інш. Большасць з такіх зваротаў пастаянна ўжываецца ў штодзённым жыцці. Гэта дае магчымасць выхавальніку недакучліва замацоўваць правільнае ўжыванне дзецьмі гэтых сінтаксічных канструкцый.
ФАРМІРАВАННЕ НАВЫКАЎ ВЫМАЎЛЕННЯ.
Задачы навучання беларускаму вымаўленню.
Навучанне дашкольнікаў правільнаму беларускаму вымаўленню з’яўляецца важнай часткай заняткаў па беларускай мовс. Фарміраванне асноў артыкуляцыі беларускага маўлення забяспечыць паўнацэнныя вусныя зносіны на мове. Каб дасягнуць пастаўленай мэты, трэба вырашыць шэраг задач:
1. Фарміраванне правільнага вымаўлення спецыфічных беларускіх гукаў ізалявана, у складах і словах, сказах, а затым і ў спантанным маўленні.
2. Фарміраванне фанематычнага слыху дзяцей, г. зн. умення адрозніваць беларускія гукі ва ўласным маўленні і ў маўленні іншых людзей.
3. Азнаямленне з некаторымі асаблівасцямі беларускай арфаэпіі, выпрацоўка навыкаў адвольнага выкарыстання арфаэпічных норм у спантанным маўленні.
Артыкуляцыйны апарат і фанематычны слых дзіцяці 3—5 год даволі ўспрымальны да новага, таму навучанне гукавому боку беларускага маўлення ў гэтым узросце працякае лягчэй і хутчэй, чым пазней. Аднак не трэба спадзявацца на тое, што беларускае вымаўленне дзеці засвояць на слых, без спецыяльных практыкаванняў. Як ужо адзначалася, у дашкольнікаў адсутнічае паўнацэннае беларускамоўнае асяроддзе, значны ўплыў на станаўленне іх вымаўленчых уменняў аказвае змешанае маўленне часткі дарослых. Акрамя таго, трэба мець на ўвазе, што фанетычная сістэма рускай мовы фарміруецца ў дзяцей да пяці год, і можа стацца так, што вымаўленне беларускіх гукаў адмоўна адаб’ецца на якасці рускіх гукаў, і наадварот. Таму выхавальніку трэба вельмі адказна аднесціся да гукавымаўленчай работы на занятках па развіццю як беларускага, так і рускага маўлення, адразу папярэджваць памылкі інтэрферэнцыі — ужывання беларускіх гукаў у рускім маўленні і рускіх у беларускім. Гэта дасягаецца шляхам асэнсаванага параўнання асаблівасцей рускай і беларускай фанетычных сістэм, высвятлення іх падабенства і адрозненняў.
Паслядоўнасць увядзення беларускіх гукаў.
У залежнасці ад ступені падабенства з фанемамі рускай мовы фанемы беларускай мовы можна падзяліць на тры групы.
Да першай групы адносяцца фанемы, якія супадаюць у беларускай і рускай мовах. Гэта ўсе галосныя і пераважная
большасць зычных фанем [м], [м’], [6], [б'], [в], [в' ], [ж], [ш] і інш.
Другую групу складаюць фанемы, падобныя ў рускай і беларускай мовах. Яны адрозніваюцца паміж сабой тымі ці іншымі акустыка-артыкуляцыйнымі характарыстыкамі. Блізкімі руска-беларускімі эквівалентамі з’яўляюцца: [ч'] ~ N, [г], [г'] [T], / у'/, [д' ] [дз’], [т'] [ц'], [р'] [р]. (Параўнайце словы: чёрный — чорны, грйб — грыб, гймн — гімн, детй — дзеці, река — рака.) Гэта тыя выпадкі, калі найбольш верагодныя памылкі інтэрферэнцыі.
Трэцяя група — гэта фанемы, аналагаў якіх няма ў рускай мове. Такіх фанем у беларускай мове дзве: [дж], [ў]. Аднак гэтыя фанемы ^іаюць эквіваленты ў рускай мове — [ж] (урожай — ураджай) і [в], [ф], [л] (правда — праўда, травка — траўка, волк — воўк). Гэтыя гукі таксама могуць змешвацца з рускімі. У рускай мове існуе таксама гук [ш' ], які адсутнгчае ў беларускай фанетычнай сістэме. Эквівалентам гуку [ш'] выступае ў беларускай мове гукаспалучэнне / шч].
Вельмі важна высветліць паслядоўнасць увядзення спецыфічных фанем беларускай мовы ў пачатковы перыяд навучання. '
У псіхалогіі навучання другой мове лічыцца даказаным, што пры выпрацоўцы ў вучняў адэкватнага вымаўлення ні ў якім разе нельга пачынаць з гукаў, найболып блізкіх да роднай мовы, бо “самым цяжкім з’яўляецца выпадак, калі родны і чужы гук надзвычай блізкія, але ўсё ж розныя”43.
Значыць, неабходна супаставіць акустыка-артыкуляцыйныя характарыстыкі руска-беларускіх гукавых эквівалентаў і прааналізаваць іх з пункту гледжання магчымасці выдзя'лення прыкметных момантаў у артыкуляцыі. У той жа час трэба ўлічваць паслядоўнасць засваення дашкольнікамі гукаў рускай мовы (часцей за ўсё агульных з беларускімі) і суадносіць тэрміны ўвядзення спецыфічных беларускіх гукаў з тымі рускімі, якія з’яўляюцца блізкімі да іх па спосабу ўтварэння, каб абапірацца на раней атрыманае вымаўленчае ўменне .
Пры вымаўленні іука [ў] вусны акругляюцца і выцягваюцца ўперад. Паміж імі ўтвараецца вузкая шчыліна. Задняя спінка языка высока падымаецца ў напрамку да мяккага паднябення, паміж імі таксама ўтвараецца вузкая шчыліна. Гук, які ўзнікае ў выніку гайдання галасавых звязак, праходзіць праз гэтыя дзве вузкія шчыліны. Па характару гучання гук [ў] блізкі да галоснага [у]. Пры пераходзе ад [yj да [ў] звужаецца адтуліна, праз якую выпраменьваецца гукавая хваля, што прыводзіць да памяныпэння сілы гука.
Пры ўтварэнні гука [дж] язык займае такое ж становішча, што і пры вымаўленні гукаў [iu], [ж]: кончык яго і
пярэдняя частка спінкі змыкаюцца з цвёрдым паднябеннем непасрэдна за альвеоламі, сярэдняя частка злёгку прагнутая, а задняя прыпаднятая ў кірунку да мяккага паднябення. Але гукі [utj, [ж] з’яўляюцца фрыкатыўнымі (іх можна цягнуць), а гук [дж] адносіцца да афрыкат. У момант выбуху пярэдняя 'частка языка адрываецца ад паднябення. У астатнім становішча языка захоўваецца.
Пры вымаўленні рускага выбухнога [г] змычку ўтварае задняя частка спінкі языка з мяккім паднябеннем, пры вымаўленні гука [г' ] — сярэдняя частка спінкі языка знаходзіцца на мяжы мяккага і цвёрдага паднябення. Гукі [zj і [г' ] імгненныя, уяўляюць сабой звонкія пары глухім зычным [kJ і[к' ].
Пры вымаўленні фрыкатыўнага беларускага [yj утвараецца шчыліна паміж задняй часткай спінкі языка з мяккім паднябеннем, пры вымаўленні [ V' J шчыліна ўтвараецца на мяжы мяккага і цвёрдага паднябення з сярэдняй часткай спінкі языка. Беларускія [У] і [?'] у адрозненне ад рускага выбухнога [zj можна цягнуць. Гукі/Р/, / V'] утвараюць пару па звонкасці-глухасці з гукамі [xj, [x’J і адрозніваюцца ад апошніх толькі належнасцю голасу (звонкасці).
Пры вымаўленні рускага [ч’ ] увесь язык падаецца ўперад, сярэдняя частка яго падымаецца да цвёрдага паднябення, а задняя паката апушчана. Рускі [ч' ] артыкулюецца пярэдняй часткай языка, кончык языка ўтварае змычку спераду, адразу за зубамі.
Пры вымаўленні беларускага [ч] язык прыпадняты нс толькі спераду, але і ззаду. Ён зноў займае тое ж становішча, што і пры ўтварэнні гукаў [ж], [ш]. Асноўная змычка ўтвараецца ў выніку дакранання языка да пярэдняй часткі паднябення.
Рускі гук [ій' ] вымаўляецца як доўгі мяккі фрыкатыўны або як [ш' ч'] з вельмі слабым выбухным элементам у другой частцы.
Беларускае двухфанемнае спалучэнне [тч] вымаўляецца толькі цвёрда.
Пры вымаўленні рускіх выбухных [д' ], [т'], самая пярэдняя частка спінкі языка, якая далучаецца да яго кончыка, змыкаецца з верхнімі зубамі і ніжнім краем альвеолаў, кончык языка можа быць апушчаны да ніжніх зубоў. , ,
Пры вымаўленні беларускіх афрыкат [дз' ], [ц' ] праяўляецца тэндэнцыя да аслаблення змычкі, якая ажыццяўляецца пярэдняй часткай языка. Гэта вядзе да таго, што [дз'], [ц’] артыкулююцца пры няпоўнай змычцы. Пры ўтварэнні [дз'], [ц'] язык займае тое ж становішча, што і пры ўтварэнні гукаў [с' J, [з' ]. Асаблівасцю вымаўлення афрыкат з’яўляецца толькі тое, што яно характарызуецца
імгненным нарастаннем сілы. У [з’ ], [с'] гэты працэс адбываецца паступова.
Як паказвае аналіз, самым цяжкім з’яўляецца выпадак распазнавання зычных /д'] — [дз' J і [т' J — [ц' J, паколькі пры аднолькавасці месца ўтварэння гукі ў кожнай пары адрозніваюцца толькі наяўнасцю поўнай або няпоўнай змычкі кончыка языка з верхнімі зубамі і ніжнім краем альвеолаў.
Самым лёгкім з’яўляецца адрозненне рускіх [г], [г'] і бсларускіх р/, [у' J. Кантрастнасць моманту імгненнасці ва ўтварэнні выбухнога [zj і фрыкатыўнасці [У/, як адзначас М. Б. Анціпава, лёгка ўлаўліваецца дзецьмі ва ўласных артыкуляцыях. Пры пастаноўцы беларускага /р/ у якасці апорнага можна выкарыстоўваць гук [xj, вымаўленне якога дзеці засвойваюць значна раней.
Пасля гукаў [yj, [y'J, на наш погляд, трэба ўвесці гукі [ў], [дж/, як не маючых аналагаў у рускай мове. Пастаноўка [ў] можа абапірацца на ўменне вымаўляць галосны [yj. Гук [дж/ трэба ўводзіць пасля таго, як дзеці на занятках па развіццю беларускага або рускага маўлення адпрацуюць вымаўленне гукаў/ж/, [mJ.
Пасля засваення дзецьмі вымаўлення рускага/ч'/ і авалодання ўменнем адрозніваць на слых цвёрдыя і мяккія зычныя можна ўводзіць беларускі гук [ч]. У гэтым выпадку апора будзе ажыццяўляцца і на вымаўлснне [ж], [mJ, і на асэнсаванае адрозненне цвёрдага [ч] і мяккага [ч’ ].
На ўсвядомленым адрозненні гукаў [р] і [р' j трэба грунтаваць і ўвядзенне беларускага [р], у якога няма “малодшага оратка". Спецыяльнай работы над вымаўленнем гэтая фанема не патрабуе (за выключэннсм выпадкаў неабходнасці лагапедычнага ўмяшання).
Лагічным уяўляецца ўв чдзенне гукаспалучэння [тч/ пасля замацавання правільнага вымаўлення кожнага з гэтых гукаў паасобку, а ў дзіцячым садзе з рускім маўленчым рэжымам — умення дзяцей адрозніваць на слых і ў вымаўленні гукау/ч/, [ш']. '
Такім чынам, можна прапанаваць наступны парадак увядзення фансмных адзінак беларускай мовы па гадах навучання у дзіцячым садзе з беларускім моўным рэжымам:
Першая малодшая група — усе галосныя гукі, зычныя [м'], [6], [&], [nJ, [n'J.
ІЧ> [С 1, [3 ], /у/, [г] (у асобных словах: га-га-га, гузік, ганак, гуз), [к], [к'], [xj, [х'], [yj, [y'J ?
[шч]^Я[^]'а ~ [ц1’ Л"7’ Іж1’ Ідж]’ М’ ІФІ’
У дзіцячым садзе з рускай мовай выхавання і навучання парадак увядзення спецыфічна беларускіх гукау наступны-
Сярэдняя група [yj, / у'/, [ў], [дж], [ч], '[pj. ’
Старэйшая група — [шч], [ц' ], [дз' ].
Як спалучаецца прапанаваны парадак увядзення спецыфічных беларускіх гукаў з тым, што з першых заняткаў у слоўнік дзяцей уключаюцца словы, якія змяшчаюць усе гэтыя гукі? Вымаўленне слова, асабліва падобнага па гучанню на рускае, так ці інакш адпрацоўваецца пры яго ўвядзенні. На першых парах гэтага дастаткова. Работа ж над вымаўленнем пералічаных гукаў, гукаспалучэнняў і слоў з імі — пастаянны і паслядоўны працэс, у якім кожная вучэбная мэта выцякае з папярэдняй. У першым выпадку дашкольнікі засвойваюць вымаўленне асобных беларускіх слоў, а ў другім — авалодваюць абагульненым гукавымаўленчым уменнем. У той жа час спасылка на ўжо засвоенае правільнае вымаўленне якога-небудзь гука ў слове спрыяльна адбіваецца на ўжыванні дадзенага гука і ў іншых словах.