• Часопісы
  • Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

    Беларуская мова ў дзіцячым садзе

    Наталля Старжынская
    Для дашкольнага ўзросту
    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 159с.
    Мінск 1995
    39.63 МБ
    Аднак усё сказанае не азначае, што развіваць звязнае маўленне можна толькі тады, калі дзіця добра засвоіла гукавы, лексічны і граматычны бакі беларускай мовы. 3 самага пачатку фарміраванне навыкаў выбару слоў, вымаўленчых і граматычных уменняў ажыццяўляецца ў простых формах звязнага маўлення. Толькі ў тым выпадку, калі кожнае новае ўменне — лексічнае, фанетычнае, граматычнае — выкарыстоўваецца для пабудовы звязнага выказвання, можна гаварыць аб іх рэальным засваенні.
    Такім чынам, звязнае маўленне, акумулюючы дасягненні дзіцяці ў засваенні ўсіх бакоў мовы, у той жа час з’яўляецца сродкам паспяховага авалодання мовай — яе гукавой формай, лексікай, граматыкай.
    Звязнае маўленне можа выступаць у дзвюх формах — дыялогу і маналогу. Дыялог — гэта абмен двума і больш субяседнікамі рэплікамі або кароткімі выказваннямі, часта ў выглядзе пытанняў і адказаў на іх. Дыялог не патрабуе разгорнутых сказаў, таму што іх змест дапаўняецца мімікай,
    жэстамі, інтанацыяй, а таксама сітуацыяй, у якой знаходзяцца субяседнікі.
    Звязнае маналагічнае маўленне — больш складаная форма маўлення, накіраваная на слухача. Яно ўяўляе перадачу адным чалавекам якога-небудзь складанага разгорнутага зместу: думкі, цэласнага апісання прадмета, з’явы, падзеі. У маналогу параўнальна мала выкарыстоўваецца немаўленчай інфармацыі, якая атрымоўваецца з сітуацыі размовы. Так, замест таго, каб указаць на прадмет, у маналогу яго называюць, а пры неабходнасці і апісваюць.
    Як ужо было паказана ў папярэдніх раздзелах, дзіця спачатку авалодвае сітуацыйна-дыялагічным маўленнем, а затым кантэкстным і маналагічным. Пры гэтым, падкрэслівае Ф. А. Сахін, звязнасць маналагічнага маўлення пачынае фарміравацца ў дыялогу: “Дзіця, адказваючы ў дыялогу на пытанні дарослага, вучыцца задаваць пытанні самому сабе. Дыялог ёсць першая школа развіцця звязнага маналагічнага маўлення дзіцяці. Таму так важна навучыцца ’’канструяваць" дыялог і кіраваць ім"50.
    Мінімальны адрэзак звязнага маўлення — сказ з аднаго слова, які выражае закончаную думку, пачуццё, жаданне. Напрыклад: “Ноч”; “Горача”; “Дай!”. У маўленні маленькага дзіцяці, якое толькі авалодвае гэтым уменнем, сказы з аднаго слова з’яўляюцца першымі спробамі выразіць свае намеры, жаданні, пачуцці ў зносінах з дарослым. Яно азначае адным словам самы важны элемент сітуацыі, а астатняе дапаўняе мімікай, жэстам, інтанацыяй. Калі дзіця радасна ўскліквае: “Кіся! Кіся!”, паказваючы пальчыкам на ката, гэта азначае: “Вунь кіса”. Тое ж слова, вымаўленае з капрызнай Днтанацыяй, падмацаванай адпаведным жэстам, азначае: “Дай кісу”. У пэўнай сітуацыі вымаўленне гэтага слова са здзіўленай інтанацыяй азначае: “Кіса знікла, пайшла”.
    Прыблізна ў 1 год 10 месяцаў дзіця авалодвае сказамі з двух слоў, а затым паступова ўсё больш складанымі.
    Працэс стварэння звязнага выказвання падзяляецца на ўнутранае праграміраванне і вонкавую маўленчую дзейнасць, якая прадстаўлена тэкстам. Пераход ад унутранага маўлення да вонкавага пачынаецца з выбару агульнай структурнай схемы сказа або сінтаксічнай мадэлі (і ў цэлым выказвання), якая затым запаўняецца падыходзячымі па сэнсу і граматычнай форме словамі, у выніку чаго і ствараецца выказванне. Такім чынам, асноўнай адзінкай звязнага маўлення з’яўляецца сінтаксічная мадэль, якая выступае ў якасці ўзору для пабудовы бязмежнай колькасці выказванняў.
    Дзякуючы таму што сінтаксіс рускай і беларускай моў у асноўным супадае, працэс навучання дашкольнікаў беларускаму звязнаму маўленню значна аблягчаецца: дзеці могуць
    карыстацца тымі структурнымі схемамі, якія ўжо захоўваюцца ў іх памяці, запаўняючы іх беларускай лексікай у адпаведнай граматычнай форме.
    Аднак звязны тэкст — гэта не набор сказаў. Фразы ў тэксце ўступаюць у разнастайныя сувязі для раскрыцця змястоўных суадносін думак, якія выказваюцца. Па словах даследчыка механізмаў маўленчай дзейнасці М. I, Жынкіна, “толькі на стыку двух сказаў ляжыць тое зерне, з якога развіваецца тэкст. У тэксце выказваецца больш, чым у кожным са сказаў. Гэтае большае цалкам вызначаецца сувяззю сказаў”51. Такая сувязь называецца міжфразавай. Міжфразавая сувязь — гэта перш за ўсё пераход ад сказа да сказа, развіццё думкі, таму яна падпарадкавана логіцы развіцця думкі.
    Для дзяцей ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту, якія знаходзяцца на ўзроўні сітуацыйна-дзелавой формы зносін, пры апісанні прадмета, малюнка характэрны толькі пералік асобных частак аб’екта без якой-небудзь сувязі паміж сказамі. Напрыклад: “Хвосцік, роцік, вушкі, вочкі, ножкі” (апісанне цацкі кацяняці); “Лялька ёсць. Вунь дзяўчынка, лялечка і мішка. Паравоз. Хлопчык, сцяжок” (расказванне па карціне “Гуляем у цягнік”).
    Затым дзеці пачынаюць выкарыстоўваць фармальныя сувязі, часта з дапамогай злучнікаў а, і, указальнага займенніка вунь. Напрыкла^: “Вушкі ў яго. Лапкі якія вунь, белыя. Хвосцік чорны”; “Ен гау-гау. А людзі прыбеглі, сабачка — гам-гам — вось так іх з’ела”.
    Да больш высокага ўзроўню адносяцца апісанні і расказванне, у якіх выкарыстоўваецца ланцуговая сувязь. Ланцуговая сувязь забяспечвае непарыўны рух думкі ад аднаго сказа да другога сродкамі паўтору ключавога елова і разгортвання яго ў наступным сказе. Напрыклад: “Хлопчык, паравозік. У хлопчыка ёсць шорты. У хлопчыка таксама ёсць кашуля...” Разам з лексічным паўторам дзецьмі выкарыстоўваецца ланцуговая займенная сувязь: “Сабачка чорны. Ён гаўкае...” Такімі відамі сувязі дашкольнікі авалодваюць у сярэднім узросце.
    Некаторыя дашкольнікі старэйшага ўзросту пачынаюць выкарыстоўваць у звязным маўленні ланцуговую сінанімічную сувязь: “Шчаня маленькае. У малога вочкі чорныя...” Сінанімічная сувязь робіць маўленне больш гібкім, разнастайным, дазваляе пазбегнуць паўтарэння аднаго і таго ж слова.
    Тэкст як “тэматычнае, стылёвае і сэнсавае адзінства” (Т. А. Ладыжанская) дзеліцца на лагічныя, кампазіцыйна завершаныя блокі. У розных па тыпу тэкстах структура мае свае асаблівасці. Фундаментальнымі тыпамі тэкстаў з’яўля-
    юцца апісанне, апавяданне і разважанне. Для дашкольнікаў уласцівыя першыя два тыпы.
    Асноўная функцыя апісання — адлюстраваць нейкі момант рэчаіснасці, даць вобраз прадмета. Апісанне заўсёды статычнае. Яно пачынаецца з называння прадмета (асобы, з явы), яго агульнай характарыстыкі. Затым ідуць сказы’ якія удакладняюць агульную карціну. Пасля пералічэння прымет можа быць фраза, якая завяршае апісанне: часта як ацэнка аб екта апісання. (Класічнымі прыкладамі апісання могуць служыць апавяданні К. Ушынскага “Конік” “Казёл” і інш.)
    Асновай апавядання з’яўляецца сюжэт, які разгортваецца ў часе. Змест апавядання дынамічны, на першым плане	 паслядоўнасць падзей. Апавяданне можа ўключаць простую мову, дыялог. Агульная схема апавядання наступная: завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, спад дзеяння, развязка аоо пачатак падзей, развіццё падзей, канец падзей. Часткі апавядання маюць свае прыметы. Напрыклад, у першай частцы звычайна ўказваецца час дзеяння або месца дзеяння яна часта пачынаецца са слоў аднойчы, калісьці.
    У апісаннях і апавяданнях малодшых дашкольнікаў часцей за ўсё выразна вылучаецца асноўная частка, але паслядоўнасць падзей у апавяданнях, іх логіка нярэдка парушаюцца. Канец часта выражаецца словамі вось, усё. Напрыклад: “Хвосцік у пеўніка, грабеньчык. Лапкі. Усё”.
    У сярэднім дашкольным узросце апісанні дзяцей складваюцца, як правіла, з дзвюх частак. Часцей за ўсё адсутнічае пачатак. Напрыклад: “Гусь белая. Яна кракае: кра-кра. У гусі чырвоныя лапкі. Гусь любіць плаваць”. У апавяданнях дзяцей няма або пачатку, або канца. Асноўная частка прысвечана расказванню аб дзеяннях галоўнага героя. Напрыклад: “Каця з садзіка прыйшла, просіць маму яна: “Паехалі да бабулі!” — “He паедзем. Мы потым паедзем. Усё”.
    Апавяданні старэйшых дашкольнікаў больш дасканалыя. Але, як паказваюць даследаванні, без спецыяльнага навучання нават старэйшыя дашкольнікі ў болыпасці не размяжоўваюць пачатак і працяг апавядання, або працяг і канец. Яны не могуць самастойна вызначыць адсутнасць той або іншай часткі апавядання, яе межы. Што азначае: у дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту недакладныя ўяўленні аб структуры апавядання. Гэта адбіваецца на пабудове дзецьмі самастойнага выказвання. Яны адчуваюць цяжкасці ў арганізацыі зачыну (пачатку), раскрыцці асноўнай часткі выказвання і афармленні канца.
    „ Прыведзеныя даныя засваення звязнага маўлення па ўзроставых групах з’яўляюцца сярэднестатыстычнымі. Вядома, што ўзровень развіцця маўлення залежыць ад характару зносін, зместу маўлення, узроставых і індывідуальных
    асаблівасцей дзіцяці. Таму ў фарміраванні маўлення дзіцяці індывідуальныя асаблівасці могуць поўнасцю перакрыць іх сярэднестатыстычныя даныя.
    Апрача таго, форма маўленчага выказвання абумоўлена, на думку даследчыкаў, разуменнем субяседнікам дзіцяці. Малодшыя дашкольнікі адаптуюць сваё маўлённе для слухача і адказы апошняга ўплываюць на будову і змест будучай фразы. Так, па словах А. Я. Рэйнстэйн, сфера зносін з равеснікам хутчэй стымулюе да выкарыстання маўлення, чым з дарослым. Дарослы лёгка разумее сітуацыйнае маўленне дзіцяці.
    Каб зразумець адзін аднаго, дзецям неабходна карыстацца разгорнутымі выказваннямі, г. зн. яны павінны быць звязнымі, кантэкстнымі. Менавіта ў зносінах з равеснікамі маўленне дзіцяці становіцца звязным і лексічна больш разнастайным.
    Усе названыя акалічнасці неабходна ўлічваць пры фарміраванні маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту.
    Паколькі сродкі міжфразавай сувязі і структура звязнага тэксту ў рускай і беларускай мовах безумоўна аднолькавыя, то задачы развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў з’яўляюцца агульнымі. Неабходна вучыць дзяцей адбіраць змест, які павінен быць перададзены ў маўленні, падбіраць найбольш дакладныя словы для выказвання думкі, будаваць сказы розных тыпаў. He менш важна вучыць выкарыстоўваць неабходныя для звязнага маўлення моўныя сродкі: інтанацыю, лагічны націск, розныя віды сувязі сказаў і структурных частак тэксту паміж сабой.
    Асноўныя прынцыпы фарміравання дыялагічнага і маналагічнага маўлення дашкольнікаў.
    Нагадваем, што методыка навучання дашкольнікаў звязнаму маўленню павінна асноўвацца на прынцыпе маўленчага дзеяння. Фразы, якія вымаўляе дзіця на беларускай мове, будуць вынікам маўленчага дзеяння толькі пры наяўнасці ў яго ўнутранага матыву дзейнасці (чаму яму трэба гэта сказаць), мэты (дзеля чаго трэба гэта сказаць, што атрымаецца ў выніку), думкі (які змест трэба перадаць словамі). Дзіця павінна самастойна адабраць словы для перадачы думкі, змяніць іх у адпаведнасці з правіламі беларускай граматыкі, пабудаваць сказ, звязаць сказы паміж сабой у звязны тэкст.