Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
Адрозненне ад рускай мовы заключаецца ў тым, што гэты ненаціскны галосны не рэдуцыруецца, г. зн. не пераўтвараецца ў [A] або кароткі [ь], а вымаўляецца выразна, гэтак жа, як пад націскам: параўнайце рус.: в[Д]да і бел.: в[а]да, рус.: в[ь]дяндй і бел.: в[а]дзяны.
Прыметай сапраўднага правільнага беларускага маўлення з’яўляецца змякчэнне ў большасці выпадкаў парных па цвёрдасці-мяккасці зычных перад мяккімі зычнымі. Такое змякчэнне зычных называецца асімілятыўным. Характэрна, што пры асімілятыўным змякчэнні зычныя заўсёды дасягаюць такой жа ступені мяккасці, як і ў становішчы перад галоснымі і на канцы слоў (с’нег, з’мена, дз’веры, ц’вёрды, з'вес'ці). Найбольш паслядоўна змякчаюцца зычныя [зі, [с], акрамя выпадкаў, калі яны стаяць перад/г'/, [к'], [х].
Характэрнай асаолівасцю беларускай фанетыкі з’яўляецца наяўнасць падоўжаных зычных у словах пэўных тэматычных груп лексікі. Яны выкарыстоўваюцца галоўным чынам: а) у назоўніках ніякага роду, якія абазначаюць час, абстрактныя і зборныя назоўнікі: снеданне, сёння, вяселле, галлё; б) у творным склоне назоўнікаў жаночнага роду з чыстай асновай: цішшу, граззю, зеленню; в) у творным склонс лічэбнікаў: пяццю, дзесяццю; г) у назоўніках жаночага роду тыпу: Наталля, свацця; д) у некаторых прыслоўях, якія ўтвораны ад творнага склону назоўнікаў жаночага роду з чыстай асновай: ноччу, рыссю. Астатнія выпадкі прадстаўленыя адзіночнымі словамі.
Выхавальніку неабходна ведаць і валодаць асаблівасцямі вымаўлення галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў у розных пазіцыях слоў. Да іх адносіцца, напрыклад, вымаўленне спалучэнняў дц, тц у якасці падоўжанай афрыкаты [цц], [ц'ц’]: сіцца (сітца), ацценне (адценне), спалучэнне чц як падоўжанага зацвярдзелага//р(/: у хустаццы (ухустачцы) і інш. .
3 названымі асаблівасцямі вымаўлення беларускіх слоў дзеці спачатку знаёмяцца на асобных прыкладах — словах, якія ўваходзяць у тэматычны слоўнік тых або іншых заняткаў. Так, па тэме “Абазначэнне часу” ўводзяцца словы сёння, ноччу; па тэме “Жывёлы” — звярок, мядзведзь, свіння і г. д. Кожны раз выхавальнік звяртае ўвагу на вымаўленне слова, пры неабходнасці параўноўвае яго з рускім.
Найбольш распаўсюджаным прыёмам фарміравання арфаэпічных уменняў дзяцей выступае ўзор вымаўлення выхавальніка, які дзеці паўтараюць. Каб паўтарэнне было не механічным, гэтаму дзеянню папярэднічае гульнёвая матывацыя. Так, матываваным з’яўляецца паўтарэнне асобных слоў ці форм у гульні “Рэха”: выхавальнік вымаўляе слова гучна, а дзеці па аднаму — цішэй. Такую гульню можна правесці ўжо з выхаванцамі малодшай групы.'
Замацаванню правільнага вымаўлення асобных слоў спрыяе дагаворванне іх у вершах, дзе асаблівасць вымаўлення падказваецца рыфмай.
Напрыклад:
3 новага партрэта
У хаце на сцяне Паглядаюць мама 3 татам на ... (мяне). J. Гурбан.
Малодшым дашкольнікам прапануецца дагаворваць словы ў знаёмых вершах, выхаванцы сярэдняй і старэйшай груп могуць дагаворваць і ўпершыню пачутыя радкі.
Для замацавання вымаўлення слоў з ненаціскным [a] можна прапанаваць выхаванцам сярэдняй і старэйшай груп такую гульню. Дзеці хорам вымаўляюць той ці іншы склад на а, потым адно з дзяцей па ўказанню выхавальніка павінна хутка назваць сваё слова з гэтым складам: ля-ля-ля — лясы, ля-ля-ля — лячыць, ля-ля-ля — лянок і г. д.; ба-баба — бальніца, ба-ба-ба — баравік, ба-ба-ба — баран і г. д. Папярэдняе вымаўленне склада на а стварае ў малых устаноўку на аканне ці яканне.
Яшчэ ў сярэдняй групе, калі дзеці пазнаёмяцца з тэрмінам “гук”, выхавальнік звяртае ўвагу дзяцей на асаблівасць вымаўлення слоў з падоўжанымі зычнымі. Напрыклад, пасля расказвання беларускай народнай казкі “Коцік, пеўнік і лісіца” дзеці завучваюць словы пеўніка, з якімі той звяртаецца да коціка: “...Нясе мяне ліса па карчах, па каменні, па ўсякім зеллі...” Выхавальнік гаворыць: “Паслухайце, як я вымаўляю гук [н' ] у слове каменні (вымаўляе слова, інтанацыйна падкрэсліваючы патрэбны гук), — ледзь працягла, падоўжана. Гэтак жа вымаўляецца гук [л' J у слове зеллі". Прапануе дзецям паўтарыць названыя
У старэйшым узросце веды дзяцей замацоўваюцца і абагульняюцца. Так, на занятках па навучанню грамаце выхаванцы авалодваюць уменнем вылучаць слоўны націск. Абапіраючыся на гэтыя ўменні і веды, ім можна растлумачыць, што ў беларускай мове ненаціскны галосны а вымаўляецца вельмі выразна: зямля, ляцець, цяпер. А як скажам па-руску? Гэта асаблівасць беларускай мовы.
Педагог таксама паведамляе, што ў некаторых беларускіх словах асобныя зычныя вымаўляюцца не так, як астатнія, ледзь працяглей: калоссе, падарожжа, снеданне. Кожны раз пытаецца, які зычны ў слове вымаўляецца працягла, падоўжана. Паведамляе, што гэтыя зычныя гукі называюцца падоўжанымі.
Карысна параўнаць з дзецьмі вымаўленне беларускіх і рускіх слоў, пачатковая форма якіх супадае: камень — no
камням — па каменні, ноч — ночью — ноччу, гразь — грязью — граззю, колас — колосья — калоссе і г. д.
Праводзіцца параўнанне значэння і вымаўлення слоў тыпу сук — сучча, каласы — калоссе, збажына — збожжа. Работу над падобнымі парамі слоў можна праводзіць у выглядзе гульні “Хто ўважлівы?” (дзеці вызначаюць словы з падоўжанымі зычнымі ў названых выхавальнікам парах) або “Як сказаць інакш?” (дзеці ў адказ на зыходнае слова самастойна ўтвараюць слова з падоўжанымі зычнымі).
Каб прадэманстраваць старэйшым дашкольнікам словараспазнавальную ролю падоўжаных зычных, можна прапанаваць ім прыдумаць сказы са словамі, напрыклад, насенне і на сене, варанянё і вараннё.
Засвоіўшы дастатковы слоўнікавы запас, дзеці могуць вы7 конваць такое заданне, як падбор падобных па гучанню слоў: насенне, варэнне, пытанне, пячэнне, здарэнне. Выхавальнік падкрэслівае, што ва ўсіх гэтых словах ёсць падоўжаныя зычныя, дзеці іх вызначаюць.
3 мэтай развіцця фанематычнага слыху дзяцей выхавальнік праводзіць з імі практыкаванні на распазнаванне слоў з падоўжанымі зычнымі або з выразным ненаціскным галосным [а]. Так можна прапанаваць знайсці словы з падоўжанымі зычнымі ў вершы:
У вароны сёння
Дзень нараджэння.
На стале ў вароны
Чай і варэнне. А. Бадак.
Словы з выразным аканнем і яканнем дзеці могуць вызначыць у такім вершы:
Важна возіць ён пясок
Аж да той пляцоўкі, Дзе будуюць гарадок Дзве яго сяброўкі. Л. Мароз.
Выхавальнік вымаўляе словы, падкрэсліваючы голасам патрэбныя гукі.
У рэчышчы работы над сэнсавым бокам слова можна прапанаваць выхаванцам “загадкі” — тлумачэнні значэнняў слоў, якія адрозніваюцца тымі або іншымі асаблівасцямі вымаўлення: “Тое, што мы ядзім кожную раніцу”. (Снеданне.) Хаткі для пчол”. (Вуллі.) “Напітак з мёду”. (Мядовы.) Дзень вясной”. (Вясновы.) “Зімой падае з неба”. (Снег.) і да т. п. Кожны раз выхавальнік падкрэслівае асаблівасць вымаўлення слоў-адгадак. Для практыкавання можна паданорме ЯКІЯ паДпаРаДкоўваюцца адной арфаэпічнай
У работу над правільным вымаўленнем беларускіх слоў уваходзіць і практыкаванне дашкольнікаў у правільнай пастаноўцы націску ў тых словах, якія падобныя на рускія: каршўн (кдршун), крапіва (крапйва), лбпух (лопўх), зямліо (зёмлю), нёсці (нестй), нікдга (нйкогд) і г. д. Гэта тыя выпадкі, дзе вельмі верагоднае ўзнікненне арфаэпічнай інтэрферэнцыі ў маўленні дзяцей. Каб папярэдзіць гэтыя памылкі, засваенне націску ў падобных словах і іх формах павінна быць не механічным, а ў пэўнай меры асэнсаваным. Гэта значыць, што такія словы трэба параўноўваць з рускімі: “Ты сказаў па-руску валенкй, а па-беларуску трэба казаць валёнкі”.
Вельмі карысна для дзяцей складаць прадметныя мадэлі складовай пабудовы пар падобных слоў і вылучаць у кожным націск. Напрыклад, у выніку аналізу слрў дачка і дбчка з’яўляюцца наступныя мадэлі: □□ □□ Такім чынам дашкольнікі наглядна пераконваюцца, у чым розніца паміж беларускім і рускім словамі.
Замацаваннс правільнага вымаўлення слоў ажыццяўляецца шляхам такіх практыкаванняў, як прыдумванне сказаў з зададзеным словам, дагаворванне сказаў, асабліва вершаваных, дзе правільны націск абумоўліваецца рыфмай:
Стары заяц-работнічак На скрыпачцы грае. А лісіца, а хітріца 3 куста ... (выглядае). 3 народнага.
Старэйшым дашкольнікам можна прапанаваць гульню “Скажы па-беларуску”, у якой замацоўваюцца і актывізуюцца вымаўленчыя навыкі дзяцей. Выхавальнік называе рускае слова, а дзеці ў адказ — беларускае. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстаць перакідванне мяча або ўзнагароджванне фішкамі за кожнае слова. Прапануюцца толькі тыя рускія словы, якія адносяцца да падобных на беларускія (нога — нага, детй — дзеці, река — рака, медведь — мядзведзь, ночь — ноч, колосья — калоссе і да т. п.). Дзеці, па сутнасці, не перакладаюць словы, а асэнсавана змяняюць артыкуляцыю, вымаўляючы іх у адпаведнасці з заканамернасцямі беларускай фанетыкі і арфаэпіі. Уменне выконваць такое дзеянне можна лічыць адным з крытэрыяў авалодвання беларускім вымаўленнем.
Асноўным жа паказчыкам засваення беларускага гукавымаўлення і правіл арфаэпіі з’яўляецца дакладнае вымаўленне ўсіх гукаў і засвоеных слоў у маўленчых сітуацыях.
7. Зак. 777
РАЗВІЦЦЁ ЗВЯЗНАГА МАЎЛЕННЯ.
Асаблівасці развіцця звязнага маўлення ў дашкольным узросце.
Пад звязным маўленнем разумеецца сэнсавае разгорнутае выказванне, якое складаецца з фраз, сказаў, лагічна звязаных паміж сабой, і якое забяспечвае зносіны і ўзаемаразуменне людзей.
Асноўнай мэтай навучання дашкольнікаў беларускай мове з’яўляецца развіццё ў іх звязнага маўлення. Валоданне звязным маўленнем у сваю чаргу павышае цікавасць дашкольнікаў да заняткаў па беларускай мове, стварае станоўчую матывацыю яе вывучэння.
Звязнае маўленне як бы ўбірае ў сябе ўсе дасягненні дзіцяці ў валоданні мовай. Здольнасць звязна выражаць свае думкі ў маўленні патрабуе наяўнасці ў свядомасці дзіцяці неабходнага мінімуму лексічных адзінак і ўмення актыўна імі карыстацца.
Для развіцця звязнай мовы трэба не толькі адабраць словы, якія найбольш дакладна падыходзяць для выражэння дадзенай думкі, але і ўмець іх вымавіць у адпавсднасці з арфаэпічнымі нормамі, правільна выкарыстаць інтанацыйныя сродкі, лагічны націск. Непасрэдны ўплыў на звязнасць маўлення аказвае ўзровень развіцця граматычнага ладу мовы, асабліва сінтаксічнага. Трэба ўмець будаваць розныя тыпы сказаў, выкарыстоўваць розныя маўленчыя сродкі для сувязі сказаў паміж сабой, пераходу ад аднаго сказа да другога. Звязнае апісанне або расказванне павінны адпавядаць пэўнай структуры.