Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
Фарміраванне сінтаксічнага ладу.
Пад фарміраваннем сінтаксічнага ладу маўлення разумеецца засваенне дзецьмі спосабаў пабудовы словазлучэнняў і сказаў. Своечасовае засваенне сінтаксічнага ладу роднай мовы — важная ўмова паўнацэннага маўленчага развіцця дзіцяці. Менавіта з дапамогай розных, простых і складаных, сінтаксічных канструкцый дзіця можа адэкватна адлюстраваць у маўленні сувязі, адносіны рэчаіснасці, якія яно пазнае пры азнаямленні з наваколлем, звязна, лагічна пабудаваць тэкст.
Авалоданне сінтаксічным ладам адбываецца ў працэсе маўленчай дзейнасці. У ходзе маўленчых зносін дзіця стыхійна, неўсвядомлена засвойвае структуру сказа і формы сувязі. Таму адным з вядучых метадаў навучання сінтак^^ выступаюць назіранні і гутаркі. У працэсе назіранняў прыроды і грамадскага жыцця выхавальнік клапоціцца аб тым, каб дзеці ўмелі ўстанаўліваць істотныя сувязі паміж
з’явамі і выяўляць іх у маўленні. У кожным зручным выпадку неабходна ўдакладняць з выхаванцамі час, месца дзеяння, яго прычыны, умовы, абставіны, падказваць дзіцяці адпаведныя словы і фразы, якія характарызуюць дадзеныя адносіны. Асноўны метадычны прыём — пошукавыя пытанні. Яны патрабуюць ад дзіцяці разгорнутага выказвання. Напрыклад, гутарка з дзецьмі сярэдняй групы: “Чаму вакол ляжыць снег?” — “Холадна, таму снег вакол ляжыць!” — “А што стала б, калі было б цёпла?” — “Калі б было цёпла, снег растаў бы”.
Вялікія магчымасці для фарміравання сінтаксічнага ладу маўлення дае разглядванне прадметаў, цацак, карцін. Калі нават малодшыя дашкольнікі называюць якасці, прыметы прадмета або цацкі, яны вучацца будаваць сказы з аднароднымі членамі: “Кольцы на пірамідцы розных колсраў: жоўтыя, сінія, чырвоныя, зялёныя”. Разглядваючы карціну, дзіця арыентуецца на наглядна ўяўляльную сітуацыю, яму лягчэй ахарактарызаваць месца дзеяння, час дзеяння, устанавіць прычынна-следчыя адносіны і г. д. Напрыклад, па карціне “Гуляем з пяском” (малодшая група) выхавальнік задае пытанне: “Як вы думаеце, чаму дзецям не холадна?” ("Таму што лета, летам не холадна", “Таму што сонейка свеціць”.)
Пры разглядванні карціны “Зімовыя забавы” (старэйшая група) дзеці адказваюць на больш складаныя пытанні: “Адкуль бачна, што зараз зіма? Як апрануты дзеці? Чаму? Як бы вы гулялі, калі б апынуліся на гэтай горцы?” .
У гэтых выпадках маўленчая дзейнасць выступае як апасродкаванае звяно ў дзейнасці дзіцяці (пазнання, зносінах). Для развіцця маўлення і засваення сінтаксічнай структуры выказвання важную ролю адыгрывае ўласна маўленчая дзейнасць дзіцяці, у працэсе якой увага яго засяроджваецца на сродках і спосабах арганізацыі маўлення.
~ Сярод метадаў уласна маўленчай работы асноўную ўдзельную вагу пры навучанні сінтаксісу займаюць пераказ і расказванне па карціне, апісанне прадметаў, цацак. У працэсе пераказу дзеці запазычваюць сінтаксічныя канструкцыі з аўтарскага тэксгу, а пры расказванні самастойна будуюць сказы рознай канструкцыі. Навучанне сінтаксісу цесна звязана з развіццём звязнага маўлення, таму гэтыя пытанні будуць разгледжаны ў наступным раздзеле.
, Адным са шляхоў удасканалення структуры выказвання з яўляецца вырашэнне дзецьмі розных праблемных сітуацый загадванне і разгадванне загадак, тлумачэнне прыказак і прымавак, якія, па трапнаму выразу К. Д. Ушынскага, уяўляюць “любімы разумовы пажытак” дашкольнікаў. Фальклорныя формы, надзвычай багатыя сінтаксічнымі канструкцыямі, уласцівымі роднай мове. Так, загадка “Задраўшы
6. Зак. 777 о.
насок, бягуць у лясок” (лыжы) дае ўзор пабудовы сказа з дзеепрыслоўным зваротам. Прыказка “Трэба нахіліцца, каб вады напіцца” ўяўляе сабой складана-залежны сказ з падпарадкавальным мэтавым злучнікам. Завучванне дзіцем загадак, прыказак і прымавак “лепшы сродак прывесці дзіця да жывой крыніцы народнай мовы і ўсяліць у душы дзіцяці неасэнсавана такт гэтай мовы” 41. _
Важным сродкам фарміравання ў дзяцей навыку будаваць сказы розных тыпаў з’яўляюцца спецыяльныя практыкаванні і гульні; якія дазваляюць мэтанакіравана знаёміць іх з пэўнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, фарміраваць уменне адвольна выкарыстоўваць ва ўласным маўленні сінтаксічныя сродкі мовы. Пры мэтанакіраваным практычным азнаямленні са структурай сказа дзеці пачынаюць асэнсоўваць не толькі змест маўлення, але і яе форму. Даследчыкі адзначаюць, што ўжо дзеці 4—5 год здольныя пры выкананні вучэбных маўленчых заданняў вылучаць мадэль сказа ў маўленні-ўзоры і самастойна з выкарыстаннем новага лексічнага матэрыялу канструяваць сказы. У сінтаксічных практыкаваннях пачынае дзейнічаць кантроль свядомасці дзіцяці над слоўным выражэннем думкі, над афармленнем яе ў сказе. Павышасцца адвольнасць, або асэнсаванасць, пабудовы сказаў пры выкананні вучэбных маўленчых заданняў. Гэта значна аптымізуе маўленчыя зносіны і творчае перайманне маўленчых узораў.
Да сінтаксічных практыкаванняў адносіцца дагаворванне дзецьмі сказаў, якія прапануе выхавальнік. Для практыкаванняў з малодшымі дашкольнікамі падбіраюцца сказы са знаёмых ім мастацкіх твораў. Дзеці дагаворваюць сказы або ўзнаўляюць іх цалкам (хорам і індывідуальна). Гэта могуць быць сказы з простай мовай, з аднароднымі членамі сказа, складаназлучаныя і складаназалежныя сказы са злучнікамі каб, як, таму што.
Напрыклад, дзеці дагаворваюць складаназалежны сказ з даданым дапаўняльным:
Нас усіх у сад дзіцячы
Водзяць мамы. Мы не плачам. Я дык нават вельмі рад, ... (Што іду ў дзіцячы сад). К. Буйло.
Або складаназлучаны сказ з супраціўным злучнікам а: “Лісіцына хатка растала, a ... (зайкава стаіць як стаяла)”.
У сярэдняй групе з дапамогай практыкавання “Дапоўні сказ” дзеці вучацца складаць складаназлучаныя сказы са злучнікам а: “Морква салодкая, а рэдзька ... (горкая)”, “Памідор чырвоны, а капуста ... (белая)”. Больш складаным з’яўлясцца практыкаванне, у якім трэба дапоўніць складаназалежны сказ, калі даданы сказ не дагаворваецца поўнасцю,
тым больш што ў сярэдняй групе дзсці не рэагуюць у дастатковай ступені на інтанацыю незакончанага сказа. Аднак гэтае практыкаванне выкарыстоўваецца для навучання дзяцей будаваць складаназалежныя сказы прычыны, мэты: На вуліцы холадна, таму што ... , Зіна пайшла ў магазін, каб ... , Зараз восень, таму... . Важна адзначыць, што гэты прыём можа быць выкарыстаны нс толькі ў час заняткаў па роднай мове, але і ў час экскурсій, прагулак.
3 дашкольнікамі старэйшага ўзросту прыём дагаворвання сказаў выкарыстоўваецца ў больш ускладнёным варыянцс: незакончаныя сказы ўключаюцца ў звязны тэкст. Тут дзецям трэба памятаць прачытаны тэкст, думаць пра сэнс дадзенага сказа ў кантэксце, арыентавацца на інтанацыю незакончанага сказа. Тэксты прад’яўляюцца выхавальнікам у гульнёвай сітуацыі, напрыклад, як “Размыты ліст” (аўтары прыёму Ф. А. Сахін і М. С. Лаўрык). Дзецям гавораць, што ліст зайчыка (шчаняці, лісічкі) сваім сябрам трапіў пад дождж і сапсаваўся — некаторыя словы нельга прачытаць, і просяць дапамагчы зайку разабраць ліст. Прыкладны тэкст ліста: “Мы доўга гулялі на беразе ракі. Потым зрабілі лодку, каб ... . Мы селі ў лодку і паплылі. Раптам падзьмуў моцны вецер. Падняліся вялікія хвалі, якія ... . Мы пачалі крычаць ... . На дапамогу прыплыў мядзведзь і выцягнуў нас на бсраг. Мы апынуліся там, ... . Мы пачалі скакаць, каб ... •. Мішка пайшоў за морквай і капустай, пакуль ... . Мы хутка высахлі і сагрэліся, таму што ... . Прыйшоў Мішка і прынёс нам ежу. Морквы і капусты мы з’елі столькі... . Хутка мы будзем дома”.
В. В. Гербава лічыць, што, пачынаючы з малодшай групы, трэба вучыць дзяцей змяняць парадак слоў у сказе: Жаба рагатала з кураняці, Жаба з кураняці рагатала і г. д. Tara, на яе думку, прыцягвае ўвагу дзіцяці да спосабаў пабудовы фразы, да ўласнай маўленчай дзейнасці. Дзеці малодшай і сярэдняй груп могуць выконваць гэта практыкаванне, дагаворваючы сказ, які пачынас выхавальнік. У старэйшым узросце выхаванцы, пазнаёміўшыся са слоўным складам сказа, могуць у ходзе гульні “Жывыя словы” “чытаць” сказы з розным парадкам слоў. Дзеці-"словы" мяняюцца месцамі (складаюць сказы), такія сказы затым чытаюцца.
Сістэма вучэбных маўлснчых заданняў для сінтаксічных практыкаванняў з выкарыстаннем нагляднага матэрыялу распрацавана Э. П. Каратковай42. Выконваць даволі складаныя заданні дапамагае дзецям тая акалічнасць, што цацкі, якія трэба назваць у адказе, знаходзяцца ў іх полі зроку. Гледзячы на іх, дзіця кантралюе сваё маўленне, заўважае, аб чым яно сказала і аб чым яшчэ трэба сказаць. Акрамя Taro, выхавальнік дае ўзор пабудовы выказвання. Арыентуючыся на засвоеную маўленчую мадэль, дзеці практыкуюцца
ў самастойнай пабудове сказаў з выкарыстаннем у іх новага лексічнага матэрыялу. Распрацаваныя Э. П. Каратковай сюжэтна-дыдактычныя гульні могуць быць выкарыстаны для навучання дашкольнікаў пабудове агульных для беларускай і рускай моў сінтаксічных канструкцый. Гэты ж прынцып можа быць пакладзены ў аснову новых гульняў з сінтаксічным зместам.
Адной з асаблівасцей беларускага сінтаксісу з’яўляецца ўжыванне часціцы ці ў пачатку пытальных сказаў: Ці ідзе дождж? (Параўнайце з рускім: Мдёт лй дождь?) Уменне ставіць такія пытанні трэоа фарміраваць у дзяцей у спецыяльна арганізаванай гульнёвай вучэбна-маўленчай сітуацыі. Напрыклад, да дзяцей прыходзіць вельмі цікаўны хлопчык, які хоча пра ўсё ведаць. Яго нават завуць Цікаўка. Цікаўка ўвесь час задае пытанні дзецям: “Ці ідзе ўзімку дождж? Ці плавае рыбка ў вадзе? Ці ўмее ліса лятаць?” і да т. п. У рэшце рэшт Цікаўка “стамляецца”: “Ці ... ці ... пра што б мне яшчэ спытаць? Ці падабаецца вам у садзіку? Ці... ці... ці хочаце вы, каб я яшчэ прыйшоў да вас?”
Дзеці запрашаюць Цікаўку прыйсці яшчэ. Той кажа: “Я прыйду, але мне хочацца, каб мяне таксама пра што-небудзь спыталі”. Выхавальнік прапануе спытаць у Цікаўкі пра тое, што ён любіць. Дае прыклад: “Ці любіш ты малако?” Дзеці па ўзору складаюць свае пытанні. Затым можна прапанаваць малым спытаць Цікаўку пра тое, што ён ведае, і даць узор: “Ці ведаеш ты казкі?” і г. д.
Для замацавання ўмення задаваць пытанні з часціцай ці выкарыстоўваюцца дыдактычныя гульні тыпу “Тэлефон” (дзеці задаюць адзін аднаму пытанні “па тэлефоне”: Ці пойдзеш ты ў цырк? Парк? і г. д.), “Лятае — не лятае” (гульня праводзіцца ў крузе з мячом: дзіця кідае мяч другому дзіцяці, пытаючыся: “Ці лятае ... ?”, той адказвае і задае сваё пытанне наступнаму дзіцяці), “Ядомае — неядомае” (ход гульні аналагічны, дзеці задаюць пытанні: “Ці ядуць ... ?”) і іншыя гульні, напрыклад народныя: “Макімаковачкі”, у ходзе якой задаюць пытанні: “Ці пасеялі вы мак? Ці зацвіў мак?” і г. д. -