• Часопісы
  • Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

    Беларуская мова ў дзіцячым садзе

    Наталля Старжынская
    Для дашкольнага ўзросту
    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 159с.
    Мінск 1995
    39.63 МБ
    Работа над гукавымаўленнем.
    Метадычныя прынцыпы работы над беларускім вымаўленнем служаць вырашэнню агульных праграмных задач навучання. Навучанне фанетыцы цесна звязана з усімі аспектамі фарміравання беларускага маўлення як сродку зносін паміж дзецьмі і дарослым.
    У дзіцячым садзе з беларускай мовай выхавання і навучання на занятках па развіццю маўлення работа вядзецца над правільным вымаўленнем усіх гукаў роднай мовы. Гукі першай групы адпрацоўваюцца па традыцыйнай методыцы45, паколькі навык выкарыстання іх ва ўласным маўленні рускамоўных дашкольнікаў ужо сфарміраваны загадзя. Кожны гук другой і трэцяй груп трэба спачатку паставіць, a толькі потым адпрацоўваць яго вымаўленне ў гульнях і практыкаваннях.
    У дзіцячым садзе з рускім маўленчым рэжымам на занятках па беларускай мове мае сэнс працаваць толькі над гукамі другой і трэцяй груп.
    Перш за ўсё неабходны матывуючы прыём, каб азнаямленне з беларускімі гукамі зрабілася для дашкольнікаў асэнсаваным дзеяннем. Згодна з праграмай, на занятках па развіццю маўлення (рускага ці беларускага) у сярэдняй групе дзеці знаёмяцца з тэрмінам “гук”, атрымліваюць уяўленне аб тым, што словы складаюцца з гукаў. Можна прапанаваць ім наступную праблемную сітуацыю: дамы будуюцца з цаглін, машыны робяцца з дэталяў, а з чаго робяцца словы? Далей даецца паняцце аб гукавой сістэме як аб наборы, “скрынцы” з гукамі, з якіх бярэцца матэрыял для будаўніцтва слоў; у кожнай мове свая “скрынка” з гукамі.
    Перш чым будаваць беларускія словы, трэба паглядзець, якія гукі ляжаць ў “скрынцы” беларускай мовы.
    Агульнавядомым недахопам фанетычных практыкаванняў з’яўляецца такі: калі яны выконваюцца ізалявана, уся ўвага дзіцяці накіроўваецца на правільнае вымаўленне гука, і дзеці яго вымаўляюць правільна. Як толькі дзеці пераходзяць да спантаннага маўлення, навык губляецца. Гэта адбываецца тады, калі ў вымаўленчым дзеянні адсутнічае гульнёвы матыў. Дзеці не мабілізуюць для выканання задання свае магчымасці, ім нецікава выконваць патрабуемае маўленчае дзеянне. У такім выпадку навык выкарыстання гука ва ўласным маўленні не фарміруецца зусім або фарміруецца вельмі марудна і не ва ўсіх дзяцей.
    Трэба, каб кожнае вымаўленчае дзеянне, кожная яго аперацыя былі матываваныя, мслі для дзіцяці сэнс і інтарэс, толькі тады яны змогуць карыстацца сфарміраванымі навыкамі ў самастойным маўленні. Матыў вымаўленчага навыку для школьнікаў ствараецца ў гульні.
    Немэтазгодна пры фарміраванні правільнага беларускага гукавымаўлення выкарыстоўваць тыя гульні, якія ўжываюцца на занятках па рускай гукавой культуры, асабліва ў дзіцячым садзе з рускамоўным рэжымам. Калі дзеці ведаюць, што яны могуць пагуляць на рускай мове, гэта зніжае матывацыю іх удзелу ў гульні на беларускай мове.
    Неабходна, каб дзеці ў гульні вымаўлялі і пазнавалі патрэбныя гукі аўтаматычна, не думаючы аб гэтым спецыяльна. Для авалодання новымі гукамі дзіцяці патрэбна мець крытэрый правільнага пазнавання і вымаўлення. Адзіны выпадак, у якім дзеянне вымаўлення і пазнавання гука асэнсавана, — гэта калі гук уключаны ў склад слова, якое трэба вымавіць. Значыць, фанетычныя гульні будуюцца так, каб дзеці матывавана, г. зн. з якой-небудзь гульнёвай мэтай, вымаўлялі і пазнавалі новыя гукі ў гукапераймальных і іншых словах. Напрыклад, можна прапанаваць дашкалятам з дапамогай гукапераймання “збіць са следу” драпежніка або знайсці і выратаваць якую-небудзь жывёлу, спець “песеньку” птушкі, жука, званочка і да т. п.
    Пры фарміраванні навыкаў вымаўлення таго ці іншага гука ў гульні важна прытрымлівацца пэўнай паслядоўнасці дзеянняў. Фанетычныя гульні будуюцца з улікам наступных этапаў работы. (Этапы арганізацыі фанетычнай гульні прапанаваны К. Ю. Пратасавай)46:
    1.	Этап слыхавога ўспрымання, які ўключае знаёмства з новым гукам у слове і абстрагаванне гука ад слова. У гульнёвай сітуацыі трэба засяродзіць увагу дзяцей на патрэбным гуку, а затым увесці яго ізалявана.
    2.	Пастаноўка ізаляванага беларускага гука шляхам тлумачэння і па меры магчымасці дэманстрацыя яго артыкуля-
    цыі. (Тут можна выкарыстоўваць гульню “Вясёлы Язычок , распрацаваную М. Г. Генінг і Н. А. Герман .) Паўтарэнне дзеяння ў адпаведнасці з гульнёвым момантам.
    3.	Слыхавыя практыкаванні на распазнаванне новага гука. Дзеці вучацца распазнаваць новыя беларускія гукі, якія змешваюцца ў вымаўленні з рускімі гукамі ([дз'] [д ], [г] — [Y ]), або падобныя на гукі беларускай мовы ([дж] — [ж]). На кожны гук яны рэагуюць адпаведнымі гульнёвымі дзеяннямі.
    4.	Імітацыя дзецьмі гукавых адрозненняў у гульні.
    5.	Самастойнае вымаўленне новага гука ў гульні.
    6.	Уключэнне патрэонага гука ў словы і сказы беларускага вуснага маўлення ў працэсе гульнёвых дзеянняў.
    Пры распрацоўцы фанетычных гульняў трэба абапірацца на існуючыя ў беларускай і рускай мовах гукаперайманні, параўноўваць іх, каб прадэманстраваць розніцу ў вымаўленні. Можна “аднесці” той або іншы гук якой-небудзь фантастычнай жывёле, даўшы ёй адпаведную назву. Напрыклад, можна намаляваць незвычайнага жука (з вялікімі вушамі або з ільвінай грывай і да т. п.) і сказаць, што гэта Джук, “песенька” якога “дж-дж-дж”.
    Праілюструем паслядоўнасць работы над новым гукам канкрэтным прыкладам — гульнямі на ўвядзенне і практыкаванне зычных/У/,,
    1.	Увядзенне гўка [V] ў проціпастаўленні з гукам/г/.
    Выхавальнік просіць дзяцей успомніць, як гавораць гусі. ("Га-га-га" — гукаперайманне га-га-га ў беларускай мове вымаўляецца з выбухным [г].) А вось як гавораць галубы: “ггу-ггу-ггу”. На палянцы раздаюцца па чарзе галасы : “гага-га”, “ггу-гту-ггу”, “га-га-га”, “ггу-ггу-іту”. Гэта гавораць гусі і галубы.
    2.	Тлумачэнне вымаўлення гукаў.
    Выхавальнік гаворыць: “Паглядзіце, што робіць язычок гуся, калі той вымаўляе гук [г] (вымаўляе, як выбухны): ён апускае хвосцік уніз, выгінае сваю спінку і спінкай звонказвонка стукае ў столь: ”г-г-г". Як стукае язычок? Ці можна пацягнуць, праспяваць гэты гук?
    А вось як робіць язычок голуба: ён таксама хвосцік апускае ўніз, спінку выгінае, але да паднябення не дастае, ён выпускае з доміка цёплае паветра, ціхенька пахропвае, і ў яго атрымоўваецца працягла: “пт-пт-пт”. Паспрабуйце і вы сказаць.
    3.	Распазнаванне гукаў [г] і [TJ на слых.
    Выхавальнік расказвае, што гусі і галубы гуляюць на палянцы. Мы іх не бачым, але па голасу можна здагацца, хто з іх гаворыць. Вымаўляе гукаперайманні некалькі разоў. Дзеці адгадваюць, гусь ці голуб гаворыць.
    4.	Узнаўленне гукаў.
    Выхавальнік прапануе дзецям падумаць, у каго кожны з іх хоча пераўвасобіцца і чыю песеньку праспяваць — гуся ці голуба. Выклікае дзяцей па аднаму, тыя вымаўляюць задуманыя гукаперайманні, а ўсе астатнія адгадваюць, у каго пераўвасобілася дзіця. Важна выклікаць як мага больш дзяцей, але так, каб гульня не надакучыла.
    5.	Ужыванне гукаперайманняў у гульні.
    „Група дзяцей дзеліцца на-дзве каманды: “Гусей” і “Галубоў . Выхавальнік—таспадыня, якая корміць птушак. Калі яна кліча “гусі-гусі”, дзеці-"гусі” адказваюць “га-га-га”, калі кажа “гулі-гулі”, дзеці-'галубы" адказваюць “ггу-ггуггу . Праз некаторы час дзеці мяняюцца ролямі, гульня працягваецца.
    6.	Апрацоўка гука [у] у складзе гукаспалучэнняў, слоў і скзззу.
    а)	Выхавальнік: “Паслухайце, як малыя парасяткі ядуць оацвінне. гам-гам-гам". А вось як малыя конікі скачуць: гоп-гоп-гоп . А сабака брэша: “гаў-гаў-гаў”. Паспрабуем усе разам: як ядуць парсючкі? Як скачуць конікі? Як брэша СЗОЗКЗ;
    Адгадайце, дзе мы зараз ідзём — міма парсючкоў, конікау ці сабакі (вымаўляе гукаперайманні). Той, хто хоча уоачыць гэтых жывёл, павінны паказаць, што ён ведае, як ядуць парсючкі, брэша сабака, скачуць конікі.
    б)	Выхавальнік трымае ляльку, апранутую немаўляткам. 1 аворыць: “Мама гуляе з малым дзіцем. Кажа яму:" ”Агу”. I дзіця адказвае: “Агу”. Мама кажа: “Ara”. I дзіця адказвае:
    АгаДзеці па аднаму бяруць ляльку і гуляюць з ёй, “як мзмз .
    в)	Гульня “Рэха”. Выхавальнік вымаўляе гучна: “Ага!” тц*ха адказваюць: “Га”. Выхавальнік: “Агу!” Дзеці-
    Гу . I далей: “Эге!” “Ге”. “Ого!” “Го”. Паўтараецца некалькі разоў.	}
    Апошнія дзве гульні праводзяцца на наступных занятках аоо пасля заняткаў.
    Далей выхавальнік паведамляе, што ў беларускіх словах амаль заўсёды вымаўляецца гук/У/: напрыклад у слове нага а як сказаць гэта слова па-руску? Па-беларуску нага, гара, голуб, гусь. (Супастаўленне гукавых эквівалентаў рускай і беларускан моў дазваляе папярэдзіць у свядомасці дзіцяці фактара уяунага падабенства” рускіх і беларускіх фанем забяспечвае асэнсаванае засваенне іх акустыка-артыкуляцынных прымет.)	р
    Развучваюцца з дзецьмі жарты-чыстагаворкі:
    Га-га-га — хачу пірага, гі-гі-гі — смачньія пірагі, гу-гу-гу — з’есці не магу, гоў-гоў-гоў — няма пірагоў.
    Дзеці завучваюць скорагаворкі, напрыклад, “Даў Грыша Груні грушу, Груня Грышу шакалад”. Вымаўляюць іх павольна, мерна, хутка; гучна, ціха, шэптам. Увага дзяцей накіравана на спосаб вымаўлення скорагаворкі. Такім чынам вымаўленне гука/у/ аўтаматызуецца.
    Нарэшце, дашкольнікі могуць выконваць заданні на падбіранне слоў з зададзеным гукам. Так, у ходзе гульні “Хто назаве больш слоў з гукам />/?” дзеці назвалі: грыб, грузавік, Галя, гараж, гуаш, гайка, агурок. Хаця названыя словы супадаюць з рускімі, вымаўляліся яны з беларускім фрыкатыўным гукам [у/.
    Кожная фанетычная гульня і гульнёвае практыкаванне маюць зусім канкрэтную мэту. Разам яны складаюць пэўную сістэму, і практыкаванне кожнага гука патрабуе выкарыстання гульняў у строгай паслядоўнасці, якая пабудавана па прынцыпу ўскладнення артыкуляцыі.
    Работа над беларускай арфаэпіяй.
    Арфаэпія — гэта сукупнасць правіл літаратурнага вымаўлення. Арфаэпінныя нормы ахопліваюць фанетычную сістэму мовы, а таксама вымаўленне асобных слоў і груп слоў, асобных граматычных форм.
    У дзіцячым садзе неабходна ствараць спрыяльныя ўмовы для фарміравання літаратурнага вымаўлення. Асаблівае значэнне набывас гэтая задача ў сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя.
    У малодшым і сярэднім дашкольным узросце дзеці засвойваюць арфаэпічныя нормы беларускай мовы на прыкладзе асобных слоў і іх форм. У старэйшай групе ўвага дзяцей прыцягваецца да ўсвядомленага засваення некаторых правіл.
    Адметнай асаблівасцю беларускага вымаўлення выступае так званае аканне і яканне. Аканнем называюць супадзенне ў вымаўленні галосных [о], [э] з галосным [а] пасля цвёрдых зычных, калі з іх змяшчаецца націск (нбгі — нага, дрэмле — драмлю). Аканне распаўсюджваецца на ўсе ненаціскныя склады. Супадзенне галосных [о], [э] з галосным [а] пасля мяккіх зычных называецца яканнем (вёцер — вятры, мёд — мядбвы). Яканне распаўсюджваецца толькі на першы пераднаціскны склад. Галосны [а] не ў першым пераднаціскным складзе можа быць толькі тады, калі ён есць у аднакарэнных словах пад націскам (пяць — пятачдк, лямант — лямантаваць). У сувязі з аканнем і яканнем найбольш распаўсюджаніям ненаціскным галосным у беларускай мове з’яўляецца/о/.