Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
Фарміраванне граматычнага ладу маўлення таксама знаходзіцца ў цеснай сувязі з развіццём звязнага маўлення і асабліва з лексічнай работай. Пры аналізе літаратурнага твора, у час разглядвання карціны, прыдумвання самастойных апавяданняў дзеці вучацца правільна спалучаць назоўнікі і прыметнікі ў родзе, ліку, склоне, назоўнікі і дзеясловы прошлага часу ў родзе і ліку і г. д. Такія практыкаванні дапамагаюць не толькі асэнсаваць граматычныя формы, але і правільна выкарыстоўваць іх пры складанні апавяданняў.
Заняткі, дзе цесна пераплятаюцца і граматычныя, і лексічныя заданні, значна ўплываюць на ўменне правільна будаваць сказы пры складанні звязнага тэксту. Маўленне дзяцей становіцца вобразным, яны лёгка падбіраюць азначэнні і знаходзяць для іх правільную граматычную форму.
Развіццё звязнага маўлення неаддзельнае і ад задачы выхавання гукавой культуры маўлення. Гукавымаўленне, тэмп маўлення, сіла голасу, інтанацыйная выразнасць уплываюць на звязнасць расказвання.
Прывядзём прыкладныя заняткі па развіццю маўлення, пабудаваныя па комплекснаму прынцыпу.
Т э м а “Свойскія птушкі”.
Заняткі для сярэдняй групы дзіцячага сада з рускай мовай выхавання і навучання.
Праграмны змест.
Слоўнік: гусак, гусь, качка, курыца, певень — свойскія птушкі. м
Гукавая культура: правільнае вымаўленне гука [ц].
Граматычны лад: род назоўніка гусь; утварэнне назваў дзіцянят жывёл.
Звязнае вымаўленне: складанне сказаў па аналогіі са сказамі выхавальніка, развіццё дыялагічнага маўлення.
Матэрыял: цацкі (гусь, качка, курыца, певень); прадметныя малюнкі з адлюстраваннем свойскіх жывёл і іх дзіцянят, пачастункаў для жывёл (смятанка ў сподачку, костка, траўка або сена і да т. п.).
■ Ходзаняткаў.
1. Гульня “Чым пачастуем дзіцянят?”. Выхавальнік ставіць на дошку па 3—4 малюнкі з дзіцянятамі жывёл. Кожны раз, паказваючы малюнак з якой-небудзь ежай, выхавальнік задае пытанне, напрыклад: “Каго пачастуем смятанкай — казляня, шчаня або кацяня?” Дзеці выбіраюць адпаведную жывёлу, называюць яе. У канцы гульні выхавальнік просіць дзяцей знайсці сярод назваў дзіцянят
жывёл словы,падобныя па гучанню: кацяня, казляня, шчаня, ягня. Паўтарае названыя словы, падкрэсліваючы голасам склад ня.
2. Выхавальнік кажа, што ў кожнай гаспадарцы ёсць і свойскія птушкі. Вось “панадворку певень ходзіць, за сабою куры водзіць”. (Ставіць на стол адпаведныя цацкі.) Дзе тут певень. (Дзеці паказваюць і паўтараюць назву птушкі.) Як вы думаеце, чаму яго па-беларуску так прыгожа называюць левень? Таму што ён вельмі прыгожа спявае. Як спявае певень. (Прыгожа.) А за пеўнем па двары ходзяць ... хто? (Куры.) Вось адна курыца, а вось другая ... . (Курыца.) На што патрэбны чалавеку куры? Яны нясуць яйкі. Знясе курыца янка і кліча гаспадыню. Як?
А вось з рэчкі вяртаюцца дамоў іншыя свойскія птушкі. ершы ідзе гусак. (Паказвае цацку.) Бачыце, які ён важны. оа гусаком ідзе гуска. (Паказвае.) На гэтую птушку можна сказаць гуска”, а можна “гусь”. Гусь якая? (Белая.) А як скажам па-руску? (Белый гусь.) А па-беларуску гусь белая. (Дзеці паутараюць.) Гусь і гусак заўсёды з вады сухімі выходзяць. Яны гагочуць... Як?
А хто гэта ззаду ідзе, з лапкі на лапку перавальваецца, як оы кульгае. Гэта качка. (Дзеці паўтараюць, паказваюць, як ходзіць качка.) Як гаворыць качка? (Калі дзеці адкажуць: ря-кря , выхавальнік нагадвае, што ў беларускай мове ГУК мае малодшага братка, таму качка не можа “крякать . Прапануе здагадацца, як жа гаворыць качка — “кра-
Пытанш-загадкі: “Паважны, прыгожы — гэта певень ці курыца. А гэта: ‘Стракатая, чубатая — певень ці курыца?” Ьелая, невялікая — гэта гусь ці гусак? А сярдзіты, даўгашыі — гусь ці гусак?” J
А пра каго гэтыя загадкі:
(Певень°)Т 3 УЗ°РаМІ’ боты са шпорамі, раніцою ўстае, гучна песенькі пяе?” “Чубатая, стракатая, лапкамі заграбае, дзетак склікае”. (Курыца )
У вадзе купауся, сухім застаўся”. (Гусак.) F
Ьелая, нягеглая, рогам траву есць”. (Гусь.)
"Кульгавая цётачка па ваду пайшла”. (Качка.)
4. Гульня “Птушкі выхваляюцца”. Выхавальнік пачынае: — Я курыца.
Дзіця працягвае: — А я гусь.'
В. — Я нясу яйкі.
Дз. — I я нясу яйкі.
В. — Я стракатая.
Дз. — А я белая.
Далей гуляюць толькі дзеці (певень і качка, гусак і певеныдат. п.). -
5. Выхавальнік гаворыць, што ў птушак таксама ёсць дзіцяняты. Паспрабуем даведацца, як яны называюцца. Для гэтага будзем дагаворваць чыстагаворкі:
Ня-ня-ня — укурыкура... (ня),
, ня-ня-ня— у гусі гуся... (ня),
ня-ня-ня — у качкі... (качаня), ня-ня-ня — у індычкі... (індычаня).
6. Развучванне скорагаворкі “Кураняты і курыца ходзяць па вуліцы”.
Т э м а “Расказванне па карціне ’’Маці мые посуд".
Заняткі для старэйшай групы дзіцячага сада з беларускай мовай выхавання і навучання.
Праграмны змест.
Слоўнік: вучыць дзяцей выкарыстоўваць словы, якія абазначаюць матэрыял (шкло, пластмаса, фарфор).
Граматычны лад: замацоўваць уменне ўтвараць назвы посуду.
Гукавая культура: замацоўваць веды аб словах, падооных па гучанню; практыкаваць у вымаўленні гука [дз]; развіваць інтанацыйную выразнасць маўлення.
Звязнае маўленне: вучыць расказваць па карціне, фарміраваць уменне прыдумваць падзеі, якія адбыліся перад тым, што паказана на малюнку.
Матэрыял: карціна “Маці мые посуд” (Е. Радзіна, В. Язікеева). Паліца з посудам. Гукавыя гадзіннікі.
Ход заняткаў.
1. Гульня “Магазін посуду”. Дзеці разглядаюць, які посуд ёсць у магазіне. Называюць яго: “Гэта хлебніца для хлеба, гэта цукерніца для цукерак. Гэта масленіца для масла, сальніца для солі, гэта цукарніца для цукру і г. д.”.
Дзеці ўспамінаюць, што ўсе гэтыя рэчы называюць адным словам посуд. Выхавальнік пытаецца: “3 чаго зроблены посуд?” Дзеці называюць: “Вазачка са шкла, масленіца з пластмасы” і г. д. Звяртаецца ўвага на сувязь слоў шклянка і шкло. ("Чаму гэты прадмет атрымаў такую назву — шклянка?”) Уводзіцца слова фарфор: “Правільна, кубак, талерка, сподачак зроблены з фарфору. Яны ... (фарфоравыя). Які фарфоравы посуд у нашым магазіне?” Дзеці адказваюць, утвараючы словазлучэнні: “фарфоравы кубак”, “фарфоравая салатніца” і г. д.
Далей дзеці “купляюць” посуд у “магазіне”. “Прадавец” — адзін з выхаванцаў. Каб купіць прадмет, трэба яго
назваць поўнасцю: “Дайце, калі ласка, пластмасавую талерку”; “Я хачу купіць фарфоравую сальніцу” і г. д.
2. Педагог пытаецца, які посуд ёсць у дзяцей дома, з чаго ён зроблены. Хто мые посуд?
Разглядваецца карціна “Маці мые посуд”. Пытанні і заданне да дзяцей: хто намаляваны на карціне? Давайце назавём хлопчыка імем з гукам/дз/. (Дзіма.) Што маці і Дзіма робяць? (Маці мые посуд у тазе, Дзіма нясе да стала кубак.) Як нясе Дзіма кубак? (Вельмі асцярожна, дзвюма рукамі, каб не разбіць.) Які таз у мамы? 3 чаго зроблены? (3 металу. Таз металічны.) Хто з вас дапамагае маці мыць посуд?
3. Расказванне па карціне. Дзецям, якія адчуваюць цяжкасці ў апісанні карціны, педагог дапамагае: “Маці ... (мые посуд) у вялікім ... (сінім тазе). Сын Дзіма вырашыў ... (дапамагчы маме). Ен ... (асцярожна ўзяў кубак у абедзьве рукі, каб не разбіць). Маці ўсміхнулася ... (добры памочнік у мяне расце) ”.
Пасля таго як 2—3 дзіцяці раскажуць па карціне, выхавальнік прапануе прыдумаць, што адбывалася перад тым, што адлюстравана на малюнку.
4. На гукавых гадзінніках дзеці адзначаюць стрэлкамі словы, падобныя па гучанню.
5. Развучванне ўрыўка з верша Е. Лось:
Гэй, гадзіннічак, хадзі!
Гэй, гадзіннічак, будзі!
Урывак прагаворваецца з адпаведнай інтанацыяй.
ДАДАТАК 1.
ФАНЕТЫЧНЫЯ ГУЛЬНІI СЛОЎНЫ МАТЭРЫЯЛ НА ВЫМАЎЛЕННЕ СПЕЦЫФІЧНА БЕЛАРУСКІХ ГУКАЎ.
Вершы і скорагаворкі для замацавання гука/У/.
Галубыя галубы гулялі ў галубятні. Грызла з Грышам Груня грушы.
Грыша грае на баяне ...
Грыша грае — Сэрцы грэе, Той, хто слухае, — Дабрэе. А. Дзеружынскі. .
Горкай, горкай, горачкай Ішоў малы Ягорачка, Пратаптаў Ягорачка Сцежачку да горачкі. 3 народнага.
Наступныя вершы пабудаваны на проціпастаўленні выбухнога/z/ і фрыкатыўнага/у/.
— Дзе вы былі, гусанькі?
— Га-га-га! —
На беразе рэчанькі, На лугах.
— Што рабілі, гусанькі?
— Скублі муражок, Але там нас высачыў Злосны шэры воўк.
— Як уратавацца ,
Ад яго змаглі?
— Га-га-га — На крылах Хуценька ўцяклі. А. Дзеружынскі.
Гого-гого, гусачок!
Зрабі хлопчыку свісток 3 беласнежнага крыла Ды з бліскучага пяра. 3 народнага.
Гульні на ўвядзенне гука [ў].
1. Увядзенне гука/ў/ у проціпастаўленні з гукам/ў/.
Выхавальнік расказвае: “Маленькі цягнік (паказвае цацку) сабраўся ў дарогу і кліча сяброў пакатацца: ”Ту-туу! Тутуу!"
Як кліча цягнік сяброў? Пачуў яго сабачка (паказвае цацку). Забрахаў: “Гаў-гаў! Я паеду катацца”. Потым прыбег коцік (паказвае цацку). Замяўкаў: “Мяў-мяў! Я таксама паеду катацца”. Селі сабачка і коцік у вагончыкі і паехалі катацца. Цягнік спявае: “Ту-тууу! Ту-тууу!” А сабачка і коцік яму адказваюць. Сабачка: “Гаў-гаў-гаў!” Коцік: “Мяў-мяў-мяў!” Вось як ім весела".
2. Тлумачэнне вымаўлення гукаў.
Выхавальнік зноў просіць малых праспяваць песеньку цягніка. Прапануе ім паглядзець адзін на аднаго: “Бачыце, калі вы спяваеце гук [у], вусны выцягваюцца трубачкай. Ці можна гэты гук цягнуць? Пацягніце гук [у] гучна, а цяпер цішэй, зараз амаль шэптам”.
Выхаванцы па просьбе педагога ўспамінаюць, як брэша сабачка, мяўкае коцік, Выхавальнік гаворыць, што ў іх песеньках ёсць кароценькі гук [ў] (выразна прагаворвае абодва гукаперайманні). Каб вымавіць гэты гук, вусны таксама трэба выцягнуць трубачкай, але вымаўляць вельмі хутка: [ў], [ў] ■ Скажыце і вы гэтак жа. Паглядзіце адзін на аднаго: роцікі ў вас, як у рыбак.
3. Распазнаванне на слых гука [ў].
Перад гульнёй дзецям раздаюцца сігнальныя карткі. Выхавальнік гаворыць: “Гук [ў] ёсць толькі ў беларускіх словах. Зараз я буду называць рускія і беларускія словы. Калі вы пачуеце ў слове гук [ў], падымайце сігнальную картку”.
Словы для гульні: правда, праўда, травка (вымаўляецца як трафка), траўка, волк, воўк, шёлк, шоўк, кроў, кровь, тоўсты, палка, ішоў.
4. Узнаўленне гукаў.
Выхавальнік прапануе дзецям ператварыцца ў цягнічок, сабачку ці коціка і праспяваць сваю песеньку. Дзеці па аднаму вымаўляюць задуманыя гукаперайманні, астатнія адгадваюць, хто ў каго ператварыўся.