Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

Беларуская мова ў дзіцячым садзе

Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
39.63 МБ
Універсальным шляхам для засваення назоўнікаў, род якіх у рускай і беларускай мовах не супадае, выступае дапасаванне да іх пытальных слоў (я к і? я к а я? я к о е?), прыметнікаў і дзеясловаў прошлага часу, замена гэтых назоўнікаў займеннікамі яна, яно, ён. Пры неабходнасці праводзіцца параўнанне пабудаваных словазлучэнняў з адпаведнымі рускімі.
Напрыклад, на занятках дзеці засвойваюць словы: кубак, сподак, чайнік, цукарніца, талерка. Выхавальнік уводзіць абагульняючае слова: “Усе гэтыя прадметы можна назваць адным словам посуд. Які посуд вы ведаеце? Ці падабаецца вам лялечны посуд? Які ён? (Прыгожы, белы, з кветкамі.) Калі хто з^дзяцей скажа: ’’Прыгожая, белая", выхавальнік заўважае: Ты сказаў па-руску. А па-беларуску трэба гаварыць прыгожы, белы посуд". Як скажаш па-беларуску?" Дален дзеці ўспамінаюць казку К. Чукоўскага “Фядорына гора . Выхавальнік пытаецца: “Што зрабіў посуд Фядоры’” (Посуд уцёк.) Чаму? (Яго не мылі. Ён быў брудны.)
Для засваення асаблівасцей роду назоўнікаў выкарыстоўваюцца практыкаванні на дапасаванне прыметнікаў да назоўнікаў, прыведзеныя вышэй.
Гульня Хто сумее пахваліць?”, у якой дзеці падбіраюць да назоуніка прыметнікі, спалучаючы іх. Напрыклад, трэба пахваліць свойскіх жывёл, сярод якіх і сабака. Дзеці “хваляць : Якітыразумны!Якітывялікі!”ідат. п.
Практыкаванне “Пра што можна сказаць мой, мая, мае. .Дзеці па заданню выхавальніка падбіраюць малюнкі з выяван тых прадметаў, пра якія можна сказаць мой (мая, мае), і затым называюць свае малюнкі: “Мая качка. Мая гусь. Мая авечка” і г. д.
Практыкаванне “Ён, яна, яно”. Выхавальнік называе слова, а дзеці падбіраюць займеннік: йШафа — яна, ручнік — ён, люстэрка — яно” і г. д.
У сувязі з вышэй названымі адрозненнямі (гл. с. 130) для кожнай з груп назоўнікаў могуць быць рэкамендаваны спецыфічныя заданні.
Пры рабоце з назоўнікамі першай групы неабходна ўзмацніць момант запамінання з уключэннем розных відаў памяці. Акрамя тых практыкаванняў, якія называліся і якія
садзейнічаюць адвольнаму запамінанню, важна праводзіць параўнанне роду гэтых назоўнікаў у рускай і беларускай мовах, каб запамінанне было асэнсаваным, што дазволіць папярэдзіць памылкі інтэрферэнцыі. Неадвольнаму запамінанню садзейнічае завучванне загадак, вершаў, адказванне на пытанні па іх змесце.
Напрыклад, загадка пра сабаку:
Твой сябарблізкі: сядзіць — высокі, а ўстане — нізкі. А. Клышка.
Для засваення роду назоўнікаў другой групы важна дзецям навучыцца правільна іх вымаўляць. Гэта дазволіць абапірацца на іх гукавы вобраз.
У засваенні роду назоўнікаў трэцяй групы важна арыентаваць дзяцей на іх канчатак. Гэта можна ажыццяўляць у гульнях і практыкаваннях, у ходзе якіх дзеці падбіраюць аднаструктурныя словы, што дазваляе ўстанавіць паміж імі асацыятыўныя сувязі. Напрыклад, гульня “Зложым у кошык усё, што заканчваецца на -ык” (гарлачык, мячык, зайчык, хлопчык, вожык, яблык).
Практыкаванне “Закончы сказ”:
Ра-ра-ра — бушуе сіняе мо .(ра), ра-ра-ра — у барсука глыбокая на..(ра), ра-ра-ра — над кубкам зчаем гарачая па..(ра).
Пры фарміраванні навыкаў ужывання ў маўленні назоўнікаў тыпу кацяня, жарабя трэба ўказваць дзецям на семантычную прымету такіх слоў (назвы дзіцянят) і на іх словаўтваральную мадэль. Работа з гэтымі словамі ўжо разглядалася ў раздзеле “Навучанне словаўтварэнню”.
Вершы і загадкі для замацавання роду назоўнікаў.
ЯБЛЫК.
Залацісты, спелы яблык
На маёй ляжыць далоні. Залацісты, буйньі яблык, Быццам сонейка малое. I. Муравейка.
ЦЕНЬ.
Цэлы дзень
За мною цень
Бегаў неадступна.
Ён наперад заглядаў, За спіною тупаў.
I стаміўся цень
За дзень,
Забалелі ногі.
Я адна сяджу цяпер,
Нават сумна трохі. 3. Дудзік.
РАМОНКІ.
Раз — рамонак, Два — рамонак, Тры, чатыры, пяць... He злічыць усе — Наўкола, Нібы сонейка, гараць. М. Пазнякоў.
ЗАГАДКІ.
Белая, нягеглая, рогам траву есць. (Гусь.) У вадзе купаўся, сухім застаўся. (Гусак.) Я бягу, і ён бяжыць, Я стаю, і ён стаіць.
Я іду, і ён ідзе, Аж пакуль не згасне дзень. (Цень.) М. Пазнякоў.
Назоўнікі множнага і адзіночнага ліку.
У працэсе засваення некаторых тэм дашкольнікі знаёмяцца з асаблівасцямі ліку некаторых назоўнікаў — тых, што ўжываюцца толькі ў множным ліку (крупы, дзверы і інш.), ці толькі ў адзіночным (садавіна, агародніна і інш.).
Шляхам засваення назоўнікаў, лік якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах, з’яўляецца дапасаванне да іх пытальных слоў (я к і я? я к і? я к а я? я к о е?), прыметнікаў і дзеясловаў прошлага часу, замена гэтых назоўнікаў адпаведнымі займеннікамі (яны, ён, яна, яно), параўнанне складзеных словазлучэнняў з адпаведнымі рускімі. Напрыклад, у лексічны мінімум тэм “Агарод” і “Сад” уваходзяць абагульняючыя словы агародніна і садавіна. Выхавальнік звяртае ўвагу дзяцей на тое, што па-руску можна сказаць “овоіц — овоіцн, фрукт — фрукты”, а па-беларуску толькі “агародніна і садавіна”. Па-беларуску пытаем: “Якая агародніна (садавіна) расце ў нашым агародзе (садзе)? А як спытаем па-руску? А цяпер спытайцеся па-беларуску. Пабеларуску скажам: ’’Шмат агародніны сабралі мы з нашых градак" або “Розную садавіну сабралі ў калгасным садзе”. A як скажам па-руску? — Далей з дзецьмі разыгрываюцца гульнёвыя сітуацыі: “У магазіне”, “На рынку”, “На выстаўцы сельскагаспадарчай прадукцыі”, “На дачы” і да т. п., у ходзе якіх дзеці выкарыстоўваюць названыя формы слоў агародніна і садавіна.
Вершы і загадкі на замацаванне ліку назоўнікаў.
ЯГАДЫ.
3 мамай я збіраў суніцы, А з бабуляю — чарніцы, Ездзіў з татам у маліны, А з дзядулем — у ажыны.
А сягоння мы з сястрыцай Пойдзем разам у брусніцы, Запрасілі сябрукі Нас назаўтра ў буякі.
3 кожнай, кожнай ягадай Павітацца рады я. М. Пазнякоў.
ПАРЭЧКІ.
Дружна выспелі ля рэчкі I маліны, і парэчкі.
Іх лагодным, ціхім ранкам Абіраюць Света з Янкам. Л. Пранчак.
ГЕРКУЛЕСАВЫ СУП.
У міску Валерку, Дзяніску ў талерку Налівае мама суп 3 геркулесавых круп. Л. Пранчак.
ЗАГАДКА.
Адной ручкай усіх сустракаюць, Другой — дадому праводзяць. (Дзверы.)
Загадны лад дзеяслова.
Дзеясловы маюць вялікую камунікатыўную сілу. Таму мэтазгодна з першых заняткаў уводзіць дзеясловы загаднага ладу (скачы, бегай, уставайце, спіце і г. д.), паколькі яны выступаюць у ролі слоў-сказаў. Спосабы ўтварэння загаднага ладу дзеясловаў у рускай і беларускай мовах супадаюць, таму засваенне гэтай формы не выклікае асаблівых цяжкасцей для рускамоўных дзяцей. Гэтае супадзенне трэба падкрэсліваць, сказаўшы, напрыклад, што па-беларуску камандуюць гэтак жа, як і па-руску. Аднак у беларускай мове існуюць і такія формы загаднага ладу дзеясловаў, якія адрозніваюцца ад рускіх, з’яўляюцца цяжкімі для засваення (піць пі(це), ліць — лі(це), віць — ві(це). Такія формы варта даваць малым у вершаваных творах, арыентуючыся спачатку на неадвольнае запамінанне праз прагаворванне рыфмовак, адказванне на пытанні радкамі з верша. Затым праводзіцца замацаванне матэрыялу.
Вершы для знаёмства і замацавання некаторых дзеясловаў загаднага ладу.
АВЕЧКА.
Мы вядзём паіць на рэчку Кучаравую авечку. Пі, авечачка, ваду
I вяртайся ў чараду. С. Сокалаў-Воюш.
СКОРАГАВОРКА.
— Ці лілі алей у рэдзьку, Ці лілі?
— Ты не цілілікай, Федзька, Сам налі. В. Вітка.
ЗАКЛІЧКА.
Дожджык, дожджык, лі Аж па ўсёй зямлі! Г. Іванова.
Ліся, дожджык! Ліся, ліся, Дождж вясновы, На сады і на дубровы, На сцяжынкі і палеткі, На бабуліныя кветкі. Я праз лужыны скачу. Змок мой чуб і нос. Ліся, дожджык, На мяне, Каб хутчэй я рос! Л. Пранчак.
ЗАЙЧАНЯТКІ.
— Дзе былі вы, зайчаняткі? — Загаралі каля градкі. — А пасля куды прапалі? — Маме дома памагалі. Мылі міскі, мылі лыжкі, Акуратна склалі кніжкі. — Ну а што пасля рабілі? — Да мядзведзіка хадзілі. Пазаўчора яму дзед Падарыў веласіпед.
I цяпер мы на палянцы Разам вучымся катацца. Хочаш, з намі павучыся. — Толькі ты, глядзі, He біся! А. Бадак.
Верш А. Бадака можна інсцэніраваць. Апошнія тры радкі “зайчаняткі” вымаўляюць хорам.
Гульня “Можна і нельга”. Вядучы звяртаецца па чарзе да розных дзяцей. “Я хачу піць ваду. Можна?” — “Можна, пі ваду”. “Я хачу наліць алею ў салату. Можна?” — “Можна, лі алей”. — “Я хачу пабіць посуд. Можна?” — “Нельга. He бі посуд” і да т. п.
Дзеясловы трэцяй асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу.
Формы дзеясловаў першага і другога'спражэння ў цяперашнім часе ў рускай і беларускай мовах у асноўным супадаюць. Толькі дзеясловы трэцяй асобы адзіночнага ліку першага спражэння ў беларускай мове страцілі канчатак -т' (-ц').
Параўнайце: рус. несёт, моет, шьёт, пйшет, чйтает; бел. нясе, мые, чытае, піша, шые. Менавіта на гэтую форму і трэба звярнуць асаблівую ўвагу выхаванцаў.
Першы этап. Дзеці разглядаюць малюнкі з відарысам жывёл, якія выконваюць незвычайныя дзеянні (як у “Блытаніне” К. Чукоўскага). Выхавальнік прагаворвае, хто што робіць. Можна, напрыклад, выкарыстаць ілюстрацыі да беларускай народнай песенькі “Сядзіць мядзведзь на калодзе”. У гэтым выпадку чытаецца тэкст да кожнага малюнка. Затым наладжваецца гульня “Ці ўсе заняты справамі?”, у ходзе якой дзеці адказваюць на пытанні выхавальніка, двойчы паўтараючы дзеяслоў з пытання:
— Сядзіць мядзведзь на калодзе?
— Сядзіць, сядзіць.
— Каптур вышывае?
— Вышывае, вышывае і г. д.
Навучыць дзяцей утвараць дзеясловы адзіночнага ліку трэцяй асобы дапамогуць наступныя практыкаванні:
“Падбяры малюнкі да дзеяння”. Выхавальнік называе дзеяслоў (напрыклад, плыве, едзе, лятае, і да т. п.), а дзеці падбіраюць адпаведныя малюнкі і складаюць сказы: Лодка плыве. Рыбка плыве. Параход плыве і г. д.
“Хто рухаецца?” Выхавальнік называе дзеяслоў, а дзеці падбіраюць да яго назоўнік і складаюць сказ. Напрыклад, выхавальнік кажа: “Скача”, дзеці ў адказ: “Жаба скача”, “Конік скача”, “Зайка скача” і г. д.
“Хто падае голас?” Выхавальнік пытасцца: “Хто мыкае?” Дзеці адказваюць: “Карова мыкае". — “Хто мяўкае?” — “Коцік мяўкае” і г. д.
“Хто што шые?”, “Хто што мые?”, “Хто што чытае?” і да т. п. Выхавальнік раздае малюнкі з дзецьмі, дарослымі і жывёламі. Задае пытанне, напрыклад: “Хто што нясе?”, дзеці прыдумваюць адказы ў адпаведнасці са сваім малюнкам.
Гульня “Чароўны клубок”. Дзеці ў крузе. Выхавальнік коціць мяч да аднаго з іх са словамі: “Лена вяжа”. Лена коціць клубок іншаму дзіцяці, прыгаворваючы: “Вова вяжа” і г. д.