Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
Чыстагаворкі, скорагаворкі, вершы на замацаванне гука/дз’/.
Дзі-дзі-дзі — на вуліцу ідзі, дзе-дзе-дзе — лодка на вадзе, дзі-дзі-дзі — грыбочкі найдзі, дзе-дзе-дзе — вырас на градзе.
Дзятлы дзюбамі дзяўблі дрэва.
Добры маладзец дзьмухнуў на дзьмухавец.
Рыжая вавёрка кладзе арэхі ў вядзёрка.
На градзе У лебядзе Лебядзёнак гудзе. Малы лебядзёначак Нядаўна
3 пялёначак. В. Вітка.
Сядзіць мядзведзь на калодзе, На скрыпачцы грае, Дзіцяняты-медзведзяняты
Струны напраўляюць. 3 народнага.
Гульні на ўвядзенне гука [ц'].
І.Увядзенне гука [ц’] у проціпастаўленні з гукамі/ш/ і/с'/.
Выхавальнік расказвае: “Жылі-былі два малаточкі — вялікі і маленькі (паказвае). Вялікі малаток быў вельмі працавіты. Хто ні папросіць, ён заўсёды дапаможа. Калі вялікі малаток забівае цвік, ён весела спявае: ”Тук-тук-тук!” Маленькі малаточак вучыўся ў вялікага працаваць. Ён забівае маленькія цвічкі і спявае: “Цюк-цюк-цюк!” Аднойчы ўбачыў іх свісток (паказвае). I кажа: “Давайце зробім так: я
свісну, а вы пачнеце забіваць цвічкі. Паглядзім, хто больш заб’е”. Свісток свіснуў: “Сссь”, а малаточкі застукалі. Вялікі: “Тук-тук-тук!”, а маленькі: “Цюк-цюк-цюк!” Потым свісток зноў даў сігнал: “Сссь!”, малаточкі спынілі работу, паглядзелі — абодва добра папрацавалі".
2. Тлумачэнне артыкуляцыі гука [ц' ].
Зараз мы даведаемся, як маленькі малаточак навучыўся вымаўляць гук [ц’ ]. Ён спачатку спяваў песеньку свістка “Сссь” (праспявайце і вы), а потым застукаў хвосцікам языка ў дзвёрцы — верхнія зубы, і атрымалася “Ць-ць-ць”. Паспрабуйце сказаць гэтак жа.
3. Распазнаванне гукаў/m/, [ц' ] на слых.
Выхавальнік чытае (або спявас) песеньку:
Я на скрыпачцы іграю, Цілі-лі, цілі-лі.
Скачуць зайкі на лужку, Цілі-лі, цілі-лі.
Заіграў на барабане:
Тра-та-та, тах-тах-тах!
Разбяжаліся зайчаты Па кустах, па кустах.
Прапануе дзецям адгадваць, калі ён іграе на скрыпачцы, а калі на барабане. На гукаперайманне “цілі-лі, цілі-лі” дзеткі-"зайчыкі" скачуць, на “тра-та-та, тах-тах-тах!” — “хаваюцца” за крэсламі.
4. Узнаўленне гука[ц' ].
Гульня “Гадзіннікі”. Дзеці разбіваюцца па парах. Адно дзіця ў пары — “наручны гадзіннік”, другое — “будзільнік”. Выхавальнік звяртаецца да “гадзінніка”: “Гэй, гадзіннічак, хадзі!” Дзіця вымаўляе: “Цік-так, цік-так”. Звяртаючыся да “будзільніка”, выхавальнік заклікае: “Гэй, будзільнічак, будзі!” У адказдзіця вымаўляе: “Дзінь-дзінь-дзінь”.
5. Ужыванне гукапераймання ў гульні.
Гульня “Сінічка”. Дзеці стаяць у крузе. Адно дзіця — сінічка. “Сінічка” ляціць у круг і вымаўляе: “Ць-ць-ць”.
Дзеці гавораць:
Сінічка, сінічка, Птушка-невялічка, Дзе ты была? Дзе ты жыла?
“Сінічка” адказвае:
Я сядзела на кустах, Я лятала па садах — Ць-ць-ць.
На словы сядзела на кустах і лятала па садах “сінічка робіць адпаведныя рухі. Вымаўляючы “ць-ць-ць”, вылятае з круга. „
Гульня паўтараецца з новай “сінічкай”.
6. Адпрацоўка гука [ц'] у складзе гукаспалучэнняў, слоў і сказаў.
а) Гульня “Птушкі і савяня”. На словы дзень дзеці"птушкі" лятаюць, вымаўляючы: “Ціў-ціў-ціў”. На слова ноч, загадзя выбранае “савяня” ляціць на паляванне. “Птушкі” спяць. “Савяня” ловіцьтых, хто паварушыцца.
б") Гульня “Гусі ляцяць”. Вядучы называе звяроў і птушак. На назву птушкі дзеці падымаюць рукі і гавораць: “Ляцяць”. Вядучы стараецца збіць дзяцей: называючы звера, таксама падымае рукі ўверх. Хто з дзяцей падняў рукі на назву звера і сказаў: “Ляцяць”, плаціць фант, які ў канцы гульні выкупляецца.
Чыстагаворкі, скорагаворкі, вершы на замацаванне гука [ц' ].
Аць-аць-аць — трэба памаўчаць, іць-іць-іць — трэба пазваніць, яць-яць-яць — гусі ляцяць, юць-юць-юць — птушкі пяюць.
— Цецярук, цецярук, Дзе твая цяцера?
■— Мая цяцера
Цецераняткам
Цеста месіць. В. Вітка.
Зябнуць раннем коцікі, Аж дрыжаць жывоцікі. — Коцікі, коцікі, Абувайце боцікі. У. Дубоўка.
Цэлы дзень на печы коцік Грэе лапкі і жывоцік.
Запрашае яго Каця:
— Пойдзем, коцік, пагуляці.
— He пайду, — гаворыць коцік. — Мышкі мой схавалі боцік. У. Місцюк.
Ціха,
Ціха,
Цішэй мышкі,
He чуваць, як ходзіць
Цішка.
Бацьку каб не разбудзіць, Ён пасля работы спіць.
За акном
Сінічка:
— Цінь, Цінь-цінь, — Ціхан — добры сын. А. Дзеружынскі.
Цягнуцца к гняздзечку ціха Дзеці ручанятамі.
— Уцякай, цецеручыха 3 цецеручанятамі. Р. Барадулін.
Ішоў бай па сцяне, Нёс сямёра лапцей, I сабе, і жане, 1 дзіцёнку па лапцёнку. Ці баіць, ці не? 3 народнага.
Коцікі вясновыя Ніха зазвінелі, Коцікі пуховыя На вярбу прыселі. Разявілі роцікі, He ідуць у дом! Поіць сонца коцікаў Цёплым малачком. Я. Крупенька.
ДАДАТАК 2.
МЕТАДЫЧНЫЯ РАСПРАЦОЎКІ ПА АЗНАЯМЛЕННЮ ДАШКОЛЬНІКАЎ 3 АСОБНЫМІ ГРАМАТЫЧНЫМІ
З’ЯВАМІ.
Дапасаванне прыметнікаў да назоўнікаў адзіночнага ліку ў родзе.
Прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў, г. зн. маюць род, лік і склон назоўніка, да якога яны адносяцца.
У адзіночным ліку пры дапасаванні да назоўнікаў мужчынскага роду прыметнікі маюць канчаткі -ы, -і (густы. лес, стары дзед, дарагі падарунак, вялікі будынак). Пры дапасаванні да назоўнікаў ніякага роду прыметнікі маюць канчатак -ое, калі на яго прыпадае націск (густое жыта, старде дрэва) і канчатак -ае, -яе, калі націск на яго не падае (глыбдкае еозера, сіняе неба). Прыметнікі, якія дапасуюцца да назоўнікаў жаночага роду, маюць канчатак -ая, -яя (густая трава, горкдя цыбуля, сіняя сукенка).
Засваенне кожнай формы прыметніка (першы і другі этапы) лепш праводзіць паасобку, з некаторым разрывам у часе. Пачынаць, напрыклад, з мужчынскага роду, потым, праводзячы ўжо замацаванне атрыманага ўмення (трэці этап), уводзіць практыкаванні на дапасаванне прыметнікаў да назоўнікаў жаночага роду, а праз некаторы час — ніякага. У рэшце рэшт замацаванне ўсіх форм прыметнікаў адбываецца адначасова, што садзейнічае іх дыферэнцыяцыі v свядомасці дзіцяці.
Пакажам ход работы на прыкладзе фарміравання ў дзяцей умення дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў мужчынскага роду.
Першы этап. У выхавальніка некалькі каляровых шкельцаў. Ен паказвае іх дзецям, гаворыць, што праз іх можна глядзець навокал, атрымліваецца вельмі цікава, таму што мяняецца колер прадмета. Выхавальнік глядзіць праз кожнае шкельца на адзін прадмет, назва якога мужчынскага роду, напрыклад, самазвал, слуп. (на прагулцы), светлы аловак, белы сшытак, вазон, кубак (у групавым пакоі) і будуе словазлучэнні, падкрэсліваючы голасам прыметнікі, асабліва іх канчаткі: “Зараз я бачу зялёны кубак, а цяпер жоўты кубак. Праз чырвонае шкельца кубак чырвоны, праз сіняе — сіні”. Запрашае дзяцей паглядзець праз каляровас шкельца на кубак, аловак, стол і іншыя прадметы з назвамі мужчынскага роду. Кожны раз пытаецца: “Які кубак? Які аловак? Які стол?” і г. д. Дапамагае дашкалятам правільна пабудаваць словазлучэнне.
Другі этап. Практыкаванне “Закончы сказ”. Выхавальнік вымаўляе сказ, не дагаворваючы апошняе слова — назоўнік, да якога дапасоўваецца папярэдні прыметнік. Дзеці прапануюць свае варыянты заканчэння сказа, вымаўляючы словазлучэнне цалкам. Напрыклад, Раніцай я піла салодкі ... (салодкі чай, салодкі кампот, салодкі сок). Masta купіла ў магазіне свежы ... (свежы хлеб, свежы батон, свежы абаранак) і да т. п. Практыкаванне можна праводзіць з малюнкамі або цацкамі.
а) Малыя падбіраюць азначэнні да назоўнікаў мужчынскага роду, адказваючы на пытанні тыпу: “Шарык які? Аўтобус які? Агурок які”? і да т. п.
б) Практыкаванне “Пра што можна так сказаць?”. Выхавальнік пытаецца: “Пра што можна сказаць гарачы?" Дзеці падбіраюць адпаведныя па граматычнай форме і сэнсу словы і будуюць словазлучэнні: гарачы суп, чай, дзень і г. д. “Пра што можна сказаць шырокі?” (Шырокі дыван, калідор, стол іг.д.). .
в) Дзецям прапануюцца праблемныя пытанні-загадкі тыпу:
Прыгожы, зялёны — гэта трава ці дыван?
Доўгі, белы — гэта аловак ці ручка?
Па меры ўвядзення прыметнікаў жаночага і ніякага роду змест прыведзеных практыкаванняў пашыраецца.
Закончы сказ: Каб папіць чаю, Мішку трэба вялікі ... (вялікі кубак) і маленькая ... (маленькая лыжачка). У магазіне цацак прадаецца рознакаляровая ... (рознакаляровая пірамідка, рознакаляровая папера) і рознакаляровы ... (рознакаляровы мячык, рознакаляровы барабан).
“Пра што можна так сказаць?”, “Пра што можна сказаць глыбокі?” (Глыбокі калодзеж, збан.) ”Пра што можна сказаць глыбокая?" (Глыбокая рака, талерка.) “Пра што можна сказаць глыбокае?” (Глыбокае возера, мора.)
Пытанні-загадкі:
Пушысты, футравы — гэта шуба ці каўнер? Шкляная, сіняя — гэта ваза ці збан?
Вясёлае, цікавае — гэта апавяданне ці верш? Старое, раскідзістае — гэта куст ці дрэва?
Для замацавання ўмення правільна дапасоўваць прыметнікі да назоўніка адзіночнага ліку ў родзе можна выкарыстоўваць практыкаванне: “Скажы наадварот”. Выхавальнік вымаўляе словазлучэнне, у адказ на якое дзеці складаюць словазлучэнне з процілеглым сэнсам:
Добрае надвор’е — дрэннае надвор’е. Вясёлы хлопчык — сумны хлопчык. Мяккая падушка — жорсткая падушка.
Практыкаванне “Падкажы словы”. Дзеці падбіраюць і дагаворваюць апошняе слова ў рыфмоўцы:
Елачка калючая, Крапіва ... (пякучая). Карова рагатая, Жаба... (лупатая). Дрэўца кучаравае, Сонейка... (ласкавае). Хлопчык маленькі, Коцік ... (дурненькі).
Аналагічна адпрацоўваецца правільнае дапасаванне прыметнікаў да назоўнікаў множнага ліку.
Назоўнікі з рознай родавай прыналежнасцю ў рускай і беларускай мовах.
У рускай і беларускай мовах род болыпасці назоўнікаў супадае. Аднак шэраг назоўнікаў маюць розную родавую прыналежнасць. Іх можна падзяліць на чатыры групы. Да першай групы можна аднесці назоўнікі, супадаючыя па сваіх семантычных і фармальна-граматычных прыметах (боль, гуеь, сабака, цень). У другую групу можна вылучыць назоўнікі, якія адрозніваюцца ў дзвюхмовах гукавым афармленнем (пыль — пыл, подпіс — подпйсь). Трэцюю групу складаюць словы, якія адрозніваюцца фармальна-і'раматычнымі прыметамі (пар — пара, посуда — посуд, яблоко — яблык). Да чацвёртай групы можна аднесці назоўнікі, аб’яднаныя агульнымі семантычнымі прыметамі, створаныя па
адной словаўтваральнай мадэлі: жеребёнок. — жарабя, телёнок — цяля, котёнок — кацяня51.
3 тымі або іншымі словамі з названых груп дзеці сустракаюцца паасобку пры азнаямленні з наваколлем. Нейкай сістэмнай работы над родам назоўнікаў у дзіцячым садзе не праводзіцца. Але ўвядзенне кожнага з падобных слоў патраоуе і азнаямлення дзяцей з іх родавай прыналежнасцю, паколькі ад гэтага залежыць правільнае спалучэнне слоў у словазлучэннях і сказах пры пабудове звязнага выказвання.