Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
Аналагічна праводзяцца гульні “Чароўны аловак” (ключавое слова малюе), “Чароўная крэйда" (ключавое слова піша).
Другі этап. Гульня “Трэба рабіць”. Дзеці заплюшчваюць вочы. Выхавальнік ціхенька дакранаецца да пляча аднаго з іх са словамі: “Трэба пісаць пісьмо”. Пасля гэтага ўсе расплюшчваюць вочы. Выбранас дзіця імітуе названае дзеянне, а астатнія канстатуюць: “Валя піша”. “Трэба махаць рукамі”. — “Коля махае”. — “Трэба рамантаваць гадзіннік”. — “Віця рамантуе”. — “Трэба будаваць вежачку з кубікаў”. — “Соня будуе” і да т. п.
Гульня “Каманды”. Выхавальнік або вядучы камандуе: “Дзіма, садзі!” Дзеці канстатуюць: “Дзіма сядзіць”. — “Ігар, паўзі!” — “Ігар паўзе” і да т. п.
Трэці этап. Практыкаванне “Як рухаецца, есць і падае голас?” Праводзіцца з малюнкамі, па якіх дзеці складаюць сказы: Карова ходзіць. Карова жуе. Карова мыкае. Вавёрка скача. Вавёрка грызе. Вавёрка цокае і да т. п.
Дзеясловы прошлага часу.
Форма прошлага часу дзеясловаў у адзіночным ліку мае родавыя адрозненні (рус.: чйтал, чйтала, чйтало; бел.: чытаў, чытала, чытала). У множным ліку дзеясловы родавых адрозненняў не маюць, форма іх у рускай і беларускай мовах супадае. Для дашкольнікаў некаторую цяжкасць складае правільнае ўжыванне формы дзеяслова прошлага часу мужчынскага роду з суфіксам -ў. ~
Першы этап. Для апрацоўкі правільнага вымаўлення формы прошлага часу дзеяслова з дзецьмі праводзяцца гульні тыпу “Рэха” з займальнымі вершаванымі творамі. Напрыклад, чытанне верша Т. Каламіец “Выхваляўся калабок” можна пабудаваць як дыялог паміж выхавальнікам і дзецьмі, якія адказваюць на пытанні:
Я з вакна на сцежку — скок? Скок.
Я ад бабы й дзеда ўцёк?
Уцёк.
Зайцу па вуху надаваў?
Надаваў.
I ваўка я напужаў?
Напужаў.
I лісіцу абхітрыў?
Абхітрыў.
I мядзведзя абваліў?
Абваліў.
Значыць, дужы я і смелы?
А ўжо ж.
Значыць, кемлівы і ўмелы?
А што ж!
Я ж і спрытны? Хіба не? Вельмі спрытны!
Залічыце ж вы мяне
У турысты!
Гульня “Хто што рабіў?”. Выхавальнік гаворыць, што да дзяцей прыйшлі незвычайныя госці і просяць адгадаць, хто з іх ляцеў, хто плыў, а хто скакаў. Паказвае цацкі або малюнкі: вераб’і, карась, заяц, жук, конік, дзяцел, сом, матылёк, конь і да т. п. Дзеці па аднаму адказваюць: “Верабей ляцеў”, “Карась плыў” і г. д.
Другі этап. Гульня “Зараз і раней”. Выхавальнік, кідаючы дзіцячы мяч, называе словазлучэнне з дзеясловам цяперашняга часу. Дзіця ловіць мяч і, кідаючы яго назад, оудуе словазлучэнне з дзеясловам прошлага часу. Напрыклад: Мурашка паўзе”. — “Мурашка паўзла”. — “Карась плыве . — Карась плыў”. — “Мядзведзь ідзе”. — “Мядзведзь ішоў”. — “Певень спявае”. — “Певень спяваў” і да т. п. 1
Трэці этап. Практыкаванне “Пра каго я сказала?”. У дзяцен малюнкі з выявай ката, кошкі і кацянят. Выхавальнік пытаецца. Пра каго я сказала ’’спала"? (Дзеці падымаюць малюнак з выявай кошкі.) Пра каго я сказала “спаў”? (Малюнак з выявай ката.) Пра каго я сказала ’’спалі"? (Малюнак з выявай кацянят.)" Затым падобныя пытанні задаюцца з Д^ва.1 гуля^ь’ скакаЧь> лізаць, хлябтаць, паляваць і
Практыкаванне “Закончы сказ”. Выхавальнік называе дзеяслоў (напрыклад, гаманіць), з якім трэба складаць сказ затым пачынае сказ, называючы назоўнік (напрыклад, дзеці), а дашкаляты дадаюць дзеяслоў (дзеці гаманілі): ручай ... (гаманіу), рака... ( гаманіла), мора... (гаманіла) і г. д.
Свяціць. Лямпы ... (свяцілі), ліхтарык ... (свяціў), сонца ... (свяціла), свечка... (свяціла) і г. д.
Вершы і загадкі для замацавання дзеясловаў прошлага часу мужчынскага роду.
ДЗЕДАЎ АБЕД.
Казку хочаце адну?
Зараз вам яе пачну:
Жыў на свеце сівы дзед.
На пліце варыў абед.
На кульгавы ўслон сядаў.
. Што зварыў — усё з’ядаў.
Мыў гаршчок і міску мыў.
На пліце абед варыў.
На кульгавы ўслон сядаў, Што зварыў — усё з’ядаў. Мыў гаршчок і міску мыў. На пліце абед варыў...
Вы даруйце, калі ласка,
Што канца не мае казка:
Пакуль дзед той будзе жыць —
Будзе ўсё абед варыць. Т. Каламіец.
Бегаў зайчык па pace, а цяпер на пень прысеў. С. Шуійк€зіч.
Шыю выцягнуў гусак — He надзівіцца ніяк. А. Якаўлева.
Жаўтароты верабейчык Дзёўбаў на траве Праменьчык. А. Дзеружынскі.
ЗАГАДКІ.
— Коцік, коцік, Дзе ты быў?
— Я ўсю ноч
Мышэй ... (лавіў). А. Вольскі.
I дзень ішоў, і ноч ішоў,
А з месца нават не сышоў. (Гадзіннік.)
Родны склон назоўніка.
Назоўнікі адзіночнага ліку ўсіх трох скланенняў у беларускай мове ў родным склоне маюць тыя ж канчаткі, што і ў рускай; бел.: вады, нагі, воўка, поля, косці, ночы; рус.: воды, ногй, волка, поля, костй, ночй.
У рэчыўных, зборных і абстрактных назоўніках другога скланення ў беларускай мове ўжываецца канчатак -у(-ю): пяску, цукру, металу, дажджу, рытму.
У родным склоне назоўнікаў множнага ліку ў беларускай мове назіраюцца пэўныя асаблівасці ў параўнанні з адпаведнымі формамі ў рускай мове. У беларускай мове шырока распаўсюджаны канчаткі -оў(-ёў), -аў(-яў). Гэтыя канчаткі ўжываюцца ў назоўніках I і II скланенняў паралельна з нулявой формай: сясцёр —сёстраў, дрэў — дрэваў, зямель — земляў. Канчаткі -оў (-ёў), -аў (-яў) маюць, як правіла, назоўнікі I скланення мужчынскага роду з асновай на к, напрыклад: бацькоў, дзядзькаў і дзядзькоў, а таксама назоўнікі гэтага скланення з іншай асновай: суддзяў, роляў, межаў. Канчаткі -оў(-'ёў), -аў(-яў) уласцівы і назоўнікам II скланення мужчынскага роду з цвёрдай і зацвярдзелай асновамі, а таксама ў пераважнай болыпасці назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду з мяккай асновай: братоў, буквароў, нажоў, кавалёў, ручаёў, палёў, арэхаў і інш.
Другой асаблівасцю роднага склону назоўнікаў множнага ліку з’яўляецца мяккасць канчатка [н’] у назоўніках на -ня: песень, війіань (рус.: песен, вйшен).
У асобных назоўніках I скланення множнага ліку родны склон мае канчатак -ей(-эй): курэй (рус.: кур).
Такім чынам, пры навучанні дашкольнікаў беларускай мове асаблівая ўвага надаецца роднаму склону назоўнікаў менавіта множнага ліку.
Першы этап. Гульня “Хвалько”. Дзецям раздаюцца малюнкі з выявай аднаго прадмета на кожным. Выхавальнік выконвае ролю “хвалько”. Дзеці па аднаму паказваюць свае малюнкі і называюць, што ў каго ёсць. “Хвалько” кожны раз паведамляе, што ў яго такіх прадметаў шмат. Напрыклад:
“У мяне ёсць арэх”. — “А ў мяне шмат арэхаў”. — “У мяне ёсць кавун”. — “А ў мяне колькі хочаш кавуноў”. — “А ў мяне ёсць яблык”. — “А ў мяне многа-многа, цэлы кошык яблыкаў”. — “У мяне ёсць рамонак”. — “А ў мяне цэлы букет рамонкаў” і да т. п.
Другі этап. Гульня “Падбяры пару”. Дзецям раздаюцца малюнкі з выявай розных прадметаў. Пры гэтым малюнкі, на якіх намаляваны адзін і многа аднолькавых прадметаў (адзін яблык і многа яблыкаў, адзін воўк і многа ваўкоў), дастаюцца розным дзецям. Першае дзіця пачынае: “У мяне адзін аловак”. Выхавальнік пытаецца: “У каго многа алоўкаў?” Іншае дзіця адказвае: “У мяне многа алоўкаў”. — I аддае малюнак першаму. Затым называе свой другі малюнак: “У мяне адно крэсла”. Выхавальнік пытаецца: “У каго многа крэслаў?” — “У мяне многа крэслаў” і г. д. Паступова выхавальнік пачынае задаваць пытанне: “У каго многа?”, не называючы прадметы, дзеці самі ўтвараюць родны склон назоўнікаў множнага ліку. Калі хто з іх дапускае памылку, выхавальнік папраўляе, зноў даючы ўзор гэтай граматычнай формы. Гульня працягваецца да той пары, пакуль усе дзеці не падбяруць пару малюнкаў па прынцыпу “адзін — многа”.
Трэці этап. Гульня “Чаго не стала?”. На стале ў выхавальніка тры-чатыры пары прадметаў. Напрыклад, фарбы, памідоры, боты, лісцікі дрэва. Дзеці разглядаюць прадметы, называюць іх. Затым заплюшчваюць вочы, а выхавальнік прымае адну пару. Дзеці глядзяць і адзначаюць, чаго не стала. “He стала памідораў (фарбаў, ботаў, лісцікаў)”.
Практыкаванне “Чаго не хапае Алесі, каб пайсці на прагулку?’’. Выхавальнік паведамляе, што Алеся сабралася на прагулку. Яна надзела трусікі, маечку, сукенку. Але на вуліцы холадна. Чаго не хапае Алесі? (Паліто або курткі, калготак, рэйтузаў, хусткі, шапачкі, рукавічак, шкарпэтак, боцікаў або чаравікаў, шаліка.)
Практыкаванне “Каго корміць гаспадыня?”. Падбіраюцца малюнкі: куры, гусі, індыкі, качкі, пеўні, папугайчыкі.
У адпаведнасці з паказанымі малюнкамі дзеці будуюць сказы: ‘Таспадыня корміць курэй”, “Гаспадыня корміць індыкоў” і г. д.
Вершы і загадкі для замацавання формы роднага склону назоўнікаў множнага ліку.
ПЕВЕНЬ.
Выйшаў певень за вароты, Аглядае свой мундзір, А за ім
Курэй з паўроты, А ён — іхні камандзір.
ЗАГАДКІ.
Ён прысмакаў з’еў нямала,
А калі харчоў не стала,
Лапу смокчучы, заснуў,
Ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь.) В. Жуковіч.
Ляцяць птушкі без крылаў, а садзяцца без ног. (Снег.)
Творны склон назоўнікаў мужчынскага роду.
У беларускай мове назоўнікі I скланення мужчынскага роду з асновай на к незалежна ад месца націску ў слове і з асновай на іншыя зычныя, калі націск падае на аснову, у творным склоне адзіночнага ліку ўжываюцца з канчаткам II скланення: бацька — бацькам, mama — татам, Коля Колем (рус.: папой, Колей). „
Першы этап. Гульня “Падбяру сабе пару”. Адно з дзяцен называе любое слова, астатнія шукаюць слова, падобнае па гучанню (мак — рак, шышка — лыжка і да т. п.). Той, хто знойдзе такое слова, складае з першым дзіцем пару. Кожны раз выхавальнік зазначае (ужываючы, па магчымасці, у творным склоне менавіта імёны хлопчыкаў): “Наташа стане ў пару з Дзімам, Юля, ты будзеш у пары з Валерам” і г. д. У канцы гульні дзеці праходзяць парамі па пакоі танцавальным або маршавым крокам. Выхавальнік стараецца пахваліць кожную пару: “Добра ідуць Валя з Антонам. Андруша з Ванем крочаць, як сапраўдныя вайскоўцы”, і г. д.
Гульня “Ручаёк”. Дзеці размяркоўваюцца па парах. Выхавальнік гаворыць: “Так, хто з кім пачне гуляць? Аня з Юляй. Коля з Вовам” і г. д. У канцы гульні выхавальнік звяртае ўвагу малых на тое, што пары змяніліся: Юля, ты пачынала з кім? (3 Аняй.) А цяпер стаіш з Колем. Аленка, ты стаяла з кім? 3 Алёшам? А цяпер? Цяпер з Толем. Каця, ты была з Вовам ці Сярожам?” і да т. п.
Другі этап. 3 дзецьмі развучваецца верш Р. Марціновіча:
3 сябрам Янкам да сняданку мы пілуем дровы ўранку.
Наладжваецца гульня “Пілыпчыкі”. Першае дзіця выходзіць расказваць верш. Выхавальнік пытаецца ў яго: “3 кім ты будзеш пілаваць дровы? 3 Дзімам?” Дзіма выходзіць, абодва імітуюць рухі пільшчыкаў. Пры гэтым першае дзіця прагаворвае тэкст верша, ужываючы імя сябра: