Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
3 сябрам Дзімам да сняданку мы пілуем дровы ўранку.
Далей Дзіма выбірае партнёра па гульні і ўжывае ў вершы яго імя.
Трэці этап. Практыкаванне “Хто за кім стаіць?”. Дзеці выстройваюцца па аднаму ў калону. Выхавальнік пытаецца ў іх па чарзе, хто за кім стаіць. Напрыклад: “Люда, за кім ты стаіш?” (Я стаю за Віцем.) і г. д.
Гульня “Прагулка”. Дзеці “збіраюцца гуляць”. Вядучаму даецца які-небудзь прадмет, напрыклад, сцяжок, пірамідка. Ен пачынае: “Я зайду за Таняй”. — I перадае пірамідку Тані. Таня працягвае: “Я зайду за Дзянісам”. — I перадае пірамідку Дзянісу. Дзяніс гаворыць: “Я зайду за Ромам” і г. д.
Практыкаванне “Хто з кім сябруе?”. Дзеці па чарзе расказваюць урывак з верша М. Пазнякова, падстаўляючы імя свайго сябра або сяброўкі.
Мы з Віцем сябруем,
Як рыба з вадой, Як з ніваю жыта, Як сонца з зямлёй.
Вершы і скорагаворкі для замацавання творнага склону назоўнікаў.
ВАЛЕРКА.
Валерка над талеркай, Матуля над Валеркам. Стаяла дакарала: — Чаму ясі так мала? М. Янчднка.
СЯБРЫ.
Паклікаў Рыгорка
Ягорку на горку.
Добра з Рыгоркам.
На горцы Ягорку. М. Пазнякоў.
Месны склон назоўнікаў з асновай на г, к, х.
Назоўнікі першага і другога скланенняў з асновай на г (дарога, нага, снег, бераг) у месным склоне маюць канчатак -е, пры гэтым z пераходзіць у з (на дарозе, на назе, на снезе на беразе).
л Л®ршы этапВьіхавальнік чытае дзецям вершык “Хто дзе быў?’, паказваючы адпаведныя малюнкі:
Села кошка на парозе, Пайшоў конік па дарозе, А на лузе каля рэчкі Кася пасвіла авечкі.
Засяроджваецца ўвага дзяцей на кожным з малюнкаў паасобку: “Вось высокі парог. Кошка села ... дзе? (На парозе.) Дзеці паўтараюць. Вось шырокая дарога. Конь ідзе ... дзе? (Па дарозе.) А тут зялёны луг. Авечкі пасвяцца ... дзе? (На лузе.) Вось карова. Яна таксама пасвіцца .. дзе? (На лузе.)
Дзеці дагаворваюць чыстагаворкі пра жывёл. (Выхавальнік паказвае адпаведныя малюнкі.)
Ог-ог-ог — высокі... (парог), зе-зе-зе — кошка на ... (парозе), ога-ога-ога — шырокая ... (дарога), зе-зе-зе — конь ... (на дарозе), уг-уг-уг — вось зялёны... (луг), зе-зе-зе — казе корм ... (на лузе).
Другі этап. Дзеці ўспамінаюць вершык ("Села кошка на парозе..."). Затым выхавальнік прапануе новыя малюнкі: “Кот вырашыў палавіць рыбку. Ён прыйшоў на бераг і цяпер сядзіць з вудачкай ... дзе? (На беразе.) Выпаў глыбокі снег. Заяц скача ... дзе? (Па снезе.) У хаце чыстая падлога. Маленькі хлопчык гуляе ... дзе? (На падлозе.)
Трэці этап. Практыкаванне “Закончы сказ”. Дзеці паўтараюць пачатак сказа і заканчваюць яго. Матэрыял для практыкавання: “Дыван пасцялілі на ... (падлозе.) Машына едзе ... (па дарозе). Рыбак сядзіць ... (на беразе). Бабуля выйшла на парог і сустрэла ўнукаў ... (на парозе). Колькі прыгожых кветак расце ... (на лузе)! Падарожнікі ішлі скрозь завіруху па глыбокім ... (снезе). Шмат цікавага напісана ... (у кнізе). Мядзведзь спіць... (у бярлозе)”.
Вершы для замацавання меснага склону назоўнікаў з асновай на г.
САКАВІК.
Вясна на парозе У снезе, марозе... Аўдоцця-вясноўка На кожным двары. Гукаюць вясну I стары, і малы. Н. Галіноўская.
Мурка мышку ўпалявала. Гаспадыню частавала. За малачко, за смятанку Мышку прынесла ўранку I паклала...
— На ганку?
— He!
— На парозе?
— He!
— На падлозе?
— He!
— Няўжо на стале?
— Але...
Ой-ёй-ёй! Г. Іванова.
ПРЫКАЗКА.
Да чаго не дойдзеш, Тое ў кнізе знойдзеш.
ЗАГАДКА.
На баку —
Чырвоны крыж.
Ты калі, машына, спіш? Добры доктар у дарозе, Ен на ... (хуткай дапамозе). А. Емельянаў.
Аналагічна адбываецца азнаямленне дзяцей з месным склонам назоўнікаў з асновай на к, х. Пры скланенні гэтых назоўнікаў к пераходзіць у ц (траўка — на траўцы, рака — урацэ), ах — у с (паверх — на паверсе).
Прыкладны слоўны матэрыял для заняткаў.
ДУРНЕНЬКАЯ МЫШКА.
Даручылі шэрай мышцы Несці кошцы кашу ў лыжцы. Што данесла кашу мышка Можа вам пацвердзіць лыжка. I. Бурсаў.
Вось дарожка. Лена ідзе па ... (дарожцы).
Вось сумка. Мама прынесла прадукты ... (у сумцы).
Вось зялёная траўка. Добра паляжаць на ... (траўцы).
Вось люлька. Дзіця ляжыць ... (у люльцы).
ЗАГАДКА.
Кіёк у руцэ, а нітка ў рацэ. (Вуда.)
СКОРАГАВОРКА.
Рыбак Рыгор рыбачыў на рацэ.
У таты моцная рука. Ёнтрымае дровы ў адной ... (руцэ).
Цячэ чыстая рака. Рыбка жыве ... (у рацэ).
Каця запэцкала шчаку. У яе фарба ... (на шчацэ).
У суседзяў маленькая дачка. Прыгожая куртка... (на дачцэ).
ШТО HE TAK?
Сядзіць рыбка на страсе.
Спіць карова ў кажусе. Воўк зубаты ў гаросе Грызе моркву пакрысе.
У полі расце гарох. Заяц схаваўся ад ваўка ... (у гаросе).
Ала паднялася на пяты паверх. Яна жыве на пятым ... (паверсе).
У мядзведзя цёплы кажух. Ен узімку і ўлетку ходзіць ... (у кажусе).
Гномік бачыць усё, што ўнізе, а велікан — ... (уверсе).
Ступені параўнання прыметнікаў.
Тэма патрабуе асаблівай увагі. Гэта абумоўлена, па-першае, адрозненнямі ў спосабах утварэння ступеняў параўнання ў рускай і беларускай мовах (короче'— карацей, Уже вузей, самый короткйй — найкарацейшы, самый узкйй — найвузейшы), што прыводзіць да іпматлікіх марфалапчных і акцэнталагічных памылак. Па-другое, прыметнік у форме параўнальнай ступені мае іншы, чым у рускай мове, характар кіравання. Рус.: летнйй день длйннее зймнего; бел.: летні дзень даўжэйшы за зімовы.
Выхавальніку неабходна звярнуць увагу на наступнае.
Якасныя прыметнікі ўтвараюць дзве ступені параўнання вышэйшую і найвышэйшую, прычым гэтыя ступені параўнання могуць быць простымі і складанымі.
Простая форма вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў утвараецца шляхам далучэння да асновы суфіксаў -ейш(-эйш-), -ей (~эй), -ш-: вясёлы — весялейшы, мудры мудрэйшы — мудрэй, добры — лепшы.
Складаная форма вышэйшай ступені ўтвараецца шляхам спалучэння слоў больш (болей), менш (меней) з якаснымі прыметнікамі: болый (болей) вясёлы, менш (меней) салодкі.
Простая форма найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў утвараецца шляхам далучэння да простай формы вышэйшай ступені прыстаўкі най-: найлепшы, найдаражэйшы.
Складаная форма найвышэйшай ступені ўтвараецца шляхам спалучэння слоў самы, найболый, найменш, вельмі, надта, надзвычай з якасным прыметнікам або простай формай вышэйшай ступені: самы высокі, самы вышэйшы, найбольш (найменш) высокі.
Першы этап. На дошцы папарна размешчаны палоскі паперы (або стужкі) рознага колеру і памеру: наўскасяк чырвоная вузкая і зялёная шырокая (аднолькавай даўжыні), гарызантальна сіняя кароткая і жоўтая доўгая (аднолькавай шырыні), вертыкальна блакітная нізкая і ружовая высокая (аднолькавай шырыні). Гэта дарожкі і вежачкі.
Дзеці называюць памеры палосак, напрыклад: “Чырвоная дарожка вузкая, а зялёная шырокая”. Выхавальнік удакладняе: Значыць, можна сказаць, што чырвоная палоска вузейшая, а зялёная шырэйшая” (інтанацыйна падкрэслівае канчаткі параўнальных прыметнікаў) і г. д.
Пасіўнае распазнаванне параўнальных прыметнікаў. Выхавальнік, стоячы спінай да дошкі, “спрабуе ўспомніць” памеры дарожак і вежак: “Сіняя карацей за жоўтую? Ружовая чым блакітная?” і да т. п. Дзеці адказваюць: “Так” ці
10. Зак. 777
Дзеці малююць дарожкі па заданню выхавальніка: “Намалюйце шырокую дарожку а зараз яшчэ шырэй цяпер — вузей (даўжэй, карацей)”. Адно дзіця або некалькі па чарзе малююць на дошцы.
У выхавальніка пары аднародных цацак рознага памеру. Ён задае пытанні тыпу: “Чырвоны ваўчок вузейшы, чым паласаты, ці шырэйшы? (Шырэйшы.) Драўляная пірамідка вышэйшая за пластмасавую ці ніжэйшая? Зялёны аловак даўжэйшы за чорны ці карацейшы?”
Другі этап. Гульня “Эй, эй, эй”. Дзеці пахлопваюць далонямі па каленях, прыгаворваючы: “Эй, эй, эй”. Выхавальнік кідае мячык аднаму з дзяцей і называе які-небудзь якасны прыметнік, напрыклад гучны. Дзіця ловіць мяч, утварае параўнальную форму гучнейшы і кідае мяч назад.
Трэці этап. Практыкаванне “Закончы сказ”.
Вясна цёплая, а лета ... (цяплей ці цяплейшае).
Восень халодная, а зіма ....
У зайца хвост кароткі, а ў мядзведзя ....
У Каці каса доўгая, а ў Алесі... .
Елка высокая, а сасна ....
Практыкаванне “Як сказаць інакш?”. Выкарыстоўваецца аналагічны моўны матэрыял. Пасля таго як дзіця закончыць сказ, выхавальнік удакладняе: “Значыць, можна сказаць: Лета цяплейшае, чым вясна”. Затым выхавальнік толькі пытаецца: “Як сказаць інакш?” Дзеці самі фармулююць: “Зіма халаднейшая за восень”, “Хвост у мядзведзя карацейшы за заечы” і г. д.
Прыказкі і прымаўкі на замацаванне параўнальнай ступені прыметнікаў.
Праўда даражэй за золата.
Лёгка пасварыцца, цяжэй памірыцца.
Бачыць вока далёка, а розум яшчэ далей.
Гультайства горш за хваробу.
Гавары меней, думай болей.
СКОРАГАВОРКА.
Шубка ў авечкі цяплейшая за печку.
Прыналежныя прыметнікі.
У прыналежных прыметніках, утвораных ад асабовых назоўнікаў мужчынскага роду з цвёрдай асновай, ужываюцца суфіксы -аў, -оў: бацькаў, гаспадароў. Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад асабовых назоўнікаў мужчынскага роду з мяккай асновай, маюць суффіксы -еў, -ёў: Пецеў, Васілёў. Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад асабовых
назоўнікаў жаночага роду, адрозніваюцца суфіксамі -ін, ын: Юлін, матчын. Такія прыметнікі называюцца ўласнапрыналежнымі.
Першы этап. Выхавальнік прапануе пагуляць у фанты. Некалькі дзяцей кладуць свае фанты на стол выхавальніка Іон кожны раз зазначае: “Вось у нас Алесеў аловак, Наташын гузік, Віцева насоўка, Каціна стужка” і г. д.
Затым выхавальнік гаворыць, што зусім заблытаўся, забы?ся^ Й?е чый ФантСпрабуе адгадаць: “Гэта Алесева’ насоўка. Віцін аловак? Гэта Наташын гузік?” і да т. п. Дзеці адказваюць: “Так” ці “He”. (На кожны фант называе 3—4 імены.)
Выхавальнік працягвае адгадваць: “А гэта Волечкін ці Косцеу яблык? (Косцеў.) А вось гэтая цацка Тарасава ці Колева. і г. д. (Выхавальнік можа зноў “заблытацца” і пытацца пра тыя ж самыя рэчы.)
Другі этап. У якасці нагляднасці трэба ўзяць тры прадметы з назвамі ў жаночым, мужчынскім і сярэднім родзе (напрыклад, машынка, кубік, вядзерца), а таксама два аднародныя прадметы, назва якіх — назоўнік у множным ліку, напрыклад рыбкі. Да назвы кожнага прадмета ў ходзе гульні дапасуецца шэраг імён дзяцей у форме прыналежных прыметнікаў. Гэта дае магчымасць утвараць прыналежныя прыметнікі па аналогіі, засяроджваючы ўвагу менавіта на гэтым дзеянні, а не на прадметах.