• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

    Беларуская мова ў дзіцячым садзе

    Наталля Старжынская

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 159с.
    Мінск 1995
    39.63 МБ
    6.	Адпрацоўка гука [ч] у складзе гукаспалучэнняў, слоў і сказаў.
    а)	Выхавальнік прапануе дзецям паслухаць, як рэжуць нажнічкі: чык-чык-чык. (Дзеці паўтараюць, паказваючы адпаведныя рухі пальчыкамі.) А вось як стукаюць абцасікі туфлікаў: чок-чок-чок. (Дзеці паўтараюць, пастукваючы абцасікамі.) А цяпер паслухайце вершык Р. Барадуліна “Раўчак” (раўчак — гэтаручаск):
    Чак-чак,
    Чак-чак, Часаў каменьчыкі Раўчак.
    Як раўчак цячэ па каменьчыках? (Чак-чак.)
    Дзеці па аднаму вымаўляюць адно з прапанаваных гукаперайманняў, а астатнія адгадваюць, што гэта: нажнічкі, абцасікі ці раўчак.
    б)	Гульня “Чыжык”. Дзеці становяцца ў круг і трымаюцца за рукі. Адно дзіця стаіць у крузе. Гэта чыжык у клетцы. Дзеці прагаворваюць:
    Чыжык у клетачцы сядзеў, Чыжык у клетцы гучна пеў.
    “Чыжык’’ у адказ вымаўляе:
    У садзе чыжыкі лятаюць,
    Звонка песенькі спяваюць:
    Чу-чу-чу, чу-чу-чу.
    У садзе я лятаць хачу.
    Міленькія дзеткі,
    Адчыніце клетку:
    Дзеці: Мы клетку адчыняем, Чыжа на волю адпускаем!
    Дзеці адчыняюць клетку, чыжык вылятае з круга і пяе:
    Я ў сад лячу,
    Я ў сад лячу
    I звонка песеньку пяю:
    Чу-чу-чу,чу-чу-чу!
    Чыстагаворкі, скорагаворкі, вершы для замацавання гука [ч].
    Ча-.ча-ча — злавілі ляшча, чо-чо-чо — возьмем на плячо, чу-чу-чу — да Месяца хачу, чы-чы-чы — сядзі.м на пячы, ач-ач-ач — ніколі не плач, оч-оч-оч — цёмная ноч.
    Чэсь калоду чэша, Чэся цеста месіць. Чай цурком цячэ з-пад крана. Пчолка з чмелем у чоўніку плылі. Паляцелі птушачкі, птушачкі-пяюшачкі. Шубка ў авечкі цяплейшая за печку. У чаплі чапляня, у зайкі зайчаня.
    Чы-чы-чы, всрабей, не скачы, не дурэй. В. Вітка.
    Чыкі-чыкі-чыканачкі —
    Едзе зайчык на саначках. В. Вітка.
    ТАЧЫЛЬШЧЫК.
    Тачу, тачу, абточваю, Начыста заточваю, Канцы з канцамі сточваю. Калі што недаточана, А можа ператочана, За точку пераплочана — Хутчэй, Хутчэй даточвайце
    I не пераплочвайце. В. Вітка.
    Скача чапля на балоце, Чачотка — ў чароце. А чубаты чачот Топча, топча агарод. Я чачота падпільную, Чапялою пачастую. В. Вітка.
    Ачу-чу, чу-чу,чу-чу, Я гарох малачу На чужы.м тачку, На прыгорачку. 3 народнага.
    I чаму ты, Кактус, злючы? I чаму Такі калючы? Мне твае калючкі Пакалолі ручкі. А. Дзеружынскі.
    ЛІЧЫЛКА.
    Чорны жучок сеў на сучок, Сучок зламаўся, жучок падняўся.
    Гульні на ўвядзенне гука/р/.
    Спецыяльнай работы над вымаўленнем фанемы [р] не патрабуецца, за выключэннем выпадкаў неабходнасці лагапсдычнага ўмяшання. Але дзецям неабходна растлумачыць гэтую асаблівасць беларускага маўлення — адсутнасць мяккага/р'/-
    1.	Гульня “Чый голас?”. Выхавальнік раздае дзецям малюнкі з відарысамі свойскіх жывёл (апрача свінні). Дзіця, якое атрымала малюнак, падае голас, “як яго жывёла”. Напрыклад, дзіця, у якога малюнак кошкі, вымаўляе: “Мяўмяў”, астатнія адгадваюць, што гэта кошка.
    У рэшце рэшт выхавальнік паказвае свой малюнак, на якім адлюстравана свіння, і гаворыць, што яна таксама хоча пагуляць з дзецьмі, але не ведае, як ёй падаць голас. “Ці ведаюць дзеці, як падае голас свіння?” Дзеці звычайна адказваюць: “Хрю-хрю”. Але выхавальнік кажа, што гэта на рускай мове свіння “хрюкает”, таму што ў рускай мове ёсць гук [р' / — малодшы братка гука /р/. У беларускай мове ў гука [pj няма малодшага братка. Што ж рабіць свінні? Як ёй размаўляць на беларускай мове? Выхаванцы выказваюць свае мсркаванні, пасля чаго педагог паведамляе, што на беларускай мове свіння рохкае: “Рох-рох-рох”.
    Выхавальнік чытае всрш I. Махоніна “Парсючок”, паказваючы адпаведны сюжэтны малюнак і прыцягваючы дзяцей да прагаворвання гукапераймальнага слова рох-рох-рох:
    Парсючок салодка спаў, Рох-рох-рох.
    Ен прачнуўся ісказаў: 1’ох-рох-рох.
    Мне не трэба на зарадку, Рох-рох-рох.
    Лепш пайду парыю ipaAKy, Рох-рох-рох.
    Мыцца не цярплю я дужа, Рох-рох-рох.
    Лепш паплёхаюся ў лужы, Рох-рох-рох.
    Няхай дзеці пазайздросцяць, Рох-рох-рох.
    Запрашаю ўсіх у госці, Рох-рох-рох.
    2.	Гульня “Качкі і лісіца”. Дзеці-"качкі" рухаюцца па пакоі або пляцоўцы (на прагулцы), размахваючы рукамі, як крыламі, і прагаворваюць: “Мы шэранькія качкі, ляцім да вадакачкі, хочам там вады напіцца, потым каб павесяліцца. Кра-кра-кра! Кра-кра-кра!”
    З’яўляецца загадзя выбраная лісіца. Выхавальнік гаворыць: “3 лесу ліска тут бяжыць, хоча качачку злавіць. Улятайце-ўцякайце! ”
    “Лісіца” крадзецца, пасля слоў улятайце-ўцякайце ловіць качак, каго зловіць, той становіцца “лісіцай”.
    Чыстагаворкі, скорагаворкі, вершы для замацавання гука [pj.
    Ра-ра-ра — падсасной нара, ро-ро-ро — у Мінску ёсць метро, ру-ру-ру — заяц грыз кару, ры-ры-ры — гудзелі камары, ыр-ыр-ыр — з'елі ўвесь сыр, ір-ір-ір — выпілі кефір, ор-ор-ор — чырвоны памідор, ур-ур-ур — прыгожы абажур.
    У двары горка, пад горкай норка.
    Скрып-скрып, скрып-скрып, Снег ад холаду ахрып, У яго, напэўна, грып. К. Куноўскі.
    Каля горкі Два Рыгоркі, Дзве Марынкі, Два Барыскі, Дзве Ларыскі Елі смачныя ірыскі. А. Дзеружынскі.
    Гульні на ўвядзенне гукаў [шч].
    1.	Увядзенне гукаспалучэння [шч].
    Гульня “Цягнік”. Выхавальнік чытае ўрывак з верша А. Дзеружынскага “Цягнік-працаўнік”.
    Цягнік-працаўнік
    Стаяць не прывык... Удалеч Бяжыць, Шыпіць, Гудзіць.
    Пытаецца, як шыпіць і гудзіць цягнік? Калі ён толькі пачынае рухацца, набірае ход, шыпіць павольна: “ш-ш-ш-ч, ш-ш-ш-ч", потым усё хутчэй: “ш-ш-ч, ш-ш-ч, ш-ч, шч, шч, шч”. Прапануе дзецям паказаць, як спачатку шыпіць цягнік, як паскарае ход. Затым дзеці становяцца адно за адным і гуляюць у цягнік; рухаюцца павольна, вымаўляючы: "Ш-ш-ш-ч, ш-ш-ш-ч”, потым усё хутчэй. Калі “цягнік” набірае хуткасць, выхавальнік прапанус пагудзець: “Тутуу!”. Паступова “цягнік” спыняе ход, усё павольней вымаўляючы гукаспалучэнне “шч".
    2.	Узнаўленне гукаспалучэння.
    а)	Выхавальнік прапануе дзецям адгадваць, хто шчоўкае — вавёрка арэшкі ці воўк зубамі: некалькі разоў вымаўляе гукаперайманні “шчоўк” з рознай інтанацыяй — весела (вавёрка) ці злосна (воўк). Прапануе дзецям па аднаму загадваць тое ж самае. Астатнія адгадваюць.
    б)	Загадкі “Хто гэта?”.
    Зубасты драпежнік — гэта акунь ці шчупак?
    Маленькае, смешнае — гэта шчаня ці сабака?
    А пра што гэтая загадка — пра шчотку ці вожыка:
    Адгадаць павінны,
    Што гэта за свінка: На спіне — драўнінка, На жываце — шчацінка. Н. Парукаў.
    Чыстагаворкі, скорагаворкі, вершы для замацавання гукаспалучэння [ шч].
    Шча-шча-піча — я злавіў ляшча, шчу-шчу-шчу — ляшча не ўпушчу, шчэ-шчэ-шчэ — хачу злавіць яшчэ.
    Хоць трашчу, а не пушчу. He пушчу, хоць і трашчу.
    Хвошча, хвошча дождж,
    Воўк схаваўся ў хвошч.
    Сам пад хвашчом,
    А хвост пад дажджом. В. Вітка.
    Ад удару
    Шчупака
    Скалыхнулася
    Рака.
    Затрашчаў
    Зімовы лёд, Iпачаўся Ледаход. А. Дзеружынскі.
    Рэчка, сажалка, рака
    Добра знаюць шчупака. Ён плыве за ўсіх шпарчэй, Рыбкам гора: не ўцячэш. М. Скрыпка.
    Чук-чук-чук,
    Налавіў дзед шчук, А баба — плотак Да пазвала цётак. В. Вітка.
    Ах ты, мая птушачка, ах ты шчабятушачка.
    Гульні на ўвядзенне гука [дз' ].
    1.	Увядзенне гука [дз' ] у проціпастаўленні з гукамі [д] і[з' ].	.
    Выхавальнік расказвае, выкарыстоўваючы фланелеграф і адпаведныя малюнкі: “Маленькі камарык ляцеў над лужком і гудзеў: "Ззь-ззь-ззь". Як гудзеў камарык? Бачыць — стаяць побач два сінія званочкі: вялікі і маленькі. Вельмі спадабаліся камарыку званочкі. Стаў ён над імі кружыць і гудзець: “Ззь-ззь-ззь, добры дзень, званочкі!” А званочкі адказваюць камарыку-насатаму тварыку. Вялікі званочак
    гаворыць: “Дон-дон-дон. Добры дзень, камарык-насаты тварык! Як гаворыць вялікі званочак? А маленькі званочак вітаецца звонка-звонка: “Дзінь-дзінь-дзінь. Добры дзень! Дзі нь-дзінь-дзінь! ”
    2.	Тлумачэнне вымаўлення гука/Дз'/.
    Як жа маленькаму званочку ўдаецца так звонка звінець? Як ён вымаўляе гук [дз' Давайце і мы паспрабуем. Але спачатку трэба праспяваць, як камарык: “Ззь-ззь-ззь”. (Дзеці вымаўляюць.) Ці можна доўга спяваць гэты гук? Паспрабуйце. А вось гук [дз"] праспяваць нельга. Ён вымаўляецца вельмі коратка. Язычок трэба трымаць гэтак жа, як пры гуку [з"], толькі не цягнуць, а хуценька стукнуць хвосцікам язычка ў сценку хаткі над верхнімі зубамі, атрымаецца[дз"]. Паспрабуйце. Праспявайце “зззь”, а зараз хуценька скажыце “дзь”.
    3.	Распазнаванне гукаў/Д/, [з'/, [дз/.
    Выхавальнік чытае ўрыўкі з вершаў:
    Падарылі мне цымбалы — Струн вясёлы перазвон. Я зайграла, заспявала: — Дзі-лі, дзі-лі, дзі-лі-доп! Э. Агняцвет.
    — Дук-дак, Дук-дак, — Дзяцел працаваць мастак. — Дак-дук, Дак-дук, —
    Ен абслухаў кожны сук. Р. Барадулін.
    Вірлавокі авадзень Акуляры надзеў, Кружыць, зумкае ўвесь дзень: —Зь-зь-зь. X. Жычка.
    Прапануе дзецям адгадваць, калі стукае дзяцел, зумкае авадзень, а калі іграюць цымбалы. Вымаўляе кожнае гукаперайманне па некалькі разоў.
    4.	Узнаўленне гука [дз'].
    Гульня “На чым іграю”. Выхавальнік нагадвае дзецям, як звініць маленькі званочак ("дзінь-дзінь"), іграюць цымбалы ( дзі-лЬдзі-лі-дон"). Дзеці па аднаму ўзнаўляюць адно з гукаперайманняў, астатнія адгадваюць, на чым дзіця іграе.
    5.	Ужыванне гукаперайманняў у гульні.
    Гульня ‘Мухі ў павуціне”. Частка дзяцей становіцца ў круг і апускае рукі. Гэта павуціна. Астатнія дзеці — “мухі”. Яны гудзяць: ‘Дзь-дзь-дзь’’, улятаюць у круг і вылятаюць з яго. Па сігналу выхавальніка дзеці ў крузе бяруцца за рукі. Тыя “мухі”, што аказаліся ў крузе, тр'апілі ў “павуціну”. Яны становяцца ў круг, “павуціна” павялічваецца. Гул'ьня працягваецца да той пары, пакуль усе “мухі” не будуць v павуціне”.	’
    6.	Адпрацоўка гука [дз' ] у складзе гукаспалучэнняў, слоў і сказаў.
    а)	Практыкаванне “Свойскі ці дзікі?”. Выхавальнік называе розных жывёл, а дзеці ў адказ вызначаюць, свойская гэта жывёла ці дзікая. Напрыклад, заяц — дзікая жывёла, сабака — свойская, кот — свойская, ліса — дзікая і да т. п. Можна ўвесці гульнёвае дзеяннс — перакідванне мяча.
    б)	Практыкаванне “Адзін ці два?”. Выхавальнік паказвае малюнкі з відарысамі аднаго ці двух прадметаў. Дзеці называюць іх колькасць. У гульні дзеці вучацца правільна спалучаць лічэбнікі з назоўнікамі ў родзе і ліку, напрыклад: два сланы, адзін мяч, адна кніга, дзве падушкі і да т. п.
    в)	Практыкаванне “Скажы ласкава”. Выхавальнік называе слова, а дзеці змяняюць яго, утвараючы ласкальную форму: вада — вадзічка, год — годзік, сад — садзік, мёд — мёдзік, мядзведзь — мядзведзік.