• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

    Беларуская мова ў дзіцячым садзе

    Наталля Старжынская

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 159с.
    Мінск 1995
    39.63 МБ
    5.	Ужыванне гукаперайманняў у гульні.
    Дзеці дзеляцца на дзве групы: “сабачак” і “коцікаў”. Выхавальнік называе мянушкі сабак і катоў: Тузік, Мурка, Шарык, Рэкс, Варкоцік, Васька, Піф і да т. п. На мянушку сабакі дзеці-"сабачкі" адказваюць: “Гаў-гаў”, на мянушку ката дзеці-’коцікі" адказваюць: “Мяў-мяў”.
    6.	Адпрацоўка гука [ў] у складзе гукаспалучэнняў, слоў і сказаў.
    а)	Выхавальнік трымае цацку (шчаня). Расказвае, што шчаня Цюцік гуляе са сваім сябрам Ясем у лесе. Убачыў матылька і пабег за ім. Матылёк лятае ад кветкі да кветкі, і Цюцік бегае ад кветкі да кветкі. Раптам матылёк узняўся ўверх і ўляцеў. Глядзіць Цюцік — а ён адзін у лесе. Заблудзіўся! Спужаўся Цюцік, скуголіць: “Аў-аў-аў”. Ясь шукае свайго шчаня, кліча: “Цюцік, ауу!” А Цюцік адказвае: “Аў-аў-аў!”	'
    Наладжваецца гульня “Цюцік у лесе”. Дзеці па чарзе трымаюць цацку і ў адказ на словы Яся (выхавальнік або адзін з дзяцей): “Цюцік, ауу!” скуголяць": “Аў-аў-аў!”
    б)	Гульня “Хто што рабіў?”,
    Выхавальнік гаворыць, што да дзяцей прыйшлі незвычайныя госці і просяць адгадаць, хто з іх ляцеў, хто плыў, а хто скакаў, паказвае цацкі або малюнкі: верабей, карась, заяц, жук, конік, дзяцел, сом, матылёк, конь і да т. п. Дзеці па аднаму адказваюць: “Верабей ляцеў”, “Карась плыў” і г. д.
    в)	Практыкаванне-загадка “Хто гэта?”.
    Вялікі, з грывай, цар звяроў — гэта заяц ці леў?
    Шэры, зубасты, злы — гэта воўк ці вожык?
    Высока лятае, звонка песенькі спявае — гэта курыца ці жаўранак?
    Сама чорная, а жывоцік беленькі, хвосцік, як маленькія вілы, дзюбка вострая — гэта гусь ці ластаўка?
    Практыкаванне можна праводзіць з малюнкамі.
    г)	Гульня “Ляцеў камар”.
    Дзеці ідуць па кругу, прагаворваючы:
    Ляцеў камар, трымаў ліхтар.
    Ліхтар гарэў, камар ногі грэў.
    Ліхтар упаў — камар прапаў.
    Выходзь, камар, запалі ліхтар. М. Гіль.
    На першыя два радкі загадзя выбраны “камар”, трымаючы ліхтарык^ “ляціць” у процілеглым напрамку. На радок ліхтар упаў”, “камар” апускае ліхтарык і садзіцца на кукішкі.
    Пасля чацвёртага радка выходзіць новы “камар”, выбраны выхавальнікам ці дзецьмі, а папярэдні становіцца ў карагод. Гульня паўтараецца некалькі разоў.
    Гульня на замацаванне гука [ў].
    Вялікі-маленькі”. Выхавальнік называе слова, якое азначае вялікі прадмет, і кідае мяч аднаму з дзяцей. Дзіця ловіць мяч і ўтварае слова, якое азначае адпаведны маленькі прадмет. Затым кідае мяч назад.
    Словы для гульні: галава — галоўка, трава — траўка, карова — кароўка, канава — канаўка, певень — пеўнік, дрэва дрэўца, сава —соўка, салавей — салоўка.
    Чыстагаворкі, скорагаворкі, вершы для замацавання гука [ў].
    Аў-аў-аў — ліст напісаў, оў-оў-оў — прыйшоў дамоў, іў-іў-іў — кошку пакарміў, еў-еў-еў — Вова кашу з’еў.
    МУХАЛОЎКІ.
    Мухалоў і мухалоўка ловяць мух і мушак лоўка.
    Сёння досвіткам Аўсей
    Злавіў
    Аўсянку
    У аўсе.
    Быў авёс расяны ўранку —
    У pace ўся аўсянка. К. Камейша.
    ПЕЎНІКІ.
    Маладыя пеўнікі пакуплялі спеўнікі На платы паселі
    I на ўсё сяло запелі. Д. Бічэль-Загнеіпава.
    ЦАРЗВЯРОЎ.
    Што з табою, цар звяроў, Ты, напэўна, не здароў? Праляжаў палову дня?
    — Спаць люблю падоўгу я. Н. Галіноўская.
    БОЖАЯ КАРОЎКА.
    Божая кароўка, Чорная галоўка, Белыя два вочкі, Жоўтая сарочка У кропачках чарнявых, Як намаляваных. А Дзеружынскі.
    ШАЛТАЙ-БАЛТАЙ.
    Шалтай-Балтай Па вёсцы блукаў, Шалтай-Балтай Работу шукаў. Цэлы дзень шукаў, He згуляў ні мінуты, Змарнеў, схуднеў I праспаў сем сутак. I. Муравейка.
    Гульні на ўвядзенне гука[дж].
    1.	Увядзенне гука[дж] у проціпастаўЛенні з гукам/ж/.
    Выхавальнік прымацоўвае на фланелеграфе малюнкі з відарысам кветак. Гэта лужок. На лужок прыляцеў жук (прымацоўвае адпаведны малюнак). Ён спявае сваю песеньку. Як спявае жук? (Жжж.)
    Затым прыляцела на лужок пчолка (паказвае малюнак). Яна збірае мёд з кветак і гудзе: “Дж-дж-дж” (перасоўвае пчолку ад кветкі да кветкі).
    Вось яны лятаюць і спяваюць: “Жжжж”, “Дж-дж-дж”, “Жжжж”, “Дж-дж-дж”.
    2.	Тлумачэнне вымаўлення гукаў.
    Выхавальнік звяртаецца да дзяцей: “Успомніце, як робіць язычок жука, калі вымаўляе гук [ж]‘. ён падымае хвосцік уверх, робіць крок назад у сваёй хатцы, пускае цёплае паветра і звонка-звонка спявае: "Жжжж", “Жжжж”. Скажыце так. Ці можна гэтую песеньку доўга спяваць?
    Язычок пчолкі робіць гэтак жа: хвосцік падымае ўверх, нібы хоча сказаць “Жж”, і злёгку стукае хвосцікам у сценку хаткі: “Дж-дж-дж”. Паспрабуйце так сказаць. Ці можна пацягнуць гэты гук?"
    3.	Распазнаванне гукаў/ж/, [дж] на слых.
    Прыляцеў на лужок чмель (паказвае малюнак), чуе, хтосьці гудзе, але ніяк не зразумее, хто гэта. Давайце яму дапаможам. “Жжжж” — гэта хто гудзе? А гэта: “Дж-дждж?” (Паўтараецца некалькі разоў.)
    4.	Узнаўленне гукаў.
    Выхавальнік прапануе дзецям ператварыцца ў жукоў або пчолак і праспяваць сваю псссньку. Малыя па аднаму вымаўляюць задуманы гук-песеньку — [ж] або [дж]. Астатнія адгадваюць, у каго хто ператварыўся.
    5.	Ужыванне гукаперайманняў у гульні.
    а)	Гульня “Жукі і пчолкі”. Адны дзеці выконваюць ролю жукоў, другія — пчолак (хто ў каго ператварыўся). Адно дзіця — “сава”.
    Выхавальнік гаворыць: “Жукі” ляцяць, “жукі” гудуць. Дзеці-"жукі" вылятаюць і гудуць: “Жжжж”. Затым выхавальнік гаворыць: “Пчолкі” ляцяць, “пчолкі” гудуць. Дзеці"пчолкі” вылятаюць і гудуць: “Дж-дж-дж”.
    “Сава” гаворыць:
    Я — сава, вялікая галава,
    На суку сяджу, ва ўсе бакі гляджу, Жукоў, пчолаклаўлю!
    Лячу!
    На слова лячу дзіця-"сава" робіць узмах рукамі, як крыламі, і ловіць дзяцей. Злоўлены становіцца “савой”. Праз некаторы час “жукі” і “пчолкі” мяняюцца ролямі.
    б)	Гульня “Пчолкі і мядзведзь”. Выхавальнік — “пчолкамама”, малыя — “пчолкі-дзеці”. 3 дапамогай лічылкі “Раз, два, тры — мядзведзе.м будзеш ты!” выбіраецца мядзведзь, на якога можна надзець шапачку-маску. “Мядзведзь” становіцца ў баку. Крэсламі пасярэдзіне пакою адгароджваецца вулей.
    Выхавальнік гаворыць: “Паляцелі пчолкі збіраць мёд з кветак. (“Пчолкі” лятаюць, вымаўляючы: “Дж-дж-дж”.) Мішка-мядзведзь ідзе, мёд у пчолак унясе. Пчолкі, дамоў!" “Пчолкі” ляцяць дамоў, хапаюцца за рукі, абкружаюць вулей і прагаворваюць:
    Гэта хатка — вулей наш, Уцякай, мядзведзь, ад нас! Дж-дж-дж!
    Калі “мядзведзю” ўдаецца апярэдзіць “пчолак” і прарвацца ў вулей, ён выоірас памочніка, і гульня аднаўлясцца з двума “мядзведзямі”. Калі “мядзведзь” не здолеў трапіць у вулей, выбірасцца новы “мядзведзь”.
    6.	Адпрацоўка гука [дж] у складзе гукаспалучэнняў, слоў і сказаў.
    а)	Выхавальнік чытае ўрывак з верша А. Вольскага:
    Рана-раненька пчала
    Пакідала вулей, Заспявала-загула, Каб усе пачулі:
    — Джу-джу-джу, Джу-джу-джу, Я без справы не сяджу, Джу-у!
    Выхавальнік пытаецца, як гудзе пчолка. ("Джу-джу-джу, джу-у!") А вось ляціць злая аса, пагражае сваім джалам:
    Джала джаліць і катуе:
    Нас ніхто ўжо не ўратуе!
    Джвыгне раз, джвыгне два —
    Галава, як булава. С. Сокалаў-Воюш.
    Як джаліць аса? (Джвыг! Джвыг!)
    Выхавальнік прапануе малым пагуляць. Ён паказвае асобным дзецям малюнкі з відарысамі асы або пчолкі (можна цацкі). Той, каму паказалі асу, вымаўляе: “Джвыг! Джвыг!” Тое дзіця, якому паказалі пчолку, гудзе: “Джу-джу-джу”.
    б)	Гульня “Адно з трох”. Выхавальнік называе тры словы (джала, ураджай, саджаю), просіць дзяцей паўтарыць іх, каб добра запомніць. Затым педагог чытае рыфмоўкі, не дагаворваючы апошняе слова. Дзеці дадаюць адно з трох названых ім слоў.
    Ox, мяне i напужала Гэта тоненькае... (джала).
    Рана ў поле выязджай — Будзедобры ... (ураджай).
    Градкі спрытна я капаю, Агародніну ... (саджаю).
    Будзе добры каравай, Калі дагледзіш ... (ураджай).
    Дрэўца я ў руках трымаю — Гэта садзік я ... (саджаю).
    Выхавальнік называе наступныя тры словы: дожджык, хаджу, гляджу.
    Звару табе боршчык, Ідзі, ідзі... (дожджык).
    Ля акенца я сяджу
    I на вуліцу ... (гляджу). '
    Усіх буджу, хоць без гадзінніка ... (хаджу).
    Хто гэта? (Певень.)
    Чыстагаворкі, скорагаворкі, вершы для замацавання гука [дж].
    Джа-джа-джа — багаты ўраджай, джу-джу-джу — па садзе хаджу, джы-джы-джы — ідуць дажджы.
    Дожджык, дожджык — грыбасей, Ты для нас грыбы пасей.
    Дожджык, дожджык — рыбачок, Злаві рыбку на кручок. Л. Дайнека.
    Жу-жу-жу! Жу-жу-жу!
    На галінцы я сяджу. На галінцы я сяджу, “Жу” я сам сабе кажу. А. Пракоф'еў.
    ДОЖДЖЫК 3 СОНЦАМ.
    Дожджык з сонцам напалам Па лісці залапатаў.
    Пад ліпкаю падажду, He пайду па дажджу. В. Вітка.
    Гульні на ўвядзенне гука [ч].
    1.	Увядзенне гука [ч] у проціпастаўленні з гукам [ч' ]. Выхавальнік загадвае дзецям загадку на рускай мове:
    Маленькнй мальчншка В сером армячншке По дворам шныряет, Крохн подбнрает, По полям кочует — Коноплю воруст.
    Дзеці адгадваюць, што гэта всрабей, яго песенька “чнкчнрнк”.
    Затым даецца загадка на беларускай мове:
    Шустранькі,
    Маленькі,
    Сам у шэрай світцы Шукае канапелькі, Кабтрохі пажывіцца. Н. Гілевіч.
    Гэта таксама верабей. Ён жывс ў беларускай вёсцы, таму размаўляе па-беларуску: “Чык-чырык, чык-чырык”.
    Сустрэліся два вераб’і, рускі і беларускі, і размаўляюць. Рускі верабей гавора: “Чнк-чнрнк”, а беларускі — “Чык-чырык”. “Чнк-чнрнк” — “Чык-чырык”, “Чіік-чнрнк" — “Чык-чырык”.
    2.	Тлумачэнне вымаўлсння гукаў.
    Выхавальнік прапануе: “Паглядзіце, як робіць язычок рускага вераб’я, калі ён вымаўляе першы гук [ч’]: ён увесь падаецца ўперад, хвосцікам стукае за дзверцамі, нібы просіць яго выпусціць: чь-чь-чь. Як стукас язычок?
    А вось язычок беларускага вераб’я робіць інакш. Ён нібы збіраецца праспяваць пессньку ветрыка: ш-ш-ш. Вымавіце ўсе “ш-ш-ш”. Але язычок падымае хвосцік уверх і раптам стукаеў столь: ч-ч-ч. Паспрабуйце так сказаць.
    3.	Распазнаванне гукаў/ч'/ і [ч] на слых.
    Всраб’і селі на высокае дрэва. Мы іх не бачым. Давайцс паспрабуем адгадаць, хто з іх зараз гаворыць. Выхавальнік некалькі разоў вымаўляе гукаперайманні “чнк-чнрнк” і “чык-чырык”. Дзеці адгадваюць, хто гаворыць, рускі ці беларускі всрабей.
    4.	Узнаўленне гука/ч/.
    Выхавальнік прапанус малым псраўтварыцца ў маленькіх верабейчыкаў або гномікаў Ап-чхі. Верабейчыкі вымаўляюць “чык-чык”, а гномік чыхае “ап-чхі”. Дзеці вымаўляюць задуманыя гукаперайманні, астатнія адгадваюць, хто ў каго псратварыўся.
    5.	Ужыванне гукаперайманняў у гульні.
    а)	Гульня “Цягнік”. Дзеці становяцца адзін за адным, уперадзе паравоз, астатнія — вагончыкі. “Цягнік” рухаецца па пакоі, усе вымаўляюць: “Чу-чу-чу, чу-чу-чу”. Час ад часу “паравоз” даесігнал: “Ту-туу!”