Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
Гульня “У якой руцэ?”. Выхавальнік хавае за спінай машынку, пытаецца, у якой руцэ цацка. Нехта з дзяцей адказвае. Тады выхавальнік гаворыць: “Алёша адгадаў. Чыя цяпер машынка? Лёшава”. Лёша, атрымаўшы цацку, працягвае гульню. Дзіця, якое адгадала, у якой руцэ цацка, атрымоўвае яе, а астатнія дзеці гавораць, чыя цяпер машынка. (Машынка Іванава, Віцева, Юліна і г. д.)
Пасля гульні выхавальнік арганізуе параўнанне рускіх і беларускіх форм, дапамагае малым асэнсаваць, што калі машынка належыць дзяўчынцы, то беларускае слова гучыць гэтак жа, як рускае (Машынка Натаійына, Юліна), калі цацка належыць хлопчыку, беларускае слова адрозніваецца ад рускага (Вйтйна — Віцева, Колйна — Колева).*
Гэтак жа або падобным чынам абыгрываюцца іншыя прадметы. Дзеці ўтвараюць прыналежныя прыметнікі мужчынскага і сярэдняга роду (Тарасаў, Танін кубік, Валерава, Ірына вядзерца), множнага ліку (Паўлавы, Насціны грыбочкі) •
Трэці этап. Гульня “Чые рэчы?”. Дзеці дастаюць розныя прадметы або цацкі з цудоўнага мяшэчка. Выхавальнік за кожным разам зазначае: “Саша выцягнуў машынку. Чыя цяпер машынка? (Сашава.) Валодзя, што ты выцягнуу^ Чый кубачак? (Валодзеў.)”
Гульня “Што маміна, а што татава?”. Малюнкі да гульні: сукенка, акуляры, капялюш, хустка, сумка, папка, штаны, кашуля, пінжак, спадніца, бацінкі, басаножкі. Дзеці вызначаюць: “Сукенка маміна, пінжак татаў” і г. д.
Вершы і прымаўкі для замацавання прыналежных прыметнікаў.
Маміна імя
Самае лепшае.
Маміна слова
Найдаражэйшае. М. Хведаровіч.
ЯЎСЕЕВЫ КАСЕТЫ.
Яўсей нясе Касеты ўсе. Усе яны Яўсеевы. В. Жуковіч.
Верш В. Жуковіча можна абыграць, падстаўляючы ў яго розныя імёны дзяцей і ўтвараючы ад іх прыналежныя прыметнікі.
ПРЫКАЗКІ.
Мяне і так пазнаюць — дзедаву дачку ў рваным андарачку.
Татава хата ўсім багата.
Мы разглядалі ўласнапрыналежныя прыметнікі, якія абазначаюць прыналежнасць канкрэтнай асобе. Але сярод прыналежных прыметнікаў ёсць такія, што паказваюць на прыналежнасць прадмета цэламу класу жывёл. Такія прыметнікі называюцца агульнапрыналежнымі, утвараюцца яны пры дапамозе суфіксаў і канчаткаў поўных прыметнікаў -ін-ы, -ын-ы (гусіны, мышыны), а таксама ад назоўнікаў з асновамі на заднеязычныя і з асновамі на ц (з к) і д, з якімі суфіксальны j зліўся, змякчыўшы іх у шыпячыя: воўчы, мядзведжы, заячы і заечы. Да гэтай групы прымыкаюць і прыметнікі з суфіксамі -яч, утвораныя ад назваў маладых жывёл: парасячы, цялячы.
Першы этап. Паказваючы дзецям малюнкі, расказвае выхавальнік: “Сабраліся аднойчы ўвечары звяры на лясной палянцы. Доўга яны гулялі, весяліліся, прыйшла пара спаць. Кожны звер пайшоў у сваю хату. Лісіная хатка — нара. Ліса пайшла ў нару. Вавёрчына хатка — дупло. Вавёрка паскакала ў дупло. Воўк пайшоў у логава. Вось паглядзіце, якая воўчая хатка. Мядзведзь пацягнуўся да сваёй бярлогі, бо мядзведжая хатка — бярлога. А зайчык пад кусцікам уладкаваўся. Гэта яго, заячая хатка”. Потым, паказваючы той
або іншы малюнак, выхавальнік пытаецца ў дзяцей: “Гэта лісіная хатка? А гэта вавёрчына? А гэта чыя, мядзведжая ці заячая?” і т. д. некалькі разоў.
Пытанні -загадкі.
Доўгая шыя — качыная ці гусіная? Вялікія рогі — казліныя ці цялячыя? Моцныя капыты — лісіныя ці ласіныя? Доўгі хвост — курыны ці каровячы? Калматая галава — ільвіная ці заячая? Дужыя лапы — рысіныя ці каціныя? Доўгія вушы — заячыя ці жарабячыя? Маленькія вушкі — каніныя ці куранячыя? і да т. п.
Другі этап. Гульня “Чый хвост?”. Выхавальнік паказвае малюнкі жывёл такім чынам, каб дзеці бачылі толькі хвост. Адгадваючы, чый хвост, яны ўтвараюць прыналежныя прыметнікі (воўчы, заячы, бабрыны, мядзведжы, сабачы і г. д.).
Аналагічным чынам праводзяцца гульні “Чыя дзюба?” і “Чые вушы?”. Дзеці ўтвараюць словы гусіная, курыная, арліная, качыная, індычыная; мядзведжыя, сабачыя, воўчыя, заячыя, бабрыныя, лісіныя, рысіныя.
Трэці этап. Дзеці прыдумваюць незвычайных звяроў: воўк з заячымі вушамі, ліса з курыным хвастом, мядзведзь на качыных лапах і да т. п.
Спражэнне дзеясловаў есці, даць.
Дзеясловы есці і даць маюць своеасаблівыя формы спражэння. У адзіночным ліку: ем, дам; ясі, дасі; есць, дасць. У множным ліку: ядзім, дадзім (ямо, дамо); ясце, дасце (ясцё, дасцё); ядуць, дадуць.
Засваенне форм дзеяслова есці можна арганізаваць праз дыдактычнае практыкаванне “Ем — ядзім”. Выхавальнік прапануе дзецям прыдумаць, як яны закончаць сказ Я ем .... Выклікае аднаго выхаванца, які вымаўляе свой сказ: Я ем марожанае. Іншае дзіця адказвае на пытанне выхавальніка: “Што Віця есць?” (Віця есць марожанае.) Выхавальнік пытаецца ў некалькіх дзяцей, затым прапануе адгадаць, што задумалі тыя, каго не спыталі. Дае ўзор пытання: “Таня, ты ясі кашу?” Той, да каго звяртаюцца, згаджаецца: “Так, я ем кашу” або адмаўляецца: “He, я не ем кашу, я ем суп”.
Наступным разам дзецям прапануецца аб’яднацца ў пары (хто з кім хоча), дамовіцца, як яны закончаць сказ Мы ядзім ... . Далей ідзе аналагічная работа над дзеясловамі ясце, ядуць.
Падобным чынам наладжваецца засваенне форм дзеяслова даць.
Прапануем для замацавання форм дзеяслова есці верш М. Чарняўскага.
Хто адразу разгадае Слоў сакрэт, Гаворку ўсю? — Што ты робіш? — Маляваю... — Што ты робіш? — Я ясю...
Дзеці адшукваюць памылкі ў адказах дзіцяці (малявдю, ясю).
Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў ад двух да чатырох з назоўнікамі.
У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у склоне. У форме назоўнага склону гэтыя лічэбнікі спалучаюцца з тым жа склонам назоўнікаў множнага ліку: два, тры, чатыры зайцы, кані (параўнайце ў рус.: два, трй, четыре зайца, коня).
Першы этап. Выхавальнік развучвае з дзецьмі верш А. Дзеружынскага “Смачныя ірыскі”:
Каля горкі Два Рыгоркі, Дзве Марынкі, Дзве Ірынкі, Два Барыскі, Дзве Ларыскі Елі
Смачныя ірыскі.
Выхавальнік пытаецца: “Колькі дзяцей было каля горкі? Два ... (Рыгоркі), дзве ... (Марынкі) і г. д. Прапануе замяніць слова два на тры: ’’Каля горкі тры Рыгоркі, тры Марынкі...”
Затым слова тры замяняецца на слова чатыры.
Гульня “Хто ўважлівы?”. Выхавальнік гаворыць, што раскажа верш па-новаму, і прапануе сваім выхаванцам запомніць, колькі было дзяцей у вершы:
Каля горкі Тры Рыгоркі, Дзве Марынкі, Чатыры Ірынкі, Тры Барыскі, Дзве Ларыскі Елі
Смачныя ірыскі.
Выхавальнік пытаецца, колькі было Рыгорак? (Тры Рыгоркі). Марынак? (Дзве Марынкі.) і г. д.
Другі этап. Выхавальнік пачынае:
“Па грыбы пайшлі ў бор Пеця, Лёня і Рыгор.
Колькі і якіх грыбоў знайшоў кожны з іх? Вось грыбы, якія знайшоў Пеця. (Паказвае малюнкі.) Якія гэта грыбы? (Баравікі.) Колькі баравікоў знайшоў Пеця? (Пеця знайшоў два баравікі.) А гэта якія грыбы? (Лісічкі.) Колькі іх? (Чатыры лісічкі.)” I гэтак далей (утвараюцца словазлучэнні тыпу: трырыжыкі, двамахавікі, чатыры бабкі).
Затым выхавальнік прапануе паглядзець, колькі і якіх грыбоў знайшлі Лёня і Рыгор. На гэты раз дзеці адразу ўтвараюць патрэбныя словазлучэнні без папярэдняга называння грыбоў. Акрамя ядомых грыбоў, выхавальнік паказвае і неядомыя (мухаморы). Дзеці ўтвараюць патрэбнае словазлучэнне, але адзначаюць, што гэтыя грыбы не ядуць.
Трэці этап. Практыкаванне “Закончы сказ” (праводзіцца з малюнкамі). Дзеці паўтараюць пачатак сказа і заканчваюць яго.
Матэрыял для практыкавання.
У Колі чатыры ... (алоўкі). Мама прынесла Валі два ... (пернікі). Саша знайшоў тры ... (грыбы). На градзе выраслі чатыры вялізныя ... (гарбузы). На талерцы ляжаць тры зялёныя ... (агуркі) і два чырвоныя ... (памідоры). Перах хатай растуць дзве ... (яблыні) і дзве ... (вішні). Колькі ўсяго дрэў? (Чатыры дрэвы.) Ля акна стаяць два вялікія ... (крэслы).
Вершы, лічылкі, загадкі для замацавання спосабу дапасавання лічэбнікаў да назоўнікаў.
ЛІЧЫЛКА.
Ля Яўгена села Лена, Ля Генадзя села Ядзя, Каля Зосі — два Антосі, Каля Надзі — два Аркадзі, Каля Янкі — тры Святланкі, Каля Сашы — тры Наташы. Колькі тут дзяўчат усіх? Колькі хлопчыкаў ля іх? Хочаш ведаць — не сядзі, Сам цяпер лічыць ідзі! Н. Парукаў.
ПАЛІЧЫЦЕ ТАПОЛІ.
Раслі ў полі Тры таполі, А за рэчкай — На сем болей. I за рэчкаю, I ў полі Палічыце ўсе таполі. А. Малюк.
Боб ды боб — два бабы, А яшчэ боб — тры бабы. Народная лічылка.
Бег сабака цераз мост, Чатыры лапы, пяты хвост. Народная лічылка.
У мяне аж два кані,
Калі хочаш — дагані. Д. Бічэль-Загнетава.
Піражочкі, піражкі!
Mae кожны два ражкі. А. Масіпоўскі.
Два канцы, два кальцы, а пасярэдзіне цвік. (Нажніцы.)
Чатыры вушкі і два брушкі. (Падушка.)
Чатыры браты адзін капялюш надзелі. (Стол.)
Чатыры тапатыркі, дзве татыркі, сёмы вярцель. (Карова.)
БІБЛІЯГРАФІЧНЫЯ ССЫЛКІ.
1. Ушянскяй К. Д. Собр. соч.: В 11 т. — М.—Л., 1948. — Т. 2. — С. 658.
2. КоласЯ.Зб. тв.: У 14т. — Мн., 1976. —Т. 12. — С. 26.
3. Булахов Н. Г. Особенностя мнтерференцяя белорусского н русского языков // Проблемы двуязычмя я многоязычня. — Мн., 1972. — С. 218.
4. Супрун A. Е. Содержаняе обучення русскому языку в белорусской школе. — Мн., 1987. — С. 15—16.
5. Выготскяй Л. С. К вопросу о многоязычяя в детском возрасте // Хрестоматня по возрастной н педагогмческой псяхологян / Под ред. Н. Н. Нльясова, В. Я. Ляуднс. — М., 1980. — С. 68.
6. Канцэпцыя развіцця дашкольнага выхавання ў БССР / Пад рэд. С. С. Харына. — Мн., 1990. — С. 21.
7. Супрун A. Е. Лннгвястяческяе основы нзученля грамматнкя русского языка в белорусской школе. — Мн., 1974. — С. 57.
8. Богуш A. М. К вопросу усвоеняя детьмм дошкольного возраста двух языков II Дошкол. воспнтанне. — 1974. — N 5. — С. 29.
9. Бороднч A. М. Методнка развятяя речн детей. — М., 1981. — С. 9— 10; Методяка развнтяя речя детей дошкольного возраста / Л. П. Федоренко ядр.-М„ 1984. — С. 6.
10. Ушннскяй К. Д. йзбр. пед. соч.: В 2 т. — Мн., 1974. — Т. 1.— С. 148—149. •
11. Сохмн Ф. A. К проблеме речевого н лннгвястнческого развятля ребенка // Матерналы IV Всесоюзного сьезда обтества пснхологов. — Тб., 1971—С. 346.
12. Выготскяй Л. С. Собр. соч.: В 6 т. — М., 1982. — Т. 2. — С. 271.
13. Журова Л. Е. Обученле грамоте в детском саду. — М., 1974. — 152 с.
14. Супрун A. Е. Содержанне обучення русскому языку в белорусской школе. — С. 66.
15. Там жа. — С. 75.
16. ШербаЛ. В. Преподаванне яностранных языков в средней школе // Обіцяе вопросы методнкн. — М.—Л., 1947. — С. 56.