Беларуская мова ў дзіцячым садзе  Наталля Старжынская

Беларуская мова ў дзіцячым садзе

Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
39.63 МБ
Такім чынам, вучэбны працэс трэба будаваць так, каб дзеянні дзяцей у кожны момант навучання былі сапраўды маўленчымі.
Ці выконваецца гэта ўмова пры навучанні дашкольнікаў традыцыйнаму расказванню па карціне, апісанню цацкі і да
т. п.? А. Г. Тамбоўцава, якая даследавала пытанне развіцця маўлення дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту па традыцыйнай методыцы, адзначае, што звязныя апавяданні дзяцей па карціне, пра цацку, пераказы мастацкіх твораў уяўляюць, па сутнасці, пераказ узору, які дае педагог. Пры гэтым чатырохгадовыя дзеці на маўленчых занятках не вельмі ўважліва слухаюць сваіх равеснікаў, якія ў чарговы раз няўмела пераказваюць апавяданне педагога. Прычына, па-першае, у адсутнасці матывацыі дзейнасці ("Для чаго паўтараць адно і тое ж?). Па-другое, прычынай недасканалых апавяданняў з’яўляецца няўменне будаваць поўныя развітыя сказы, а таксама няўменне арганізаваць структуру апавядання52.
Безумоўна, неабходна спецыяльная работа над структурай сказа і тэксту пры навучанні дзяцей апісанням і апавяданням (па карціне, з асабістага вопыту, пра цацку і да т. п.). Методыка развіцця беларускага маўлення ў гэтым напрамку супадае з той, што выкарыстоўваецца на занятках па развіццю рускага маўлення. Асаблівую ўвагу неабходна звяртаць на фарміраванне менавіта звязнасці ў маўленні дашкольнікаў .
Відавочна, што трэба абавязкова матываваць дзіцячую маўленчую дзейнасць. Пытанне аб матывацыі маўленчай дзейнасці паўстае ўжо пры навучанні роднай мове, тым больш яно актуальна пры фарміраванні маўлення на другой мове. Найлепшы вынік, на думку даследчыкаў, дае спалучэнне гульнёвай і камунікатыўнай матывацыі. У час заняткаў па развіццю беларускага маўлення неабходна наладжваць гульнёвую вучэбна-маўленчую дзейнасць дзяцей, у якой мадэлююцца рэальныя сітуацыі зносін. Толькі ў такіх умоўна камунікатыўных сітуацыях ажыццяўляецца навучанне дашкольнікаў беларускай мове як сродку зносін.
Нагадаем, што засваенне дзецьмі слоўніка, граматычных форм беларускага маўлення таксама адбываецца ў камунікатыўна-гульнёвых сітуацыях. Гэта, па-сутнасці, і ёсць узровень сітуацыйна-дыялагічнага маўлення, дзе ў якасці адказу дзецьмі часта выкарыстоўваецца сказ з аднаго слова.
Гульні, мэта якіх — непасрэднае развіццё звязнага беларускага маўлення дашкольнікаў, паступова “вырастаюць” з лексічных, граматычных і фанетычных гульняў.
Асаблівае месца сярод іх займаюць гульні-драматызацыі па сюжэтах вершаў, беларускіх народных казак, твораў беларускіх пісьменнікаў. Гэтыя гульні асабліва дапамагаюць у замацаванні новай лексікі, будаваць дыялог і звязныя выказванні. Гульня-драматызацыя, па словах А. Г. Тамбоўцавай, выступае як апасродкаванае звяно пры пёраходзе ад гульнёвай дзейнасці да ўласнага маўлення, ад маўлення па перайманню да прадуктыўнага маўлення, паколькі яна праду-
гледжвае маўленчую дзейнасць з літаратурным тэкстам і адначасова імправізаваныя дыялогі і маналогі. Гэтая гульня падабаецца дашкольнікам сваёй непасрэднасцю: акрамя слоўнай камунікацыі, дзеці выкарыстоўваюць няслоўныя сродкі камунікацыі (рухі, міміку, жэсты),. ажыццяўляюць ролевае мадэляванне сюжэта. Ролі размяркоўваюць у адпаведнасці з жаданнямі і магчымасцямі ўдзельнікаў.
Дзеці могуць разыгрываць такія казкі і апавяданні, як: “Ліса і журавель”, “Каза-манюка”, “Муха-пяюха”, “Каток — залаты лабок”; творы В. Хомчанкі “Яблык”, К. Каліны “Кампот” і інш. 3 гэтай мэтай дзецям можна прапанаваць неабходныя для гульні шапачкі-маскі, медальёны, Ролевая гульня-драматызацыя дазваляе ахапіць вялікую колькасць дзяцей, паколькі тыя з задавальненнем праігрываюць сюжэт па некалькі разоў. Пры гэтым у гульні выказваюць жаданне ўдзельнічаць і маўклівыя, малаактыўныя дзеці.
Даследчыкі A. I. Негнявіцкая і К. Ю. Пратасава распрацавалі камунікатыўныя сітуацыі, якія накіраваны на адпрацоўку найбольш складаных з’яў другой мовы, аблягчаюць дзецям, дзякуючы даступнай і цікавай для іх ^юрме, засваснне навыкаў, неабходных для камунікацыі на другой мове . У якасці асновы для распрацоўкі гульнёвых камунікатыўных сітуацый яны прапанавалі выкарыстаць казачныя сюжэты фальклору і дзіцячай літаратуры. Гэта перш за ўсё сітуацыі чарадзейнасці. Напрыклад, дзеці “пераўвасабляюцца” ў звяроў, дарослых, рэчы і з пункту гледжання гэтых персанажаў будуюць дыялогі паміж сабой, расказваюць аб якіх-небудзь казачных падзеях, апісваюць незвычайныя з’явы, прадметы. Пры расказванні аб рэальнай падзеі ім не трэба дэталёва спыняцца на вядомых момантах, пры апісанні ж казачнай сітуацыі ўсё новае, незвычайнае, таму і маўленчая “прадукцыя”, па даных даследчыкаў, узрастае не менш як у 3—4 разы.
Казачныя сітуацыі аказваюцца не толькі зразумелымі дзіцяці, але і перажываюцца ім з большай эмацыянальнасцю, канкрэтнасцю, свядомасцю. Пры гэтым дзіця заўсёды здольна аднавіць элементы зыходнай рэалістычнай сітуацыі і раставіць усё незвычайнае на свае месцы.
Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца такія сітуацыі, як Чарадзейны магазін”, у якім незвычайныя тавары, прадавец, грошы (усё гэта прыдумваюць самі дзеці ў залежнасці ад таго, якая тэма вывучаецца); “Казачныя госці”, калі прыдумваюцца і ежа, і посуд, і госці, і мэта іх прыходу, і персанажы, і касцюмы, і падарункі і да т. п.; “Чарадзейны горад”, у якім усё можа стаць або толькі аднаго (як пры разглядванні праз каляровае шкло), або “не свайго” колеру, можа быць пабудавана з незвычайных матэрыялаў; выконваць незвы-
чайныя функцыі (на вуліцы спяць, у школе мыюцца і да т. п.); “свавольніцтвы”, пры якіх блытанікі, як Нязнайка, жартаўнікі, як Несцерка, Вася Вясёлкін або проста непаслухмяныя дзеці робяць непарадак у пакоі, памылкі ў адказах, блытаніну пры маляванні і да т. п.
У канкрэтных умовах навучання дзецям прапануюцца казачныя матывы і падзеі для апрацоўкі камунікатыўнамаўленчых навыкаў па ўсіх раздзелах праграмы, што дазваляе дашкалятам замацаваць у гульнёвай форме набытыя навыкі зносін. У дашкольнікаў выхоўваецца цікавасць да вывучэння беларускай мовы, знікае страх перад зносінамі на ёй.
Напрыклад, гульнёвая сітуацыя “Незвычайны лес” выкарыстоўваецца для замацавання сінтаксічнай канструкцыі “Ці ведаеце вы?”. Дзецям раздаюцца малюнкі знаёмых звяроў, якія выконваюць нейкія незвычайныя дзеянні, маюць незвычайны знешні выгляд і да т. п. Або дзеці самі прыдумваюць “сваім” звярам незвычайны вобраз. У выніку кожны задае пра “свайго” звера “смешнае” пытанне: “Ці ведаеце вы, што слон лятае?”; “Ці ведаеце вы, што ў ваўка зялёны хвост?”; “Ці ведаеце вы, што заяц спіць у бярлозе?” і да т. п.
У гульнёвай сітуацыі “Адгадай, якая пара года” замацоўваюцца навыкі дыялагічнага маўлення. У госці да дзяцей прыходзіць “жывы каляндар”, да якога можна звярнуцца з пытаннямі і адгадаць, якая пара года: “Зараз холадна? Ці ідзе дождж? Якога колеру лісце? Ці спіць мядзведзь? Ці ходзяць дзеці ў школу?” і да т. п.
Для адпрацоўкі навыкаў звязнага маналагічнага маўлення (апісання) можна выкарыстаць гульнёвую сітуацыю “Адгадай, хто я”. Дзеці “пераўвасабляюцца” ў жывёл ці ў рэчы і расказваюць пра сябе: “Я маленькая і зялёная, жыву ў балоце. Я добра плаваю і скачу. Люблю есці мух і камароў”. (Жаба.); “Я вялікі, падобны на скрынку. У мяне ёсць экран і многа кнопачак. Уключыш кнопачку — пакажу мультык або спартландыю”. (Тэлевізар.)
Выкарыстанне падобных сітуацый з’яўляецца вельмі эфектыўным метадычным прыёмам у навучанні дашкольнікаў беларускай мове і дазваляе вырашыць важныя задачы. Па-першае, выпрацаваць у дзяцей устойлівую цікавасць і станоўчыя эмацыянальныя адносіны да маўленчага дзеяння, якое імі выконваецца. Па-другое, значна павысіць маўленчую актыўнасць дзяцей на занятках і лёгка дамагчыся ад іх ужывання максімальнай колькасці новых моўных канструкцый і адзінак. Па-трэцяе, навучыць дзіця не проста паўтараць тыповую канструкцыю, але будаваць яе самастойна для выражэння ўласнай думкі або жадання, г. зн. закласці аснову прадукцыйнага маўлення на беларускай мове.
Шмат увагі неабходна надаваць заданням, якія накіраваны на развіццё фантазіі. Гэта слоўныя дамалёўкі незавершаных карцін, якія даюцца дзецям у схематычным выглядзе, прыдумванне казак, гісторый з жыцця дзяцей і да т. п. (Вельмі плённай, на наш погляд, з’яўляецца методыка развіцпя звязнага творчага маўлення на падставе мадэлявання55.) Каштоўнасць такіх заданняў у тым, што пры іх выкананні прадугледжваецца выкарыстанне ўяўляльных, у тым ліку казачных, сітуацый, што забяспечвае самастойнасць выбару моўных сродкаў для выказвання, цікавасць да заняткаў і творчую атмасферу.
Заняткі па развіццю маўлення, на якіх вырашаюцца традыцыйныя задачы (навучанне апісанням прадметаў, цацак, пераказу, складанню апавяданняў і г. д.), таксама грунтуюцца на гульнёвых вучэбна-маўленчых сітуацыях. Матывацыяй для стварэння апавяданняў на такіх занятках можа служыць прысутнасць персанажа-"беларуса", які хоча навучыцца складаць апавяданне па карціне, просіць дзяцей дапамагчы яму пераказаць казку, паколькі спазніўся і не чуў яе, ІГ. д.
Акрамя гульнёвай, у старэйшым дашкольным узросце ўводзіцца сацыяльная матывацыя: расказаць казку маленькім дзецям, каб яны вучыліся разумець беларускую мову і правільна на ёй размаўляць (для гэтага можна запісаць пераказ на магнітафон, што з’яўляецца вельмі эфектыўным сродкам удасканалення маўлення дзяцей), наладзіць выстаўку малюнкаў, іншых вырабаў і правесці для дашкалят экскурсію на беларускай мове, скласці ліст дзецям, якія наведваюць беларускі дзіцячы сад і размаўляюць толькі па-беларуску і да т. п.
Паколькі работа па развіццю звязнага маўлення неаддзельная ад астатніх задач маўленчага развіцця дашкольнікаў, заняткі па развіццю маўлення маюць спецыфічную структуру. Ф. А. Сахіным і яго супрацоўнікамі быў распрацаваны комплексны падыход, які прадугледжвае спалучэнне на адных занятках розных маўленчых задач. Разам з тым асноўны прынцып методыкі — работа на занятках па адной тэме. Сутнасць прынцыпу ў тым, што ўвага дзяцей не адцягваецца на новыя персанажы і дапаможнікі, а граматычныя, лексічныя і фанетычныя практыкаванні будуюцца на ўжо знаёмых словах і паняццях, таму пераход да звязнага выказвання становіцца для дзіцяці натуральным і няцяжкім56.
Слоўнікавая работа, якая накіравана не толькі на пашырэнне слоўніка, але і на паглыбленне разумення сэнсу слова, дапамагае дзецям выкарыстоўваць засвоеныя словы ў звязным выказванні. Такім чынам, тут маецца на ўвазе выбар такіх моўных сродкаў, якія найбольш дакладна адлюстроўваюць змест выказвання.