Беларуская мова ў дзіцячым садзе
Наталля Старжынская
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец: Народная асвета
Памер: 159с.
Мінск 1995
Так, прачытаўшы два творы В. Асеевай “Тры таварышы” і “Сінія лісцікі”, выхавальнік праводзіць кароткую гутарку па пытаннях: хто з дзяцей вам больш спадабаўся, Валодзя ці Каця? Чаму спадабаўся Валодзя? Як можна назваць учынак Валодзі? Чым вам не спадабалася Каця? Чаму яна не хацела падзяліцца з Воляй? Як можна назваць яе ўчынак? Што трэба было зрабіць Каці? Чаму? Як вы думаеце, чаму трэба дапамагаць таварышам, спачуваць ім?
Паступова гутаркі пераводзяцца ад канкрэтнай гісторыі да якой-небудзь агульнай тэмы, маючай дачыненне да жыцця дзіцяці і людзей, якія яго акружаюць. Можна спытаць, напрыклад, хто з сяброў падобны да героя твора? Як бы дзіця паступіла ў той або іншай сітуацыі? На каго яму хацелася б быць падобным? Напрыклад, пасля чытання апавядання В. Сухамлінскага “Сорамна перад салавейкам” выхавальнік пытаецца: каму з дзяўчынак павінна быць сорамна перад салавейкам? Чаму? Як вы паводзіце сябе ў лесе, калі ходзіце з дарослымі ў грыбы, у ягады? Куды выкідваеце паперкі, шкарлупінкі, рэіііткі ежы? Іншымі словамі, выхавальнік паказвае субяседніку, што ў навакольным жыцці, у яго адносінах з іншымі дзецьмі можна ўбачыць тыя ж праолемы, што і ў прачытанай кнізе. Пры гэтым дарослы не толькі пытаецца, ён актыўны ўдзельнік гутаркі: выказвае думкі аб канфліктах і падзеях, якія адбываюцца ў групе, расказвае пра сябе, пра сваіх знаёмых. У дзіцяці звычайна выяўляецца цікавасць да думак выхавальніка. Прыкладныя распрацоўкі этычных гутарак глядзіце ў кнізе “Этычнае выхаванне ў дзіцячым садзе” К. А. Архіпавай, Э. А. Ліштаваннай27.
Як і ў выпадку фарміравання пазасітуацыйна-пазнавальных зносін, на працягу гутаркі змест размовы павінен быць
пастаянным. Дасягнуць гэтага даволі цяжка. Калі раней увага дзяцей у многім утрымлівалася наглядным матэрыялам, то зараз няма магчымасці ўжываць нагляднасць, паколькі прадметам асобасных зносін з’яўляюцца ацэнкі, адносіны, якасці, настрой дзяцей, людзей, якія іх акружаюць. Таму педагог разлічвае толькі на зацікаўленасць субяседніка, на яго здольнасць разумець маўленне дарослага і выказваць сваё меркаванне самастойна. Рыхтуючыся да гутарак, выхавальнік загадзя прадумвае некалькі тэм, абавязкова звязаных з рэальным жыццём дзяцей, напрыклад тэмы, у якіх характарызуюцца равеснікі, раскрываецца значнасць прафесій дарослых, адносіны паміж людзьмі.
Працягласць асобаснай гутаркі вызначае само дзіця. Калі выхавальнік адчувае, што таму цяжка размаўляць, лепш закончыць заняткі або перавесці іх у гульню.
Каб асобасныя ўзаемаадносіны не ператварыліся ў фармальную, павярхоўную размову, запазычаную з маўлення дарослых, карысна праводзіць не толькі спецыяльна арганізаваныя заняткі. У самых розных сітуацыях (у гульні, на прагулцы) выхавальнік звяртае ўвагу дзіцяці на самога сябе, на астатніх дзяцей: “Што ты зараз будзеш рабіць? Ці не трэба табе дапамагчы? Можа, папрасі сябра”; “Як ты думаеш, ці не сумуе Коля? Ці не пакрыўдзіўся ён на цябе?” Тым самым выхавальнік не толькі спрабуе выявіць нейкія ўяуленні і адносіны, якія ўжо ёсць у дзіцяці, але і прымушае яго задумацца аб сабе і іншых, сфармуляваць, а значыць, і сфарміраваць свае ўласныя адносіны, уяўленні, намеры. Такім чынам, развіваючы маўленчыя зносіны, педагог не проста вучыць дзіця новым відам узаемаадносін з іншымі, не проста аблягчае яго кантакты з людзьмі, якія яго акружаюць, але і адкрывае яму новыя грані навакольнага і ўнутранага свету.
Апісаныя прыёмы не адзіныя, паколькі педагог кожны раз улічвае паводзіны канкрэтнага дзіцяці, яго стаўленне да папярэдніх заняткаў, асаблівасці яго характару. 'Але асноўная задача па развіццю маўлення дашкольніка па-ранейшаму складваецца з пашырэння і паглыблення яго ведаў і інтарэсау, пераадолення залежнасці маўлення ад канкрэтнай сітуацыі. Навучанне пазасітуацыйна-асобасным зносінам у выніку фарміравання новых відаў узаемаадносін з дарослым узоагачае маўленне дзяцей: яно сгановіцца багацейшым оольш разнастайным.
СЛОЎНІКАВАЯ РАБОТА.
Значэнне слоўнікавай работы.
Беларуская мова — выключна выразная, самабытная. У роднай мове наш народ адлюстраваў сусвет такім, якім яго 42
бачыў. Кожнае слова нясе ў сабе код разумення наваколля, інфармацыю аб тым, як чалавеку ставіцца да той або іншай з’явы, разумець тую ці іншую падзею. Па свайму духу беларуская мова непадобная на іншыя мовы і адпавядае менавіта таму народу, які яе стварыў.
Блізкароднаснасць рускай і беларускай моў, агульнасць значнай часткі слоўнікавага фонду могуць стварыць ілюзію тоеснасці паняццяў, абазначаных аднолькавымі словамі. Аднак нават аднолькавыя словы беларускай і рускай моў часта нясуць розную інфармацыю. У якасці прыкладу можна прывесці яскравае параўнанне паняццяў зіма ў рускай і беларускай мовах, зробленае В. Сазонавым. “Паглядзіце, якія эпітэты надаў рускі народ сваёй зіме: зймушка-зйма, зймакрасавйца, матушка-зйма, зйма-колдунья і г. д. У беларускай мове гэтыя эпітэты да слова зіма не ўжываюцца. Гэта і зразумела: мову ствараў народ. У тыя часы, калі рускі народ ствараў сваю мову, ён чакаў зіму як збавіцельку. Мала які вораг мог узімку прайсці праз заснежаныя маскоўскія лясы. Вось і была зіма ’’желанная". Багатыя на жывёлу лясы заўсёды маглі пракарміць, а зімой, па снезе, і звера шукаць лягчэй. Вось і стала зіма “матушкой”. У Беларусі, на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў... зіма не магла выратаваць людзей ад вайны. Наадварот. Летам можна было ўцячы на балоты, якіх у нас шмат, а тутэйшыя людзі заўсёды мелі там патаемныя сцяжынкі. Зімой гэтыя балоты замярзалі, і ўцякаць не было куды. He чакаў наш народ зімы як збавіцелькі, і адлюстраваў яе ў сваёй мове такой, якой бачыў.
...Чалавек, які карыстаецца рускай мовай, падумаўшы слова зіма. уяўляе яе зусім па-іншаму, чым беларускамоўны чалавек"2*.
Нездарма спецыялісты падкрэсліваюць, што пераклад з адной мовы на другую ніколі не бывае дакладным, бо для прадстаўнікоў розных народаў за тоеснымі словамі стаіць розная рэчаіснасць (Л. В. Шчэрба і інш.).
Са сказанага вынікае, што навучанне беларускай мове, узбагачэнне слоўніка дзяцей у шырокім сэнсе — гэта перш за ўсё фарміраванне ў іх нацыянальнага светапогляду.
Тое, што рускамоўны дашкольнік у асноўным разумее беларускую мову, часта стварае ўражанне ведання гэтым дзіцем беларускага слоўніка. Агульнасць большай часткі каранёвых элементаў слоў рускай і беларускай моў, падабенства ў словаўтваральных сродках дазваляюць зразумець слова прыблізна правільна. Аднак, заўважае А. Я. Супрун, разуменне тэксту сведчыць толькі пра пасіўны бок валодання мовай, а не пра актыўны. Разуменне слова не прадвызначае яго правільнага выкарыстання. Найболып верагодна, што дзіця ў патрэбным выпадку і не ўспомніць гэтага слова. (Нагадаем, што дзеці нярэдка няправільна разумеюць беларускія словы,
тлумачачы іх значэнне па аналогіі з сугучнымі рускімі словамі.)
Па-другое, толькі невялікая частка слоўнікавага запасу беларускай і рускай моў можа разглядвацца як семантычна і фармальна тоесная, г. зн. маючая адназначныя адпаведнасці, напрыклад, гара — гора, машына — машйна. (Як паказана вышэй, і гэтыя адназначныя адпаведнасці могуць несці розную інфармацыю аб з’яве.) Большасць слоў маюць па некалькі адпаведнасцей. Так, рускаму слову йграть адпавядаюць беларускія іграць і гуляць, слову сейчас — зараз, цяпер, адразу, зразу, беларускаму слову рабіць — рускае делать, совершать, работать і інш.29. Падобныя выпадкі прыводзяць да руска-беларускай лексічнай інтэрферэнцыі.
Такім чынам, агульнапрынятыя задачы развіцця слоўніка дзяцей — узбагачэнне слоўніка, яго замацаванне і ўдакладненне, актывізацыя — у сітуацыі блізкароднаснага двухмоўя набываюць некаторыя спецыфічныя рысы. Гэта і адзначанае вышэй фарміраванне ўласна нацыянальнага ходу разумення свету, і прадухіленне або пераадоленне інтэрферэнцыі — сумешчанага механізму адбору слоў для пабудовы выказвання.
Крытэрыі адбору слоўніка.
Змест слоўнікавай работы вызначаецца праграмай выхавання і навучання ў дзіцячым садзе. Асноўным крытэрыем для адбору слоў з’яўляецца іх ужывальнасць, практычная неабходнасць для зносін паміж дзецьмі і з дарослымі. Зыходнымі павінны быць тыя паняцці, прадметы і з’явы, якія акружаюць дзіця, з’яўляюцца спецыфічнымі для субкультуры дзіцячага сада, для дадзенай мясцовасці і беларускай культуры ўвогуле.
У дашкольнай установе з беларускім маўленчым рэжымам узбагачэнне слоўніка адбываецца ў працэсе азнаямлення з наваколлем. Дзеці адразу знаёмяцца з беларускімі назвамі прадметаў, з’яў, іх якасцей, дзеянняў. (Хаця гэта, зразумела, не выключае магчымасці паралельнага або некалькі ранейшага ці пазнейшага азнаямлення іх з рускімі словамі за межамі дзіцячага сада, у чым і праяўляецца сацыялінгвістычная сітуацыя ў грамадстве.)
Калі навучанне беларускай мове адбываецца толькі на спецыяльных занятках у дзіцячым садзе з рускай мовай выхавання, работа над рускім слоўнікам, як правіла, апераджае адпаведную работу над беларускім слоўнікам. Аб’ём апошняга міжволі будзе вузейшым у параўнанні з рускім. Тут выхавальніку трэба вельмі адказна падыходзіць да' адбору слоўніка, каб садзейнічаць развіццю цікавасці да беларускай мовы, фарміраванню матыву размовы на ёй. Вядомы грузінскі педагог Я. С. Гогебашвілі, які займаўся праблемай
навучання грузінскіх дзяцей рускай мове, выказваў такія думкі: “Калі вы даяце ў рускім маўленні тое, чым жыве дзіця, чым яно цікавіцца, што яно прывыкла любіць — адным словам, усё роднае і таму дарагое для яго сэрца, — то вы пераносіце яго жывыя сімпатыі ад зместу да мовы, якая ў такім выпадку набывае прывабнасць роднага маўлення”3 .
Методыка слоўнікавай работы павінна будавацца так, каб максімальна аблегчыць дзецям пошук патрэбнага слова для выражэння сваёй думкі ў працэсе маўленчай дзейнасці. Магчымасць чалавека не толькі ўтрымліваць у памяці дзесяткі тысяч слоў, але і імгненна выклікаць патрэбнае слова для пабудовы выказвання тлумачыцца тым, што словы сістэматызуюцца, асацыіруюцца адно з адным па розных прыметах і напрамках: па тэматыцы, па спалучальнасці ў тэксце, *іа граматычных, фанетычных прыметах і інш. Адсюль вынікае, што пры ўзбагачэнні слоўніка дзяцей трэба даваць ім не асобныя ізаляваныя словы, а сістэматызаваныя групы слоў. Паколькі слоўнікавая работа вядзецца перш за ўсё на аснове азнаямлення з наваколлем, словы натуральна аб’ядноўваюцца паміж сабой па прынцыпу сэнсавай блізкасці (назвы жывёл, кветак, цацак, адзення, абутку, дзеясловы руху, абазначэнне часу, колераў і г. д.). У выніку ў дзяцей фарміруюцца асацыятыўныя сувязі паміж словамі, і пошук патрэбнага слова ў ходзе маўленчай дзейнасці адбываецца не хаатычна, а ўнутры пэўнай тэматычнай групы слоў. У далейшым актывізацыя слоўніка павінна ажыццяўляцца па розных напрамках, што дазволіць дзецям неўсвядомлена ўстанавіць новыя сувязі паміж словамі, істотныя для іх практычнага выкарыстання: па гукаваму вобліку, па граматычных прыметах і г. д. Так, граматычная сістэматызацыя знаёмых слоў даё магчымасць хутка вызначыць пазіцыю і форму слова ў тэксце, правільна дапасаваць да яго іншыя члены сказа. Напрыклад, актывізацыя слова яблык у адной групе са словамі тыпу кошык, мячык, пончык будзе садзейнічаць больш трываламу засваенню роду гэтага назоўніка і адпаведна правільнага яго ўжывання ў сказе.